Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

– Што рабіць!
– азваўся той пасьля паўзы.
– Наогул дэмакратыя ў барацьбе з таталітарызмам ня мае адэкватных сродкаў.

– Гаўно тады вы, а не дэмакраты, - ціха, бяз злосьці сказаў Ступак і пайшоў да свайго гаражу.

Як узьнімаць народ, ён ужо бачыў, сам ледзьве не апынуўся ў ролі ўзьнятага, сьпярша было нават прыемна, неяк нават сьвяточна. Але як іх лупанулі гумовымі «дэмакратызатарамі», дык гэты народ, бы чарада вераб’ёў, пырхнуў з вуліцы. Аж пыл закурэў. На тым баку - сіла, войска, міліцыя, КДБ, сотні тысячаў сексотаў, жалезныя кіпцюры «вертыкалі» Апроч таго, суд, пракуратура і нават адвакатура, новы дэкрэт пра якую толькі што надрукавалі, - усё ў ягоных руках.

Тая кароткая гаворка з Мінкевічам

яшчэ болей умацавала Ступака ў ягоным намеры - толькі такім чынам, які ён задумаў, і можна нешта зьмяніць у іхнім бядотным становішчы. На сілу патрэбна - сілай. На гвалт - яшчэ большым гвалтам. Інакш кранты ўсім - і бэнээфаўцам, і афганцам, і камуністам. Каб дамагчыся царскай улады, гэты ня спы ніцца ні перад чым. Пасьля царскай захоча імператарскай і так далей аж да сусьветнага панаваньня. Нахабства ў яго хопіць. Асабліва яшчэ, калі яго падтрымаюць. А гэткіх заўсёды падтрымліваюць, бо яны - сіла. Не, трэба ад яго ратавацца. I ён, афганец Ступак, - паратоўца, якім ён сам прызначыў сябе. Ну і што, што сам? Паратоўца-кілер, такога, можа, і не было. Ён будзе першы.

Але зброі ў яго ўсё ня мелася, а баксы ў кішэні раставалі - праз дзень давялося разьмяняць і другую сотню. Як ён ні эканоміў, стараючыся есьці радзей, болей хлеб з салам, але цэны ў гастраноме кожны дзень скакалі ўгару. Людзі ажно стагналі ўранку, убачыўшы новую цану на хлеб, кефір, малако, якіх, мяркуючы па ўсім, пачалі прывозіць у магазін менш, чым раней; пад вечар ужо нельга было купіць нават хлеба. Затое надвячоркам праз расчыненыя вокны і форткі разносіўся па падворку знаёмы, з хрыпатой голас, поўны пахвальбы, абяцанак, пагрозаў да апазіцыі, праклятых бэнээфаўцаў, якія пляжылі ўсе ягоныя планы ашчасьлівіць народ. Народ жа ў яго заўжды быў слаўны, шаноўны і гераічны, які заўжды рабіў правільны выбар і не памыляўся, - не памыляўся і цяпер, адзінадушна абраўшы самага мудрага кіраўніка. Аднак тое пераставала ўжо дзейнічаць на большасьць слухачоў, і калі яшчэ нешта натхняла іх, дык хіба паведамленьні пра чарговыя выкрыцьці ў органах улады, зьняцьці і нават пасадкі высокіх чыноў. Але не надоўга, бо жыцьцё ад таго не рабілася лягчэй, і тады зноў патрабавалася выкрываць ворагаў, шпіёнаў, вядомых эмігрантаў і некаторых дыпламатаў - агентаў ЦРУ. Суседзі ля гаражоў ужо не абмяркоўвалі палітыку самога, а толькі лаяліся. І нават цьвёрдакаменны камуніст Сазон Іванавіч і той пачаў бэсьціць самога, хаця гэта, мусіць, таму, што кампартыя раскалолася на дзьве, кожная з якіх усчала барацьбу з суперніцай. Цягавіты Плешка проста прымоўк, толькі паныла курыў, і калі аднойчы Ступак паспрабаваў пагутарыць з ім, махнуў рукой - то ваш клопат. Мне ўжо таго - ня шмат засталося…

Увесь час думаючы пра зброю і прыглядаючыся да людзей, знаёмых і выпадковых сустрэчных, Ступак цэлымі днямі швэндаўся па горадзе і калінікалі забрыдаў у цэнтр да рэзідэнцыі самога. Доўга стаяць там ці шпацыраваць навідавоку ў цывільных таптуноў ды міліцыянтаў было немагчыма, і ён дзелавым крокам, з заклапочаным выглядам тэпаў па адной вуліцы, пасьля па другой, скоса пазіраючы за тым што рабілася каля палацу. Пад’ездаў там было некалькі і ўсюды тырчэла ахова - у міліцэйскай форме і ў камуфляжы; унутры таксама, мабыць, былі вартавыя, туды было не паткнуцца. Але ісьці непадалёк па вуліцы пакуль што не забаранялася, і Ступак усё меркаваў-думаў: як бы падлавіць пэўны момант…

Аднойчы ён, здаецца, натрапіў менавіта на такі момант. Хоць і быў з голымі рукамі, але што-нішто згледзеў, ідучы ад метро па вуліцы ўніз. Толькі мінуў сьветлафорны пераход, як пачуў рэзкі рух ззаду - то немаведама адкуль выскачылі адзін за адным аж тры аднолькава чорныя аўтамабілі замежных марак, порстка падкацілі да прыступкаў галоўнага пад’езду - адна бліжэй да дзьвярэй, іншыя - далей, мусіць, каб прыкрыць першую ад вуліцы. З першых высыпаліся чалавек дзесяць у камуфляжы, з аўтаматамі і адразу

разьбегліся абапал прыступкаў. Адначасна з апошняй машыны таропка выскачыў рослы чалавек у шэрым гарнітуры і між ахоўнікамі порсткім крокам шыбануў да дзьвярэй. Тыя нібы самі сабой расчыніліся і тут жа ляснулі ззаду за ім. Усё тое заняло некалькі секунд, за якія пешаход Ступак зрабіў усяго дзесяць крокаў.

Ён згледзеў ня шмат, аднак, то было досыць карыснае назіраньне, мабыць, кожны кілер нямала зразумеў бы з яго. Найперш тое, што ўсё трэба рабіць дужа хутка і нахабна, ня здрэйфіць у самы апошні момант, нават калі самому будзе не ўратавацца. Як ён ня здрэйфіў пад Кандагарам, калі іншыя здрэйфілі пад душманскімі кулямі. Затое ён атрымаў ордэн. Шкада, не ўдалося тады збочыць з дарогі, каб зірнуць на вынікі свае працы - хутчэй пагналі наперад. Па трафеі, як заўжды, завіталі тылавікі, якія, казалі, нямала там пажывіліся.

Адышоўшы на пару кварталаў ад рэзідэнцыі, ён зайшоў у магазін гародніны. Той быў завалены экзатычнай гароднінай - ад бананаў да авакадаў. Ён жа хацеў купіць агуркоў, ды агуркоў тут не прадавалі, і ён павярнуў назад. Толькі вышчаміўся з цесных дзьвярэй магазіна, як сутыкнуўся з мажным маладым мужчынам у моднай цяпер уніформе колеру травянога сьмецьця, з камандзірскай папругай на круглявым жываце. Ступак зірнуў у ягоны твар і аж схамянуўся: то быў Шпак, колішні яго афганскі знаёмец, з якім ён не спатыкаўся, можа, год восем.

– Ступак, прывітаньне!

– Прывет…

Яны саступілі трошкі ўбок, каб не замінаць прахожым, і Шпак прытрымаў у сваёй ягоную руку, тым даючы зразумець, што рады гэтай сустрэчы. Заняты ўласнымі клопатам Ступак увогуле быў да яе абыякавы - што яму колішні яго-

ны службовец, ці мала іх прайшло ля яго і забылася, не сустрэтых болей у жыцьці. Але, відаць, Шпак быў іншае думкі і не сьпяшаўся разьвітвацца.

– Гляджу, адразу і не пазнаў нават. Пахудзеў неяк…

– А ты, гляджу, паспраўнеў, - сказаў Ступак, пазіраючы ў цьвярды, сьвежа паголены твар Шпака. Свой твар ён не галіў, мабыць, з тыдзень.

