Вечар

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вечар

Вечар
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Дзейныя асобы

Васіль.

Ганна.

Гастрыт.

Нашы дні.

Дзея першая

Шэрая раніца. Сонца яшчэ спіць. Недзе далёка самотная зязюля лічыць некаму гады. Нястройны і яшчэ нясмелы птушыны хор і смелы ўрачысты покліч «ку-ка-рэ-ку-у-у-у» абвяшчаюць усёй вёсцы, што надышоў новы дзень. Павольна-павольна з-за вугла сваёй хаты выходзіць Васіль з вядром. Высокі, худы, нетаропкі ні ў рухах, ні ў словах, ні ў думках.

Васіль (пазіраючы

за сад). Уставай, уставай ужо… Ранак выдаўся сцюдзёны, у свеце неспакойна, прэзідэнты шалеюць… Плюнь на ўсё і прачынайся… І сёння трэба жыць. З табой, з зямлёю і з людзьмі… Людзі добрыя ўсе, мо толькі забыліся пра гэта… Бягуць, едуць, ляцяць… Ці то ўцякаем ад некага, ці то даганяем — ліха нас ведае… (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду.) Як у чыгунку жывём! Аж бурбалкі, аж пара прэ… Немаведама хто толькі гэту поліўку сёрбаць будзе, калі яна ўрэшце зварыцца… (Дастаў вядро, пераліў у сваё, аднёс у бок ад калодзежа, выліў на зямлю.) Гэта на тваю хату, Сёмка… (Вяртаецца, зноў пачынае даставаць ваду.) Як паспакайнець? Няма спакою, і дабрыні не знойдзеш… Дабрыня ціхая… (Дастаў вядро, пераліў, аднёс, выліў.) А гэта на тваю хату, Іван… (Вяртаецца, зноў дастае ваду.) Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць… Раз'ехаліся ўсе… А калодзеж жывы павінен быць… З яго чэрпаць трэба, каб і вада жывой была… Во я і выбіраю яе штодня… За былых сваіх суседзяў, за дзяцей іх і за свайго сына… (Аднёс вядро, выліў.) На тваю хату, Пятрок… Ах, дзеткі, дзеткі… Такія вы ў нас грамацеі выраслі! Яны табе і Бога на лапаткі пакладуць, дакажуць, што Іуда некалі добрую справу зрабіў… Усё могуць. Толькі сваіх дзяцей не хочуць на свет пускаць… Ці то баяцца, ці то лянуюцца, ці то хочуць, каб ніхто жыць не замінаў… Дык ты сам жывеш, дык і другому дай… Ненароджаныя дзеткі — гэта ж усё адно як памерлыя… Слухаеш? Ну, слухай, слухай… Холадна, мабыць, там і цёмна… Дзе там? У космасе, канечна… Дзе ж яшчэ? Я во падумаю-падумаю, а што, калі б мае бацька-маці ўзялі дый не нарадзілі мяне?! Га? Ды я б ім гэтага ніколі не дараваў! Хаця нясоладка было: тры вайны адпляскаў… мнагавата. Ды і без вайны жыццё мёдам не было… І ад чужых, і ад сваіх нацярпеўся… Сын пісем не піша. Слухаеш? Слухай, слухай… І прачынайся… Прачынайся…

Да калодзежа падыходзіць Ганна. Такая ж, як і Васіль, старэнькая, белая. Яна нікуды не спяшаецца. Спынілася, паслухала.

Ганна. Чаго й та ты, Васіль?

Васіль. Што?

Ганна. Бубніш нешта сам сабе… Маліўся, ці што?

Васіль. Размаўляў… з Сонцам…

Ганна. Ашалеў пад старасць… З Богам, з Богам трэба размаўляць, а ты немаведама з кім…

Васіль. З кім хачу, з тым і размаўляю… Свабода совесці… Маўчыць яно. Свеціць і маўчыць. Слухае…

Ганна. Доўга ты яшчэ пражывеш, Васіль…

Васіль. Кінь ты!

Ганна. Гаварыць табе яшчэ хочацца з кім-небудзь… А перад смерцю чалавек заціхае і маўчыць, як тваё Сонца… Колькі гэта табе?

Васіль. Восемдзесят, а мо і болей… Лічыць надакучыла…

Ганна. Дык гэта ты старэйшы за мяне?

Васіль. А ты думала?..

Ганна. Ну-у, тады і мне яшчэ трохі пасмылець трэба… Хаця б да тваіх гадоў…

Васіль. Смылей на здароўе…

Ганна.

Вады з твайго калодзежа вазьму…

Васіль. Бяры… (Уважліва глядзіць некуды ўдалячынь, падымаецца, выходзіць уперад.)

Ганна. Што там?

Васіль. Ідзе нехта…

Ганна падыходзіць. Глядзяць удваіх.

Павярнуў… У Займішча, мабыць…

Ганна падыходзіць да калодзежа, марудна апускае драўлянае вядро.

