Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

У маім пакойчыку, аддзеленым перагародкай ад астатняй кватэры, былі шчыліны, захінутыя абвіслымі шматкамі шпалераў. Праз іх мог пры выпадку назіраць за ўсёй кватэрай Жарскай, памяшканне тое складалася з аднаго вялі- кага пакоя і кухні насупраць маіх дзвярэй. Зранку мог бачыць, як спадарыня Жарская малілася, а потым ішла на працу. Юлька ўставала пазней, «па-шля- хецку», як казала маці. Свістала, спявала. Часцяком чуў урыўкі з папуляр- нага ў Саветах «Яблычка»:

Ленін з Троцкім мне спяваюць:

«Піражкі гарачыя».

Пра

мяне Саветы дбаюць,

Болей не заплачу я.

Часта спявала такое, што сорамна і пісаць тут. Часам напявала папуляр- ную, зусім бессэнсоўную прыпеўку ў такт маршу:

Па вуліцы хадзіла Нявеста кракадзіла.

І ўся яна зялёная была.

Убачыла француза

І цап яго за «пуза»!

І ўся яна зялёная была.

Убачыла «кітайца»

І цап яго за...

І ўся яна зялёная была.

Заўчора падгледзеў праз шчыліну наступную сцэну. Да Юлькі прыйшла сяброўка Жэня, дзяўчына трохі старэйшая за яе. Нешта тамака доўга балабо- лілі, хіхікалі, потым Жэня казала:

— Паглядзі, ці ў мяне прыгожая хада?

— Ну, ідзі.

Пятнаццацігадовая дама склала вусны сэрцайкам, прымружыла вочы, схіліла галаву набок і, ненатуральна выгнуўшыся, выстаўляючы грудзі, прай- шлася перад Юлькай. Тая з вялікай сур’ёзнасцю сачыла за ёй.

— Ну, як? — спытала Жэня, скончыўшы парад і набіраючы ў лёгкія паветра.

— Хада ў цябе нішто сабе, прыгожая, — сур’ёзна цэдзячы словы, прысу- дзіла Юлька, — толькі мала ср.й круціш.

Я ледзьве гучна не засмяяўся.

Юлька прыбірае мой пакой. Стукае, уваходзіць, робячы сур’ёзную міну; падмяце, прыбярэ ў пакоі і выйдзе. Хацеў даць ёй трохі грошай, але не ўзяла. Напэўна маці папярэдзіла яе, каб не брала. Я прынёс з места танныя цукеркі, якія прадаваліся на рынку з-пад прылаўка. Узяла іх ахвотна. Гойсае для мяне ў места па цыгарэты. Рыхтуе гарбату.

Часта да мяне наведваецца хтосьці з Брагіных. Аднойчы прыйшоў сам Брагін. Зрабіў таямнічы выраз, зачыніў дзверы на ключ і шматзначна пад- міргнуў:

— Успомнім мінулае, га?

Паставіў на стале пляшку самагонкі. Стары любіў выпіць. А калі падпіў, пачаў скардзіцца, што ён «лішні чалавек».

— Разумееш, мой дарагі, — казаў Брагін, — кожная птушка на зямлі мае сваё месца і абавязак, які лёгка і весела выконвае, які надае сэнс ягонаму жыццю. А я нішто. Наогул: ці можа хто чалавеку паказаць на ягоны абавязак? Не. Чалавек сам яго знойдзе, тады шчаслівы будзе — як птушка. А мы ўсё на чужых месцах або зусім без месца — падвешаныя ў прасторы.

Я ўмею гутарыць са старэйшымі людзьмі, а найперш умею іх слухаць; гэта найболей ім падабаецца, а мне не шкодзіць; такім чынам набыў давер у Брагіна.

Прыкідваюся, што закаханы ў Лізу, раблю гэта натуральна, каб акрамя яе не прыцягваць нічыёй увагі. Яна прыгожая — проста ззяе пачуццёвай пры- гажосцю адаліскі, гультаяватай і страснай. Пазіраю на яе з захапленнем у вачах, а калі заўважае

гэта — перабольшваю сваё захапленне. Сказаў ёй, што нагадвае мне нейкую славутую кіназорку і што нават прыгажэйшая за яе. Заў- важыў, што ёй гэта спадабалася.

У савецкай кнігарні купіў некалькі выпадковых кніг. У падарунак даў Зосі «Вайну і мір» Талстога, Лізцы «Саніна» Арцыбашава. Атрымаў ад яе ўдзячную ўсмешку і фотаздымак, на якім была апранутая ў цыганскі строй. Сказала, што ў тым строі была на баль-маскарадзе і атрымала ўзнагароду (і ў Саветах ёсць балі, але там забаўляецца не буржуазія, а толькі эліта — чыр- воная, зразумела). Што да майго стаўлення да Зосі, імкнуся скіраваць яго на шляхі сентыментальных успамінаў пра нашае ранейшае каханне, што — да агульнага задавальнення — цалкам у мяне атрымоўваецца.

