Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

– Уста-а-а-аць! Усе-е-е! У ата-а-аку-у-у-у!

Ён прыгнуўся, напружыўся, як спружына, скочыў на ўзмежак, сігануў цераз канец перабітай жардзіны, стрэліў у гулкую ад выбухаў цемру. І ў той жа момант над гародамі і ўзмежкам павіслі ў небе адразу аж тры ракеты. Ён болей адчуў, чым убачыў, як матлянуліся ля яго гарачыя трасы - ля галавы, пад рукамі, паўз ногі, - хлопец на секунду разгублена спатыкнуўся і зірнуў на свой фланг. Толькі адзін чалавек там няспрытна пералазіў цераз плот, астатнія ж, пэўна, ляжалі, бо болей ва ўсім прасцягу ля балацявіны нідзе нікога не было відаць.

Невядома чаму - ці можа ад той мільготкай кулявой

небяспекі, што стрэла яго, ці ад думкі, што каманда не дайшла да ўсіх і атака сарвалася, - ён упаў на мулкія глыжы леташняга бульбянішча, і панылае, гаротнае і вельмі крыўднае пачуццё ўсё болей і болей, бы вада за колам каляіну, пачала заліваць яго.

«От усё!.. Накамандаваў!»

Некалькі часу ён нерухома ляжаў пад нязносным святлом ракет, адчуваючы, як халадзее, дубее ад крывавай макрэдзі яго рука, калі ж глухая, чорная, як каламазь, цемра ўпала вакол, вобмацкам ссунуўся назад за ўзмежак і крыкнуў Тарасікаву:

– Тарасікаў, агонь! Агонь… такую тваю!..

Затым, лаючыся і некалькі разоў стрэліўшы ў паветра і ўжо зусім не прыгінаючыся, ён кінуўся па-над плотам і закрычаў што было сіл усім, хто мог чуць яго ў гэтай счарнелай глухой цемрадзі:

– Упярод!!! Упярод!!!
– і агідна, невядома як лаяўся.

Вакол джгалі трасы - збоку, зверху, пад ногі, - але Жаркоў не зважаў на іх, яго аглушыла, апаліла адно толькі адчуванне таго, што калі ён не ўзніме ўсіх на кароткі рывок, то здарыцца вялікая, непапраўна-жахлівая бяда. Ён у той час не ведаў, якая яна і ў чым менавіта была тая бяда, але ўсім сваім адчуваннем згадваў, што паратунак ад яе ў рашучым скачку наперад, у ноч, на кулямёты. Аб сабе ён не думаў. Сваё маленькае нязначнае жыццё было дужа нязначным, квёлым і слабым у параўнанні з тае блізкай і страшнай пагрозай бяды.

У ап’янелым сваім парыве ён то бег, то падаў і нават не заўважыў, як дол ажно асвяціўся ад згусцелых, мнагаярусных трас, як па ўзмежку люта сыпанулі сіняватыя клубкі маленькіх злых трэскавак - разрыўных чэрг. І раптам, калі ён упаў і зноў паімкнуўся ўскочыць, нехта дужа тузануў яго за палу шыняля, хлопец прысеў, азірнуўся і ўпершыню зразумеў, што пазбег блізкай і пэўнай пагібелі. Ратуючыся ад траскоцця разрыўных, ён прыціснуўся да сцюдзёнай, макраватай ад марозу імшарыны, чарга прамільгнула пад самым тварам, і тады побач пачуўся знаёмы сіпаты голас:

– От галава! Ці ж так можна!..

Голас быў вельмі знаёмы, але ў гарачцы не так проста было прыпамятаць чый. «Гэ, ды то ж Гушчын», - спакваля дайшло да свядомасці, як дайшло да яе і тое, што ён усё болей і болей губляў крыві і слабеў. У левай руцэ быццам забегалі мурашкі, яна дзіўна здранцвела, пальцы страцілі сілу і млелі ад кожнага руху імі. Гушчын, пэўна, заўважыў, што камандзір паранены і, лежачы на сцюдзёнай імшарыне, запытаўся:

– Што, трапіла? Ага?

– Сарвалася атака! Ты разумееш: сарвалася! Не ўсталі! Не ўсталі нягоднікі, сувязісты гэтыя!..

– Ціха ты!.. Не ўсталі - устануць. Было б каму… Куды цябе?..

– Ды ў руку вось…

Жаркоў шалёна аддыхваўся, мінныя выбухі ўжо сціхлі, высока ўгары яшчэ вірашчэла, але рвалася далёка, па той бок вёскі, відаць, мінамётчыкі перанеслі агонь у дапамогу тым ротам.

І ў гэты час між скуголення мін і кулямётнага посвісту выразна пачуўся размераны, такі супакоена дзелавы голас іх «гарунова». Бы добрая швейная машына, вёў і вёў ён на ўзмежку сваё «тах-тах-тах-тах…» Жаркоў усхапіўся, вельмі ўзрадаваны,

і крыкнуў Гушчыну:

– Страляе, глядзі!

Блізка ля яго лежачы, Гушчын не зразумеў, ён паглядзеў не ў той бок, а ў другі, адкуль несліся да іх зыркія трасы, і пачаў прыладжваць ля пляча вінтоўку, каб стрэліць. А Жар-коў, прыслухоўваючыся да знаёмых гукаў «гарунова», адчуваў, як нешта цёплае, добрае і трошкі крыўднае на сябе - напэўна, за нядаўнюю крыклівасць - шавяльнулася ўнутры, але, не адчутае да канца, так і знікла. Вельмі нізкая чарга, пырснуўшы аднекуль збоку, прыціснула абодвух да самага долу.

– От лупіць паганец!
– прасіпеў Гушчын, выплёўваючы з роту зямлю. Прыладзіўшыся, ён стрэліў некалькі разоў на блізкі і яркі агеньчык, але кулямёт не змаўкаў. Тады Жаркоў падумаў, што пакуль не сціхне гэты кулямёт, ім не ўдасца вылезці з-за ўзмежка. І ў яго імгненна з’явіўся намер, хлопец не думаў, правільна тое ці не, ён адчуў толькі галоўную перашкоду і зразумеў, як можна знішчыць яе. Сяржант сунуў за пазуху наган і выцягнуў з кішэні лімонку.

– Чакай, не страляй, - гукнуў ён у вуха Гушчыну, а сам, упіраючыся нагамі і правым локцем, няспрытна папоўз.

– Пастой, ты куды?
– здзівіўся Гушчын.
– На каску хоць…

Жаркоў прыпыніўся, Гушчын падпоўз да яго на крок і, здзёршы з свае галавы каску, падаў яе хлопцу. Той, не азіраючыся назад, зняў шапку, насунуў каску і, не расшпільваючы падбароднага раменьчыка, хутка папоўз у цемру.

Каска з непрывычкі цяжка асвервала голаў, раменьчык трапляў у рот і замінаў дыхаць, але Жаркоў назіраў толькі за трасамі, якія джгалі сюды-туды ад агеньчыка-плямкі, і поўз. Нейкае калючча ў доле, здаецца, да крыві абадрала руку з гранатай, аднойчы наскі ботаў разграблі на зямлі нешта мяккае, затым дол павёў яго некуды ўніз, у якуюсь рытвіну, там Жаркоў слізгануўся локцем па льдзіне замерзлай уначы лужыны. Тут ён перадыхнуў трошкі і затым, ускочыўшы, некалькі крокаў прабег тое месца, дзе было глыбей. Затым зноў папоўз па схіле ўгору і ўрэшце выпаўз на роўнае.

Яшчэ ў раўку ён адчуў, што кулямёт вельмі блізка: трасеры ягоных куль загараліся толькі над раўком і далей ззаду за ім, некалькі метраў ад ствала яны, як заўжды, ляцелі нябачныя. Жаркоў вельмі прыстаў, замінала каска, вельмі балела плячо і ўся рука да лакця. У гэты час ён убачыў агеньчыкі, яны пыхкалі зусім побач, мільготка асвечваючы глыжы накапанай зямлі на брустверы, нейкую пакамячаную паперу між іх і запэцканы глінай тронак, відаць, забытай рыдлёўкі. Павінны былі ўжо пырхнуць ракеты, і Жаркоў паляжаў нейкі час у разоры, адольваючы хваляванне і стому.

Ракета ўзгарэлася ззаду, там, адкуль кароткімі чэргамі біў «гаруноў». Некалькі невыразных далёкіх ценяў даўжэзнымі хвастамі матлянуліся па гародзе, пераламіліся ў раўку і зніклі - скрозь замільгала яркае, рухавае і зыркае святло ракеты.

Жаркоў, як толькі мог, уціснуўся ў зямлю, падставіўшы кулямёту галаву ў касцы, па брустверы мільгануў і ссунуўся ўбок згорблены паламаны цень кулямётчыка. Самога ж немца Жаркоў чамусьці не ўбачыў.

Як толькі ракета патухла, Жаркоў ускочыў, па касцы збоку моцна і гучна лязгнула - хлопец хіснуўся, прысеў, але болю нідзе не пачуў і кароценькаю думкай-намёкам удзячна памянуў Гушчына. На каленях ён прапоўз некалькі крокаў і спыніўся: рука тыцнулася ў падаткую з марознай скарынкай мякаць бруствера. Сяржант зморана дыхнуў разы два, вырваў зубамі чаку і размахнуўся.

Поделиться:
Популярные книги

Современный зарубежный детектив-17. Компиляция. Книги 1-19

Уильямс Кэтти
Современный зарубежный детектив
Детективы:
криминальные детективы
шпионские детективы
полицейские детективы
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Современный зарубежный детектив-17. Компиляция. Книги 1-19

Отморозок 5

Поповский Андрей Владимирович
5. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отморозок 5

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Аврора Горелика (сборник)

Аксенов Василий Павлович
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Аврора Горелика (сборник)

Маурайская федерация (сборник)

Андерсон Пол Уильям
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Маурайская федерация (сборник)

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

"Фантастика 2026-91". Компиляция. Книги 1-9

Неженцева Екатерина
Фантастика 2026. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2026-91. Компиляция. Книги 1-9

Прогрессивный сатанизм. Том 1

Мильхар
Религия и эзотерика:
прочая религиозная литература
5.00
рейтинг книги
Прогрессивный сатанизм. Том 1

Толковый словарь психиатрических терминов

Крук Инна Вадимовна
Научно-образовательная:
психология
6.25
рейтинг книги
Толковый словарь психиатрических терминов

Конец главы

Голсуорси Джон
8.30
рейтинг книги
Конец главы

В объятиях страха, или За котом на край Вселенной

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В объятиях страха, или За котом на край Вселенной

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Скорость побега. Чародей поневоле

Сташеф Кристофер
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Скорость побега. Чародей поневоле

История русского романа. Том 2

Коллектив авторов
2. История русского романа
Научно-образовательная:
прочая научная литература
культурология
5.00
рейтинг книги
История русского романа. Том 2