Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарвяк

Дашкевіч З.

Шрифт:

— Валяйся — табе таксама будзе карысна паслухаць.

Я пачаў вечаровы шпацыр і гэткі ж размераны аповед.

— Справа была даволі банальная, — сказаў я, адмераўшы чатыры крокі ад дзвярэй і чатыры назад, да вакна, трымаючы пры гэтым адну руку ў кішэні, а другою рассякаючы паветра, быццам гэтым мог і цераз сцену моваю жэстаў дапамагчы мове вуснай. — Жыў сабе пажываў цар, усяго было ўдосталь у яго і нават больш за тое. І, неяк, адным пагожым днём, угледзеў ён на суседніх сотках жанчыну і ўпадабаў яе. Гарод жа належыў ягонаму генералу (каторы ў той момант за гэтага самага Давіда і біўся на вайне), а жанчына — Вірсавія, была жонкаю палкаводца. Але Давід, нейкім

чынам даўшы месца д’яблу, на такія акалічнасці ўвагі ўжо не звяртаў — узяў чужую жонку і з ёю зблудзіў. Праз нейкі час высветляецца, што Вірсавія цяжарная. Што рабіць? (Закон такі: калі грэх не амыты, Сатана бярэ ў абарот на ўсю і за адным злачынствам ідзе іншае — звычайна, яшчэ больш жахлівае, і так да мяжы, каб злоўленаму бесамі чалавеку шляху навяртання ўжо не было.) Давід задумаўся. Але не як навярнуцца, а як выкруціцца — загадвае паставіць генерала ў заведама правільны фланг на фронце, дзе таго ў баі і забіваюць.

Усё, заваліўся, як бачым, Давід па-поўнай. Сатана на радасцях пацірае рукі — ён-та перакананы ўжо на ўсе сто, што знішчыў самы вялікі план Божы адносна чалавецтва. Бо, Дзёня, галоўны аспект-та ў чым? ( Трэба было зрабіць важнае адступленне). — У тым, — я спыніўся ля рэшкі і махнуў перад сваёй аўдыторыяй расчэпленай далонню вольнае рукі, — што Бог, уцаравіўшы Давіда, даў яму прароцтва, што з Давіда пойдзе Збаўляльнік свету, Каторы выкупіць грахі чалавецтва — Ісус Хрыстос. І Сам Сын Божы сведчыць аб сабе ў “Адкрыцці” Яна: “Я — корань і род Давідаў.” То бок, можаш ты ўявіць сабе маштаб асобы і магутнасць?! — з павялічанай гучнасцю запытаў я, сам захапіўшыся і ўжо дзвюма рукамі перад кратамі патрасаючы.

Адказу я не чакаў, і, працягваючы шпацыр, далей размахваў праваю далонню.

— І вось цяпер да нашае сітуацыі: цар, каторы мусіць стацца прабацькам Хрыста, і — такое падзенне! Ну і не дзіва пры такім раскладзе, што Сатана святкуе самую сваю вялікую перамогу. І яно так бы і сталася, але тут прыходзіць да Давіда прарок і, Дзёня, што яму апавядае?

— Што, Дзімон? — захоплена перапытаў галоўны і самы ўважлівы мой слухач за апошнія два гады. (Следакоў, канешне, я не лічу. Тым больш, апроч імя свайго я ім нічога больш не прамаўляў.)

— Апавядае ён цару дзіўную некаторую гісторыю і просіць Давіда рассудзіць. Ведаеш ты, — выдыхнуў я і прызнаўся: — Калі чытаю гэтае месца, я амаль заўсёды плачу. Зараз зачытаю табе.

Я палез у кешар і дастаў у Сёмухаўскім перакладзе Біблію, пагортаўшы якую знайшоў патрэбныя вершы і, зноў стаўшы перад вакном, працягнуў:

— Вось слухай Дзёня, гэта 12 раздзел 2-й кнігі царстваў: “І паслаў Гасподзь Натана прарока да Давіда, і той прышоў да яго і сказаў яму: адным горадзе былі два чалавекі, адзін багаты, а другі бедны; у багатага было вельмі многа дробнага і буйнога быдла, а ў беднага нічога, апрача адной авечкі, якую ён купіў маленькую і выкарміў, і яна вырасла ў яго разам з дзецьмі ягонымі; хлеб ягоны ела, і з ягонай чашы піла, і на грудзях у яго спала, і была яму, як дачка; і прыйшоў да багатага чалавека дарожнік, і той пашкадваў узяць са сваіх авечак ці валоў, каб прыгатаваць дарожніку, які прыйшоў да яго, а ўзяў авечку беднага і прыгатаваў яе чалавеку, які прыйшоў да яго. Моцна ўгневаўся Давід на гэтага чалавека і сказаў Натану: жывы Гасподзь! Варты смерці чалавек, які зрабіў гэта; і за авечку ён павінен заплаціць учацьвёра, за тое, што ён зрабіў гэта, і за тое, што не меў спагады. І сказаў Натан Давіду: Ты — той чалавек, які зрабіў гэта!”.

Я падняў вочы ад Бібліі і паглядзеў на ваконныя краты — нібы ў вочы Дзёніны ўзіраючыся.

— Бачыш,

сябар, якая сур’ёзная і нават страшная гісторыя.

— Ну так, — здрыгануўшы голасам адказаў ён, — узрушвае. — Па гучнасці зразумеў я, што стаіць Дзёня на нары ці не да самых кратаў галавою прытуліўшыся.

