Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

А хлопцы як згледзелі, чаго дамагліся,— ашалелыя ад шчасця і хвалявання шыбанулі па кустоўі да вёскі. На радасці, мабыць, здалося, што ўсім фрыцам і паліцаям капут, машыне таксама. I няўцям было нікому з двух, што Каін ды іншыя тут жа паўскоквалі, пачалі паднімаць машыну, і нехта тады ўгледзеў, як у кустах мільганула постаць. Постаць малога, хлапчука — болей нічога не удалося ўбачыць. Але і гэтага было даволі.

У вёсцы кожная чутка лятае маланкай. Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася на дарозе ў раўку. Каін прыбег за падводай везці труп немца ў мястэчка. Мароз як пачуў пра гэта — адразу кінуўся ў школу, паслаў па Бародзіча, але таго не аказалася дома. Затое Міклашэвіч Паўлік, бачачы, як затрывожыўся іх настаўнік, не вытрымаў і расказаў яму пра ўсё.

Мароз не мог знайсці сабе месца, але заняткі ў школе не адмяніў, пачаў

толькі з малым спазненнем. Хлопцы, што вучыліся, таксама ўсе папрыходзілі. Не было аднаго Бародзіча, хаця Бародзіч у той час ужо ў школу не хадзіў. Мароз усё паглядваў у акно, казаў, усе ўрокі правёў ля акна, каб убачыць, калі хто чужы паявіцца на вуліцы. Але ў той дзень ніхто не паявіўся. Як скончыліся заняткі, Мароз другі раз паслаў Смурнага за Бародзічам, а сам стаў чакаць. Як ён сам мне прызнаўся, становішча яго было да дзікасці недарэчнае. Ведама, хлопцы больш-менш паклапаціліся пра тое, што датычыла самой дыверсіі, але як быць далей, калі дыверсія ўдасца, яны проста аб тым не думалі. І настаўнік таксама не ведаў, што рабіць. Вядома, ён разумеў, што немцы гэтую справу так не пакінуць, пачнецца вэрхал. Магчыма, западозраць і хлопцаў, і яго таксама. Але ж у вёсцы тры дзесяткі мужыкоў, думаў, не так проста між іх знайсці менавіта таго, каго трэба. Калі б ён загадзя ведаў, што рыхтавалі гэтыя падшыванцы, дык, мабыць, нешта б прыдумаў. А цяпер усё абрынулася на яго так знянацку, што ён не ведаў, як ратавацца. Ды і якая пагражае ім небяспека, таксама было невядома. I каму яна пагражае найперш. Мусіць, трэба было ў першую чаргу пабачыць Бародзіча, усё ж той старэйшы, разумнейшы. Зноў жа, з суседняе вёскі можа быў сэнс да часу перахаваць у яго хлопцаў. А можа наадварот, найперш яго трэба было недзе схаваць.

Пакуль ён сядзеў у тую ноч у свае бабулі і чакаў Смурнага з Бародзічам, перадумаў, ведама, рознае. I вось недзе пад поўнач чуе: стук-стук у дзверы. Ды стук не дзіцячай рукі — гэта ён зразумеў пэўна. Адчыніў і аслупянеў: на парозе стаяў паліцай, той іх Лаўчэня, пра якога я ўжо казаў. Але чамусьці адзін. Не паспеў Мароз што прыдумаць, як той яму і выпаліў: «Уцякай, настаўнік, хлопцаў пабралі, за табой ідуць». I назад, не павітаўшыся, не развітаўшыся. Мароз расказваў, спярша яму падумалася: правакацыя. Але не. Выгляд, тон і ўсё такое гэтага Лаўчэні не пакідалі сумнення: кажа праўду. Тады Мароз за шапку, кажушок, за сваю палку і гародамі — у лясок на выгане. Ноч там пераседзеў пад хваінай, а пад ранак не вытрымаў, пастукаў да аднаго дзядзькі, якому верыў, дазнацца каб, што ўсё ж такі здарылася. А дзядзька як убачыў настаўніка, аж задрыжэў. Кажа: «Уцякай, Алесь Іванавіч, ператрэслі ўсю вёску, цябе шукаюць».— «А хлопцы?» — «Хлопцаў пабралі, запёрлі ў стараставым свірне, адзін ты астаўся».

