Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

Я забыўся пра адну рэч, магчыма, галоўную! Тую, якая завецца неаб- ходнасцю. Яна або свая, або чыя-небудзь, або агульная. У сэнсе — некаму ж трэба туды ісці.

* * *

Баранавічы, 16 кастрычніка 1922 г.

Я сяджу ў Лёлькі ў гатэлі і пішу. Памірыўся з ёй. Згоду нашу прыспешылі і ўмацавалі падарункі. Купіў для яе ў Вільні вожыка. Казалі, што гэта мала- ды самец, але я не ведаю, ці праўда, бо пол я пазнаю па адзежы, а узрост па пысе. Гэты ж д’ябал апрануўся ў калючае футра,

згарнуўся ў клубок і ні чапай яго! Акрамя вожыка прывёз Лёльцы прыгожы шаль і шмат рознай драбязы. Сядзіць зараз на ложку і смакуе шакаладкі, скоса пазіраючы на мяне. Дзівіцца напэўна, што заманулася мне дурная думка: крамзоліць нешта ў сшытачку ў адзінаццаць уначы.

Калі часам думаю пра Лёльку, дык не ўяўляю яе інакш, як на ложку... негліжэ. Яе працоўны варштат... Нельга пра яе так пісаць, бо гэта вельмі доб­рая дзяўчына. Не дужа разумная, але гэта не змяншае яе асноўную вартасць. Яна ніколькі не прагная і не саманадзейная. Каханкаў і да мяне мела некаль- кіх і, здаецца мне, да кожнага прывязвалася шчыра, а паколькі вельмі зграбная паставай (хоць брыдкая з твару), дык калі страціць аднаго, лёгка знаходзіць наступнага.

З Маладзечна я паехаў у Вільню. Там у гатэлі распакаваў мяшок са шкур­ками Пасартаваў іх. Меў 28 куніц, 15 пачак (па 20 штук) алтайскіх вавёрак і 6 жоўтых лісаў. Прадаў усё. Куніцы па 12 даляраў за штуку, вавёркі па 18 даляраў за пачак, а лісаў — па 4 даляры за шкурку. Прадаў танна, бо вельмі спяшаўся... Усяго выручыў 630 даляраў. Такім чынам значна паправіў фінансы, бо ў мяне ўжо было тугавата з грашыма. Тых, якія атрымліваю на «працу», так мала, што на падарожжа ледзь хапае. Варта падумаць, ці не кінуць гэты занятак, калі зусім мала аплачваецца. Гэта не фільм!.. Адзінае: пачаў асвойвацца з гэтай працай. Здаецца мне, што калі б яе кінуў, дык у маім жыцці ўтварыўся б велізарны пра- гал, які нічым бы не запоўніў! Пабачым далей.

Зайшоў да Кароля Фарбы і распавёў яму пра захады, якія рабіла ягоная жонка, каб выехаць у Польшчу. Аддаў яму ліст ад жонкі і выказаў сумнеў, што наўрад ці хутка ёй удасца ўладзіць гэтую справу.

Фарба раптам спытаў мяне:

— Ці пан пагодзіцца правесці мяне ў Менск, каб я мог асабіста пагава- рыць з жонкай? Хацеў бы заадно наведаць сваякоў і знаёмых у Менску і ўла- дзіць некалькі спраў.

Мною авалодаў смех, але я сказаў сур’ёзна:

— Чаму не? Можна. Гэта звычайны шпацыр... Можа, занадта доўгі, але вельмі вясёлы.

— Так? Цу-доў-на! Я пра тое даўно думаў.

Паабяцаў узяць яго з сабою ў лістападзе або ў снежні, каб ён мог застацца там даўжэй. Я меўу тым сваю мэту. Ведаў, што ён скупы, а ідучы туды вымуша- ны будзе ўзяць з Польшчы падарункі для ўсёй сям’і. Добра было б, каб бальша- вікі паганялі нас на мяжы... Не вельмі, каб не ўляцець, але так, каб панюхаў, чым пахне мяжа! «Няхай бы пратрос свой баязлівы азадак!» — падумаў я пры гэтым.

У Баранавічах я адразу паехаў да Уладзіка. Палкоўнік чакаў мяне.

— Адчуваў, што прыедзеш сёння, — прамовіў.

— Спецыяльна і прыйшоў, каб цябе ўбачыць.

— Цудоўна! Вып’ем!...

— А няўжо ж.

— І я не супраць, — дадаў Уладзік.

Але пілі

яны стрымана, імкнучыся мяне напаіць. Са здзіўленнем заўва- жыў, як яны то прапускаюць, то падліваюць мне болей, але нічога не сказаў і праз нейкі час больш прыкідваўся падпітым, чым насамрэч быў такім.

— Ведаеш што, Раманку, пойдзем у адно месца? — спытаў мяне Палкоў- нік, які выглядаў зусім цвяроза.

— Гледзячы куды, — адказаў я.

— Да дзяўчат Алеўшчынак.

— Да паненак?.. Паннаў?.. Залежыць, да якіх і праз колькі «а»?

