Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Рэальнасць гэтай працы супакойвала. Хэры, лежачы на падушках раскладзенага крэсла, разглядвала аперацыйны пакой, застаўлены рознымi апаратамi.

Цiшыню перапынiла мармытанне ўнутранага тэлефона. Я ўзяў трубку.

— Кельвiн слухае, — прамовiў я, не зводзячы вачэй з Хэры, якая з пэўнага часу стала апатычнай, нiбыта за апошнiя гадзiны яе ўсю вычарпалi.

— Ты ў аперацыйнай? Нарэшце! — пачуў я ўздых палёгкi.

Гэта быў Снаўт. Я чакаў, прыцiснуўшы трубку да вуха.

— У цябе «госць», праўда?

— Праўда.

— I

ты заняты.

— Так.

— Сякiя-такiя даследаваннi?

— А што? Ты хацеў згуляць партыю ў шахматы?

— Не блазнуй, Кельвiн. Сарторыус хоча з табой сустрэцца. Дакладней, з намi.

— Вось дык навiна, — здзiвiўся я. — А што з… — Я не закончыў, а пасля дадаў: — Ён адзiн?

— Не. Я недакладна сказаў. Ён хоча з намi паразмаўляць. Звяжамся ўтрох, па вiдэатэлефоне, але толькi заслонiм экран.

— Ах, так? Чаму ён не пазванiў адразу мне? Яму сорамна?

— Нешта накшталт гэтага, — прамармытаў Снаўт. — Ну як?

— Значыць, нам трэба дамовiцца? Давай праз гадзiну. Добра?

— Добра.

На маленькiм, не большым за далонь, экране я бачыў толькi яго твар. Снаўт дапытлiва пазiраў мне ў вочы. У трубцы трашчалi разрады.

Пасля Снаўт рашуча прамовiў:

— Як ты маешся?

— Зносна. А ты?

— Лiчу, крыху горай за цябе. Я мог бы?..

— Ты хочаш прыйсцi да мяне? — здагадаўся я.

Я зiрнуў на Хэры. Яна звесiла галаву з падушкi i ляжала, закiнуўшы нагу на нагу, ад самоты падкiдвала срэбны шарык, якiм заканчваўся ланцужок ля поручня крэсла.

— Пакiнь гэта, чуеш? Пакiнь! — пачуўся гучны голас Снаўта.

Я ўбачыў на экране яго профiль. Больш я нiчога не пачуў, ён закрыў рукой мiкрафон, я бачыў толькi яго губы, якiя шавялiлiся.

— Не, я не магу прыйсцi. Мо пасля. Праз гадзiну, — хутка сказаў ён, i экран патух.

Я павесiў трубку.

— Хто гэта быў? — абыякава спыталася Хэры.

— Так сабе, адна асоба. Снаўт. Кiбернетык. Ты яго не ведаеш.

— Яшчэ доўга чакаць?

— А табе хiба сумна? — спытаўся я.

Я заклаў першую серыю прэпаратаў у касету нейтрыннага мiкраскопа i пачаў нацiскаць каляровыя кнопкi выключальнiкаў. Сiлавыя палi глуха загулi.

— Забаў тут няма, а калi майго сцiплага таварыства табе не хапае, то справа дрэнь, — гаварыў я нiбыта мiж iншым, з вялiкiмi паўзамi, апускаючы рукамi вялiкую чорную галоўку, у якой свяцiўся акуляр мiкраскопа, i прыкладваючы мяккую гумавую аблямоўку да вачэй.

Хэры нешта сказала, я не разабраў што. Нiбыта з вялiкай вышынi я бачыў бязмежную пустыню, залiтую срабрыстым бляскам. На ёй ляжалi ахутаныя лёгкай iмглой, патрэсканыя, выветраныя пляскатыя круглякi камянёў. Гэта былi чырвоныя крывяныя цельцы. Не адводзячы вачэй ад шкельцаў, я павялiчыў рэзкасць i ўсё глыбей i глыбей апускаўся ў палаючае серабрыстае поле. Левай рукой я круцiў ручку рэгулятара столiка, а калi адзiнокае, як валун, цельца апынулася на перасячэннi чорных рысачак, я дадаў павелiчэння.

Здавалася, што аб’ектыў наязджае на бясформенны, увагнуты пасярэдзiне эрытрацыт, якi меў выгляд кратэра вулкана, з чорнымi рэзкiмi ценямi ў паглыбленнях колцападобнага беражка. Гэты беражок, пакрыты крышталёвым налётам iонаў серабра, не змяшчаўся ў фокусе. З’явiлiся цьмяныя, бачныя нiбыта праз мiгатлiвую ваду, абрысы сплаўленых, сагнутых ланцужкоў бялку; злавiўшы на чорным скрыжаваннi адно з патаўшчэнняў бялковых рэшткаў, я паволi пакручваў ручку павелiчальнiка, усё пакручваў i пакручваў; вось-вось мусiў наступiць канец гэтага падарожжа ўглыбiню. Расплюшчаны цень малекулы запоўнiў усё поле i… раптам расплыўся ў тумане!

