Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Споведзь

Геніюш Ларыса Антонаўна

Шрифт:

Назаўтра быў ужо Славачка. Яшчэ з усходам сонца зноў пад вакном паявіліся артысты, яны клікалі мяне. Усе мы пайшлі на зэльвенскія могілкі, скуль было відаць Зальвянку й другі яе бераг, які ўжо лічыўся «Остлянд», а мы былі «райх»… Сьмешна, каб не трагічна… Мы маўчалі, сэрцам ахапілі ўсю нашую зямлю, гутарылі, што хацелі, ня верылі ў нейкіх даносчыкаў спасярод нас… Пасьля пасядалі, хлопцы мелі гарэлку й закуску. На першай траве выпілі па чарцы, пакаціліся сьлёзы. Хораша ляжаў, выцягнуўшыся на траве, Славачка, быў задуманы.

Артысты, забраўшы сваіх жанчын, адыходзілі. Яны несьлі

тое, дзеля чаго галоўнае езьдзілі па сёлах: кашы з яйкамі, з салам. Несьлі іх на калочку па двое. Ім не было ні карэты, ні машыны, ішлі пешкі. Усе абнялі мяне, кожны пацалаваў. Праз сьлезы нешта гаварылі. Пазьней я прачытала ў беластоцкай газэце вельмі цёплае апісаньне нашай гэтай сустрэчы. Пасьля я праводзіла Славачку. Конь у яго быў харошы, але ехалі мы памаленьку, гаварылі пра бацькоў. Ехалі далей і далей, і не хацелася расставацца. Нарэшце далёка за Бародзічамі абняліся, расцалаваліся. Я пайшла хутка, каб не аглядацца, але не стрывала, калі павярнулася, дык убачыла жудаснае. На месцы стаяў і конь, і брат, і ўся яго магутная постаць уздрыгвала з плачу. Мы болей у жыцьці не спаткаліся. Я засталася пры мужу, а сэрцам рвалася туды, гдзе гэты верны, найдарожшы мой брат, каб, забраўшы сына, з ім разам чакаць бацькоў.

Другі раз для мяне зацьвіў бэз гэтай вясною. Мне сьнілася, як ён асыпаў парог наш. «Бэз асыпаў квецьцем твой парог, Расыгіславе, наймілейшы браце».

Назаўтра прыехаў Яначка. Яго проста выкінулі са Слоніма. Немцы, якіх ён лячыў па сваёй спэцыяльнасьці вэнэролага, парадзілі яму маўчаць і казаць толькі «яволь», г. зн. нешта накшталт «так, ёсьць». Ён так казаў, далі яму хатні арышт і за тыдзень паперлі. Палякі на гэты раз зрабілі нам добра, іх даносы, на шчасьце, ня скончыліся сьмерцю мужа. Нядаўна бацька Алега Лойкі езьдзіў як сьведак на Эрэна, слонімскага камісара, у Нямеччыну. Разглядалася й справа расстрэлу мужа. Выратавала яго, як я раней пісала, Прага, знача, зноў Піпэр..

Прыезд мужа быў як дзіва, як цуд. Нам проста ў такое ня верылася. У паперы, якую яму далі, забаранялася яму мэдпрактыка на тэрыторыі ўсяго т. зв. тады «Остлянду»… Янка бараніў сёлы й сьмела выступаў супраць Эрэна… Палякі цешыліся, далбка глядзець і бачыць яны ня ўмелі…

Нехта, хто дапамог выкінуць мужа са Слоніма, зрабіў нам добрую ўслугу. Па тым, што ўначы стралялі па мужу, што даносілі на яго палякі й не любілі немцы, можна было судзіць, што жывым ад іх ня вырвацца, бо, наагул, ліквідавалі людзей самохаць. А гэта бы цуд: ехаць у Прагу! Доўга мы не пабылі ў бацькоў, паехалі яшчэ паглядзець у Пятрэвічы, у тыя некалі так камуністычныя за Польшчы. Сваіх родзічаў мы засталі на сялянскай вечарынцы… Я сумелася: такая вайна, партызаншчына, амаль сьмерць па дарогах, а сяло гоне самагонку, п’е й вось скачуць сабе, як у мірную пару. Мы не маглі так, боль зямлі адгукаўся ў сэрцы. Мне далі дазвол паехаць да брата, але муж мяне не пусьціў, мы спяшаліся ў Прагу.

Да Ваўкавыска ехалі прыгарадным цягніком, людзі прыглядаліся да мяне, зьвярталіся з пытаньнямі, з просьбамі. Мы затрымаліся на пару дзён у Бэрліне, сустрэліся з сябрамі на супольнай вячэры, гдзе ўсё было на карткі. Хвалілі мяне, выступаючы, нашыя сябры, а Мікола, які выступаў апошні,

дык сказаў проста: «Яна наша Жоанна д’Арк». Мне пацямнела ў вачох. Ранюсенька мы паехалі. Некалькі асоб нас праводзіла, занялі нам месцы загадзя. Я доўга трымала ў руках букет чырвоных ружаў, і здавалася мне — чую галасы сяброў.

