Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Не мог знайсці кніжкі, Пятро Андрэевіч.

Падручнікаў сапраўды не хапала: на дзесяць чалавек — адзін, даваеннага выдання.

— Матка карову паслала пасвіць.

— Якая паша! Дзе тая яшчэ трава? Што ты мне галаву тлуміш?

Выручае таварыша увесь клас — хорам тлумачыць:

— Пятро Андрэевіч! Ужо усе ганяюць. У лазнякі. Галлё ды кару ядуць. Карміць жа няма чым.

— За Займішчам увесь асіннік з'елі.

Пятру зрабілася няёмка. Што гэта ён усумніўся: «Якая паша?» Быццам на небе жыве.

Быў

узлаваўся на свой любімы клас. Траха не сарваўся — не накрычаў. Ужо калацілася рука, калі ставіў у журнале не ўласцівыя яго дробнаму почырку буйныя 2. Пасля размовы пра кароў — палагоднеў. Каб не мучыць больш ні вучняў, ні самога сябе, выклікаў да дошкі Таню Нізавец.

Таня — любіміцаўсіхнастаўнікаў. Небыло яшчэвыпадку, каб яна не ведала ўрока. A нямецкі — Пятро гэта не раз праверыў — вывучала лепш, чым ён, настаўнік. У яго вывучыць усе новыя словы не хапала часу, а яна ведала ўвесь слоўнік падручніка i ўсе граматычныя правілы. Дзяўчынка мела проста зайздросную памяць. А з выгляду — самая непрыкметная ў класе: i гадамі самая малая, бо прапусціла ўсяго дзве зімы, i так — худзенькая, шчупленькая, на бледным завостраным тварыку — адны вялікія, заўсёды нібы здзіўленыя вочы.

У пачатку працы ў Пятра пэўны час былі да яе адносіны дзіўна дваістыя. Неяк ён пагутарыў з вучнямі пра ўступленне ў камсамол. Спачатку — у класах, з усімі адразу, потым з лепшымі — паасобку, гэтак жа, як рабіў у арміі, калі быў камсоргам.

Дык вось Таня гэтая ў час размовы раптам загарэлася, як мак, вочы апусціла i, здалося Пятру, траха не заплакала.

— Што з табой, Таня?

— Мяне не прымуць у камсамол, Пятро Андрэевіч.

— Чаму?

— У мяне бацька — вораг народа.

— Вораг народа?

— Але. Вам хіба ніхто не казаў, што бацька мой быў дырэктарам нашай школы? I яго арыштавалі. Перад ваинои яшчэ…

Шапятовіч не ведаў, чым скончыць размову з дзяучынкай.

Пасля распытваў пра Нізаўца. I дзіўна яму рабілася i незразумела. Ca студэнцкіх год яму ўбівалі ў галаву, што кожны вораг народа — нямецкі шпіён, пачвара, а тут сяляне, асабліва жанчыны, якія заўсёды менш стрымана i больш непасрэдна выказвалі свае пачуцці, хвалілі Антона Пятровіча: «Залаты чалавек быў, да кожнага сэрца сцежку ведаў. I да малога i да вялікага».

— Завошта ж яго арыштавалі?

— А хто ведае, завошта тады хапалі людзей? Хіба яго аднаго!

Грамыка адказаў на Пятрова пытанне коратка — аб прычыне арышту:

— З пісьменнікам нейкім доўга перапісваўся, у госці таго запрашаў. З Галавачом ці з Чаротам, не помню ўжо. На чорта яму здалася тая перапіска? — Прагучала так: па дурноце сваёй трапіў у бяду.

«Няўжо ж не маглі разабрацца, што не вінаваты чалавек? — пакутліва думаў Пятро. — Маглі ж запытаць у людзей, з якімі такі «вораг» пражыў усё жыццё. Тутэйшы ж ён, мясцовы…»

Пасля даведаўся ад Бабкова, што жонка Нізаўца, Таніна маці,

цэлы год выпякала партызанам хлеб. На яе ніхто з фашысцкіх паслугачоў не мог падумаць, што яна памагае партызанам.