Цяпер ужо пэўна вядома, як усё атрымалася. Аказваецца, Бародзіч даўно быў на падазрэнні ў гэтага Каіна, да таго ж нехта з паліцаяў убачыў тады яго ў раўку. Не пазнаў, але ўбачыў, што пабег падлетак, юнак — не мужчына. Ну, мусіць, пагаварылі там, у раёне, успомнілі Бародзіча і вырашылі ўзяць. Ноччу прыкацілі пад яго хату. А той, дурань, якраз абувае чуні. Цэлы дзень бадзяўся па лесе, а пад ноч прытаміўся, згаладнеў, ну і вярнуўся ў бацькаву хату. Спярша ў кагось запытаў на вуліцы, сказалі: усё, маўляў, ціха, спакойна. Рашучы быў хлопец, смелы, а засцярожлівасці не хапала. Мусіць, падумаў: усё шыта-крыта, ніхто нічога не ведае, яго не шукаюць. А ўвечары якраз прыбягае Смурны: так і так, Алесь Іванавіч кліча. Толькі хлопцы пачалі збірацца ў Сяльцо да Мароза, як тут машына. Так і схапілі абодвух. Нават з хаты не паспелі выскачыць.

А схапіўшы двух, няцяжка было пабраць і астатніх. Часам так думаецца толькі: як гэта следчы знайшоў злачынцу, калі ніхто нічога не бачыў, нічога не ведаў? Можа гэта і сапраўды нялёгка, асабліва калі трымацца нейкіх там правілаў юрыспрудэнцыі. Толькі немцы ў такіх выпадках чхалі на юрыспрудэнцыю. Каін ды іншыя разважалі іначай. Калі дзе што здаралася, яны прыкідвалі паводле верагоднасці: хто можа? Выходзіла: той або той. Тады і хапалі ўсіх разам з іх сваякамі ды дружбакамі. Маўляў, адна шайка. I, знаеш, рэдка памыляліся, халеры. Так і было. А калі і памыляліся — усё роўна не перайначвалі, назад нікога не выпускали. Каралі ўсіх — і вінаватых і невіноўных.

Дагэтуль невядома дакладна, як таму Лаўчэню ўдалося папярэдзіць Мароза. Мусіць, спярша яны там не планавалі хапаць настаўніка, а зрабілі гэта імправізавана, па ходзе справы. Мусіць, Каін гэта дапетрыў,

што калі хлопцы, дык і настаўнік таксама. I вось гэты Лаўчэня, якога мы лічылі падлюгам, выбраў момант, літаральна якіх дзесяць хвілін, і забег, папярэдзіў. Уратаваў Мароза.

Во як яно атрымалася.

А ў лагер на другі дзень прыехаў Селязнёў. Прывезлі пару скрынак намоклых гранат — ведама з вады. Удача не вялікая, хлопцы натаміліся, камандзір злы. Я расказаў пра Мароза: так і так, што будзем рабідь? Трэба, мусіць, браць настаўніка ў атрад, не прападаць жа чалавеку. Кажу так, а Селязнёў маўчыць. Ведама, баец з гэтага настаўніка не надта зайздросны, але нічога не зробіш. Падумаў маёр і загадаў выдаць вінтоўку з чорным прыкладам, без мушкі (ніхто яе не хацеў браць, бракованую) і залічыць Мароза ва ўзвод Пракапенкі байцом. Сказалі аб тым Марозу, той выслухаў без усякага энтузіязму, але вінтоўку ўзяў. А сам нібы ў ваду апушчаны. I вінтоўка ніяк не падзейнічала. Бывала, калі каму ўручаеш зброю, дык столькі жвавасці, амаль дзіцячага захаплення. Асабліва ў маладых хлопцаў, для іх уручэнне зброі — найбольшае свята. А тут нічога падобнага. Чалавек жыў сваім і не меў нават намёку на якую вайсковую хвацкасць. Два дні прахадзіў з гэтай вінтоўкай і нават почапкі не зрабіў, усё насіў у руках. Як ламачыну якую.

Так мінула яшчэ два ці тры дні. Памятаю, хлопцы капалі трэцюю зямлянку на краі нашага стойбішча, пад ельнічкам. Народу пад весну пабольшала, у дзвюх стала цеснавата. Я сяджу сабе над ямай, гутарым пра тое-гэта. I тут прыбягае партызан, што быў днявальным у лагеры, кажа: «Камандзір кліча».— «А што такое?» — пытаюся. Кажа: «Улляна прыйшла». А Улляна — гэта наша сувязная з леснічоўкі, харошая была дзеўка, смелая, баявая, на язычок — не дай бог, як брытва. Колькі хлопцы да яе не падкатваліся — нікому ніякай паблажкі, любога адбрые, толькі трымайся. А смелая. Пасля, улетку сорак другога, з Марыяй Казухінай ледзь камендатуру ў мястэчку не ўзарвалі, ужо і зарад падклалі, ды нейкі падлюга заўважыў, данёс. Зарад тут жа вынялі, а яе дагналі на конях, схапілі і расстралялі неўзабаве. А Казухіна неяк уратавалася, у блакаду паранена была, ды пераседзела ў балоце. Цяпер у Гродні працуе. Нядаўна вяселле спраўляла, сына жаніла. I я быў запрошаны, а як жа.

