Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Вы мне не верыце? Ну што ж, тады — Спытайцеся ў вучонай барады: Астролаг тут жа вычытае з зорак Багацце вам, галечу і паморак.

Гоман натоўпу

І той, і гэты — звадыяш. Як бобам сыпле дурань наш! Адзін у песенькі канец — Ля трона дурань і мудрэц.

Астролаг (гаворыць з падказкі Мефістофеля)

Найбольшы скарб — то Сонца залатое;{133} Вястун Меркурый — прагны; ды затое Венера не жадае людзям злога, Уцешыць
і старога, й маладога;
Цнатлівы Месяц спакушае нас; Ваеннай сілай пагражае Марс; Юпітэр прыгажосцю цешыць вока; Сатурн халодны ад душы далёка: Ён як метал, не надта дарагі — Хоць вельмі цяжкае вагі. Найлепш, як Сонца з Месяцам да пары! Тады хутчэй збліжаемся да мары, Бо двор, сады, жанчын, палац з дабром Аплаціш золатам і серабром І гэтым ключыкам адчыніш дзверы Ва ўсе замкнёныя кругі і сферы.

Імператар

Падвойны голас! Толькі ж — не, Не пераконвае мяне!

Голас з натоўпу

Што нам з таго? З пустой яго І траскатні, і балбатні? Не першы раз дурылі нас І звездачот, і абармот,

Мефістофель

Стаяць, бы дурні,— як давесці Ім шчырасць добрых прапаноў? Адразу пра альруны плесці,{134} Пра цэрбера, пра груганоў Бяруцца ўсе. Што тут рабіць, Калі за ўсё — чарцям пагана: ЦІ пятка раптам засвярбіць, Ці хто спаткнецца нечакана. А гэта ж пульс жыцця прыроды, Яе ўладарныя штуршкі, Яны ідуць наверх заўсёды З глыбінь зямлі. Калі такі Яна вам знак сама дае, Капайце смела і рашуча, Вы словы ўспомніце мае — Вас там чакае грошай куча.

Гоман натоўпу

Заныла цела, коле ў бок, Да горла падступіў клубок, Свярбіць пазногаць на назе, І холад па спіне паўзе,— Няўжо прырода намякае, Што скарбы тут яна трымае.

Імператар

Навошта нам пустая казань — Хутчэй паказвай месца, хітры блазан! Вядзі да скарбаў, мудры мой дарадца! Я за рыдлёўкі ўсіх прымушу ўзяцца. Калі ж зманіў, дурны няздара, Цябе чакае ў пекле кара.

Мефістофель

Дарогу ў пекла знае кожны. Аднак не варта біць у лоб, Бо губіць крок неасцярожны. Вось доказ: баразну халоп Вядзе і раптам з чорных нетраў Сахою выверне гаршчок. Загляне, Спачатку думае — з салетрай, Пасля памацае — а мой ты пане! — Ды гэта ж золата, манеты! А ў той зямлі гаршчок ці ж толькі гэты? А колькі, колькі ёсць скляпоў, Пячор, праходаў, паграбоў, Дзе многа скарбу залатога,— Туды ж таксама ёсць дарога. У глыбіні падземных нор Стаяць дагэтуль з даўніх пор Талеркі, з чашамі паліца Алмазамі, рубінамі іскрыцца, У камянях каштоўных збруя, зброя, А ў бочках ля сцяны віно старое. Даўно ўжо клёпкі пагнілі, Ды камень вінны лепш трывае. Ці мала золата і перлаў у зямлі Ашчадны час дасюль яшчэ хавае. Чакаюць скарбы нас, каб мы ўзялі. Мы кпім удзень з таго, што ўночы Чаруе нас і лашчыць вочы.

Імператар

Пакінь
містэрыі. У змроку
І рэч каштоўная без толку, Бо не адрозніш скарбаў ад хімеры,— І белы кот уночы — шэры. Ты ж мне падай на божы свет Алмазаў бляск і звон манет.

