Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Адносна працы. Я-ж мушу на сябе зарабiць.

– Гэта ўсё наладзiм. Цi ты мяркуеш, што можаш працаваць у якой краме?

– Магу спрабаваць.

– Добра. Заўтра пойдзеш у Трыфты Тонi й там атрымаеш працу. Адна з нашых дзевак, зь якой сяньня пазнаёмiшся, табе паможа. Яна там працуе.

– А хто такi той Трыфты Тонi?

– Гэта вялiкая ўнiвэрсальная крама, уласнасьць Жыда Зэлмана, нашага iмiгранта. Ён робiць аграмадны бiзнэс.

– Добра. А колькi ён плацiць?

– Нешта каля трыццацi пяцi на тыдзень для новых, здаецца. Будзеш старацца, заробiш болей.

Дзяўчына маўчала. У бюро капальнi ў Балтаве зарабляла больш пяцiдзесяцi ў тыдзень.

– I

гэта, здаецца ўсё, калi няма якiх пытаньняў, - сказаў Капшун.

– Адносна майго пакою. Дзе буду жыць?

– Коля завязе цябе да дзяўчыны, пра якую я ўспамiнаў. Зваць яе Нiна Ляскiн. Яна нашага паходжаньня, бацькi недзе з Адэсы, ужо ня жывуць. Я пэўны, што вы добра наладзiце супольнае жыцьцё. Заўтра паведамi мяне, як там пойдзе.

– Окэй, Грыша.

Дзяўчына ўстала i ўзяла сваю сумачку.

– Яшчэ адно, пакуль пойдзеце, мiс Мак. Раю вам усё тое, пра што мы гаварылi, трымаць пры сабе, - перасьцярог Капшун, адчыняючы дзьверы.

– А як зь Нiнай Ляскiн?

– Яна - адна з нашых. Што ёй скажаш, мяркуй сама.

– Добра, Грыша.

– Цяпер пачакай тут, а я паклiчу Колю.

Неўзабаве ён зьявiўся з-за дзьвярэй iз тым самым шустрым, пад вожыка падстрыжаным маладым хлопцам, якi сустрэў яе ранiцай на чыгуначнай станцыi. Капшун падаў руку.

– Жадаю табе посьпехаў, спадарыня Мак.

На ягоным твары паказалася нешта наводля ўсьмешкi.

– Дзякуй, Грыша. Буду ў кантакце.

Коля ўзяў ейную валiзку. Рэшту багажу пакiнула на станцыi i мае яго забраць пасьля. Яны спусьцiлiся па сходах i пайшлi да аўтабуснага прыпынку. Пад захмараным лiпеньскiм небам вулiца чмыхала й гула вялiзнай хваляй аўтамабiляў у "раш аўр" - сьпешную гадзiну. Гэтак тут назвалi час, калi мiльёны людзей рана й вечарам сьпяшаць на працу цi з працы дамоў. Гвалтоўныя рыўкi ветру тузалi маладое лiсьцё кляновых прысадаў, замяталi парэпаны цэмант вулiцы i забаўлялiся рознакаляровымi сукенкамi жанчынаў.

– Як далёка да Нiны Ляскiн?

– Якiх мiнут пятнаццаць аўтабусам. Яна жыве каля цэнтру гораду.

3

Некалi, падаючы заяву для атрыманьня вiзы на падарожжа ў Савецкi Саюз у групе "рабочых канадыйскiх дэлегатаў", ад Веры Мак запатрабавалi, каб далучыла кароткую аўтабiяграфiю. Пасьля цэлае гадзiны, Вера напiсала наступнае:

Iмя й прозьвiшча: Вера Мак.

Дата й месца нараджэньня: 27 сакавiка, 1930 г., Балтава, Антарыё.

Сацыяльнае паходжаньне i ўзгадаваньне: Бацькi - Беларусы, рабочыя. Бацька, што працаваў у капальнi мэталаў, прыехаў з маткай у Канаду пару гадоў перад маiм нараджэньнем з Заходняй Беларусi. Як мне было сем гадоў, бацьку майго Мiкалая палiцыя канадыйская забiла падчас дэманстрацыi беспрацоўных i галодных. Мацi мая Юльляна, што была сьветкай таго забойства, мела ўдар сэрца. Яна памерла год пазьней. Як маладая сiрата, ад васьмi гадоў узросту я гадавалася ў розных сем'ях.

Адукацыя: Сярэдняя.

Прафэсiя: Працавала сакратаркай у Рын Тын i Дэлта мiнэральных кампманiях.

Грамадзкая дзейнасьць: На працягу даўгога часу належала й цяпер належу да рабочага клюбу Максiма Горкага ў Балтаве. Брала ўдзел у адукацыйнай, спартовай i грамадзкай працы. Апякавалася дзяцьмi.

Калi-б Веры давялося пiсаць абшырней пра сваё дзяцiнства, матар'ялу хапiла-бы. Ды як-жа можна адлюстраваць тую бездань, у якой апынулася "ў галодных трыццатых" сiрата пад апекай чужых? I што магло замянiць матчыну любоў i апеку? Бесьперапынная галеча пакiнула сьлед, а спадчына бацькоў дала пякучую горыч. Вага мiнулага спарадзiла недавер i падазронасьць да "пануючай клясы", а побач з гэтым - спачуваньне

тым, што ў галечы, iмкненьне памагчы iм. Глум, якi цярпела з боку некаторых апякуноў, спрычынiўся да пэўнае iзаляцыi. Мусiла, як магла, адмежавацца ад таго, хто рабiў ёй якую крыўду. Назiральная кемлiвасьць i выпрабаваньнi ў доўгiх гадох мiж чужых нарадзiлi асьцярожнасьць, прадуманыя адносiны да людзей, спагаду да цярпеўшых i крыўджаных.

