Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Пушкин Александр Сергеевич

Шрифт:

1831

Пераклад: Максім Танк

«Я вас кахаў...»

Я вас кахаў: быць можа мімаволі Кахання жар у сэрцы не пагас; Няхай яно вас не трывожыць болей; Я не хачу нічым засмучваць вас. Я вас качаў бязмоўна, адзінотна, То боязь чуў, то рэўнасць зазнаваў; Я вас кахаў так шчыра,
так пяшчотна,
Як дай вам Бог каб іншы пакахаў.

1829

Пераклад: Максім Лужанін

Я зноў наведаў

...Я зноў наведаў Зацішны той закутак, дзе правёў Выгнаннікам нямала часу. З тых дзён мінула дзесяць год - і многа Перамянілася ў жыцці маім, І сам, пакорны ўсеагульнаму закону, Перамяніўся я - ды тут ізноў Мінулае мяне усюды сустракае. Здаецца, ўчора я яшчэ блукаў Па гэтых пералесках. Вось апальны домік, Дзе жыў я з беднай няняю маёй. Старой ужо няма - і за сцяною Не чую я хады яе павольнай, Ні клапатлівага яе дагляду. Вось той лясісты ўзгорак, на якім Сядзеў я часта нерухома і глядзеў На возера, успамінаючы з тугою Другія берагі, другія хвалі... Між залацістых ніў, лугоў зялёных Яно сінее, сцелецца шырока, Цераз яго нязведаныя воды Плыве рыбак і цягне за сабой Старэнькі невад. Тут па берагах Рассыпаліся вёскі - там за імі Вятрак скрывіўся, ледзьве крыллі Варочае пры ветры. На граніцы Уладанняў дзедаўскіх, на месцы тым, Дзе ўгору падымаецца дарога, Размытая дажджамі, тры сасны Стаяць - адна з іх воддаль, дзве другія Ствалы ўздымаюць побач - тут, калі паўз іх Я праязджаў пры месячным святле, Знаёмым шумам шорах іх вяршынь Мяне вітаў самотна. Той дарогай Цяпер паехаў я, і прад сабою Убачыў іх зноў. Яны ўсё тыя ж, І той жа іх, знаёмы вуху, шорах - Ды каля іх карэнняў застарэлых (Дзе некалі было ўсё пуста, гола) Гай малады цяпер ужо разросся, Зялёная сям'я; і туляцца кусты Ў іх засені, як дзеці. А удалі Стаіць адзін пануры іх таварыш, Як халасцяк стары, а навакол Ўсё пуста па-ранейшаму. Дзень добры, племя Маладое, незнаёмае! не я Убачу твой магутны позні ўзрост, Калі перарасцеш маіх знаёмых І іх старую галаву заслоніш Ад воч вандроўніка. Але хай мой унук Пачуе шум ваш прывітальны тут, калі, Вяртаючыся
ад сяброў з бяседы,
Прыемных і вясёлых поўны дум, Ён пройдзе міма вас у змроку ночы І ўспомніць пра мяне.

1835

Пераклад: Максім Танк

«Я помнік збудаваў сабе нерукатворны...»

Exegi monumentum.

Я помнік збудаваў сабе нерукатворны, Не зарасце людская да яго трапа, Вышэй чалом сваім ён ўзняўся непакорным Александрыйскага слупа. Не, я ўвесь не памру - у ліры застанецца, Прах перажыўшы мой, душы пявучы дар - І слаўны буду я, пакуль на цэлым свеце Жыць будзе хоць адзін пясняр. Вядомы буду я на ўсёй Русі вялікай, І імя маё кожны назаве язык, І горды ўнук славян, і фін, і сёння дзікі Тунгуз, і стэпаў друг калмык. За гэта доўга буду любы я народу, Што лірай лепшыя надзеі абуджаў, Што ў мой суровы век праславіў я свабоду І міласць да няшчасных зваў. Загаду божаму, о муза, будзь слухмянай, Не бойся крыўды, лаўраў не жадай, Не пераймайся славай і хлуснёй паганай І ў спрэчцы дурня не чапай.

1836

Пераклад: Максім Танк

«Я помню дзіўнае імгненне...»

Я помню дзіўнае імгненне: Перада мной паўстала ты, Як пралятаючае сненне, Як геній чыстай пекнаты. Праз боль і смутак невымоўны За безразважнай мітуснёй Мне чуўся голас твой чароўны І мілы воблік сніўся твой. Гады міналі. Шквал бунтоўны Развеяў мар даўнейшых рой, Забыў я голас твой чароўны, Забыў я твар нябесны твой. Ў глушы, у змроку зневальнення Самотна дні мае плылі Без захаплення, без натхнення Без слёз, жыцця і без любві. Душа зазнала абуджэнне: І вось ізноў паўстала ты, Як пралятаючае сненне, Як геній чыстай пекнаты. І сэрца ў радасным імкненні, І для яго ўваскрэслі зноў І захапленне, і натхненне, Жыццё, і слёзы, і любоў.

1825

Пераклад: Максім Лужанін

12
Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий Григорьевич
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Рассказы

Чуковский Николай Корнеевич
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Рассказы

Две жизни одна Россия

Данилофф Николас
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Две жизни одна Россия

Мифы и правда о плане Барбаросса

Веремеев Юрий Георгиевич
Анатомия армии
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Мифы и правда о плане Барбаросса

Жизнь №2

Dar Anne
Любовные романы:
5.00
рейтинг книги
Жизнь №2

Страсть

Бэнкс Майя
2. Затаивший дыхание
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Страсть

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Вагант

Последний Паладин. Том 9

Саваровский Роман
9. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 9

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Борис Слуцкий: воспоминания современников

Апт Соломон Константинович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Борис Слуцкий: воспоминания современников

Собрание сочинений, том 15

Энгельс Фридрих
15. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений, том 15

Личность и Абсолют

Лосев Алексей Федорович
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Личность и Абсолют