Да. Прыбегла, значыць, Улляна. Я, як пачуў пра гэта, дык зразумеў адразу: справа кепская. Кепская, бо мы Улляне катэгарычна забаранілі з'яўляцца ў лагеры. Што трэба было, передавала цераз сувязных разы два на тыдні. А самой было дазволена прыбегчы толькі ў самым крайнім выпадку. Дык вось, мусіць, гэта і быў той самы крайні выпадак. Інакш бы яна не прыйшла.

Значыць, я — да камандзіравай зямлянкі і ўжо на прыступках чую: размова сур'ёзная. Болей дакладна — гучная размова. Селязнёў крые матам, а Улляна таксама не адстае. «Мне сказалі, а я што, маўчаць буду?» — «У аўторак бы перадала!» — Ага, да аўторка ім усім галовы паадкручваюць!» — «А я што зраблю? Я ім галовы папрыстаўляю?» — «Думай, ты камандзір».— «Я камандзір, ды не бог. А ты мне во лагер дэмаскіруеш. Я цябе назад цяпер не пушчу».— «Не пушчай, чорт з табой. Мне тут горай не будзе».

Заходжу, абодва сціхаюць. Сядзяць, адзін на аднаго не пазіраюць. Пытаюся як мага ласкавей: «Што сталася, Уллянка?» — «А што сталася? Дрэнь сталася. Патрабуюць Мароза, іначай, сказалі, хлопцаў павесяць. Мароз ім патрэбны».

«Ты чуеш? — крычыць камандзір.— I яна з гэтым прымчала ў лагер! Так ім Мароз і пабяжыць. Знайшлі дурня!»

Улляна маўчыць. Яна ўжо накрычалася і, мусіць, болей не хоча. Сядзіць, папраўляе пад барадой хустку. Я стаю ашаломлены... Бедны Мароз! Памятаю як цяпер, менавіта гэтак падумаў. Яшчэ адзін камень на яго душу. Вярней, шэсць камянёў — ёсць ад чаго чарнець. Вядома, ніхто тады з нас і думкі не меў, каб пасылаць Мароза ў вёску. Здурнелі мы, ці што! Пэўна ж, яны і мальцоў не пусцяць і яго кокнуць. Ведаем мы гэтыя штучкі. Як-ніяк, дзевяты месяц пад немцам жывём. Нагледзеліся.

А Улляна расказвае:

«Я што, хіба жалезная? Прыбягае ноччу цётка Таццяна і цётка Груша — валасы на сябе рвуць. Ведама, маці. Просяць хрыстом-богам: «Улляначка, родненькая, памажы! Ты ведаеш як». Я ім талкую: «Нічога я не ведаю. Куды я пайду?» А яны: «Ідзі, ты знаеш, дзе Алесь Іванавіч, хай ратуе мальцоў. Ён жа разумны, ён жа іхні настаўнік». Я сваё вяду: «Адкуль мне ведаць, дзе той Алесь Іванавіч? Мусіць, уцёк куды, дзе я яго шукаць буду?» — «Не, золатка, не адмаўляйся, ты з партызанамі знаешся. А то ж заўтра павядуць у мястэчка, мы ж іх болей не ўбачым». Ну што мне было рабіць?»

Поделиться:
Популярные книги

Старплекс. Конец эры (сборник)

Сойер Роберт Джеймс
Шедевры фантастики
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Старплекс. Конец эры (сборник)

Айрин

Даниэль Зеа Рэй
3. Дети Амира
Фантастика:
космическая фантастика
9.29
рейтинг книги
Айрин

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Ледяная Королева (Трилогия)

Ахмедова Майя Саидовна
99. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.31
рейтинг книги
Ледяная Королева (Трилогия)

Провинциальный остеопат

Маревский Игорь
1. Провинциальный остеопат
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Провинциальный остеопат

Том 1. Русская литература

Луначарский Анатолий Васильевич
1. Собрание сочинений в восьми томах
Документальная литература:
критика
5.00
рейтинг книги
Том 1. Русская литература

Анубис

Хольбайн Вольфганг
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
8.31
рейтинг книги
Анубис

Королевский пират

Фейст Рэймонд Элиас
7. Врата войны
Фантастика:
фэнтези
7.43
рейтинг книги
Королевский пират

Новая Модель Вселенной

Успенский Петр Демьянович
Научно-образовательная:
психология
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Новая Модель Вселенной

Исправленному верить (сборник)

Перумов Ник
Фантастика:
научная фантастика
6.40
рейтинг книги
Исправленному верить (сборник)

Собрание сочинений. Том третий

Гашек Ярослав
3. Ярослав Гашек. Собрание сочинений в 6-ти томах
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том третий

Собрание сочинений (Том 5)

Панова Вера Федоровна
5. Собрание сочинений в пяти томах
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Собрание сочинений (Том 5)

Дырка для ордена; Билет на ладью Харона; Бремя живых

Звягинцев Василий
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Дырка для ордена; Билет на ладью Харона; Бремя живых