Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Споведзь

Геніюш Ларыса Антонаўна

Шрифт:

Я разумела бальшавікоў — яны заплацілі велькімі ахвярамі сваю перамогу, але іх перамога — гэта ня нашая перамога, бо мэта іх — вынішчыць нас і асыміляваць, што ж даказалі яны за ўвесь пэрыяд сваяго існаваньня. Яны ж ня могуць жыць з народамі, як брат з братам, як роўны з роўным, але, як той фюрэр нямецкі, гатовыя перарабіцьсілаю на свой маскоўскі лад увесь сьвет, ня думаючы аб тым, якія вартасьці нішчаць… Страшнымі цяпер мне зрабіліся і ўсе тыя харошыя хворыя байцы, якія выжылі з цяжкіх баёў і сапраўды жадалі людзям дабра. «Не вяртайцеся, не вяртайцеся дамоў, вам няма там чаго рабіць…» — іхнія словы.

Цяпер я іх баялася ўсіх, не магла іх ні бачыць, ні чуць. Не адчыняла ім ніколі дзьвярэй больш. Іх недзе перавялі за Прагу з іх штабамі,

і чэхі вельмі сардэчна з імі разьвітваліся, хоць многае ім не падабалася. Замест гэтых шэрых скромных герояў з крывавых баеў паявіліся цяпер тылавыя «ваякі» ад МВД, і яны ўжо анулявалі тое добрае й шляхотнае, што было ў франтавікоў. Нельга было цяпер выдаваць нашых, пройдзе час, стрэцца розьніца, болей зразумеюць адныя другіх, тады…

Пераважна гэта адносілася да беларусаў-заходнікаў, якія ня мелі абавязкаў да савецкай дзяржавы, бо не жылі амаль пад ёю, і нічога пакуль што яна ім не дала, нават КПЗБ [73] , рэвалюцыйная, марксісцка-ленінская партыя (1923–1938) не прызнала, а хацела ад нас усяго! Усяго безапэляцыйна! Яшчэ на Беларусі чуліся крыкі раскулачаных на сьмерць і вывожаных з хатаў у пустэчы, якімі надзяліў лёс гэтую дзяржаву на пакуту ўсім людзям. Я хадзіла як учадзеўшы — свой боль і боль за харошага беларуса Петру…

73

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).

Як тут выкруціцца, як ратаваць сям’ю? Аб сабе я ня думала. Вось трэба было плаціць, сурова плаціць за асьліную ўпартасьць сваяго «сацыяліста». Праўда, уцякаць з немцамі, ня маючы з імі нічога супольнага, лагічна, не было пашто, але якая ў Сталіна логіка, калі ад яго капрызаў гінулі мільёны людзей… Такі ўжо лёс, і сапраўды з пагранічнага Вімпэрку, як мы, — трапіць проста на канец сьвету ў Комі, дык гэта трэба мець сапраўды беларускую долю… I вось я ведаю прыблізна, калі па нас прыйдуць, і ведаю тое, што чэхі ня хочуць нас выдаць, і ведаю, што ня маюць права ламаць нам дзьвярэй… Ведаю многа, але як ратавацца — засталося два дні… Паганая «панская» натура, ня можам недзе схавацца ў чэхаў з той няшчаснай прычыны, каб не зрабіць ім зла, бяды, якога «Сібіру» на іх не прыклікаць. Гэта з нас можна дзерці скуру, але мы нікога яшчэ нічым ня скрыўдзілі, мае рукі на тое, каб памагаць людзям, і вось мы як дурні, і што нам самотным рабіць? Бог і мы, вера толькі на Бога продкаў маіх.

Мой «атэіст» разгубіўся не на жарты. Я хоць маю Бога, а ён сваю логіку, якая трашчыць. Быў у мужа адзін харошы пацыент, якому ў свой час многа зрабілася, пан Дворжак, быў ён загадчыкам нейкага спартыўнага клюбу. Пайшлі мы ўтраіх да яго, каб ён нас нейк пераправіў у Пльзэнь, гдзе былі гуманныя, разумныя амэрыканцы, якія калі й саджалі людзей, дык не са зьдзеку, але вінаватых сапраўды. Такое мы чулі праз іх, а ў нас жа віны ніякае! Сьняцца мне тыя амэрыканцы начамі як адзіны ратунак нашай няшчаснай сямейкі.