— Сур’ёзна! Гэта вельмі прыстойная сям’я. Ты ўбачыш сам. Я паабяцаў ім абавязкова прывесці цябе...Ты нічым там не будзеш абавязаны. Будзеш з імі... Ну як з прыяцелямі... Натуральна, у пэўных межах...

— Ніякіх межаў не прызнаю — я ўмею іх пераходзіць, — пажартаваў я, — а паннаў люблю толькі такіх, якія пішуць гэтае слова праз тры «н».

— Казаў табе, што баіцца баб, — сказаў Уладзік.

— Баюся баб?! — усхапіўся я з-за стала. — Гайда туды!

— Каб ён толькі скандалу ў іх не ўчыніў, — папярэдзіў Уладзік.

— Не, ён не дужа п’яны, а зрэшты, калі апынецца ў прыстойным тавары- стве, працверазее...

«А як жа,працверазею», — падумаў я.

Неўзабаве мы апынуліся ў кватэры Алеўшчынак, у агромністым цудоў- на ўмэбляваным пакоі. Сустрэлі нас сёстры Алеўшчынкі весела і сардэчна. З п’янай галантнасцю і манернай упэўненасцю ў сабе прывітаўся з кожнай, моцна трасучы іх рукі.

— Рудзінскі! — сказаў я да адной. — Карыга! — сказаў да другой. — Селепов-Молоков! — прадставіўся трэцяй.

Заўважыў на іх тварах тактоўныя ўсмешкі. Палкоўнік і Уладзік на мігах паказвалі ім, што я падпіты. Старэйшая сястра Гэля, высокая сухарлявая шатэнка, пачала са мной гутарку. Яе сёстры Зося і Андзя размаўлялі з Палкоў- нікам і Уладзікам, назіраючы за мной збоку. Я быў злы, што нібы рэдкі звярок выстаўлены напаказ. Ідучы сюды, я намерваўся ўчыніць авантуру, але цяпер мне стала шкада гэтых сімпатычных паненак...

— А мяжу цяжка перайсці? — спытала мяне Гэля.

— Не, калі чалавек можа рухацца.

— А як тая мяжа выглядае? — спытала Андзя, якая зрабіла на мяне ўра- жанне, што яна легкадумніца.

— Як тая мяжа выглядае? — паўтарыў яе пытанне. — Сцежка, дагледжа- ная, жоўтым пясочкам пасыпаная, дрэўцамі абсаджаная. Дождж яе мые, сонца сушыць, вецер падмятае, лес апранае, чырвонаармейцы ботамі націраюць... А дзе яна бяжыць, слупы межавыя навыцяжку стаяць — чэсць аддаюць.

— А камуністычная ідэя хоць часткова прыжылася ці не? — ўпершыню спытала Зося. Я адказаў:

— Ідэі, проша пані, не могуць увайсці ў жыццё, бо тады перастаюць быць ідэямі. Ідэі, мая спадарынька, як кветкі, насоўкі і жанчыны, пасля практыч- нага ўжывання перастаюць быць ідэямі. У большай нават ступені чым яны больш далікатныя, чым жанчыны, насоўкі і кветкі... Не пачуццёвыя, толькі разумовыя...

Адчуў у кампаніі нейкую скаванасць. Вочы Палкоўніка весела бліснулі.

— Моцна сказана! — прамовіў, — і, падаецца мне, шчыра...

Я прамаўчаў. Раптам перад маімі вачыма паўсталі абліччы расстраляных: Кастуська, Алеся і Часлава. Тады я сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Геральт (сборник)

Сапковский Анджей
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Геральт (сборник)

Записки брюнетки

Голубицкая Жанна
Проза:
современная проза
4.25
рейтинг книги
Записки брюнетки

Миры Клиффорда Саймака. Книга 16

Саймак Клиффорд Дональд
16. Миры Клиффорда Саймака
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Миры Клиффорда Саймака. Книга 16

Переплет 13

Уолш Хлоя
1. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Переплет 13

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Обитатели холмов

Адамс Ричард
1. Обитатели холмов
Фантастика:
фэнтези
8.78
рейтинг книги
Обитатели холмов

Дюна: Дом Атрейдесов

Андерсон Кевин Джей
1. Прелюдия к Дюне
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Дюна: Дом Атрейдесов

Требуется чудо (сборник)

Абрамов Сергей Александрович
Фантастика:
социально-философская фантастика
4.00
рейтинг книги
Требуется чудо (сборник)

Югославская трагедия

Мальцев Орест
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Югославская трагедия

Стоялов Максим Викторович

Стоялов Максим Викторович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Стоялов Максим Викторович

Дьюма-Ки

Кинг Стивен
Фантастика:
ужасы и мистика
8.90
рейтинг книги
Дьюма-Ки

Бессмертный мятежник

Плеханов Андрей Вячеславович
1. Земной бессмертный
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Бессмертный мятежник

Мессия. Том 1

Раджниш Бхагаван Шри
Религия и эзотерика:
самосовершенствование
эзотерика
5.00
рейтинг книги
Мессия. Том 1

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Володин Григорий Григорьевич
37. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
аниме
боевая фантастика
6.25
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37