У гэныя часы галеча эканамiчнае дэпрэсii мiж новых iмiгрантаў, што прыехалi з акупаванай Польшчай Заходняй Беларусi, дапаўнялася крывадушнай, у Маскве майстраванай клясава-ненавiснай ядавiтай бальшавiцкай прапагандай. I мясцовымi гнёздамi, цi рупарамi такога забойчага яду i хвальшывай iнфармацыi "з краiны рабочых i сялянаў" зьявiлiся мясцовыя так званыя рабочыя клюбы. У гэтым сэньсе клюб Максiма Горкага ў Балтаве мог служыць копiяй iншых, раськiнутых па аграмаднай краiне. Ужо куды пазьней, калi некаторыя, раней адурманеныя "новыя Канадыйцы", пачалi разумець, што "чырвоныя прарокi" пашыралi хвальшывыя пропаведзi крывадушнага тырана з камунiстычнага цэнтру, шматлiкiя ачмурэлыя марксiстоўскiмi догмамi "прагрэсiсты" ўпарта гарлапанiлi на барыкадах сваiх "клясавых пазыцыяў". А для малапiсьменных, што "ня лезьлi ў палiтыку", усе вялiкiя й малыя палiтыканы, свае i чужыя, тварылi не абы якую зьбянтэжанасьць.

Вера чытала ня толькi ўсё казённае, што падсоўвалi клюбу пашыральнiкi камунiстычнага "прагрэсу". Побач "Как закалялась сталь" ляжаў Дыкэнс i Ўiтман, Пушкiн i Маякоўскi. Некаторы час цi не найбольш была аблюбавала паднятага да стратасфэрнае вышынi бальшавiцкiмi маскалямi "буревестника революции". Здавалася ёй, што шматлiкiя ягоныя гэроi чулiся-б як дома ў асяродзьдзi людзей з капальняў, дзе пачалося ейнае жыцьцёвае падарожжа. У музыцы-ж Вера захаплялася Бэтховэнам i Чайкоўскiм, Стравiнскiм i Гэршвiнам. З асалодай таксама сьпявала беларускiя песьнi, што ззамоладу запомнiла калi лiлiся з вуснаў маткi.

Любiла думаць i разважаць а нiхто язык яе нiколi траплом не назваў. Ейную прыгажосьць на вулiцы гораду часта трымалi на воку розныя вульгарныя нахабнiкi, што прапанавалi часамi такое, ад чаго твар залiваўся румянцам. Цi гэтая вiдавочная фiзычная спакуса была прыродным дарам цi пакараньнем? Над гэтым давялося разважаць пасьля аднаго выпадку, якi прыгадвала з жахам i каторы меў значны ўплыў на яе маладыя гады й пазьнейшыя адносiны да мужчынскага полу.

Нарэшце прыйшоў той доўгачаканы й радасны дзень. Перад групай канадыйскiх "суайчыньнiкаў" сваёй перамогай i фанабэрыста надзьмутай магутнасьцю афiшавалася амаль непашкоджаная Масква i ўжо намагаўся загойваць раны трохгадовае блякады Ленiнград. Наведалi "ўдарны завод" i "перадавы калгас", пакланiлiся мумii на Краснай плошчы. Хадзiлi слухi, што побач мумii Ленiна палажылi i ягонага "насьледнiка" Сталiна, але неўзабаве Хрушчоў загадаў яго выкiнуць з гэтага пачэснага месца пад крамлёўскую сьцяну.

Бесьперапыннай прапагандовай траскатнёй маскоўскiх палiтрукоў пра гэройскi гiгант, якi, амаль сам перамог Гiтлера, сеялiся зярняты пашаны i ўдзячнасьцi "гэраiчнаму савецкаму" i асаблiва "вялiкаму рускаму" народу, якi так жахлiва многа перацярпеў i на "ратных палёх" такiя ахвяры ў данiну перамогi прынёс, а цяпер вунь ня толькi зь вялiкай адданасьцю i энтузiязмам узяўся аднаўляць краiну пасьля ваеннага разбурэньня, але ўжо выцягнуў i шчодрую руку помачы iншым народам усходняе i цэнтральнае Эўропы, што апынулiся пад ягоным жыцьцядайным апякунчым крылом. I ў маладой галаве дачкi "гэроя канадыйскiх рабочых" тая паказуха не магла ня выклiкаць надзвычайнага ўражаньня, бадай захапленьня.

Поделиться:
Популярные книги

Симбионты

Дивов Олег Игоревич
Фантастика:
научная фантастика
7.67
рейтинг книги
Симбионты

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Второй шанс. Книга первая

Звездная Елена
1. Второй шанс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Второй шанс. Книга первая

Рассказы. Стихотворения

Киплинг Редьярд Джозеф
Проза:
рассказ
5.00
рейтинг книги
Рассказы. Стихотворения

История одного Дракона

Юсупов Булат
Фантастика:
фэнтези
4.00
рейтинг книги
История одного Дракона

Я надену полночь

Пратчетт Терри Дэвид Джон
38. Плоский мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.93
рейтинг книги
Я надену полночь

Законы Рода. Том 7

Мельник Андрей
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Синяя Птица. (Трилогия)

Самойлова Елена Александровна
Синяя Птица
Фантастика:
юмористическая фантастика
9.14
рейтинг книги
Синяя Птица. (Трилогия)

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Курс 1. Октябрь

Фокс Гарри
2. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Октябрь

Дом Цепей

Эриксон Стивен
4. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Дом Цепей

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Личность и Абсолют

Лосев Алексей Федорович
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Личность и Абсолют