Вось мы і ў пана Дворжака. Дзянёк позьні, летні, сонечны-сонечны. Ходзяць сабе людзі, шчасьлівыя людзі, ах, якія ж шчасьлівыя — іх заўтра ня будуць красьці… Пан Дворжак ня можа нам памагчы, ён захварэў, выйоаў да нас і так сказаў, што ня можа. Ня мог сапраўды, цераз два тыдні памёр на апэрацыйным стале ад раку мачавога пухіра… Што ж, бліжыцца нейкая непазьбежнасьць… Мне прыпомніўся верш мой адзін з апошніх: «Дай адкупіць мне цярпеньнем паэта долю і волю, і шчасьце народу…»

У нас яшчэ ёсьць добры чалавек пан Чада, ён чэх. Хочацца выратаваць хоць Янку. Звонім яму ад пана Дворжака, і Янка едзе да яго. На трамвай сядае ля сквэру, Я з жудасьцю бачу яўрэя Вольфсана, якога мы выратавалі ў часе вайны. Ён з-за дрэва сочыць за намі… Божа мой, а нас жа маглі з-за яго парасстрэльваць… Ну й сьвет, ну й людзі ў гэтым «сацыялістычным сьвеце»… Дамоў ідзем з Юраю, ён мая сіла. Добра, што хоць Янка ў бясьпецы, удар будзе па нас дваіх, і мы вытрымаем! Бог з намі. Я

зьбіраю ўсе мае сілы, і ўсю маю веру, і ўсю маю любоў да маяго народу — я вытрымаю! Сын, мае хлапчане, пры мне, і ён усе дасканала разумее. Праўда, ён нейк нам сказаў, што хто быў на версе, той цяпер на нізе й наадварот і як добра, што мы былі й засталіся пасярэдзіне. Цяпер мы выходзім з усіх гэтых рамак, нас узялі на мушку.

Вось мы з сынам у хаце, звоніць тэлефон, то чэх адзін пытаецца, ці мы ўдома… Знача, яшчэ адна загадка раскрываецца. Гэты чэх убіўся нейк у наш дом вайною, каб мы памаглі яму ў складаньні нейкага агульнаславянскага слоўніка. Некалі ён быў консулам у Югаславіі, так, прынамсі, нам рэкамэндаваўся. А мы дурні (я, я), яшчэ кармілі гада ў цяжкі ваенны час… Чорт вас бяры са шпіёнамі, плюю на вас!

Нас з сыночкам чакае бой, добра, што хоць муж у бясьпецы. Калі мяне злапалі на могілках, я з адчаю напісала ліста прэзыдэнту Бэнэшу, каб ён мяне ратаваў, бо ж і я ад яго ў свой час не адраклася. Так непрыстойна пісаць свае «заслугі», але што рабіць, калі трэба ратаваць сям’ю. Думаю аб гэтым цяпер.

Мы з сынам дваіх у маёй пасьцелі чытаем Евангельле па-беларуску, молімся горача Богу. Двое няшчасных супраць сталінскага заядлага апарату, двое самотных беларусаў — Божа, Божа, ратуй нас. Так мы й паснулі, пагасіўшы сьвет.

Разбудзіў мяне бесьперапынны званок і трэск дзьвярэй у сенях. Што робіцца, казалі ж, што дзьвярэй не ламацімуць! Выходжу, а там голас за дзьвярыма: «Мамачка, пусьці мяне, гэта я, твой Янка, я хачу быць разам з вамі, ці ўжо жыць, ці ўмерці…» Адчыняю дзьверы, пан Чада прывёў маяго «галубочка» на маё гора… Мне ж самой было б спакайней. Ну й лёс… Хутка паслала яму пасьцель і падумала сабе, што ўсе ж ён шляхотнейшы, чымсьці я сабе думала…

У нас былі прыгатаваныя тры ўколы, калі б нас бралі на зьдзекі, адныя ці другія — дык мы пастанавілі лепш траім памерці. Уколы ляжалі яшчэ з вайны.