Нiчога, аднак, не сталася. Я павiнен быў убачыць мiльганне дрыготкiх сцюдзянiстых атамаў, але iх не было. Экран свяцiўся незатуманеным срэбрам. Я дакруцiў ручку да канца. Гнеўны гул мiкраскопа ўзмацнiўся, але я па-ранейшаму нiчога не бачыў. Дрыготкi сiгнал, якi паўтараўся, папярэджваў, што апаратура перагружана. Я яшчэ раз зiрнуў на срэбную пустыню i выключыў ток.

Я паглядзеў на Хэры. Яна вымушана ўсмiхнулася, каб схаваць пазяханне.

— Як там мае справы? — спыталася яна.

— Вельмi добра, — адказаў я. — Думаю, што… лепш i быць не можа.

Я ўсё пазiраў на яе, адчуваючы паколванне ў нiжняй губе. А што, уласна, адбылося? Што гэта значыць? Гэтае цела, з выгляду такое далiкатнае i слабае, нельга знiшчыць? Па сутнасцi, яно складаецца з нiчога? Я стукнуў кулаком па цылiндрычным корпусе мiкраскопа. Мо якi-небудзь дэфект? Мо няма факусiроўкi?.. Не, я ведаў, што апаратура спраўная. Я апусцiўся на ўсе ўзроўнi: клетка, бялковае рэчыва, малекула — усё мела такi самы выгляд, як i на тысячах прэпаратаў, якiя я ўжо бачыў. Але апошнi крок унiз вёў у тупiк.

Я ўзяў у Хэры кроў з вены i разлiў яе ў прабiркi. Аналiзы занялi больш часу, чым я меркаваў, - я ўжо страцiў ранейшы спрыт. Рэакцыi былi нармальныя. Усе. Хiба што…

Я капнуў канцэнтраванай кiслатой на чырвоную пацерку. Кропля задымiлася, стала шэрай, пакрылася налётам бруднай пены. Разлажэнне. Дэнатурацыя. Далей, далей! Я адхiлiўся па новую прабiрку. Калi ж зiрнуў на ранейшую, прабiрка ледзь не вывалiлася з маiх рук.

Пад бруднай пенай на самым дне прабiркi зноў вырастаў цёмна-чырвоны слой. Кроў, спаленая кiслатой, аднаўлялася! Гэта было неверагодна! Гэта было немагчыма!

— Крыс! — пачуў я быццам здалёку. — Крыс, тэлефон!

— Што? А, тэлефон? Дзякую.

Тэлефон мармытаў ужо даўно, але я пачуў яго толькi зараз.

— Кельвiн слухае, — сказаў я ў трубку.

— Гаворыць Снаўт. Я пераключыў лiнiю, i мы ўтрох будзем адначасова слухаць адзiн аднаго.

— Вiтаю вас, доктар Кельвiн, — пачуўся высокi, насавы голас Сарторыуса. Голас гучаў так, нiбыта яго гаспадар узыходзiў на небяспечна гнуткi подыум, пранiзлiва, насцярожана, хоць знешне спакойна.

Поделиться:
Популярные книги

История города Рима в Средние века

Грегоровиус Фердинанд
Научно-образовательная:
история
6.25
рейтинг книги
История города Рима в Средние века

Новый век начался с понедельника

Омельянюк Александр Сергеевич
Детектив-экшин
Детективы:
исторические детективы
политические детективы
5.00
рейтинг книги
Новый век начался с понедельника

Изгнанники

Коу Дэвид
2. Хроники Лон-Тобина
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгнанники

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Сфера

Эггерс Дэйв
Детективы:
триллеры
7.81
рейтинг книги
Сфера

Шпион в Юрском периоде

Прашкевич Геннадий
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Шпион в Юрском периоде

"Зарубежный детектив-2026-8". Компиляция. Книги 1-9

Джеймс Питер
Зарубежный детектив
Детективы:
полицейские детективы
5.00
рейтинг книги
Зарубежный детектив-2026-8. Компиляция. Книги 1-9

Уникум Потеряева

Соколовский Владимир Григорьевич
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Уникум Потеряева

Загадочная русская душа на фоне мировой еврейской истории

Синюков Борис Прокопьевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Загадочная русская душа на фоне мировой еврейской истории

Холодные деньки

Батчер Джим
Фантастика:
ужасы и мистика
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Холодные деньки

Твердь небесная

Рябинин Юрий Валерьевич
Приключения:
исторические приключения
6.00
рейтинг книги
Твердь небесная

Темный Эвери. Эксперт смерти

Суббота Иван
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Эвери. Эксперт смерти

Россия распятая (Книга 1)

Глазунов Илья
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Россия распятая (Книга 1)

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II