Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Яна асуджана!Голас зверху
Уратавана!Мефістофель (Фаўсту)
За мною!(Знікае з Фаўстам.)
Голас з цямніцы (заціхаючы)
Генрых! Генрых!Другая частка трагедыі{126}
Акт першы{127}
Прыгожая мясціна
Фаўст ляжыць на лузе сярод
кветак, стомлены, неспакойны; хоча заснуць. Досвітак. Навокал кружацца грацыёзныя духі-эльфы.
Арыель (спявае пад эолаву арфу)
Па зіме, як толькі кветкі Амалодзяць стылы свет, Нашы пашы і палеткі Зноў адзенуцца як след,— Зноўку лёткія малыя Эльфы роем наляцяць, Людзі добрыя і злыя Могуць ласку іх прыняць. Вы, што лунаеце над Фаўстам сонным Чароўна-эльфаўскім надземным сонмам, Суцішце боль агорклае нуды, Развейце ў сэрцы роспач ад дакору, Злагодзьце дух яго, здыміце змору, Каб ён забыў былое назаўжды. Закалышыце ласкай і пяшчотай, Скрапіце забыццёваю вадой, Каб сіл набраўся ён душой, істотай Да новай рызыкі, да маладой. Зрабіце дзіва з чараў і дзівос, Каб Фаўст нарэшце сон атрос.Эльфы (паасобку, па двое, хорам)
Цёплы ветрык ціха вее, Дзень згасае, вечарэе, Лёг на поле волкі змрок. Накалышам сон на вочы, Каб турбота адплыла, І зачынім браму ночы Ад праменнага святла. На бязмежжы, на прасторы Чорнай поўначы пячаць. У бяздонным небе зоры Запаліліся, зіхцяць І на луг, на гай чароўны Сыплюць іскры, прамяні. І плыве ўрачыста поўны Месяц горды ў вышыні. Адышлі ў нябыт суровы Шчасце, боль і пачуццё. Будзь бадзёры і здаровы, Вер у новае жыццё. На прыгорках, у далінах — Квецень, свежасць, пышны май: І калышацца на нівах, Даспявае ўраджай. Каб убачыць лёс жаданы, Глянь у ясную вясну, Прэч шпурні свае кайданы І адкінь лушпінне сну. Уставай жа, неўтаймоўны, Будзь нядрэмны між людзей І ваюй, натхнення поўны, За трыумф сваіх надзей!Гучны грукат абвяшчае ўзыход сонца.
Арыель
Чуйце, як спяваюць Оры{128}! Абвяшчаюць духаў хоры Узыход свяціла скоры. Ўжо грукоча брама неба, Ўжо туркочуць колы Феба, Сонца нам яны вязуць! Граюць трубы, барабаны Гімн узнёслы, нечуваны — Хоць не ўсім яго пачуць. Шпарка, шпарка, эльфы-дзеткі, Пахавайцеся за кветкі, Хто ў траве, хто пад скалой! — Хто змарудзіць, згіне той!Фаўст
Ты зноў, жыццё, мне сілы ўзварушыла, Мяне лагодная вітае ціша! Зямля! Ты боль мой горкі патушыла, І ўжо душа мая вальготна дыша, І я адчуў прыліў натхнення свежы: Яно мае імкненні раскалыша І пазаве ў жыццёвыя бязмежы. Прачнуўся свет, адолеў морак цесны, Акрыў туманам гор наўкольных вежы, Развесіў мглы срабрыстыя павесмы На шумны бор, на вольныя даліны; Праменіцца ў святле ўвесь край нябесны,— Вось п’юць жыццё лісточкі і галіны, І ўжо блішчаць наўкол расы каралі, І досвітак яснее штохвіліны, Прадметы ўсе з імглы павыплывалі… Дзівосная карціна! Рай! Світае! УгоруІмператарскі палац
Тронная зала
Дзяржаўная рада чакае імператара. Трубы. Уваходзіць імператар, за ім світа з прыдворных. Імператар садзіцца на трон; справа ад яго — астролаг.
Імператар
Вітаю вас, паны-дарадцы, На асамблеях у палацы. Мудрэц-астролаг тут, а дзе Хітруга блазен, што не йдзе?Прыдворны кавалер
Ён плёўся недзе ззаду світы І раптам неяк з ганка ўпаў. Відаць, гарэлкі перабраў, Падаўся ў рай рабіць візіты.Другі кавалер
Не будзе месца доўга не занята, Была б пасада — знойдзем кандыдата. Тут пан адзін вынюхвае, як хорт: Такі дасціпнік ён упарты — Прад ім крыж-накрыж алебарды, А ён пралез-такі ў эскорт!Мефістофель (укленчыўшы перад тронам)
Што ўсім агідна і жадана? Каго завуць, каго клянуць? Што людзі клічуць на васпана? І да каго, ўзлаваўшы, шлюць? Хто недарэчны ля прастола? Хто чэлядзі і слугам друг? Хто твой учэпісты назола? Хто сам набіўся да паслуг?{129}Імператар
Цяпер замоўкні і не кленчы! Твае выслоўі недарэчы! Няхай загадваюць паны, А ты разгадвай, ты ж — дурны. Пайшоў служыць мой блазен сатане — Займай пасаду ты пры мне.Мефістофель займае месца злева.
Гоман натоўпу
Якім нам ветрам замяло Так хутка новае трапло? Нябожчык тлусты быў, як кот. А гэты — высах, нібы кнот.Імператар
Дык я вітаю вас, мае дарадцы! Сабраў вас тут я, у палацы, Пад зоркаю спрыяльнаю з’яднаных, Вялікасці маёй вернападданых! Аднак нашто, з якой вальготы, Калі найлепш бы ў гэтай зале Гуляць на пышным карнавале, Павінны мы шукаць турботы І мардавацца з нейкай радай? Вы кажаце, вас точыць млосць? Ну што ж, давай тады выкладвай, Што ў кожнага на сэрцы ёсць.Поделиться:
Популярные книги
Афганский рубеж 4
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность
Религия и эзотерика:
буддизм
5.00
рейтинг книги
Сводный гад
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
S. Синдром
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
iOS. Приемы программирования
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Хлыст
Научно-образовательная:
история
политика
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.50
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Шпаргалки
Зачет
Научно-образовательная:
обществознание
юриспруденция
государство и право
шпаргалки
6.00