У хаце ў мяне ўсе больш-менш ёсьць, нават сухая бульба. Ходзім па хаце на цыпачках, як духі, больш ляжымо. Панядзелак. Калі ж ужо будуць нас красьці? Вокны завешаныя, і ніхто ня ведае, што мы ўдома. Ведае толькі той пан Зіка, быўшы югаслаўскі консул, пацук аблезлы, каб ён скруціўся да раніцы… Дзень прайшоў сяк-так. Хлопцаў сваіх я накарміла. Гаворым мы мала, болей думаем. Я яшчэ не чытала «Графа Монтэ-Крыста» Дзюма, вось цяпер пачала чытаць. А няхай яго, ну й літаратура мне трапіла на гэты час… Што ж, і мы тут як на тым востраве Іф…

Я хварэла ўвесь час на язву страўніка, і ад такога перажываньня вельмі пачало мне балець пад ложачкай. Звычайна ссда мне памагала. Было ўжо надвечар, ціха кругом. Я ўстала босая, з распушчанымі косамі да пояса, у доўгім, да зямлі, халаце, узяла шкляначку тонкую венскую й замяшала ложачкаю соду, каб выпіць, як раптам пачаў званіць званок, але так званіць, што я ня выпіла той соды і, трымаючы ложачку рукою ў шклянцы, каб ня бразнула крый Божа, падышла да дзьвярэй і падперла іх моцна плячом. За дзьвярыма гутарка, як на кірмашы, а я стаю, не баюся, вось толькі каб тая ложачка ня бразнула. Мне здаецца, я лекачу. Не, няхай яны ня ведаюць, што мы ўдома… Галосны наш званок грыміць, не перастае. Цямнее. Я на цыпачках іду на сваё ложка. Муж ляжыць, як нежывы, маўчыць, бо й што скажаш? Мераю вокам адлегласьць да вакна. Затрашчаць дзьверы, дык выскачу галавою ўніз, я ведаю, што я ім патрэбная, як і ўся мая кулацкая сямейка. Не, я жывая ня дамся! Званок звоніць, і звоніць, і звоніць да першае гадзіны ўначы. Пасьля мы паснулі.

Ранак быў сонечны, мы хадзілі, елі ціхенечко, амаль ня дыхалі. Была пошта, нехта званіў, але мы нікому не адчынялі. Юрачка, наш неспакойны, як жывое срэбра, сынок, цэлымі днямі сядзеў пад сталом на дыване й ставіў вежы з падушак, што на канапе. Надзіва спакойны малы. «Сынок, ты, напэўна, хочаш на двор, такая ж пагода?» — «Не, мама, што мне з таго, каб быў я на дварэ й ня меў татачка й мамачкі, лепш я пасяджу пад сталом і буду мець мамачку й татачка», — мудра надзіва сказала хітрае наша дзіця.

Поделиться:
Популярные книги

Журнал «Если», 1999 № 10

Булычев Кир
80. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 1999 № 10

Новый выбор оружия

Левицкий Андрей Юрьевич
Апокалипсис-СТ
Фантастика:
боевая фантастика
8.20
рейтинг книги
Новый выбор оружия

Исав и Иаков: Судьба развития в России и мире. Том 1

Кургинян Сергей Ервандович
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Исав и Иаков: Судьба развития в России и мире. Том 1

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.67
рейтинг книги
Третий. Том 5

Криппен

Бойн Джон
Детективы:
исторические детективы
8.59
рейтинг книги
Криппен

Первая Русская национальная армия против СССР. Война и политика

Хольмстон-Смысловский Борис
1. Вторая мировая. Взгляд врага
Проза:
военная проза
5.83
рейтинг книги
Первая Русская национальная армия против СССР. Война и политика

В боях за Поднебесную. Русский след в Китае

Окороков Александр Васильевич
Военные тайны XX века
Научно-образовательная:
военная история
5.00
рейтинг книги
В боях за Поднебесную. Русский след в Китае

Убить Зверстра

Овсянникова Любовь Борисовна
Детективы:
маньяки
5.00
рейтинг книги
Убить Зверстра

Педагогика. Книга 3: Теория и технологии воспитания: Учебник для вузов

Подласый Иван Павлович
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
Педагогика. Книга 3: Теория и технологии воспитания: Учебник для вузов

НОВОСТИ ИЗ КРЕМЛЯ

Зенькович Николай Александрович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
НОВОСТИ ИЗ КРЕМЛЯ

Гарри Поттер для взрослых или КАК ОНО БЫЛО

Уревич Татьяна
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер для взрослых или КАК ОНО БЫЛО

История великих путешествий. Том 1. Открытие Земли

Верн Жюль Габриэль
Приключения:
путешествия и география
5.00
рейтинг книги
История великих путешествий. Том 1. Открытие Земли

Путь России. Новая опричнина, или Почему не нужно «валить из Рашки»

Делягин Михаил Геннадьевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Путь России. Новая опричнина, или Почему не нужно «валить из Рашки»

Филогенез. Панихида

Фостер Алан Дин
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Филогенез. Панихида