— Адзін раз хлопцы пшанічную муку з гарнізона вывезлі,— расказваў Бабкоў.— I яна нам такіх булак напякла! Я сам забіраў гэтыя булкі. На досвітку. Дастаём апошнюю выпечку проста з печы. Гарачыя. Пах — на ўсё наваколле. Галава кружыцца. A дзеці прачнуліся — галоднымі вачамі з запечча глядзяць, сліну каўтаюць. «Ты што, пытаю, не дала ім булкі паспытаць?» — «Як жа я дам чужую?» Во, брат, сумленне! Святая Марыя!..

З таго часу Шапятовіч палюбіў Таню не толькі за тое, што яна першая вучаніца. Аднак калі запытаў у сакратара райкома Анісімава, ці можна Таню Нізавец прыняць у камсамол, той паглядзеў на яго як на дзівака i з насмешкай спытаў:

— Табе што — няма больш каго прымаць?

…Таня адказала ўрок, як заўсёды, без запінкі — прачытала тэкст, праскланяла словы.

— Во як трэба вучыць! Чулі, гультаі? — нязлосна ўпікнуў Пятро ўсіх астатніх, падыходзячы да хісткага непафарбаванага століка, каб паставіць у журнале найвышэйшую адзнаку. Ён ужо ставіў ей 5 +, хоць дырэктар i рабіў яму заўвагі, што такой адзнакі не існуе.

Ды раптам нешта стукнула каля дошкі, за яго спіною. Клас падхапіўся.

— Таня!

Таня ляжала на падлозе бледная, як нежывая.

Пятро кінуўся да яе:

— Таня! Танечка! Што з табой, дзіця мае?

— Трэба доктара! — крыкнуў нехта з хлопцаў.

Але, доктара! Але навошта, каб яна ляжала тут, у класе на падлозе, пакуль прыбяжыць Саша? Медпункт за нейкія пяцьдзесят метраў.

Пятро падхапіў дзяўчынку на рукі. Хлопцы ціхенька, каб не патрывожыць другія к л асы, адчынілі перад ім дзверы, i ён хутка збег уніз, з другога паверха.

Саша ўбачыла праз акно, выскачыла насустрач:

— Што з ёй?

— Упала каля дошкі.

— Ты крыкнуў на яе?

— Ну што ты! На Таню? Завошта?

Убачылі работнікі сельсавета, ля будынка якога размяшчаўся фельчарскі пункт, i ўсе, следам за Пятром i Сашай, уваліліся ў маленькі пакойчык.

Непрытомную паклалі на канапку.

У Сашы, заўсёды такой спакойнай i ўпэўненай, дрыжалі рукі, калі яна расшпільвала Тані кофтачку, адкрывала стэрылізатар, брала шпрыц. Потым Саша ўзлавалася, крыкнула на цікаўных:

— Што вам трэба? Прэч адгэтуль! — хоць былі тут усе свае людзі, з якімі яна штодня разам працавала i з некаторымі нават сябравала. Як ветрам выдзьмула ўсіх, акрамя «гасйадароў» — старшыні сельсавета i сакратара.

Бабкоў усхвалявана кружыў па пакойчыку, цёр правай рукой левую — кантужаную, на якую заўсёды была надзета шарсцяная пальчатка, i даваў Сашы парады, здавалася Пятру, даволі кваліфікаваныя. За час доўгага ляжання ў шпіталях Іван Дзямідавіч сам зрабіўся добрым лекарам.

Поделиться:
Популярные книги

Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Уильямс Шон
Эвердженс
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Потерянный разум

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Потерянный разум

Стрела времени (сборник)

Гаррисон Гарри
Мир приключений изд. Правда
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Стрела времени (сборник)

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Пьесы

Фриш Макс
Проза:
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Пьесы

Ночной огонь

Вэнс Джек Холбрук
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Ночной огонь

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.56
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Деяние XII

Виноградов Павел Владимирович
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Деяние XII

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Первопроходец

Астахов Евгений Евгеньевич
10. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первопроходец

Морроувинд

Вадим Торухов
5.00
рейтинг книги
Морроувинд

Звездный путь (сборник). Том 3

Блиш Джеймс Бенджамин
Звездный путь
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Звездный путь (сборник). Том 3

Точка Бифуркации XII

Смит Дейлор
12. ТБ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации XII