Дэман
Шрифт:
XII
І сціхла. Ні душы жывой. Вярблюды, збіўшыся гурмой, На трупы ў страсе паглядалі, І толькі ў цішыні начной Званкі іх глуха бразгаталі. Разграблен пышны караван, І над цяламі хрысціян Кругі рысуе птах-начніца, І не чакае іх грабніца Пад плітамі манастыроў, Дзе прах пахован іх бацькоў. Не
XIII
Імчыцца конь, ляціць стралою, Храпе і рвецца, нібы к бою, То раптам стане на скаку, Прыслухаецца к вецярку, Паводзіць чуткімі вушамі, То раптам б'е капытам дол І, страсянуўшы збітай грывай, Ізноў імчыцца, як арол. На ім ёсць коннік, ды маўклівы, У сядле б'ецца, чуць жывы, Узняць не можа галавы, Ён не кіруе павадамі, Бяссільны ногі ў страмянах, І кроў шырокімі цуркамі На чапраку яго відна... Эх, быстры конь! Гаспадара ты Як віхар з бою праімчаў, Ды асяцін яго зацяты У цемры куляю дагнаў. XIV
Гаруе, плача дом Гудала, На двары ціснецца народ. Чый конь прымчаўся? Што з ім стала? Чаму ён паў каля варот? Хто гэты коннік нерухомы? Хавалі след ваяцкіх громаў Маршчыны смуглага чала. Сам, зброя ўся ў крыві дазвання, Рука ў апошнім пацісканні На грыву конскую лягла. Нядоўга жаніха мілога, Нявеста, зрок твой выглядаў! Стрымаў ён слова князя строга: На шлюбны пір ён прыскакаў. Ды, эх, ніколі ён, нябога, Не сядзе на каня другога! XV
На бестурботную сям’ю Як гром зляцела божа кара. Упала на пасцель сваю, Рыдае бедная Тамара, Слязу раняе за слязой, І вось яна нібыта чуе Дзівосны голас над сабой: "Не плач, дзіця, не плач напрасна! Твая сляза на труп няшчасны Не упадзе жывой расой. Яна туманіць зрок твой ясны І твар дзявочы паліць твой. Далёка ён,
– К табе я стану прылятаць, Гасціць я буду да дзянніцы І на павейкі-шаўкавіцы Сны залатыя навяваць..."
XVI
Замоўклі словы, ў заміранні За гукам гук яшчэ трымціць. Яна ўсхапілася, глядзіць У невыказным замяшанні. Журба і радасць, шчасця ніць Нішто прад ім у параўнанні. Пачуццяў вір у ёй кіпіць, Душа скідала свае ковы, Агонь па целе прабягаў, І гэты голас, дзіўна ноыв, Усё, здавалася, гучаў, І перад раніцай на мгненне Сон змарыў, вочы ёй самкнуў Ды яе мыслі скалыхнуў Прарочым цьмяным летуценнем: Прышэлец мглівы і нямы, Нібы сатканы з сонца, цьмы, Схіліўся ціха к узгалоўю, І зрок яго з такой любоўю, Так сумна на яе глядзеў. То быў не ангел, служка божы, Яе ахова і старожа: Вянок праменняў залатых Не аздабляў кудзер святых; То быў не пекла госць няўчасны, Ганебны дух, што сее зло, - О не: ён быў як вечар ясны, Ні дзень, ні ноч і не святло.
Поделиться:
Популярные книги
Лёд и пламень
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Черная роза
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
Улисс
Проза:
классическая проза
5.71
рейтинг книги
Испытания
Проза:
новелла
повесть
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Я - обычный
Фантастика:
боевая фантастика
ужасы и мистика
7.17
рейтинг книги
Стисни зубы и умри
19. Анита Блейк
Фантастика:
ужасы и мистика
8.76
рейтинг книги
В ожидании счастья
1. Исповедь королевы
Любовные романы:
исторические любовные романы
6.00
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Егерь. Сердце стаи. Книга 5
5. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Золотое сечение
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Государство и революции
Научно-образовательная:
история
7.86
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги