Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Я ў справах смерці вам не радца.

Фаўст

Шчаслівы той, каму ў зіхценні славы Акрые скроні лаўр крывавы, Хто з перамогаю закончыць бой Альбо ў любові скон прымае свой! Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся, Я не памёр і не спыніў пакуты.

Мефістофель

Але, здаецца ж, нехта не рашыўся Прыняць смяротнае атруты.

Фаўст

А ты шпіён, чужыя любіш
тайны.

Мефістофель

Хоць не ўсёведны я, але цікаўны.

Фаўст

Калі жуду ліхой хвіліны Царкоўны звон з душы адвёў, Мае пачуцці і ўспаміны Міраж падсунулі мне зноў. Кляну я ўсё, што спакушае, Душой кіруючы пахілай, Што светлы розум заглушае Прывабнаю, падманнай сілай; Кляну сляпую нашу пыху, Якой сябе дарэмна губім, Амбіцыю, якую любім, З якой жывём без зроку й слыху. Праклён таму, што цешыць снамі, Што песціць мару аб узлёце, Праклён таму, што разам з намі,— Сям’і, маёмасці, рабоце! Пракляты будзь і ты, Мамон{29}, Што сэрцы нам забрудзіў сажай, За тое, што распусце нашай Падушкі падкладаў спакон! Праклён гаючым сокам гронаў, Праклён любоўнаму ўтрапенню, Надзеі, веры — сто праклёнаў І больш за ўсё — майму цярпенню!

Хор духаў (нябачна)

О гора! О гора! Ты знішчыў яго, Разбурыў яго — Прыгожы, прыемны, Свой свет патаемны. Паўбог, ты яго Праклёнам паверг. Мы хочам Узнесці руіны наверх! Мы плачам. Наймагутнейшы З мужных сыноў, Найцудоўнейшы, — Зладзь яго зноў! Новы свет узвядзі У сэрцы сваім! Ідзі Новым шляхам па ім! Уваскрэсні У лепшым жыцці, Мы новаю песняй Паможам ісці.

Мефістофель

Малая малеча, А клёку паўнеча! — Чуеш, завуць да прыгоды, Радасці і асалоды. З гэтай нары, Дзе чэзнуць сокі, Выйдзі, стары, У свет шырокі. Даволі няньчыцца з сваёй журбою, Што каршуном твае вантробы рве; Адкрыта ўсё перад табою, Цябе Наступнае заве, Табе цяпер з быдлячым збродам, Што называецца народам, Дзяліць няма чаго зусім! Я не герой, не стану ім, Але ж, калі на тое будзе згода І выйдзеш ты з каморы шэрай, Служыць пачну я праўдай, верай, Парадай добрай пасабляць, Варожы націск паслабляць, Плаціць табе за згоду поўнай мерай.

Фаўст

А чым жа я сплачу табе?

Мефістофель

Дарэмны клопат, пачакаю.

Фаўст

Карыслівасць чарцей я добра знаю — Не зробіць ласкі мне ваш брат. Якая
ўмова? Балазе,
Даверыцца гатовы я слузе, Які нікому не наробіць страт.

Мефістофель

Хачу быць тут табе слугою, Тваіх загадаў слухацца заўжды, Калі ж мы там спаткаемся з табою — Дык там паслужыш мне ўжо ты.

Фаўст

Што будзе там, мне клопаты малыя. Калі жыццё зруйнуецца, тады я Перасялюся ў новы свет. Тым часам мне зямля падорыць радасць, А сонца абагрэе старасць; Калі ж Яна на мой натрапіць след, Ёй і ўручу сябе і запавет. Навошта ведаць, кім я стану, Ці ёсць каханне там, ці залячу там рану, Нашто мне знаць, цікаўны госць, Ці ёсць там верх і ніз ці ёсць.

Мефістофель

Калі ты з рызыкай такой, Дык дай распіску — і за мной! Я пакажу табе такія рэчы, Якіх не ўявіць розум чалавечы.

Фаўст

Чым можаш, чорт, мне быць карысны? Хіба ж такім, як ты, памысны Узлёт і веліч нашых спраў? Ты можаш даць пітва і страў Ці золата мяшок вялізны, Якое з рук плыве, бы ртуць, Гульню, ў якой не выйграюць, І дзеўку, што цалуе ўсмак, Вачыма даючы суседу знак, Мішурнай славы па шынках, Імгненнай, нібы метэор, Ці плод, які згніе ў руках, Ці дрэва, што мяняе ўбор На дзень па дзесяць раз.

Мефістофель

Не страшны мне такі заказ, Дзе толькі мой патрэбен спрыт, Але, мой прыяцель, надыдзе час — І разгарыцца апетыт.

Фаўст

Калі мяне знясіліць гэта ноша, Хай будзе смерць — апошняя раскоша. Калі ты зможаш, — дагаджай І падмані спакусай прагную вантробу: Тады ў хвіліну шчасця поўнага няхай Апошні раз дыхну, спатоліўшы жадобу. Іду ў заклад.

Мефістофель

Давай!

Фаўст

Прашу! Калі імгненню я скажу: «Цудоўнае, спыніся! — панясу З сабой у вечнасць я тваю красу!» Хай гэта будзе мой апошні кліч! Тады я твой! Закуй у кайданы! І пад хаўтурныя званы Пі сатанінскі магарыч, Са службы звольнены ў мяне. Апошні раз гадзіннік мой праб’е І спыніць пошукі мае.

Мефістофель

Падумай лепш, бо чорт не абміне Умовы нагадаць твае.

Фаўст

Рабі сваё, а мне ўжо не да жарту, Бо вераломствам я не ўмею жыць. Калі на рост не выстарчыць мне гарту,— Тады і чорту я гатоў служыць.

Мефістофель

Ад сёння я, мой любы эскулап, На ўсіх тваіх гулянках верны раб. Але для пэўнасці слугі Скрамзоль пісульку, дарагі.
Поделиться:
Популярные книги

Word 2007. Популярный самоучитель

Краинский И.
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
Word 2007. Популярный самоучитель

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Царствование императора Николая II

Ольденбург Сергей Сергеевич
Научно-образовательная:
история
6.25
рейтинг книги
Царствование императора Николая II

Деньги. Мастер игры

Роббинс Энтони
Религия и эзотерика:
самосовершенствование
5.20
рейтинг книги
Деньги. Мастер игры

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Курс уголовного права в пяти томах. Том 1. Учение о преступлении

Коллектив авторов
Справочная литература:
прочая справочная литература
5.00
рейтинг книги
Курс уголовного права в пяти томах. Том 1. Учение о преступлении

Марш обреченных

Злобин Михаил
1. Хроники геноцида
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Марш обреченных

Город счастливых роботов (авторский сборник)

Дивов Олег Игоревич
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Город счастливых роботов (авторский сборник)

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Неофит

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Радиоактивная война

Стрельцов Иван Захарович
Детективы:
боевики
6.00
рейтинг книги
Радиоактивная война

Жизнь-поиск

Данилов Борис Федорович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Жизнь-поиск