Ганна. Грышка твой усё не піша?

Васіль. З'ехаў пасля арміі і саўсім забыўся, што ў яго бацька ёсць.

Ганна. Была б Наста жывая, дык пісаў бы і прыязджаў.

Васіль. Бацьку дзеці лягчэй забываюць… Твая праўда…

Ганна. Сон я сёння бачыла… Можа, разгадаеш?

Васіль. Знайшла цыганку…

Ганна. Дык ты ж Сонцу молішся!

Васіль. Расказвай, разгадаю…

Ганна. Іваньку бачыла… Старэйшага свайго… Здаецца, ро-оўненькае поле жытнёвае, неба над ім чыстае-чыстае! І жаўрукі ў ім вісяць. І як быццам Іванька мой ідзе гэтым полем, раз-пораз жменю зерня дастае з кішэні і сыпле сабе пад ногі. Я стаю на ўзмежку дый думаю: «Навошта ён зерне кідае ў зямлю? Жыта ж ужо вырасла, у каласы пайшло, а ён нанава сеяць надумаўся…» Спытаць хацела, а голасу няма. Ён і прайшоў. Я і не спытала…

Васіль (не адразу). Добры сон…

Ганна. А чым?

Васіль. Неба было чыстае?

Ганна. Ну.

Васіль. Чыстае неба заўсёды на дабро. Жыта было?

Ганна. Было…

Васіль. Хлеб на дабро. Жаўрукі з песняй таксама на радасць…

Ганна. А Іванька? Нябожчыка ж сніць гэта ж, кажуць…

Васіль. Ён жа «без весці»! Які ж нябожчык, дурніца старая?!

Ганна. Яно-та так…

Васіль. Я табе кажу — добры сон… Чакай.

Ганна. Што чакаць?

Васіль. Радасці, дзіва нейкага…

Ганна. Ну, дзякуй табе… Маліся далей, пайду казу пасвіць… У Займішча буду заходзіць, мо ўзяць што?

Васіль. Хлеба купі… І пенсію сёння павінны даць…

Ганна. Ага…

Разышліся. Васіль панёс вядро з вадой дахаты. З другога боку вуліцы выходзіць Гастрыт. Маленькі, жвавы і нейкі калючы дзядок. Усё ў яго вострае: і барада, і плечы, і локці, і калені, і нос. Прыйшоў па ваду з чайнікам. Дастаў, наліў у чайнік, выпіў з носіка. Пастаяў, уздыхнуў, прысеў на лавачку.

Гастрыт (кліча). Васіль!

За плотам з'явіўся Васіль.

Васіль. Га?

Гастрыт. Калі паміраць думаеш?

Васіль (без паўзы). У сераду…

Гастрыт (збянтэжыўся). У гэту, ці што?

Васіль. У якую, ліха яе ведае, а што ў сераду — гэта як піць даць. Самы зручны дзень. Памру, значыць, зранку… Не, не! Пасля абеду. Памыюць вадой вось з гэтага калодзежа…

Комментарии:
Популярные книги

Дело «Пестрых». Черная моль

Адамов Аркадий Григорьевич
Мастера советского детектива
Детективы:
полицейские детективы
7.50
рейтинг книги
Дело «Пестрых». Черная моль

Итальянский фашизм

Устрялов Николай Васильевич
Научно-образовательная:
история
политика
5.00
рейтинг книги
Итальянский фашизм

Черный Кровавый Триллиум

Нортон Андрэ
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Черный Кровавый Триллиум

Кэрри

Кинг Стивен
Фантастика:
ужасы и мистика
9.06
рейтинг книги
Кэрри

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Иди куда хочешь

Олди Генри Лайон
3. Черный Баламут
Фантастика:
эпическая фантастика
8.77
рейтинг книги
Иди куда хочешь

Свердлов. Оккультные корни Октябрьской революции

Шамбаров Валерий Евгеньевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
7.33
рейтинг книги
Свердлов. Оккультные корни Октябрьской революции

Виконт де Бражелон, или Десять лет спустя. Том 2

Дюма-отец Александр
3. Три мушкетера
Приключения:
исторические приключения
9.32
рейтинг книги
Виконт де Бражелон, или Десять лет спустя. Том 2

Как разнообразить себе жизнь

Фели-Фея
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Как разнообразить себе жизнь

Мои друзья

Рябинин Борис Степанович
Дом и Семья:
домашние животные
6.60
рейтинг книги
Мои друзья

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Человек и его символы

Юнг Карл Густав
Научно-образовательная:
психология
5.20
рейтинг книги
Человек и его символы

Хранитель Мечей. Одиночество мага. Том 2

Перумов Ник
4. Летописи Разлома
Фантастика:
эпическая фантастика
8.91
рейтинг книги
Хранитель Мечей. Одиночество мага. Том 2
Спасибо за голос.