Вянок
Шрифт:
Нізка вершоў "Згукі бацькоўшчыны".
* * *
Ўся ў сьлезах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына. Вецер павевае І расу страхае Ой, напэўна і дзяўчына Лек на сьлёзы мае. Адгадайце-ж, людзі, Хто страхаць іх будзе І чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе? * * *
Сумна
* * *
Ня кувай ты. шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажэш, што я жыці буду Але лепш не гавары. Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ, Грудзі хворые мае; Боль у іх мне душу агартае. Думцы голас падае. Кажэ, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары... Прыляці-ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары. ЯН І МАЦІ.
Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку. Што-ж, пастаў прэд абразамі, запаліўшы, сьвечку: Мо паможэ Яну гэты сьвет і пацер словы... Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцекаюць, А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць. Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаці хлопец памірае. Ой, ня век жэ сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці. Дагарыць яна і анікне, як і ўсё на сьвеці... * * *
Сэрцэ ные, сэрцэ кроіцца ад болю: Ой, пайду я с цеснай хаты ў тое поле. Ў чыстым полі вецер вее, павевае,— Ты пакінь мяне, нуда мая немая! Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў, І развеяў бы яе ён па раздольлі, Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі. ВЕЧЭР.
Месяц круглы ўстаў на небі, Блішчыць не высока, Ўвесь чырвона-жоўты, бытцым Пугачова вока. 3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч летае; Пра несшчаснае каханьне Нехта запевае. Голас полем пракаціўся, У бары аддаўся: „А дзе-ж тая крынічэнька, „Што голуб купаўся?"— І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песьні, простай песьні Беларускай вёскі... Нізка вершоў "Старая Беларусь"
Усё прайшло» мінула
Як і не было,
У капцох паснула,
Зельлем зарасло.
Я. Купала.
ЛЕТАПІСЕЦ.
"Душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я ў манастырскіх мурах І пільна летацісь другі ўжо год пішу: Старанна літэры малые вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрые яго, і кепскіе дзела Апаведаю тут. Так рупная пчэла Умее ў соты мёд сабраць і з
ПЕРАПІШЧЫК.
На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном, Прыгожа літэры выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі цьветамі, Рознакалёрнымі галоўкамі зьвяроў І птах нявіданных, спляценьнем завіткоў Ён пакрашае скрозь—даволі ёсць знароўкі. Свае шматфарбные застаўкі і канцоўкі, І загалоўкі усё, — німа куды сьпяшыць! Парой ён спыніцца, каб лепі завастрыць Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонцэ Стаўпалі падае праз вузкае ваконцэ І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл; Як сіневаты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачэк плыве; шырокімі кругамі У небі ластаўкі шыбаюць над крыжамі Як жар гарашчымі; а тут, каля вакна, Маліноўка пяе і стукае жаўна. І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Неяркім серабром; нячутна дзень праходзіць Ўжо хутка будзе ноч і першая гвезда Благаславіць канец прыгожаго труда. КНІГА.
Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай Я ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуў Перэчытаў рады кірыліцы прыгожай, І воску з ладанам прыемны пах пачуў. Вось псальма сьлічная: "Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я". Як все сьвежасьцю яе краса жывая! Як радасна ўсё далыш сьпяшыць душа мая! І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску, Што "кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон Дзеля душы спісаў у месту Воўкавыску. У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён". СЛУЦКІЕ ТКАЧЫХІ.
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольные, узяты Ткаць залатые паясы. І цягам доўгіе часіны, Дзявочые забыўшы сны, Свае шырокіе тканіны На лад пэрсідзкі ткуць яны. А за сьцяной сьмяецца поле, Зіяе неба з-за вакна — І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расьцвіла весна, Дзе блішчэ збожжэ ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам з'яюць хвалі Між гор ліючэйся рэкі. Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука Заміж пэрсідзкаго узора Цьвяток радзімы васілька.
Поделиться:
Популярные книги
Психосоматика
Справочник практического психолога
Научно-образовательная:
психология
5.00
рейтинг книги
Философия. Книга вторая. Просветление экзистенции
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Философия Java3
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На плахе Таганки
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.80
рейтинг книги
Отряд
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Управленческая элита. Как мы ее отбираем и готовим
Деловая литература:
управление, подбор персонала
5.00
рейтинг книги
СТО ВЕЛИКИХ ТАЙН.
Научно-образовательная:
история
военная история
5.00
рейтинг книги
Путь Строителя. Книга 3-8
3. Строитель
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Твердь небесная
Приключения:
исторические приключения
6.00
рейтинг книги
Вечный зов. Том II
Проза:
советская классическая проза
9.03
рейтинг книги
Двое в пекле
Детективы:
боевики
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00