Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

Тым часам на месцы кароткага бою пачалася немінуючая расправа. Васілій Іванавіч біў нагамі Данііла. Біў моцна, са злосцю, з крыўдай за тое, што расчараваўся, што памыліўся ў гэтым маладым чалавеку, што не разгледзеў у ім настолькі слабага выканаўцу і здрадніка. Шэф біў доўга, бо крыўда была вялікай. Увесь скрываўлены Данііл не думаў не тое што абараняцца, нават не

закрываўся. Ён наогул пачаў губляць прытомнасць.

Нарэшце шэф спыніўся. Ён адскочыў на пару крокаў, падняў з зямлі свой пісталет, яшчэ раз перадзёрнуў яго і стаў над Даніілам. Запанавала цішыня, толькі міліцыянт у машыне раз пораз удакладняў ці блізка ўжо хуткая, і ці ўдалося верталётчыкам угледзець “Волгу” з уцекачамі. Ім не ўдавалася, і таму міліцыянт запытваўся зноў і зноў. Роберт ляжаў ды слабеў.

— Сука! Адшчапенец! Прадаў і радзіму, і справу, і мяне. І бацьку свайго таксама прадаў. Без суда і следства зараз грохну, – працэдзіў Васілій Іванавіч аддыхаўшыся.

Ён прыцэліўся, і тут у другі раз здарылася нечаканае. Раптам шэф з міліцыянерамі выразна пачулі лязгат вінтовачных затвораў, і з-за елак да іх выйшаў цэлы атрад кантрабандыстаў. Усе ў імпартных блакітных джынсах і скураных куртках.

— А ну прыбяры пісцік! – крыкнуў галоўны з іх. – І ты, у фуражцы, вылазь з машыны, каб я рукі бачыў!

Рэшткі свядомасці Данііла не ўспрынялі нечаканых выратавальнікаў як частку рэальнасці. Яму нават здалося, што менавіта так пачынаецца перадсмяротнае трызненне. Аднак не. Кантрабандысты, сярод якіх таксама ёсць шмат былых гісторыкаў, ведалі сітуацыю, ведалі па якіх шляхах ездзяць самазвалы, на якіх платформах яны разгружаюцца. Звычайна яны не ўмешваліся, бо кожны мусіць займацца сваёй справай. У іх – цыгарэты і гарэлка, у іншых – культурныя каштоўнасці і нафта. Кожнаму сваё. Але гэта быў той выпадак, калі забойства мусіла адбыцца на іх тэрыторыі.

Кантрабандысты падхапілі паўпрытомнага Данііла Міхайлавіча, доўга неслі па лясных тропах, потым пагрузілі ў легкавы аўтамабіль і кудысьці павезлі. Прэч з гэтага лесу, з гэтага горада, з гэтай краіны. Савецкі чалавек, які толькі што перастаў

быць такім, пераносіўся далёка, туды, дзе зусім іншае жыццё, і час бяжыць інакш.

Машына пятляла і трэслася, раз-пораз спынялася, глушыла рухавік і стаяла так у лясной цішы. Данііл засынаў, прачынаўся, ён сніў Таццяну, Нёман, шэфа з пісталетам… Прачынаючыся, спрабаваў сам сабе нешта патлумачыць, а потым засынаў ізноў. Машына ехала ўсю рэшту дня, а потым і ўначы. Калі ён канчаткова апрытомнеў, яны ўжо ва ўсю імчалі па Польшчы. Куды ён едзе было абсалютна незразумела, але гэта яго зараз і не турбавала. Проста моцна хацелася пажыць інакш.

Тым часам Роберт, якога везлі ў бальніцу, паміраў. Машына трэслася па савецкай гравійцы. Згубіўшы празмерна крыві, ён ужо не мог размаўляць. Недзе ў глыбіні свядомасці засталася здольнасць да разважання, але і гэтая нітачка паступова танчэла. Ён таксама адчуваў, што выпраўляецца ў нейкі іншы свет, дзя яшчэ не бывала яго вандроўная душа. Архітэктура якога стылю там будзе? Помнікі якіх часоў і якая вышыня саборных шпіляў? На якіх мовах будуць размаўляць турысты ў музеях? І ці спатрэбіцца там яго адукацыя, яго фотаальбомы і веды па культурнай антрапалогіі? Ці ацэняць там працу, якой ён прысвяціў апошнія гады? А ўласна што ён рабіў? За еўрапейскія грошы набываў, ачышчаў і перадаваў сапраўдную старажытнасць тым, хто мае найбольшую патрэбу ў культурных каштоўнасцях. На ўсіх еўрапейскіх мовах гэта называлі захаваннем і прымнажэннем. Але як гэта назавуць там, куды ён зараз выпраўляўся, Роберт пакуль не ведаў. Страшна не было. Было цікава, бо заўсёды цікава там, дзе яшчэ нічога не разумееш.

Поделиться:
Популярные книги

Эндоэкология здоровья

Неумывакин Иван Павлович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.57
рейтинг книги
Эндоэкология здоровья

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2008 №2

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2008 №2

Путанабус. Трилогия

Старицкий Дмитрий
Фантастика:
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
Путанабус. Трилогия

"Фантастика 2023-201. Компиляция. Книги 1-26

Кароль Елена
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-201. Компиляция. Книги 1-26

Гранд-адмирал. Том первый

Модус Илья Сергеевич
1. Тринадцатый
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
7.00
рейтинг книги
Гранд-адмирал. Том первый

Двадцать один год

Кинешемцева Мелания
Любовные романы:
прочие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Двадцать один год

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Вечный слушатель

Витковский Евгений
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Вечный слушатель

AntiBoyarЪ. Трилогия

Соколов Сергей Александрович
AntiBoyarЪ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
AntiBoyarЪ. Трилогия

Гражданин Галактики (сборник)

Хайнлайн Роберт Энсон
Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
8.12
рейтинг книги
Гражданин Галактики (сборник)

Тевтонский крест

Мельников Руслан Викторович
1. Тевтонский крест
Фантастика:
альтернативная история
6.32
рейтинг книги
Тевтонский крест

Мир в подарок. Трилогия

Демченко Оксана Б.
124. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.87
рейтинг книги
Мир в подарок. Трилогия

Конвой. Схватка без правил. Возвращение не предусмотрено. Ультиматум

Орлов Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
8.22
рейтинг книги
Конвой. Схватка без правил. Возвращение не предусмотрено. Ультиматум

Беспощадный. Не русские идут

Головачев Василий Васильевич
3. Большая серия русской фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Беспощадный. Не русские идут