— Якраз тут і надышоў самы вырашальны момант, — цішэй апавядаў я далей. — Давід, як уладар, мог бы сказаць апавядальніку: “Ідзі ты Натан, ды не дуры мне голаву — цар я ці проста так?”А мог бы і юліць пачаць: “Я — ні я.” І так калі і так — усё было б па-чалавечаму граматна, і юрыдычна законна. Але Давід хітрыць не стаў — ён сказаў прароку: “Зграшыў я перад Госпадам.” І што тады гаворыць прарок? Прарок анулюе пакаранне. “І Гасподзь зняў з цябе грэх твой, — сказаў Натан. — ты не памрэш.” Разумееш, Дзёня?

— Разумею.

— А ты толькі падумай сабе, што было б, каб цар занаравіўся? Усё — канец і яму, і, адпаведна, Божаму плану збавіць чалавецтва ад граху! — узвысіў голас я, у адной руцэ трымаючы Біблію, а другою ўчапіўшыся за трубу батарэі. — Але Давід робіць адзіна правільную выснову — не ўпадае ў роспач ад невыпраўляльнасці мінулага, не апраўдваецца паводле людское логікі, а каецца ў злачынстве, чым не толькі сябе ратуе, але і дае месца самаму парадаксальнаму цуду ў гісторыі чалавецтва! Ведаеш якому?

— Распавядай, якому? — падахвосціў мяне цалкам паланёны гісторыяй Дзёня.

— Бог упісвае гэтую самую Вірсавію ў радавод Хрыста! — голасна абвесціў я, захлопнуўшы Біблію і адарваўшыся ад батарэі. — Яна становіцца ягонаю прамаці. Уяўляеш гэткую неймаверную рэч? І хаця за злачынства з Вірсавіяй прыйшлося Давіду моцна пацярпець (бо дзе грэх, там і ягоныя плады): дзіця, ёю народжанае, памерла; паўстаў на Давіда ягоны ж сын, усіх паваявалі, вялікі цар ледзь уратаваўся і доўга бадзяўся па пячорах; потым, у рэшце рэшт, Бог ягоную ўладу аднавіў, але і страты былі вялікія, і раны глыбокія.

Аднак, спавяданне Давіда дазваляе Госпаду пераўтварыць пракляцце праз грэх у блаславенне праз пакаянне, і там, дзе Сатана думаў атрымаць самую вялікую перамогу, ён атрымоўвае самую сваю вялікую паразу — Вірсавія нараджае Давіду другое дзіця, Саламона, каторы і становіцца наступным па Давідзе царом ды працягвае радавод Хрыста. І ўсё гэта — дзякуючы правільнай выснове, якую зрабіў Давід з таго, што ўжо не выправіш.

Дык я цябе пытаю: калі ў Давіда атрымалася, дык чаму ў нас не атрымаецца? Мо і атрымацца ў нас, га, Дзёня?

— Мо і атрымаецца, Дзімон, — Чарвяк узрушана ўздыхнуў. — Павінна атрымацца. Бо навошта тады ўсё?..

Пасля адбою на голыя нары я ўжо не ўкладваўся — вырашыў перад этапам прагуляцца, балазе было гадзінкі чатыры, каб памаліцца ды паразважаць пра будучыню, якая як ні круці, але беспрасветнасцю сваёю пужала.

Недзе праз гадзіну сцішыўся гук Дзёнінай малітвы. “Прыкірнуў мабыць, чарвяк” — падумаў я і чамусьці сталася зусім сумна, так хацелася перад дэпартацыяй крыкнуць пару добрых словаў гэтаму Божаму чарвяку. “Гэта ж вынайсці такое — “чарвяк”, — усміхаўся я сам сабе. — І як актуальна! ”

Насамрэч бывае так часам, калі ў якой-небудзь супольнасці знаёмых (ці не вельмі) людзей, нейкі жарт, рэпліка, проста слова становяцца афарызмам самі сабою, незалежна ад кантэксту і прамоўцы. Тады нехта прамаўляе яго, і ўсе усміхаюцца, ці смяюцца, ці разважаюць над нейкімі ўспамінамі, ці, паглыбіўшыся ў сябе, думае кожны аб асабістым. І вось “чарвяк” гэты стаўся сымбалем шасці маіх сутак у адзіночцы, за якія я, сапраўды адпачнуў душою і, перахапіўшы паветра, гатовы на новы рывок у цемру. Дзякуй табе, чарвяк, цяпер гатовы.

Поделиться:
Популярные книги

Тузы за границей

Мартин Джордж Р.Р.
4. Дикие карты
Фантастика:
научная фантастика
7.14
рейтинг книги
Тузы за границей

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Тишина

Бондарев Юрий Васильевич
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Тишина

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Башня Миров. Начало пути

Бельский Сергей Фёдорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
4.00
рейтинг книги
Башня Миров. Начало пути

Год Мамонта

Романовский Владимир Дмитриевич
Троецарствие
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Год Мамонта

Я – Малала

Юсуфзай Малала
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.80
рейтинг книги
Я – Малала

Уникумы Вселенной

Иванович Юрий
1. Уникумы Вселенной
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Уникумы Вселенной

Двое, не считая призраков

Нестерова Наталья Владимировна
Проза:
современная проза
8.41
рейтинг книги
Двое, не считая призраков

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Прорицатель

Светлов Роман Викторович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Прорицатель

Ловите конский топот. Том 1. Исхода нет, есть только выходы...

Звягинцев Василий Дмитриевич
15. Одиссей покидает Итаку
Фантастика:
альтернативная история
8.24
рейтинг книги
Ловите конский топот. Том 1. Исхода нет, есть только выходы...

Иллюстрированная Библия. Ветхий Завет

Коллектив авторов
Религия и эзотерика:
религия
5.00
рейтинг книги
Иллюстрированная Библия. Ветхий Завет

Мелодия души

Бэлоу Мэри
2. Марлоу и Кендрик
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.30
рейтинг книги
Мелодия души