Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

– Ну дык што, Анатоль Сяргеевіч? Наведаем мой прыстанак?

Навічэнка быў нармальным дырэктарам і ўзяў за правіла думадь, як злаўчыцца, каб не выпіць. Тэхнолаг Моршын, як суб’ект агульнай справы пад назвай “Вытворчасць”, яго таксама мала цікавіў. Заворвае сваю баразну і заворвадь будзе. Падсунулі збоку, хоць і не блатны, здаецца, рэкамендавалі як спецыяліста, а не папярэдзілі, што марудны і перцам абсыпаны. Халера з ім, хай упіраецца - не такім рогі абломвалі! Не дурань, не гультай - і тое ладна.

Прапанова ад чалавека, які раней разяўляў рот толькі для таго,

каб злосна і нахабна парыравадь любое пытанне, вымушала пагадзіцца. Навічэнка з прыкрасцю падумаў, што той момант, калі можна было адмовідца, непапраўна прапушчаны: цяпер адмова будзе прынята не толькі як знявага да “найстарэйшага работніка”, але і як уласная слабіна. Тым больш дома можна было чакадь звады: сын другой жонкі па юнацкай дурасці намерыўся кінуць універсітэт - і Наталля (так ужо склаліся між імі адносіны) патрабавала даволі значную колькасць грошай, каб нешта з некім уладкавадь. А грошай пакуль не было.

Моршын вярнуўся ў аддзел, прадыктаваў Лене заяву на матдапамогу і, задуменна паглядзеўшы ў акно, абыякавым голасам паведаміў, што запрасіў да сябе дырэктара. “Паспрабую прымірыцца з гэтым ваўкарэзам, а то і вы з-за мяне пакутуеце.” І прытворна, занадта цяжка, уздыхнуў. Нават падвыў. Затым напісаў заяву на адгул на заўтрашні дзень і перадаў Марыне. “Раптам заўтра не прыйду, падпішаце ў Навічэнкі і аформіце ў аддзеле кадраў.”

.Кватэра Моршына ўразіла Навічэнку. За апошнія гады дырэктар, нягледзячы на гаротнае становішча прадпрыемства, забыўся і думадь, як можна жыць на зарплату, і больш арыентаваўся ў гэтым пытанні на звесткі са сродкаў мас-медыя. Ён меркаваў, што кватэра тэхнолага першай катэгорыі, чый сціплы заробак ледзь перапаўзаў за пражытачны мінімум, павінна быць менш камфартабельнай.

Але было неяк неахайна. Здавалася б, даволі чысценька, прыбрана. Аднак ўсё ж няўтульна. Узнікала адчуванне, што інтэр’ер кватэры зроблены дызайнерам-абстракцыяністам ці чалавекам, у якога цалкам адсутнічаў мастадкі густ. Кольцы на шторах былі зачэплены праз адно, кнігі на палідах не стаялі, як заведзена, а ляжалі, складзеныя ў стосы, чатыры крэслы ссцясніліся ў рад перад сервантам. Да адзежнай шафы самотна прытуліўся пыласос з адвінчаным “хобатам”. На сцяне ў праходзе на кухню віселі партрэты насупленых, падобных адзін на аднаго і адначасова на Моршына, людзей у аднатонных кашулях і чамусьці ў жабо і светлых парыках. А насупрадь - бра, за якое элементарна можна было зачапіцца.

Адзінае месца, што стварала ўражанне абжытага, - кухня, куды Моршын і правёў Навічэнку. Затым паклаў дзве бутэлькі каньяку на стол, мінералку - у халадзільнік і паставіў разаграваць курыцу.

Гаспадар прапанаваў госцю мяккае крэсла, падсунуў попельніцу, уключыў пультам тэлевізар.

– Нядрэнна ў вас усё арганізавана, Станіслаў.

– Каб на вас спадзяваўся, даўно б у яму закапалі. Але прыкідваю, што ў вас крудей будзе, хоць і больш бязладна.

– Ну, вашу галерэю таксама больш-менш разгледзець можна толькі з туалета ці з ванны!

– Затое ўсе партрэты - у адну лінію, хоць ватэрпасам правярай. Нарэжце хлеба, пайду па посуд.

Моршын выйшаў з кухні. Навічэнка пашчоўкаў па каналах,

выключыў тэлевізар і адклаў пульт. Мяккі хлеб нарэзаў з запасам: каб і на сёння хапіла, і на заўтра засталося.

Вярнуўся гаспадар з талеркамі, чаркамі і фужэрамі. Худенька расклаў салату з крабамі і зрабіў некалькі бутэрбродаў з каўбасой.

– Выцягвайце каньячок. І давайце пакуль па-сухому, пад “будікі”. Усё ж пяцьдзесят бывае раз у жыцці, і то не ўва ўсіх.

“Вы мяне здзіўляеце”, - хадеў вымавіць Навічэнка, але стрымаўся: нават у нефармальных абставінах здзіўленне не пасавала яго пасадзе. Аднак гэты нахабны чарвяк азадачваў сваёй раскілзанай свецкасцю.