Мефістофель

Э не! Ты сам бярыся за лапату! — Бо іншага не знаю сродку. І ўмомант будзеш ты багаты, Як залатых цяльцоў чародку Здабудзеш. Справіш сам сабе абноўку. Аздобіш з галавы да ног сяброўку. Метал каштоўны ж уласцівасць мае: Ён і высокіх узвышае.

Імператар

Хутчэй! Канчай свае пустыя ўрокі!

Астролаг (як раней)

Таймуй, манарх, паспешлівыя крокі! Навошта нам карысць уцех і страсці У маскараднае забавы красці? Здабудзь спярша богаславанне бога На атрыманне золата зямнога: Дабра ты хочаш — добры будзь, Уцехі хочаш — гнеў забудзь, Віна — умей вырошчваць лозы, Чакаеш цудаў — вер і будзь цвярозы.

Імператар

Каб не наклікаць нам бяды, Лепш пачакаць да серады,{135} А каб не страціўся запал, Наладзім пышны карнавал.

Трубы. Exeunt{136}.

Мефістофель

Калі ўжо ўдаўся асталоп, Яму і доўбняй не ўваб’еш, Хоць на кавалачкі парэж, Хоць камень мудрасці — у лоб.

Шырокая зала з прыбудовамі, убраная да маскараду

Герольд

Не думайце, што мы, германцы, Шануем толькі д’ябальскія танцы,— Мы любім смех, забавы, карнавалы. Калісь руплівец наш за перавалы Альпійскіх гор паходамі хадзіў, Там на карысць сабе, — і нам з ім рай — Ён добра папе дагадзіў,{137} Здабыў карону і вясёлы край, А нам жа блазенскі каўпак прыпас. І мы пасля такой узнагароды Вяльможы ўсе, як дурні напаказ, Фарсім у каўпаках апошняй моды. Калі ж па шчырасці, дык, можа, Не гэтакі ён дурань, наш вяльможа. Ужо збіраюцца ў палац памалу — Хто парамі, хто так адзін ідзе, Альбо плывуць гуртамі ў залу, І зала ўжо хвалюецца, гудзе — Снуюць, таўкуцца, гоман, смех… Ну што ж, палац — заўжды палац І свет з мільёнамі пацех — Як той пакеплівы паяц!

Садоўніцы (спяваюць пад мандаліны)

Лепшая акраса свята — Фларэнцінак юных хор. Упрыгожыць ён багата Велічны германскі двор. Перавіты чорны локан Кветкамі палёў, лясоў, Зіхацім каштоўным шоўкам, Кутасамі паясоў. Толькі з нашай дбайнай працай Выспявае штучны плод. Тут у барвах красавацца Кветкі могуць цэлы год. Кветкі ззяюць на абновах, Кожны лісцік трапяткі, Са шматочкаў каляровых І пялёсткі і лісткі. Шык і моду не адкіне Маладая прыгажосць; І ў мастацтве, і ў жанчыне Артыстызм прыродны ёсць.
Поделиться:
Популярные книги

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ

Барановский Виктор Александрович
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Гьямцхо? Нгагва?нг Ловза?нг Тэнцзи?н
Религия и эзотерика:
буддизм
5.00
рейтинг книги
Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Сводный гад

S. Синдром

EvgeshaGrozd
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
S. Синдром

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира

Всеобщая история

Новиков Сергей Викторович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

iOS. Приемы программирования

Нахавандипур Вандад
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
iOS. Приемы программирования

Хлыст

Эткинд Александр Маркович
Научно-образовательная:
история
политика
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Хлыст

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.50
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

История политических и правовых учений. Шпаргалки

Князева Светлана Александровна
Зачет
Научно-образовательная:
обществознание
юриспруденция
государство и право
шпаргалки
6.00
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Шпаргалки