Шрифт:
Якуб Колас
Даль
Зацвiла прыгожая лiпа.
Колькi шуму было тут на гэты час, колькi рознагалосага спеву! Працавiтыя пчолкi, усялякiя мушкi гулi так, што здавалася, нiбы лiпа - гэта нейкi дзiўны музыкальны iнструмент i тут адбываецца iгрышча. Але адцвiла
Бывала, ледзь толькi ўзыдзе сонца, ледзь рассцелюцца на версе лясоў i ўзгоркаў яго залатыя абрусы, як гэтае зерне ўжо не зводзiць вачэй з сiняй далi. Што было ў ёй такога, чым прывабiла яна, гэтая даль, маладое лiпавае дзiця?.. У той бок, адкуль найлепш выглядала гэтая даль, беглi разлогi шырокiх палёў, а на iх межах то там то сям параскiдалiся, як маладзiцы ў жнiво, дзiкiя грушы. Цiхiя ўзгоркi, бы хвалi рачныя, таксама, вiдаць, цягнулiся да няяснай i прыгожай далi. А там, дзе поле ўпiралася ў цёмную сцяну баравога лесу, на самай гранiцы, ззяла, як люстэрка, пакручастая стужка вады. Яшчэ далей, там, куды беглi срэбныя загiбы блiскучай рэчкi i памыкалiся ўзгоркi, баравы лес i шырокае поле, ужо нельга было разглядзець нiчога паасобку, - была проста даль, якая так моцна парывае да сябе душу, - даль, над якою драмалi ў залатых марах, здавалася, нерухомыя клубочкi кучаравых хмарак.
Ёсць нейкае хараство ў гэтай няяснасцi, у
– Эх, - уздыхала маладое зерне, - паляцець бы ў гэтую даль.
Пачуў вецер тыя ўздыханнi, устаў з-за ўзгорка, пазяхнуў пасля салодкага супачынку i падляцеў да маладога насення.
– А я i ведаў, - сказаў ён, - што не сягоння-заўтра папросiшся ты ў дарогу. Трэба, трэба пазнаваць свет!
I стала прасiць маладое насенне, каб вецер узяў яго з сабою i панёс у аблюбаваную даль.
Старой лiпе шкада было пускаць дзiця ў чужы свет, невядома куды, але што парадзiць? Можа, там будзе i лепей яму? Дык што, станавiцца ўпоперак дарогi? Мо гэты шлях - шлях яго шчасця? Благаславiла мацi сваё дзiця.
– Ляцi, мiлае!
Падхапiў вецер маладое насенне i панёс. Лятуць яны, i здаецца, самi бягуць на спатканне прыгожыя ўзгоркi, зялёныя лагчынкi. Пазiрае на ўсё маладое насенне i вачам сваiм не верыць: няўжо гэта тыя самыя малюнкi, на якiя глядзела яно так нядаўна? А дзе ж iх хараство? Дзе тыя гладкiя абрысы, дзе грабянi, што так павабна выглядалi адтуль - з лiпы? А палоскi лясоў? Нават сама рэчка не такая, якою здавалася здалёк.
Нейкi неспакой пачынаў агортваць маладое насенне. Ой, цi не жартуе з iм вецер: цi туды нясе ён, куды прасiлася душа?
– А цi скора будзе тая даль, мiлы вецер?
– Мы даўно мiнулi яе, - адказаў вецер, - а цяпер новая даль перад намi.
Книги из серии:
Без серии
Лёд и пламень
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
рейтинг книги
Черная роза
Любовные романы:
исторические любовные романы
рейтинг книги
Улисс
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Испытания
Проза:
новелла
повесть
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Я - обычный
Фантастика:
боевая фантастика
ужасы и мистика
рейтинг книги
Стисни зубы и умри
19. Анита Блейк
Фантастика:
ужасы и мистика
рейтинг книги
В ожидании счастья
1. Исповедь королевы
Любовные романы:
исторические любовные романы
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Егерь. Сердце стаи. Книга 5
5. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
рейтинг книги
Золотое сечение
Проза:
современная проза
рейтинг книги
Государство и революции
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою
Научно-образовательная:
психология
рейтинг книги