Шрифт:
Якуб Колас
Камень
Такiх прыгожых месцаў, якiм быў гэты куток, рэдка дзе можна знайсцi. Прынамсi, так думаў даўганосы бусел, каторы меў тут, на старадрэвiне, пышны палац. А бусел усё ж такi трэцца па свеце, i на яго словы можна мець увагу.
Шумлiвая рэчка,
Але самым шчаслiвым жыхаром быў тут, ведама, камень, - так злажылi i згадзiлiся яго суседзi: рэчка, лес i другiя. I праўда, як нi моцныя дубы, а ўсё ж iх матлашылi i сушылi вятры, iх палiла сонца, на iх мецiлiся цяжэрныя хмары залатымi стрэламi пякучых маланак, а ў час навальнiцы па iх каранёх тапталiся людзi.
Таксама рэчка знывала ад сушы ў сваiх берагах пад косамi гарачага сонца i агаляла сваё няшчаснае дно. Яе чыстае лона не раз заносiлася смеццем, гразёю i розным брудам няпрошаных гасцей ручаёў, што вынiкалi з ласкi навальнiцы. Пра лес i казаць няма чаго. Ой, колькi разоў даводзiцца яму, старому, перадрыжаць усiмi жылкамi за долю сваiх сынкоў, як увойдзе сюды з блiскучай сякерай на плячах бязлiтасны чалавек! Бывалi цяжкiя часы i для бусла. Не патрапiш у пару вярнуцца з выраю, намерзнешся досыць, стоячы на гняздзе, i духi
I месца выбраў прыўдалае!
Тут i рэчка табе вiдаць, лес, i белыя хмаркi-гускi, што плаваюць па бязмежнаму прастору сiнiх небясоў.
А колькi жыцця навокал яго! Чарнабровыя плiсачкi любяць крыху падурэць каля каменя, а то проста сядуць на самы яго верх i пачнуць такiя гамонкi, што толькi i можна пачуць iх увесну. Лясная жаваранка прылятае сюды начаваць, i, пэўна, гэта каменю пяе яна такiя прыгожыя песнi, што душа замлявае. Што ж, шанцуе яму - i толькi! Кожнаму свая доля.
Так казалi суседзi шчаслiвага каменя. Аднаго толькi не маглi сцямiць тутэйшыя жыхары: камень нiводным слаўцом не выявiў свае радасцi, што нямала ўсiх тут здзiўляла.
– Ну, што ж? Такая ўжо натура яго!
Але здарылася тут вось якая рэч. Прылятае раз на сваё гняздо бусел ды кажа да дубоў:
– А ведаеце, браткi, што?
– А што?
– усе разам запыталi яго.
– Шчаслiвы наш камень... рассыпаўся.
– Ну?!
– Не можа быць!
– зашумела рэчка.
– Што ж гэта такое?
– прагукаў лес.
I ўсе дзiвiлiся такому здарэнню.
– З чаго ж такое лiха прылучылася з iм?
I нiхто не ведаў, што сказаць на гэта.
Книги из серии:
Без серии
Сексуальная жизнь мужчины. Книга 1
Дом и Семья:
образовательная литература
здоровье и красота
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Проект «Оборотень». Пенталогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Ты - наша
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Мать (CИ)
рейтинг книги
Синяя Птица. (Трилогия)
Синяя Птица
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Жизнь и приключения Мартина Чезлвита (главы I-XXVI)
Проза:
проза прочее
рейтинг книги