Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарвяк

Дашкевіч З.

Шрифт:

— Адрас даў яе стрыечны брат, з якім я тут разам год на пекарні працаваў, а цяпер ён ужо на свабодзе.

— І што, пра адносіны не размаўлялі яшчэ?

— Размаўлялі, я ёй напісаў пра сваё бачанне сям’і, пра веру. Яна ва ўсім згодна,але са шлюбам мы вырашылі пачакаць.

— Чакаць? — даўся дзіву я. — Табе колькі яшчэ сядзець, Дзёня?

— Восем. Да званка. Гады два мо і “адкушу”.

— Во, восем! Ці шэсць —у лепшым выпадку. І ты кажаш: чакаць? Ну вось я, амаль два адчакаў і што?—прыгадваў я свой досвед. —Адарві—і выкінь! А ты збіраешся восем год зарыць. Калі ёсць пэўнасць, трэба рабіць адразу. А калі

няма… — я пранікліва паглядзеў на сябра, — дык мо лепш ні ёй не тлуміць розум, ні сабе?..

Перад самым абедам заляскаў ля маёй каморкі ключнік і, адчыніўшы дзверы, прамовіў:

— Пайшлі.

— Куды? — я начапіў феску і ўскочыў ў туфлі.

— Там убачыш,—быццам бы інтрыгуючы, адказаў кантралёр.

На волі такога кшталту адказ сапраўды можа інтрыгаваць, але ў турме — толькі напружваць. І як не пераймацца? Ідзеш і не ведаеш куды: да любімага чалавека, каторы прыехаў на спатканне ці — да следака,каторы прыпёрся падшыць на цябе яшчэ пару паказанняў. Пасля шматлікіх паўтораў, эмоцыі, пры руху ў невядомасць, прытупляююцца, але не тое, каб зусім ужо — хаця б трошку, але сэрца будзе адбіваць усхвалявана: тух-тух, тух-тух, тух-тух — а раптам убачу зараз каханую? — думае яно.

Мяне прывялі ў суседні, прылеплены будынак. На прадоле ізалятара з аднога боку месцяцца камеры ШІЗА і ПКТ, а з другога стаіць драўляны прамавугольны стол, які выкарыстоўвае повар падчас кармёжкі камер. Цяпер жа на ім стаяла тыповая торба “у клетачку”, сімвал двух катэгорыяў чаўнакоў у нашым сацыялізме — тых, што возяць у іх па рынках свой тавар, і тых, што цягаюць у іх па этапах усю сваю маёмасць. Ля кешара гаманілі рэжымнік і дзве маладыя жанчынкі — бландзінка і брунэтка — супрацоўніцы з г.зв. “свіданак” — пакояў для каротка- і доўгатэрміновых сустрэчаў зэкаў з роднымі.

— Правярай, — суха прамовіў рэжымнік і сунуў мне аркуш паперы, на якім я адразу пазнаў почырк Настачкі — клапатлівыя пальчыкі спісалі цэлую старонку пералікам прадуктаў.

— Насценька пераказвала прывітанне, казала, што вельмі кахае, сумуе, чакае, —узнёсла выгаварыла кожнае слова брунэтка.

— Дзякуй вам вялікі,—адказаў я крануты, бо яна ж зусім не абавязана была пераказваць мне вітанні, але вось жа, зрабіла гэта і нават так пяшчотна. Добрыя сэрцам супрацоўніцы заўжды суперажывалі нашай з Насценькаю барацьбе за мой пашпарт ды шматлікім нашым спробам прарвацца да загса і стацца, нарэшце, мужам і жонкаю.

Перавярнуўшы на стале аркуш, я напісаў на адваротным баку стандартныя словы, якія ўжо так даўно не прамаўляў: “Перадачу атрымаў цалкам, прэтэнзіяў няма”.

— Дык вы пра-аве-ерце,—расцягнула гукі бландзінка.

— Я вам веру, —усміхнуўся я, ставячы дату і подпіс.

Зэк рэдка калі правярае перадачу па спісе. Калі табе яе прыносяць, ты ўсхваляванымі рукамі, што трасуцца ад радасці, хутка драпаеш пяць словаў, дату, подпіс і цягнеш скарб у сваю павуціну. Радасць жа складаецца з дзвюх частак: пяшчотнае радасці — ты напоўнены пачуццём удзячнасці за клопат і вестку ад любімых, і галоднае радасці — ты напоўнены пачуццём удзячнасці за ежу. Тое, якая з частак радасці пераважае ў агульнай эйфарыі залежыць ад таго, колькі год сніцца табе гусь у яблыках. Гэтым разам рукі ў мяне трэсліся больш ад пяшчотнае радасці, але, каб не даеў я раніцою Дзёніны гасцінцы, пераважала б радасць галодная. Бо для зэка, а перадусім зэка-злосніка (злосна

парушаючага ўсталяваны парадак адбыцца пакарання), ежа — гэта адвечнае летуценне і адвечная праблема.

Уся перавыхаваўчая сістэма “нэагулагу”— зонаў і турмаў ДВП (Дэпартамента выканання пакаранняў) МУС РБ, заснаваная на тым, што зэк заўсёды павінен быць галодны, не зважаючы нават на тое, што паводле судовага выраку мне забаранілі колькі там год дыхаць вольным паветрам, а не пазбавілі права есці.

