Дэман

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дэман

Шрифт:

М. Ю. ЛЕРМАНТАЎ

ДЭМАН

Перакладчык: Якуб Колас

Усходняя аповесць

Частка I
I
Журботны Дэман, дух выгнання, Блукаў над грэшнаю зямлёй, І дум аб светлым яго ранні Над ім снаваўся тлумны рой Аб днях, калі ў харомах света Ён жыў, шчаслівы херувім. Калі вандроўніца камета З усмешкай яснаю прывета Любіла памяняцца з ім; Калі праз вечныя туманы Ён, веды прагнучы, сачыў, Як ходзяць зорак караваны, У багнах неба плывучы; Калі ён верыў і любіў, Шчаслівы першы сын тварэння, Не ведаў злобы і сумнення, І не пужаў душу яго Вякоў
бясплодных рад панылы,
І многа-многа, ды ўсяго І ўспомніць не было ў ім сілы.
II
Даўно забыты, ён блукаў У пустках света без прыпыну, І век за векам працякаў, Як за хвілінаю хвіліна, Маркотнай, роўнай чарадой. Уладу меўшы над зямлёй, Ён сеяў зло без асалоды І злу спрадвечнаму свайму Не сустракаў ён перашкоды, І зло дакучыла яму.
III
І над рамадай гор Каўказа Выгнаннік рая пралятаў, Пад ім Казбек ярчэй алмаза Снягамі вечнымі блішчаў. Глыбока чорнаю разорай, Дзе нібы змей рассунуў горы, Дар'ял заломісты ляжаў, Унізе Церак белагрывы, Як львіца, скачучы між скал, Грымеў, і горны звер пужлівы І птушка, летучы ў прагал, У гоман вод яго ўнікалі. І хмар шаўковых талака З краін паўднёвых здаляка Яго на поўнач праважалі; І скалы шчыльнай чарадой, Таемный поўныя дрымоты, Стаялі моўчкі над вадой І хваль яе сачылі ўзлёты. І вежы замкаў тут і там Глядзелі грозна праз туманы, Нібы каля каўказскіх брам Іх вартавыя веліканы. І дзікі і дзіўны вакруг Быў божы свет, ды горды дух Зняважлівым акінуў вокам Тварэнне бога-ўладара, І на чале яго высокім Ні цені злобы, ні дабра.
IV
І перад ім у падарожжы Малюнкі іншыя ляглі: Даліны Грузіі прыгожай Красой жывою расцвілі. Шчаслівы, пышны край зямлі! Старыя, стромкія руіны, У звонкім бегу ручаі Па дне з каменьчыкаў усякіх, І купкі роз, дзе салаўі Красуняў славяць, абыякіх На вабны голас іх любві; Чынар густыя сутарэнні, Пад іх лісцвенным шалашом Пячоры, дзе гарачым днём Знаходзяць схоў сабе алені. І блеск, і пых; і тлум лісця, І гоман радасці жыцця, І подых кветак і праменняў, І поўдня палкі, млявы жар, І араматных розаў дар, Што вільгаць шлюць у прохладзь ночы, І зоры яркія, як вочы Грузінкі юнай, поўнай чар. Ды апроч зайздрасці халоднай Не абудзіў прыродны шум Ў душы выгнанніка бясплоднай Ні новых сіл, ні новых дум. І ўсё, што прад сабой ён бачыў, Адной знявагаю адзначыў.
V
Высокі дом, шырокі двор Пабудаваў князь, Гудал сівы. Ён каштаваў шмат слёз і сілы Рабам, паслушным з даўніх пор. На светлы схіл суседніх гор Ад сцен яго кладуцца цені, У скале выбіты ступені. Яны ад вежы рагавой Вядуць на рэчку. А па сходах Пад лёгкай белаю чадрой Князёўна юная па воду Ў Арагву ходзіць пад гарой. Заўжды маўкліва на даліны Глядзеў з гары пануры дом. Ды сёння ў ім і шум і гром, Гучыць зурна і льюцца віны. Сасватаў князь дачку сваю, На баль заклікаў ён радню. На стрэсе, высланай каўрамі, Сядзіць нявеста, а вакруг Гульня і спеў яе падруг. Ужо далёкімі гарамі Закрыўся сонейка паўкруг. У ладкі такты адбівае Дзявочы тлум, і бубен свой Бярэ нявеста маладая. І вось яна адной рукой Кружне яго над галавой, То паімчыцца лягчэй птушкі, То раптам спыніцца, глядзіць, І волкі зрок яе блішчыць З-пад гожай вейкавае дужкі; То чорнай броўкай павядзе, То раптам нахінецца трошкі. А па каўры плыве-ідзе Яе чаруючая ножка. І пасміхаецца яна Дзяцінай радасці паўна. І
месяц, што з-за хмар застрэшкі
Зірне, гуляючы з вадой, Не параўнаецца з усмешкай, Як маладосць сама жывой.
VII
Клянуся зоркамі стажар, Праменняў сонечных патокам, Багатай Персіі ўладар І ні адзін у свеце цар Не цалаваў такога вока. Гарэма іскрысты фантан Ні разу душнаю парою Сваёю срэбранай расою Не абмываў падобны стан. Яшчэ нідзе рука людская Такой галоўкі не ласкала І кос такіх не расплятала З тых дзён, як свет пазбаўлен рая, Клянуся зноў - краса такая Пад сонцам поўдня не цвіла.
VIII