Пазнаёміўся з Зосіным мужам, Іванам Рыгоравічам Кобзавым. Паводзіць сябе як ідэйны камуніст, але па нейкіх дэталях я заўважыў, што пэўныя «бур­жуазным забабоны» яму не чужыя. Думаючы, што я сваяк Марылі Брагінай, гаварыў са мной вельмі шмат на розныя тэмы. Даведаўся, што лічыць мяне «выключна прыстойным хлопцам», сярод «нашай ушчэнт сапсаванай моладзі», а гэта, мусіць, з той прычыны, што я выказваў вялікае захапленне «каласальнасцю» ягонай працы і адказнасці. Гэта чалавек гадоў за пяць- дзесят, поўны, трохі астматычны; гаворыць павольна і ўвесь час дадае: «вы разумееце»? Пэўна, працуе з ідыётамі, якія не могуць зразумець самых прос­тых рэчаў. Заўважыў, што ў Зосі ён пад абцасам, проста камічны ў імкненні дагадзіць жонцы, намагаецца апярэдзіць ейныя пажаданні, рухі і нават думкі. А тая ставіцца да яго з абразлівай абыякавасцю. Заве яго «Чушкам» — быц- цам парася. Гэтае інтымнае «Чушка», шматкроць гучна прамоўленае Зосяй, зрабілася для мяне брыдкім, і я ледзь не з агідай глядзеў на Кобзава, які ласціўся да жонкі. Гэтае адно слова канчаткова патушыла жар майго былога кахання да яе. Як я цяпер выказаўся: «жар майго былога кахання». Я так не кажу, не пішу, і нават не думаю; гэта чужы ўплыў — кніг.

Заўважыў, што Кобзаву дорага абыходзіцца ўтрыманне хаты, і асабліва жонкі, якая капрызная і любіць прыгожа апранацца. Уяўляю, колькі могуць каштаваць зараз у Саветах яе модныя сукенкі, лёгкія халацікі, шаўковыя панчошкі. Прамаўляў самому сабе: «Так, спадар Кобзаў: роўнасць роўнасцю, братэрства братэрствам, ідэя ідэяй, але пакуль свет існуе, прыгожая жанчына будзе бясконца больш дарагая за брыдкую і яе цела ўяўляе куды большую каштоўнасць для нармалёвага мужчыны, чым усе сацыялістычныя тэорыі разам узятыя. Брыдкую, старую ты загоніш у прачкі — як спадарыню Жар- скую; а перад прыгожай самкай будзеш ты віляць хвосцікам, сліну пускаць. Сам станеш рабом».

Аднойчы, калі жонкі не было ў хаце, Кобзаў паказаў мне спальню, пера- поўненую не гэтулькі густоўнымі, колькі каштоўнымі рэчамі. Паказаў мне велізарны двухспальны ложак.

— Мораны дуб, — крэкнуў шматзначна. — Сапраўдны чорны дуб. Набыў пры нагодзе, усяго 50 рублёў, залатых. Адна драўніна чаго каштуе. Масіў. Учатырох ледзьве паднялі. А паглядзіце разьбу. Цуд.

— Так. фактычна. — падтакваў я без вялікага пераканання, дзеля вет- лівасці.

— А гэты туалет. Гістарычная, можна сказаць, рэч. Мастацтва. Вока нель- га адарваць. Як?

Поделиться:
Популярные книги

Искатели ветра

Пехов Алексей Юрьевич
1. Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.41
рейтинг книги
Искатели ветра

Емельян Пугачев, т.1

Шишков Вячеслав Яковлевич
Проза:
историческая проза
7.33
рейтинг книги
Емельян Пугачев, т.1

Атлас Богов

Марков Александр Владимирович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Атлас Богов

Глобальный Смутокризис

Калашников Максим
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Глобальный Смутокризис

Шелковый путь

Досжан Дукенбай
1. Библиотека «Дружбы народов»
Проза:
классическая проза
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Шелковый путь

Романы. Повести. Рассказы. В 2 томах. Том 2

Верн Жюль Габриэль
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Романы. Повести. Рассказы. В 2 томах. Том 2

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Исцеляющая любовь

Сигал Эрик
История любви
Проза:
современная проза
8.19
рейтинг книги
Исцеляющая любовь

Том 12. Письма 1842-1845

Гоголь Николай Васильевич
12. Полное собрание сочинений в четырнадцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 12. Письма 1842-1845

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

История как проблема логики. Часть первая. Материалы

Шпет Густав Густавович
Российские Пропилеи
Научно-образовательная:
история
философия
культурология
5.00
рейтинг книги
История как проблема логики. Часть первая. Материалы

"Фантастика 2024-66". Компиляция. Книги 1-24

Ландсберг Галина
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-66. Компиляция. Книги 1-24

Отрок

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.72
рейтинг книги
Отрок

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд