Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

Усе тры (разам)

Гу-ля-ля, гу-та-та! Так сюды і туды, Ўспамінаем мы свой Век з людзьмі малады.

Чуваць, зноў затрашчалі сукі.

1-я русалка

Зноў трашчыць у кустах.

3-я русалка

Гэта, знаць, любы мой Ўжо вярнуўся ка мне Са старонкі чужой.

1-я русалка

Не, не твой, але мой Зменнік той ходзе, знаць, — Зноў мяне палюбіў, Будзе зноў цалаваць.

2-я русалка

І
ні твой, ні яе,
А мой верны слуга Княжну ўспомніў сваю І ідзе, як мага.

3-я русалка (як бы сама да сябе)

Мо нябожчык сынок?..

1-я русалка (як раней)

Мо татуля сівы?..

2-я русалка (таксама)

Мо стары князь, мой муж, Ка мне йдзе — як жывы?..

Усе тры (разам)

Ну, ў кусты, хто куды! Хай жа йдзе маладзец, Пакуль блуду яго Не надыдзе канец.

(Разбягаюцца.)

Сам (разглядаючыся)

Не слеп я, здаецца, Здаецца, не п'ян, — Зноў гэтае месца, Той самы курган. І ногі прысталі, І хочацца спаць, А сцежкі, чым далей — Не знаць і не знаць. Ці кінуў хто ўрокі У кожны тут кут, Ці ведзьмы ўнарокі Мяне водзяць тут. Так шумы пужаюць, Чуць што дзе дрыгне; А дома чакаюць Даўно ўжо мяне. Гоп! гоп! Не чуваці, Адказу няма. Ой, пушча, Ой, маці, Ты зводзіш здарма! Жартуеш здарма ты, Наслаўшы ламоў! Я траплю дахаты, Я траплю дамоў!

(Ідзе далей.)

Русалкі (выбегшы, разам)

І не наш, і нічый, — Так сабе чалавек.

1-я русалка

Для спачынку яму Я прыдумала лек.

2-я русалка

І мне ведама ўжо.

3-я русалка

Знаю я. Як не знаць?

Усе тры (разам)

Вось тут, на кургане, Яго ўложым мы спаць.

(Чапляюцца зноў валасамі за сукі і калышуцца.)

Ха-ха-ха! Сёння ўжо Ён не выйдзе адсюль. Гу-ля-ля, гу-тта-та! Гу-та-та, гу-та-туль!

1-я русалка

Ах, успомніла я Сваё ўлетку жыццё; Пільнавала тады Я за вёскай жытцо. Ужо спелы былі, Як адзін, каласкі; Вецер іх калыхаў Вось так, так на бакі. Ласкаталі так мне Яны твар, валасы; Ласкатала іх я Ад расы да расы. Пільнавала іх я; Ажно раз, нада днём К ім кабета ідзе, Проста йдзе з фартухом. Вочы ўпаўшы ў яе, Не вясёла яна, І худая уся — Косць ды скура адна. Як прыйшла, ды скубель Каласкі так мае, І адзін за другім У фартух, як свае. А я шась! а я ў смех! Зняў кабеціну страх. Ды наўцёкі адтуль, Толькі чула я — ах! Развязаўся фартух, А яна ўсё бяжыць, І рассеяла так Каласкі па мяжы. Ах, як смешна было! Як смяялася я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!

Усе

тры
(разам)

Ах, як смешна было! Ну, яна, ну, сям'я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!

2-я русалка (адчэпліваецца і садзіцца пад дзеравам)

Ўжо нядаўна было; Пільнавала ў аўсе Так я грушу адну, — Бач, хлапца к ёй нясе. Абарваны такі, Адно зрэб'е на ім; Босы быў і усім Тросся целам худым. Як да йгрушы дабег, А ўжо быў на ёй плод, Зірнуў, плюнуў ў руку, — І на йгрушу, як кот. Як да верху далез, Давай дзіч тую рваць І за пазуху ўсё Напіхаці, хаваць. А я тут галінкой Па камлі грушы хлоп! Ды вось як: сучком трэсь — (Паказвае.) Зляцеў хлопец, як сноп. Летучы, зачапіў Кашулёнаю сук, І з-за пазухі ўсе Грушы кучай стук-стук! Не збіраў, паляцеў — Уцякаў, як быў дуж. А я ў хохат, у смех І з хлапца, і з ігруш. Ах, як смешна было! Як смяялася я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!

