Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Я не маю ніякай надзеі, што мяне зразумеюць. I гэта мне абсалютна ўсё роўна. Хай толькі проста пакажацца мне гатовая да сну мая вёска з яе замкнёнымі дзвярыма на адрынах, на хлявах, на векавых звычаях!

Сяляне, вярнуўшыся з поля, павячэраюць, закалышуць дзяцей і, пагасіўшы лямпу, растворацца ў нямой суцішнасці. I ўсё знікне, і застанецца адно толькі мернае дыханне пад моцнымі шорсткімі саматканымі дзяружкамі, мора, якое заціхае пасля буры.

Ноччу, калі падводзяцца вынікі, бог на момант адводзіць людзей ад карыстання іхнімі

скарбамі. I пакуль людзі будуць адпачываць, перада мною больш выразна паўстане зберажоная імі спадчына.

Тады, магчыма, мне раскрыецца тое, што цяжка выказаць словамі. Я прыйду да агню, як сляпы, якога вядуць яго далоні. Ён не змог бы апісаць агонь, і ўсё-такі ён яго знайшоў. Гэтак, магчыма, і да мяне прыйдзе тое, што трэба абараняць, тое, што не бачна, але што жыве накшталт жарынкі пад прыскам вясковых начэй.

Мне не было чаго чакаць ад адмены вылету. Каб зразумець звычайную вёску, трэба перш за ўсё…

— Капітан!

— Шэсць знішчальнікаў, шэсць, наперадзе — злева!

Гэта прагучала, як удар перуноў.

Трэба… трэба… Але я хацеў бы своечасова атрымаць тое, што мне належыць. Я хацеў бы набыць пра-а на любоў. Я хацеў бы ўразумець, за каго паміраю…

VIII

— Стралок!

— Капітан?

— Чулі? Шэсць знішчальнікаў, шэсць, наперадзе па леваму крылу!

— Чуў, капітан!

— Дзютэртр, яны заўважылі нас?

— Заўважылі. Разварочваюцца на нас. Мы вышэй метраў на пяцьсот.

— Стралок, чулі? Мы вышэй іх на пяцьсот метраў. Дзютэртр! Далёка яшчэ?

Дзютэртр! Далёка яшчэ?

— …некалькі секунд.

— Стралок, чулі? Праз некалькі секунд будуць у нас на хвасце.

Ага, вось і я бачу іх! Дробненькія. Рой атрутных вос.

— Стралок! Яны ідуць напярэймы. Зараз убачыце. Вось яны!

— Я… я нічога не бачу. А! Бачу!

Але затое ўжо не бачу іх я.

— Пруцца за намі?

— Пруцца!

— Хутка набіраюць вышыню?

— Не ведаю… Здаецца, не вельмі… Не!

— Ваша рашэнне, пан капітан?

Гэта пытанне Дзютэртра.

— А што я магу рашыць!

I мы змаўкаем.

Рашаць тут няма чаго. Усё залежыць ад аднаго бога. Калі я развярнуся, адлегласць між намі скароціцца. Мы ляцім на сонца, а на вялікай вышыні нельга набраць яшчэ пяцьсот метраў без таго, каб не страціць хуткасці і не адстаць ад цэлі. Пагэтаму можа здарыцца так, што, перш чым яны выйдуць на нашу вышыню і возьмуць разгон, мы паспеем знікнуць у асляпляльных промнях.

— Стралок, усё яшчэ ляцяць?

— Ляцяць.

— Мы адрываемся?

— Гм… не… Ага!

Усё залежыць ад бога і ад сонца.

У прадбачанні магчымага бою (хоць знішчальнікі хутчэй займаюцца забойствам, чым вядуць бой) я напружваю ўсе мускулы, спрабуючы зрушыць заледзянелыя педалі. Я адчуваю сябе неяк дзівакавата, але знішчальнікі ўсе яшчэ ў

мяне перад вачыма. I я штосілы навальваюся на непадатлівыя педалі.

Я зноў заўважаю, што, калі я апранаўся, я хваляваўся куды болей, чым зараз, хоць цяперашнія акалічнасці і вымушаюць мяне на нейкае недарэчнае чаканне. Мяне нават апаноўвае злосць. Жыватворная злосць.

Але ніякага хмелю самаахвяравання. Я гатовы кусацца.

— Стралок, уцякаем ад іх?

— Уцякаем, пан капітан.

Выдатна.

— Дзютэртр… Дзютэртр…

— Пан капітан?

— Не… нічога.

— Што здарылася, пан капітан?

— Нічога… Мне падалося… Не, нічога…

Я ім нічога не скажу. Я не збіраюся жартаваць з іх. Калі я ўвайду ў штопар, яны гэта і самі зразумеюць. Яны і самі зразумеюць, што я іду ў штопар…

Дзіўна, што я абліваюся потам пры пяцідзесяціградусным марозе. Дзіўна. О! Цяпер я разумею, што адбываецца: я паволі трачу прытомнасць. Паволі-паволі…

Я бачу прыборную дошку. Я ўжо не бачу прыборнай дошкі. Рукі на штурвале слабнуць. Я нават не маю ўжо сілы гаварыць. Я трачу прытомнасць…

Мну пальцамі гумавую трубку. У нос б'е струмень, які нясе жыццё. Значыць, кісларод у парадку. Значыць… Ну, канечне. Я проста балван. Уся справа ў педалях. Я наваліўся на іх, як грузчык, як ламавік. На вышыні дзесяць тысяч метраў я паводжу сябе, як сілач у балагане. А кіслароду ж у мяне ў абрэз. Расходаваць яго трэба беражліва. Цяпер я расплачваюся за сваю оргію…

Маё дыханне вельмі частае. Сэрца стукае коратка і хутка. Яно — як кволы званочак. Я нічога не скажу свайму экіпажу… Калі я пайду ў штопар, яны паспеюць даведацца пра гэта! Я бачу прыборную дошку… Я ўжо не бачу прыборнай дошкі… Я абліваюся потам, і мне тужліва.

Жыццё спакваля вярнулася да мяне.

— Дзютэртр!..

— Пан капітан?

Мне хочацца расказаць яму пра ўсё, што адбылося.

— Я думаў, што…

Але я адмаўляюся ад свайго намеру. Словы зжыраюць зашмат кіслароду, я пачынаю задыхацца ўжо ад трох слоў. Я апрытомваю, але я ўсё яшчэ слабы, вельмі слабы…

— Што здарылася, пан капітан?

— Нічога… нічога…

— Пан капітан, вы сапраўды гаворыце нейкімі загадкамі!

Я гавару загадкамі. Але затое я жывы.

— Мы іх… пакінулі з носам!..

— Да пары да часу, пан капітан!

Да пары да часу: наперадзе — Арас.

Ну вось, некалькі хвілін таму я думаў, што ўжо не вярнуся, аднак я не выявіў у сабе таго спапяляльнага страху, ад якога, кажуць, сівеюць валасы. I я прыгадваю Сагона. Прыгадваю, што расказаў нам Сагон, калі два месяцы назад праз некалькі дзён пасля паветранага бою, у якім ён быў збіты ў французскай зоне, мы наведалі яго ў шпіталі. Што перажыў Сагон, калі знішчальнікі атачылі яго — быццам прыставілі яго да сцяны — і ён лічыў сябе на краі гібелі.

Поделиться:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Прайм. День Платы

Бор Жорж
7. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. День Платы

Апостол

Кошкин Дмитрий
4. Рожденный в бездне
Фантастика:
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Апостол

Психология стресса

Сапольски Роберт
1. Мастера психологии
Научно-образовательная:
психология
5.00
рейтинг книги
Психология стресса

Детская библиотека. Том 1

Крылов Иван Андреевич
1. Фольклор разных народов
Фольклор:
народные сказки
5.00
рейтинг книги
Детская библиотека. Том 1

Конец главы

Голсуорси Джон
8.30
рейтинг книги
Конец главы

Кабинет фей

д’Онуа Мари-Катрин
Литературные памятники
Детские:
сказки
5.00
рейтинг книги
Кабинет фей

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Женщина для утех семьи Бэкхейм

Летова Ефимия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Женщина для утех семьи Бэкхейм

Ричард Додридж Блэкмор - Лорна Дун

Блэкмор Ричард Додридж
Детские:
детские приключения
5.00
рейтинг книги
Ричард Додридж Блэкмор - Лорна Дун

Твори

Хвильовий Микола
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Твори

Теплый шоколад на десерт

primavera
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Теплый шоколад на десерт

Эволюционер из трущоб. Том 16

Панарин Антон
16. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 16

"Фантастика 2023-110". Компиляция. Книги 1-16

Одувалова Анна Сергеевна
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-110. Компиляция. Книги 1-16