У СІЗА, калі ты знаходзішся ў статусе падследчага і маеш права на безлімітную атаварку і перадачу ў 30 кг штомесяц, з галадаморам сустракаешся рэдка, толькі калі сядзіш у вялікай хаце, дзе ўсе прадукты ў цябе хутка павыпрошваюць. У зоне ж голад — гэта дыягназ. Выключэнні здараюцца толькі тады, калі ты атрымаў перадачу і пару тыдняў вядзеш з сябрамі разгульны лад жыцця. Вось як я з Дзёнем, патрапіўшы на ягонага “кабана”. Увесь жа астатні час ты сядзіш на “палажняковай” пайцы.

Што такое “палажняк” — сказаць цяжка, бо ў кожнай зоне мадыфікацыя баланды залежыць ад таго, колькі дзясятак пар рук цягне з зэкаўскага катла. Нават калі недзе нейкім цудам не цягнуць надзіральнікі, будуць цягнуць зэкі (таму месца каля катлоў з мясам, цыбуляю і часныком каштуе найбольш плюсікаў). Вельмі сумняюся, ці мог бы ты наесціся, каб нават па тых нормах накладвалі табе ў шлёмку, а пасля таго, як самыя ласыя кавалкі з бакаў выцягнутыя, шансаў перамагчы ў няроўнай бітве з голадам — ніякіх.

У цывілізаванай краіне пазбаўленне права хоць раз на дзень, але наесціся, назвалі б катаваннем, а ў нас гэта горда імянуюць “перавыхаваўчым працэсам”. Гэты перавыхаваўчы працэс, каб на “агульным рэжыме” ты меў чатыры перадачы па 30 кг у год, а на “строгім” —дзве. Каб ты мог атаварвацца ў зонаўскай крамцы на пару даляраў у месяц. І тое, будзеш мець ты на ўсё гэта права толькі тады, калі ходзіш перад гарантам рэжыму на дыбачках. Калі ж ты нешта недзе пікнуў, калі гузік не зашпіліў на кашулі, галодная смерць грукаецца ў твае дзверы, часцей за ўсё — дзверы ізалятара, бо за кожную правіну перад рэжымам ты разлічваешся перадачамі, атаваркаю, сустрэчамі з роднымі, а калі пазбавіць цябе ўжо няма чаго — едзеш у ШІЗА, на ізалятарскую баланду.

Вось такія асноўныя рысы “перавыхаваўчага працэсу”, хаця і не сустракаў я яшчэ ніводнага, каго б гэткімі метадамі перавыхавалі. Відавочна, што эфектыўнасць такіх падыходаў разумеюць і рэжым утрымоўваючыя, але ні ў кога і не стаіць такой задачы: нешта людскае выхаваць у чалавеку. Задача ў тым, каб кожнае імгненне адчуваў ты, што ты раб, каторага толькі з ласкі Галоўнага рэжымніка кормяць пару разоў на дзень “палажняком”. І ўсе гады, пакуль ты жарэш гэтую падачку, ты павінен ўбіваць у падкорку сваю, што каб мець да шлёмкі баланды яшчэ і костку, ты мусіш хадзіш на дыбачках і зашпільвацца на ўсе гузікі.

— Куды вазілі? — гукнуў Дзёня, калі дзверы за мною зачыніліся.

— Насценька прыязджала,—радасна адказаў я.

— Во! — здзівіўся сябар.—Ні на крок ад цябе.

— І каб ты ведаў, колькі ўжо год — ні на крок, дык не паверыў бы. Я часам сам не разумею нават, хто больш гэтыя мае тэрміны матае—я ці яна?

— А што, такая хуткая свіданка ў цябе?

— Да ты што, Дзёня, не для таго раскручвалі, каб потым свіданкі выпісваць, —уздыхнуў я з сумам.—Дазволілі ёй толькі перадачу перадаць.

Поделиться:
Популярные книги

Дикое поле

Веденеев Василий Владимирович
Приключения:
исторические приключения
8.29
рейтинг книги
Дикое поле

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Советы огороднику

Мельников Илья
Дом и Семья:
сад и огород
5.00
рейтинг книги
Советы огороднику

Лекции профессора Московской Духовной Академии А. И. Осипова

Осипов Алексей Ильич
Религия и эзотерика:
религия
5.00
рейтинг книги
Лекции профессора Московской Духовной Академии А. И. Осипова

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.71
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Музыкант-2

Марченко Геннадий Борисович
5.00
рейтинг книги
Музыкант-2

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Возвращенный оккультизм, или Повесть о тонкой семерке

Подводный Авессалом
Религия и эзотерика:
эзотерика
5.00
рейтинг книги
Возвращенный оккультизм, или Повесть о тонкой семерке

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
6.25
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Дважды одаренный

Моцарт и его время

Луцкер Павел
Документальная литература:
биографии и мемуары
научпоп
5.00
рейтинг книги
Моцарт и его время

Страна волшебная - балет

Бочарникова Элла Викторовна
В мире прекрасного
Детские:
детская образовательная литература
5.00
рейтинг книги
Страна волшебная - балет

Второй Шанс

Сейтимбетов Самат Айдосович
2. Буревестник
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Второй Шанс

От войны до войны

Камша Вера Викторовна
2. Отблески Этерны
Фантастика:
фэнтези
8.70
рейтинг книги
От войны до войны