Апошні раз яна скакала. Увы! на другі дзень чакала Яе, наследніцу Гудала, Прыроды жывае дзіця, Нядоля горкая рабыні, Цяпер чужая ёй айчына І незнаёмая сям'я. І часта ўпотайку імглівы Лажыўся цень на яе твар, Але былі яе парывы Так гожы, просты і так жывы, Так поўны вабнасці і чар, Што калі б Дэман той парою Яе заўважыў і зірнуў, То, ўспамінаючы былое, Ён адвярнуўся б і ўздыхнуў.
IX
І Дэман бачыў... і на мгненне Штось недаступнае найменню Адчуў ён раптам над сабой. Глухой душы яго пустыню Напоўніў гукаў новых рой. І яшчэ раз пазнаў святыню Любві, прыгожства і дабра. І доўга слодычнай хвілінай Ён упіваўся, і мара Аб шчасці доўгай павуцінай. Нібы тых зорак ясны пас, Прад ім снавалася ў той час. Прыкуты невідомай сілай, Пазнаў жальбу ён выразней, Пачуцце ў ім загаманіла, Як гаманіла і даўней. Ці быў то прывід нараджэння? Ці слоў падступных спакушэнне - Знайсці ў сабе ніяк не мог. Забыць? забыцца не даў бог, Ды ў забыцці няма збавення.
X
Стаміўшы добрага каня, На шлюбны пір на схіле дня Жаніх спяшаўся нецярпліва. Арагвы светлай ён шчасліва Дасяг зялёных берагоў. Вязе ён шмат з сабой дароў. Вярблюдаў плёўся доўгі рад. Па горнай сцежачцы далёка Званкі пазваньваюць у лад. Ён, уладар сам Сінадала, Вядзе багаты караван. Папругай сцягнут спрытны стан. Аправа шаблі і кінжала На сонцы ззяе. Як рубін, Блішчыць за спінай карабін. Гуляе вецер рукавамі Яго чухі. Яна кругом Абмалявана галуном. Расшыта яркімі шаўкамі Сядло. Вуздечка з кутасамі. Пад ім запенены ўвесь конь Чырвонай масці, як агонь. Ён, выхаванец Карабаха, Вушамі водзіць, поўны страха, Храпе і скоса з крутых скал Глядзіць на пенны хваляў вал. І страшны шлях той узбярэжны: Уцёсы з левай стараны, Направа глыб ракі мяцежнай. І позні час. На горах снежных Бляск сонца згас. Устаў туман. Прыбавіў ходу караван.
XI
Вось і капліца пры дарозе, Тут з даўніх пор пачые ў бозе Якісьці князь, што стаў святым, Забіты помснікам сваім. З тых дзён — на свята ці на бітву, Куды б дарожнік ні спяшыў, Заўсёды шчырую малітву Таму святому прынасіў. Малітва гэта памагала - Удар адводзіла кінжала. Але няўважліва жаніх Забыўся звычаяў старых. Яго спакуслівай намовай Лукавы Дэман падбіваў - У мыслях ён пад цемры сховам Нявесты вусны цалаваў. І раптам выскачылі двое І болей... Стрэл! Што ж то такое? Прыўзняўшыся на страмянах, Глыбей насунуўшы папах, Адважны князь не мовіў слова: Ў руках бліснуў турэцкі ствол. Нагайка лясь! — і як арол Ён кінуўся ўпярод. Стрэл новы! І дзікі крык і цяжкі «ой!» Пачуліся ў глыбі даліны, Нядоўгім быў няроўны бой, Пабеглі ў боязні грузіны.
12
Комментарии:
Популярные книги

Лёд и пламень

Свободная Катерина
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лёд и пламень

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Черная роза

Крымская Диана
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
Черная роза

Улисс

Джойс Джеймс
Проза:
классическая проза
5.71
рейтинг книги
Улисс

Испытания

Мусаханов Валерий Яковлевич
Проза:
новелла
повесть
5.00
рейтинг книги
Испытания

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Я - обычный

Жеребьев Владислав Юрьевич
Фантастика:
боевая фантастика
ужасы и мистика
7.17
рейтинг книги
Я - обычный

Стисни зубы и умри

Гамильтон Лорел Кей
19. Анита Блейк
Фантастика:
ужасы и мистика
8.76
рейтинг книги
Стисни зубы и умри

В ожидании счастья

Холт Виктория
1. Исповедь королевы
Любовные романы:
исторические любовные романы
6.00
рейтинг книги
В ожидании счастья

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Егерь. Сердце стаи. Книга 5

Скиба Николай
5. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Егерь. Сердце стаи. Книга 5

Золотое сечение

Соболев Сергей Викторович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Золотое сечение

Государство и революции

Шамбаров Валерий Евгеньевич
Научно-образовательная:
история
7.86
рейтинг книги
Государство и революции

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою
Спасибо за голос.