У Празе пачаліся нечаканыя клопаты, паводле загаду са Слоніма, мужа належала адправіць на працу ў Нямеччыну як лагернага лекара. I чаму ж такая нянавісьць з таго Слоніма, што там Янка мог нарабіць? Мне прыпомнілася, як крыху раней наведаў мяне ў Празе адзін вельмі элегантна апрануты чалавек. Ён быў урачыста настроены й вельмі паважна прасіў мае рукі: дазвольце мне заапекавацца вамі й вашым сынам. Мяне затрасло, але я папыталася ў яго: на якой падставе ён просіць мае рукі пры жывым мужу? «А ён ня вернецца болей», — адказаў мне нядошлы, няўпорны жаніх мой. Болей я, здаецца, нічога не пыталася, а толькі енчыла са злосьці на ўвесь пакойчык, а той «жаніх» ляцеў па сходах з цыліндрам у руках.

Знача, у Празе ведалі, што муж жывым ня вернецца… Знача, зноў пашкадаваў Бог нашую сямейку. Мне не заставалася іншае рады, як зноў ісьці да фрау Шпэр прасіць ратунку. Па беларускаму абычаю з пустымі рукамі я ня йшла. Хоць падаркі мае былі невялікія, але былі яны патрэбныя. Муж дастаў працу ў «арбайтсамце», там, гдзе высылалі людзей на працу. Што ж, гэтае месца добра аплачвалася, але яно вельмі не падабалася маяму мужу. «Не хачу грошай, не хачу рабіць там, — скардзіўся мой Іван Пятровіч, — хачу быць лекарам і толькі лекарам».

Зноў я пайшла да добрых людзей, хоць я ім добра ўжо надаела. Вельмі быў зьдзіўлены доктар Піпэр, што муж адмаўляецца ад такіх грошай, каб толькі далей дасканаліць сваю мэдыцыну. Тады я толькі зразумела ўсю мудрасьць нашага прыяцеля, калі мужу далі малаплатную, але вельмі харошую працу ў касе хворых. Там працавалі сапраўды выдатныя лекары, ад якіх можна было многа навучыцца. Яшчэ яны пры дапамозе сваіх сяброў памаглі нам памяняць кватэру, бо Юрачка падрос і ложачка яго было ўжо замалое, а большага не было гдзе даць.

I так мы пераехалі на вуліцу Гэжманову, № 7. Штодзённа я выпраўляла сваіх хлопцаў — аднаго ў школу, другога на працу. Чакала дамоў з нецярплівасьцю, бо час быў неспакойны й кожны шчасьліва пражыты дзень быў ужо сам па сабе выйгрышам. Прыходзілі да нас землякі. Я забылася сказаць, што зараз пасьля маяго прыезду ў Прагу зайшла да нас аднойчы доктар Галубянка. Была яна тоўсценькая, невялічкая, добра апранутая, мілая. Гутарыла са мною вельмі расчулена, здавалася мне, што ўсяго яна мне не сказала. Болей я яе ня бачыла. З пачаткам вайны яна закончыла жыцьцё самагубствам.

Да нас многа прыяжджала сяброў. Людзям было цікава, як выглядае іх паэтэса, якая піша так, як яны думаюць, як яны адчуваюць. Харошы, вартасны доктар Тумаш і далей выгладжваў мае вершы, хоць пісаць пачала я меней, да мяне пачалі прыглядацца, чапляцца крыху, дакараць мяне за мой пэсімізм. Пасьля падарожжа ў Зэльву цяжка было быць аптымістам. Вайна пакінула крывавыя сьляды на народзе нашым, на зямлі незасеянай, на харошых нашых гарадох і найстрашнейшы сьлед на няшчаснай сям’і маёй. Вайна наагул — гульня нецікавая…

Поделиться:
Популярные книги

Сестры Бронте. Лучшие произведения в одном томе

Бронте Шарлотта
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Сестры Бронте. Лучшие произведения в одном томе

Зеркало ее сновидений

Дональдсон Стивен Ридер
1. Нужды Морданта
Фантастика:
фэнтези
7.17
рейтинг книги
Зеркало ее сновидений

Время гарпии

Пирс Энтони
17. Ксанф
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Время гарпии

Телемак

Фенелон Франсуа
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Телемак

Париж в 1814-1848 годах. Повседневная жизнь

Мильчина Вера Аркадьевна
Культура повседневности
Научно-образовательная:
история
культурология
5.00
рейтинг книги
Париж в 1814-1848 годах. Повседневная жизнь

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Тристан и Женевьева (Среди роз)

Дрейк Шеннон
Любовные романы:
исторические любовные романы
7.67
рейтинг книги
Тристан и Женевьева (Среди роз)

Черный ветер

Касслер Клайв
18. Дирк Питт
Детективы:
боевики
6.25
рейтинг книги
Черный ветер

Заповедник гоблинов (сборник)

Саймак Клиффорд Дональд
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Заповедник гоблинов (сборник)

О любви

Жуховицкий Леонид Аронович
Проза:
рассказ
5.00
рейтинг книги
О любви

Герой по принуждению. Трилогия

Абердин Александр М.
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
3.81
рейтинг книги
Герой по принуждению. Трилогия

Куджо

Кинг Стивен
Фантастика:
ужасы и мистика
8.45
рейтинг книги
Куджо

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI

Тропа Войны и Магии

Радов Анатолий Анатольевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.10
рейтинг книги
Тропа Войны и Магии