Усе тры (разам)

Ах, як смешна было! Ну, яна, ну, сям'я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!

3-я русалка(адчэпліваецца і снуе па кургане)

Ах, і здарыўся мне Такжа сёлета смех. Пільнавала лажка, дзе быў блізка начлег. Траўка ладна ужо Ад зямлі адышла І панаднай была Для каня, для вала. Меў на воку яе, Як хто толькі зірнуў; Аж смяльчак раз адзін Так яе не мінуў. Ночкай цёмна было, Як на дне у вадзе; Хмары месяц звялі, Зоркі такжа нідзе. Я ў травіцы сяджу, Бачу: нейкі бядак На худзенькім кані Падцікаецца так. Сядзіць конна, а ўвесь, Як асіна, дрыжыць; Падабраўся к лажку, Як сава, ўкруг глядзіць. Конь пыпаў да травы І са смакам скубе; Вельмі голадзен быў — А я шась так сабе! (Паказвае.) А конь скок! ды наўцёк Ува ўсе капыты. А яздок аб зямлю… Ўстаў, паплёўся ў кусты. Адну толькі нагу, Як калеку, валок, А я ў хохат, у смех… Такі смешны быў скок.

Усе тры (разам)

Ах, як смешна было! Ну, яна, ну, сям'я! Гу-ля-ля, гу-та-та! Гу-та-та, гу-ля-ля!

1-я русалка

Але ж дзе, але дзе Гэты наш маладзён?

2-я русалка

Мы тут пелі сабе, А на сцежку ўзбрыў ён.

3-я русалка

Не яму пуціну Ў гэтай пушчы знайсці.

Усе тры (разам)

Пушча наша для нас — Яе нашы пуці.

2-я русалка

А каб пэўна было, Пашукаць трэба нам.

Усе тры(разам)

Пашукаць, паглядзець Там і тут, тут і там!

(Разбягаюцца.)

1-я русалка(па хвілі варочаецца)

Поделиться:
Популярные книги

Загадка Либастьяна, или Поиски богов

Фирсанова Юлия Алексеевна
7. Джокеры – Карты Творца
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Загадка Либастьяна, или Поиски богов

Экспорт революции. Ющенко, Саакашвили...

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Экспорт революции. Ющенко, Саакашвили...

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий Григорьевич
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Добротолюбие

5.00
рейтинг книги
Добротолюбие

Моров. Том 3

Кощеев Владимир
2. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Моров. Том 3

Хемингуэй

Грибанов Борис Тимофеевич
486. Жизнь замечательных людей
Проза:
историческая проза
6.00
рейтинг книги
Хемингуэй

Газлайтер. Том 21

Володин Григорий Григорьевич
21. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 21

Заре навстречу

Кожевников Вадим Михайлович
Проза:
русская классическая проза
5.50
рейтинг книги
Заре навстречу

Охотники за человеческими органами

Томас Гордон
Дэвид Мортон
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Охотники за человеческими органами

Из истории русской, советской и постсоветской цензуры

Рейфман Павел Семенович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Из истории русской, советской и постсоветской цензуры

Путешествия Христофора Колумба (Дневники, письма, документы)

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Путешествия Христофора Колумба (Дневники, письма, документы)

Литературные сказки народов СССР

Толстой Лев Николаевич
Проза:
классическая проза
7.38
рейтинг книги
Литературные сказки народов СССР

Энциклопедия начинающего водителя

Ханников Александр Александрович
Дом и Семья:
хобби и ремесла
7.00
рейтинг книги
Энциклопедия начинающего водителя

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг