Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Дык гэта ж Чашырскі Кот,- адказала Герцагіня,- зразумела? Свінё!

Апошняе слова яна сказала гучна і настолькі шалёна, што Аліса нават падскочыла і супакоілася, калі ўбачыла, што звярталася яна да дзіцяці, таму працягвала:

– Я нават не ведала, што Чашырскія Каты ўсміхаюцца. Больш таго, я не ведала, што каты ўвогуле МОГУЦЬ усміхацца.

– Умеюць,- адказала Герцагіня,- а большасць нават усміхаецца.

– Я напрыклад, аніразу такога не бачыла,- ветліва паведаміла Аліса, адчуваючы задаволенасць з таго, што мае магчымасць з кімсьці паразмаўляць..

Ты яшчэ шмат чаго не ведаеш,- сказала Герцагіня,- і гэта факт!

Аліса не надта любіла падобныя заўвагі і вырашыла перавесці размову ў іншы бок. І толькі яна збіралася гэта зрабіць, як кухарка ўзняла кацёл з пліты і са ўсёй моцы кінула яго ў Герцагіню з немаўлём, а ў след за ім - вугальныя шчыпцы, а пасля пачала абстрэльваць іх каструлямі і талеркамі рознага памеру. Герцагіня не звяртала на гэта аніякай ўвагі, нават калі кухарцы ўдавалася трапіць у яе, а малы і так равеў не супыняючыся, таму не было зразумела, ці балюча яму.

– Аёй, КАЛІ ЛАСКА, што вы робіце!- закрычала Аліса, ажно падскочваючы ад жаху.-. Людцы... Вы ледзь не адарвалі яму носік

Велізарная каструля, праляцела ў міліметры ад немаўляці, і Аліса ледзь вытрымала гэта.

– Калі б кожны займаўся выключна сваімі справамі,- прамовіла хрыплым рыкам Герцагіня,- зямля б вярцелася хутчэй.

– З гэтага не было б аніякай карысці!- заўважыла Аліса, акая была задаволена, што можа пахваліцца сваімі ведамі.- Падумайце, тады б нашмат хутчэй змяняліся дзень з ноччу! Вы ж ведаеце, што Зямля робіць абарот вакол сваёй восі за 24 гадзіны!..

– А што наконт восі,- прамовіла Герцагіня,- хай лепш вакол сваёй восі робіць абароты твая адсечаная галава!

Аліса, спужаўшыся паглядзела на кухарку, але тая была занята супам і нічым больш не цікавілася, таму дзяўчо працягнула:

– Так, за 24 гадзіны, а можа і за 12...

– Вой, не чапай МЯНЕ,- казала Герцагіня,- я ніколі не сябравала з лічбамі!

І зноў прыняўшыся да нянькання свайго дзіцяці, пачала спяваць яму калыханку, хаця рабіла гэта даволі свойасабліва, апантана яго калыхаючы і падкідваючы пад столь пасля кожнага радка:

“Я буду лаяць немаўлё За чханне, біць няспынна: Ці з глузду ён мяне звядзёць - Капрызлівы хлапчына!”

Прыпеў (у выкананні кухаркі і малога):

“Гаў! Гаў! Гаў!”

Пад час выканання наступнага куплету, Герцагіня пачала кідаць дзіцяня яшчэ больш шалёна. І беднае малое раўло так, што Аліса ледзь чула словы:

“Пугой я буду сына біць, Страсу за чханне душу І моцна перац палюбіць У рэшце рэшт прымушу!”

Прыпеў:

“Гаў! Гаў! Гаў!”

– Гэй! Калі хочаш, можаш панянькацца з ім крыху!-

крыкнула Герцагіня Алісе, кінуўшы немаўля ў яе бок.- А мне трэба рыхтавацца да кракету з Каралевай.

Пасля чаго паспяшалася з пакою. Кухарка кінула ёй у след патэльню, але паспела патрапіць толькі ў зачыненыя дзверы.

Аліса ледзь трымала дзяцё, паколькі яно было даволі дзіўнае, яго ручкі і ножкі тырчалі ва ўсе бакі, як у марской зоркі. Беднае немаўлятка ўвесь час пырхала, як паравы рухавік і бесперапынна выгіналася, так што першы час Аліса ледзве магла яго трымаць.

Урэшце яна знайшла, як гэта зрабіць: яна скруціла яго вузлом, адной рукой узяла яго за правае вуха, а другой за левую пятку, каб не раскруціўся, і пабегла вонкі.

– КАЛІ не ўратаваць яго з гэтай хаты,- вырашыла Аліса,- праз дзень-другі яго заб’юць і я буду саўдзельніцай іх злачынства.

Апошнія словы яна сказала ў голас і малы рохкнуў ёй у адказ (чхаць у гэты час ён ужо кінуў).

– Кідай рохкаць,- сказала яму Аліса,- гэта непрыстойна.

Але дзіця рохнула зноўку, Аліса паглядзела на яго, спужаўшыся, ці не здарылась што. Тварык немаўляці больш нагадваў мыску - завялікі плюскаты нос, а вочы наадварот замалыя. І тое, як яно выглядала, Алісе не надта спадабалася.

– Можа ён такім чынам плача?- засумнявалася Аліса і паглядзела на яго твар ў пошукаў слёз. Але аніякіх слёз не было.

– Калі ты, сонейка, збіраешся ператварацца на свінню,- сказала Аліса сур’ёзным тонам,- я з табой нянькацца не збіраюся. Зразумеў?!

У адказ няшчаснае стварэнне зноў пачало шморгаць носам (ці рохкаць, што было больш падобным), а потым на колькі часу ўсталявалася цішыня.

Аліса пачала разважаць, што будзе з ім рабіць, калі вернецца да дому. І тут малое рохкнула так злосна, што прымусіла Алісу паглядзець на яго тварык зноў. Сумнявацца НА ГЭТЫ РАЗ не прыходзілася - гэта быў не больш, не менш, як звычайны парсючок, і дзяўчынка вырашыла, што будзе глупствам несці яго далей. Таму Аліса паставіла яго на зямлю, і свінё, звольніўшыся ад яе апекі, шпарка пабегла ў напрамку лесу.

– Ён мог бы вырасці,- сказала яна сабе,- даволі жахлівым дзіцём, але як парсючок ён вельмі прыгожанькі.

Яна пачала прыпамінаць сваіх знаёмых дзяцей, з якіх бы атрымаліся цудоўненькія парсючкі:

– Ведаць бы толькі, якім чынам іх ператварыць?..

Тут яна раптоўна паглядзела ўгору і надта здзівілася, ўбачыўшы на галінцы Чашырскага Ката.

Ён усміхаючыся пазіраў на Алісу і з яе пункту гледжання выглядаў даволі добразычліва, хаця меў вязізныя кіпцюры і шмат зубоў. Таму яна вырашыла быць з ім паважлівай.

– А Кацеечка ты ж мой Чашырскі,- пачала яна ветліва, не ведаючы, ці спадабаецца яму такі зварот, але каціная ўсмешка толькі пашырылася. Вырашыўшы, што ён не супраць, Аліса працягнула,- Ці ж не мог бы ты мне падказаць, куды мне ісці далей?

– Залежыць ад таго, куды ты жадаеш патрапіць,- адказаў Кот.

– Мне няма розніцы, куды ісці..,- сказала Аліса..

– Тады, усё роўна куды ты пойдзеш,- заўважыў Кот.

– ...абы патрапіць, хоць куды-небудзь,- дадала, каб патлумачыць Аліса.

Поделиться:
Популярные книги

Толковый словарь психиатрических терминов

Крук Инна Вадимовна
Научно-образовательная:
психология
6.25
рейтинг книги
Толковый словарь психиатрических терминов

Криминалистическая психология

Образцов Виктор Александрович
Научно-образовательная:
психология
6.80
рейтинг книги
Криминалистическая психология

Острів Дума

Кінг Стівен
Фантастика:
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Острів Дума

Белая Башня. Хроники Паэтты. Книга I

postsabbath
1. Хроники Паэтты
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Белая Башня. Хроники Паэтты. Книга I

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Опыты (Том 1)

Монтень Мишель
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Опыты (Том 1)

Варяжская сталь: Герой. Язычник. Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
Варяг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.67
рейтинг книги
Варяжская сталь: Герой. Язычник. Княжья Русь

Психосоматика

Малкина-Пых Ирина Германовна
Справочник практического психолога
Научно-образовательная:
психология
5.00
рейтинг книги
Психосоматика

"Фантастика 2025-10". Книги 1-31

Вальтер Макс
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-10. Книги 1-31

Философия. Книга вторая. Просветление экзистенции

Ясперс Карл Теодор
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Философия. Книга вторая. Просветление экзистенции

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Скриптер

Соболев Сергей Викторович
Фантастика:
героическая фантастика
7.14
рейтинг книги
Скриптер

Ученик афериста

Lexie Greenstwater
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ученик афериста

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий Григорьевич
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6