Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пярсцёнак Тота

Дойль Артур Конан

Шрифт:

Яго ўразіла глыбокая цішыня. Ні ўнутры, ні вонкі не было ні гуку. Ён быў сам-насам з мерцвякамі мёртвай цывілізацыі. А за вокнамі стракацеў горад дзевятнаццатага стагоддзя! Ва ўсёй залі не было ніводнай рэчы, пачынаючы ад засохлага зерня пшаніцы і заканчваючы скрынкай з фарбамі, узрост якой не налічваў бы чатырох тысяч гадоў. Гэта ўсё былі абломкі імперыі, выкінутыя на бераг акіянам часу. Гэтыя парэшткі былі прынесеныя сюды з вялікіх Фіваў, высакароднага Луксора, з цудоўных храмаў Геліёпаліса, з сотняў разрабаваных магільняў. Навуковец акінуў позіркам доўгія маўклівыя постаці, што паблісквалі ў змроку, постаці працаўнікоў, што

супакоіліся ў вечным адпачынку, і застыў у пашане і одуме. Нязвыклае пачуццё ўласнай нікчэмнасці агарнула яго. Адхіліўшыся на спінку крэсла, ён летуценна паглядзеў у далячынь калідораў, залітых срэбрам месячнага святла. Недзе ў канцы калідора ён заўважыў жоўтае святло лямпы.

Джон Вансітарт Сміт выпрастаўся і замёр. Святло паволі набліжалася, час ад часу спынялася і зноў пасоўвалася далей. Чалавек, што нёс лямпу, рухаўся бясшумна. У мёртвай цішыні не было і намінкі на крокі. У галаве ангельца пранеслася думка пра рабаўнікоў. Ён заціснуўся ў кут. Цяпер лямпа была ў суседняй зале, але крокаў усё яшчэ не было чуваць. З трымценнем, падобным да страху, навуковец зірнуў на твар, што быў асветлены лямпай. Постаць была ў цені, але ён разгледзеў дзіўнае ўсхваляванае аблічча чалавека. Тыя самыя металічна-бліскучыя вочы і трупная скура служкі, з якім ён размаўляў удзень.

Вансітарт Сміт памкнуўся быў да яго, каб патлумачыць, як ён тут апынуўся, і папрасіць вывесці яго праз чорны ход. Але калі чалавек увайшоў у залу, у яго рухах было столькі таямнічасці, што ангелец стрымаўся. Гэта быў не звычайны абход. Служка быў абуты ў мяккія тапачкі, ступаў на дыбачках і азіраўся па баках, а святло лямпы трымцела ад яго ўсхваляванага подыху. Вансітарт Сміт зноў заціснуўся ў кут і пільна сачыў за ім, перакананы, што тут нейкая таямніца ці нават злачынства.

Цяпер служка рухаўся ўпэўнена. Ён імкліва падбег да вітрыны і, дастаўшы ключ з кішэні, адчыніў яе. З верхняй паліцы дастаў мумію і з вялікай пяшчотай і хваляваннем паклаў на падлогу. Побач паставіў лямпу і сеў каля яе ў позу лотаса. Дрыготкімі пальцамі ён пачаў разгортваць сувоі савана. Калі апошнія слаі палатна былі знятыя, моцны водар ахапіў залу і араматычныя палачкі ўпалі на мармуровую падлогу.

Джон Вансітарт Сміт зразумеў, што гэтую мумію яшчэ ніколі не разгортвалі. Дзея неверагодна займала яго. Сачыў ён з цікаўнасцю, і ягоная птушыная галава паволі высоўвалася з-за дзвярэй. Калі ж нарэшце апошні слой быў зняты з чатырохтысячагадовай галавы, ён ледзь стрымаў вокліч захаплення. Каскад доўгіх чорных бліскучых валасоў спадаў на рукі служкі. Далей з-пад тканіны паказаўся нізкі белы лоб з далікатна выгнутымі бровамі. Нарэшце адкрыліся яркія, глыбокія вочы з пышнымі веямі, нос ідэальнай формы і салодкі пачуццёвы рот. Твар быў незвычайнай прыгажосці, і толькі пасярод ілба цямнела нейкая карычневая пляма. Зрэнкі Вансітарта Сміта павялічыліся, і ён працягваў утароплена глядзець, ціўкаючы ад задавальнення.

Аднак гэта было нішто ў параўнанні з тым, што адчуваў служка. Ён узняў рукі ў паветра, выбухнуў чаргой шурпатых словаў, схіліўся над муміяй, абняў і пачаў цалаваць яе вусны і бровы.

— Мая маленькая! — прастагнаў ён па-французску. — Мая бедная дзяўчынка!

Ягоны голас быў поўны пачуцця, незлічоныя зморшчынкі дрыжэлі і перапляталіся, але бліскучыя вочы — навуковец бачыў гэта ў святле лямпы — былі ўсё такія ж сухія, як дзве сталёвыя пацеркі. Праз некалькі хвілінаў ён схіліў сутаргавы твар над

прыгожай галавой. Раптам пасміхнуўся, прамовіў нейкія словы на незнаёмай мове і рашуча ўстаў.

У цэнтры залы была круглая вітрына, за якой знаходзілася калекцыя пярсцёнкаў і каштоўных камянёў ранняга Егіпта. Служка падышоў да яе і адчыніў. Збоку ён паставіў лямпу і маленькі гліняны збанок, што дастаў з кішэні. Пасля ён узяў з вітрыны жменю пярсцёнкаў і з сур’ёзным выразам твару пачаў змазваць адзін за адным вадкасцю са збаночка. Ён расчаравана адкладаў адны і браўся за іншыя. Адзін з іх, масіўны пярсцёнак з вялікім крышталём, ён з жарсцю схапіў і пачаў націраць. І тут жа радасна выгукнуў і ўзмахнуў рукой, зачапіўшы збанок з вадкасцю, што расцяклася па падлозе ледзь не да таго месца, дзе хаваўся містэр Сміт. Служка дастаў чырвоную насоўку і, выціраючы, наблізіўся да кута, дзе праз хвілю сутыкнуўся тварам да твару з сваім назіральнікам.

— Выбачайце, — сказаў Джон Вансітарт Сміт з усёй ветлівасцю, якую толькі можна ўявіць. — Я меў неасцярожнасць заснуць тут за дзвярыма.

— І вы падглядалі за мной? — спытаў чалавек па-ангельску з атрутным выразам на мёртвым твары.

Навуковец ніколі не хлусіў.

— Трэба прызнаць, — сказаў ён, — што я пабачыў вашыя рухі, і яны абудзілі ўва мне невымоўную цікаўнасць.

Чалавек дастаў з-за пазухі нож.

— Калі б я заўважыў вас на дзесяць хвілінаў раней, — сказаў ён, — я б працяў вам сэрца. Калі дакранецеся да мяне ці паспрабуеце спыніць, вы нябожчык.

— Я зусім не хачу вам замінаць, — адказаў навуковец. — Я апынуўся тут выпадкова. Усё, што я прашу, дык гэта вашай ласкі паказаць мне выхад адсюль. — Ён звяртаўся вельмі пачціва да чалавека, які ўсё яшчэ прыціскаў вастрыё нажа да далоні левай рукі, нібы запэўніваючыся ў ягонай вастрыні, а твар быў перакошаны злоснай усмешкай.

— Калі б я падумаў… — прамовіў ён. — Але не, магчыма, усё да лепшага. Як вашае імя?

— Джон Вансітарт Сміт.

— Вансітарт Сміт, — паўтарыў служка. — Ці не той Вансітарт Сміт, што апублікаваў у Лондане працу па Эль-Каба? Я бачыў рэцэнзію на яе. Вашыя веды пра прадмет нікчэмныя.

— Сэр! — выгукнуў егіптолаг.

— Хаця гэта ўсё ж лепей за многіх нават з большымі амбіцыямі. Сутнасць жыцця старажытнага Егіпта не ў тых надпісах і помніках, пра якія вы пішаце так шмат, а ў нашай таемнай філасофіі і містычных ведах, пра якія вы нічога або амаль нічога не ведаеце.

— Нашай філасофіі! — паўтарыў навуковец, шырока раскрыўшы вочы, і раптам прамовіў: — Ладна, ладна, зірніце на твар муміі!

Незнаёмец павярнуўся і асвяціў твар мёртвай жанчыны. Стогн адчаю працяў залу. Паветра ўжо знішчыла ўсё мастацтва муміфікацыі. Скура абсыпалася, вочы запалі, бледныя вусны агалілі жоўтыя зубы, і толькі цёмная пляма на ілбе сведчыла пра тое, што гэта быў той самы твар, які ўражваў маладосцю і прыгажосцю яшчэ колькі хвілінаў таму.

Чалавек склаў рукі ў горычы і жаху. А затым, пераадольваючы сябе, зноў зірнуў на ангельца.

— Нічога, — сказаў ён дрыготкім голасам. — Цяпер ужо нічога. Я прыйшоў сюды сёння з рашучым намерам здзейсніць нешта важнае. І здзейсніў. Я разгадаў загадку жыцця. Стары праклён зняты. Я магу ўз’яднацца з ёю. Што цяпер значыць яе бяздушная абалонка перад душой, якая чакае мяне па той бок заслоны!

— Лухта нейкая, — прамовіў Вансітарт Сміт, усё больш задумваючыся, што ён рабіцьме з гэтым вар’ятам.

Поделиться:
Популярные книги

Книга забвения. Том 1.

Шек Павел Александрович
Фантастика:
фэнтези
6.67
рейтинг книги
Книга забвения. Том 1.

Цитаты из русской истории. От призвания варягов до наших дней. Справочник

Душенко Константин Васильевич
Справочная литература:
прочая справочная литература
6.25
рейтинг книги
Цитаты из русской истории. От призвания варягов до наших дней. Справочник

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Ваш скандальный нрав

Чейз Лоретта
Любовные романы:
исторические любовные романы
7.38
рейтинг книги
Ваш скандальный нрав

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
6.25
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

В ловушке времени

Сандему Маргит
40. Люди Льда
Фантастика:
фэнтези
8.68
рейтинг книги
В ловушке времени

Игра Эндера

Кард Орсон Скотт
1. История Эндера
Фантастика:
космическая фантастика
9.39
рейтинг книги
Игра Эндера

Русская мафия 1991–2014. Новейшая история бандитской России

Карышев Валерий Михайлович
Энциклопедия криминала
Документальная литература:
прочая документальная литература
5.00
рейтинг книги
Русская мафия 1991–2014. Новейшая история бандитской России

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Вертоград Златословный

Ранчин Андрей Михайлович
Научная библиотека
Научно-образовательная:
история
языкознание
литературоведение
6.25
рейтинг книги
Вертоград Златословный

Шпионы XX века

Найтли Филлип
Научно-образовательная:
история
политика
5.00
рейтинг книги
Шпионы XX века

Любовь - только слово

Зиммель Йоханнес Марио
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Любовь - только слово

Симбионты

Дивов Олег Игоревич
Фантастика:
научная фантастика
7.67
рейтинг книги
Симбионты

Звёздные корабли. Туманность Андромеды (ил. И. Шалито, Г. Бойко)

Ефремов Иван Антонович
Мир приключений изд. Правда
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Звёздные корабли. Туманность Андромеды (ил. И. Шалито, Г. Бойко)