– Дык як жывеш? Што робіш? Можа, прадпрымальнікам задзелаўся, бабкі зшыбаеш?

– Не, не задзелаўся. А ты? Ужо, мабыць, ня служыш?
– пацікавіўся Ступак, павёўшы позіркам па яго новай ладнай уніформе, грубых чаравіках на тоўстай падэшве.

– Ведаеш, служу, - раптам сказаў Шпак.

– Во як!
– шчыра зьдзівіўся Ступак.
– У кагэбэ?

– Не, не ў кагэбэ. Бяры вышэй.

– Куды ўжо вышэй?

– А ёсьць куды. Слухай, а ты гэта… Які твой тэлефон? Трэба б сустрэцца, пагаварыць.

– Тэлефон?
– прамовіў Ступак, адчуўшы пэўную няёмкасьць пры думцы пра тэлефон, да якога ён даўно не падступаўся. Але Шпак ужо расчыніў свой кейс і нарыхтаваўся запісваць у блакноце, і Ступак назваў свой ранейшы тэлефон, якім цяпер карысталася жонка.

– Я табе пазваню.

– Звані, калі хочаш.

Яны разьвіталіся, і Ступак пайшоў сабе далей, разважаючы, што ўсё ж д’ябал ці лёс сапраўды дзеляць няроўна. Нават іх, афганцаў, што выжылі ў той дзесяцігадовай вайне, быццам бы штось заслужылі, ды апынуліся ў надта розным становішчы. Ён, ардэнаносец Ступак, вярнуўся на сваю «паштовую скрынку», як і раней, укалваць станочнікам, а гэты прапаршчык Шпак, што праседзеў два гады ў Кабульскай камендатуры, глядзі куды сігануў! Вышэй чым у КДБ. У ступаковым разуменьні вышэй, чым усемагутны КДБ, не магло быць нічога, ні ў войску, ні ў мірным жыцьці, дзе непадзельна і таемна верхаводзіў КДБ. Усё вайсковае і цывільнае начальства прызначалася толькі ім ці з ягонай згоды, абмінуць у жыцьці «органы» не было дадзена нікому. Значыць, прапаршчык каменданцкае роты Шпак быў ім болей прыдатны, чым прапаршчык дэсантнага батальёну Ступак, і кожны атрымаў паводле заслугаў. Такі вось іхні афганскі лёс. Ну але хай! Хутка стане вядома, хто чаго сапраўды варты, нявесела суцешыў сябе Ступак.

Поделиться:
Популярные книги

Мир Диорисса. Дилогия

Григорьева Наталья Сергеевна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Мир Диорисса. Дилогия

Книга забвения. Том 1.

Шек Павел Александрович
Фантастика:
фэнтези
6.67
рейтинг книги
Книга забвения. Том 1.

Загадки истории. Факты. Открытия. Люди

Ермановская Анна Эдуардовна
Научно-образовательная:
история
7.00
рейтинг книги
Загадки истории. Факты. Открытия. Люди

На все лишь час

Олина Екатерина
3. Секунда меняет жизнь
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
8.08
рейтинг книги
На все лишь час

Демон в старшей школе. Книга 1 и Книга 2

Черноводов Дмитрий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Демон в старшей школе. Книга 1 и Книга 2

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Три Рождества, которые мы провели вдали от дома

Джексон Руби
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Три Рождества, которые мы провели вдали от дома

Россия распятая (Книга 1)

Глазунов Илья
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Россия распятая (Книга 1)

Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Маринина Александра
1. Преступления правильной жизни
Детективы:
прочие детективы
7.91
рейтинг книги
Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Александр Македонский (история жизни и смерти)

Балабаш Александр
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Александр Македонский (история жизни и смерти)

Боги и человек (статьи)

Синюков Борис Прокопьевич
Научно-образовательная:
культурология
5.00
рейтинг книги
Боги и человек (статьи)

Сад Аваллона

Мэйчен Артур Ллевелин
Фантастика:
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Сад Аваллона

Извращенная тайна

Джеймс М.
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Извращенная тайна

Я вам не Люмин! или Как стереть клеймо главной героини

Вольфрайн Галина
1. Я вам не Люмин!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Я вам не Люмин! или Как стереть клеймо главной героини