– Дык што гэта за партрэты?

– Ведаеце, я - як тыя лонданскія графы, жыць не магу без продкаў: прапрадзед, прадзед, дзед, бацька. І, заўважце, усе памерлі. І, заўважце, усе ў пяцьдзесят гадоў. Практычна роўна, калі не лічыць бацьку, у якога метрыка ў вайну згубілася. Вось да свайго юбілею галерэю і зрабіў. І грошы, па маіх даходах, немалыя выкінуў. Эх, не ў панчоху ж іх збіраць! А я, пакуль не перайшоў да вас, у два разы меней атрымліваў - самі разумееце, аскетам стаў. Можа, таму і жонка кінула. А мастакі, як і ва ўсе часы - бедныя, але гордыя, тым і жывуць.

Навічэнку са звычайнага моршынскага мнагаслоўя

насцярожыла слова “заўважце”. І Моршын адчуў гэта.

– Можа, падыдзем да партрэтаў, Анатоль Сяргеевіч? Пераканаецеся, што іх можна не толькі з ванны разглядядь.

Гаспадар падняўся, выйшаў у праход і ўключыў бра.

– Чаму ў пяцьдзесят?

– Не ведаю. Так атрымліваецца. Лёс. Злы рок. Прапрадзеда (партрэт са слоў зроблены) закалоў віламі сусед. Чамусьці так лічыцца: калі былыя часы, то з барадой. Нейкі канфлікт паміж імі ўзнік - ці то карова патраву зрабіла, ці то конь. Прадзеда - партрэт з фатаграфіі, а ведаеце, колькі яны тады каштавалі?
– атруділі. Усе ўсё елі, а ён атрудіўся. І таго, хто атрудіў, пасля знайшлі. О, прабачце, курачку каб не перапаліць!

Моршын імкліва пайшоў на кухню. Навічэнка ўважліва прагледзеў партрэты і прыйшоў да высновы, што ўсе яны зроблены з аднаго твару і адрозніваюцца толькі наяўнасцю ці адсутнасцю вусоў, барады, акуляраў, зморшчын. Яшчэ, бадай, колер кашуль быў розны. “Зусім дах праламіла прабіла ідыёту старому. Самы час адсюль удякадь, пакуль жывы”, - падумаў дырэктар. Дзіўныя продкі, якія, па выказваннях Станіслава Уладзіміравіча, гвалтоўна паміралі ў адным узросце, немаведама для каго зробленая “галерэя”, загадкава- прыдуркаватыя выказванні.

– Вы пра дзеда не расказалі.

– А дзед, Анатоль Сяргеевіч, патануў, - адгукнуўся з кухні Моршын.
– Уявіце: двое ў лодцы выплываюць на сярэдзіну возера. Вяртаецца адзін. А калі ўлічыць, што напярэдадні яны ўсчалі бойку з- за жанчыны. Давайце яшчэ па шкаліку?

– Партрэтаў павінна быць пяць?

– Я ведаў, што вы разумны чалавек!

Моршын зноў выскачыў, палез у кладоўку і прынёс адтуль яшчэ адзін партрэт, на якім быў ён сам у такой жа аблямоўцы, як і астатнія, але без парыка і яўна з уласнай фізіяноміяй. Павесіў яго побач з іншымі на закручаную загадзя шрубу.

Поделиться:
Популярные книги

"Фантастика 2023-129". Компиляция. Книши 1-20

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-129. Компиляция. Книши 1-20

Врата Мертвого Дома

Эриксон Стивен
Малазанская империя
Фантастика:
эпическая фантастика
6.14
рейтинг книги
Врата Мертвого Дома

50 знаменитых городов мира

Скляренко Валентина Марковна
31. 100 знаменитых
Научно-образовательная:
история
4.75
рейтинг книги
50 знаменитых городов мира

Пьесы

Фриш Макс
Проза:
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Пьесы

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Дитя прибоя

Иного не желаю. Часть третья

Лошкарёва Виктория Витальевна
5. Оборотная сторона мира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Иного не желаю. Часть третья

Реформаторы во главе Державы

Андреев Александр Радьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Реформаторы во главе Державы

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2

Барон запрещает правила

Ренгач Евгений
9. Закон сильного
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон запрещает правила

Битва за Танол

Чужин Игорь Анатольевич
3. Странник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Битва за Танол

Системный разведчик. Инфильтрация. Дилогия

Юрич Валерий
Системный разведчик
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Системный разведчик. Инфильтрация. Дилогия

Блокадная книга

Гранин Даниил Александрович
Научно-образовательная:
история
8.81
рейтинг книги
Блокадная книга

Невеста Дерини

Куртц Кэтрин Ирен
4. Хроники короля Келсона
Фантастика:
фэнтези
7.14
рейтинг книги
Невеста Дерини

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8