Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

– А замова якая?

– Ніякай замовы, - трохі раздражнёна сказала старая.
– Ідзі па

дровы.

Кірыл выйшаў з хаты. Пачакаў, пакуль вочы звыкнуцца з цемрай. Даклыпаў да хлява, набраў, страсаючы снег, бярэмя дроў. Калі вяртаўся да ганка, зірнуў на веснічкі. “Чортавы вароты” - электрычны слуп з падпоркаю - змрочна чарнелі на фоне попельна- шызага неба. Мішка, зразумела, даўно хвастом накрыўся. Напэўна, пацёгся да якога-небудзь сябрука, каб разам самагонны разгул наладзіць.

У хаце Кірыл разгледзеў партрэт, на які адразу не звярнуў пільнай увагі: маладая пара ў рамцы пад шклом. Галаву Марфы ўпрыгожваў вянок

з васількоў, які партрэтыст не паленаваўся адрэтушаваць да натуральнага колеру. Доўгая светлая каса, перакінутая цераз плячо, прабегла між грудзей і, як вуж на сонейку, прыгрэлася на каленях. Мужчына быў шыракаплечы і вусаты, у ваеннай форме з ромбікамі ў пятліцах.

– Мы з Паўлюком вяселле згулялі на Пакроў...
– даляцеў з-за шторы надтрэснуты ціхі голас.
– Галодны быў год: гуменнікі ўсё жыта згнаілі - угнявіліся на тых, хто без патрэбы каля жыта сноўдаўся.

Куточак, у якім звычайна ў такіх хатках вісіць ікона з угоднікам-цудатворцам або Божай Маці, быў завешаны ручнікамі з вышытымі пеўнікамі, якія, здавалася, упрыгожвалі густое павучынае гняздоўе.

– Не чапай павучка, ён цяпло ў хаце беражэ і ад холаду абараняе... Лепш гірку на ходзіках падцягні.

Гірка і сапраўды выцягнула амаль увесь ланцужок.

У печы патрэсквала і гуло, водбліскі полымя мудрагелістымі ценямі капрызна мігцелі на супрацьлеглай сцяне.

Паўлючыха ўперамежку з не зусім зразумелымі фразамі і працяглымі ўздыхамі апавядала Кірылу пра яго мінулае і сённяшняе жыццё. А будучае прадказваць адмовілася:

– Не трэба, унучак, пра тое ведаць. Калі не ведаеш, што цябе чакае - шмат што можа адбыцца. А калі ведаеш - то навошта яно? Тады і жыць няма патрэбы... Адно магу сказаць: блізкі чалавек табе здрадзіць, выпрабаванне цяжкае цябе чакае, але ты перажывеш яго, адолееш...

Кірыл ужо асвоіўся ў пацяплелай хатцы, сцягнуў швэдар, паеў “забеленага супчыку з макаронамі”.

– Суседка Сакаліха малака літроўку прынесла. Я кароўку яе лячыла, дык баіцца, каб не сурочыла, - малаком частуе.

Інтэрв’ю не атрымлівалася. Голас старой то слабеў, то зусім заціхаў, то зноў мацнеў. Дыктафон дамотваў другую (апошнюю) касету, а ішла пакуль “бытавуха”, якую экзатычна і часам пацешна слухаць, але немагчыма падаць на паласу. Зрэшты, карэспандэнт Градоўскі быў здольны і не з такіх венікаў зрабіць ікебану. Тым больш дадумваць можна было ўсё, што душа дазволіць: у гэтай кінутай Богам і ўладамі вёсачцы любая газета была толькі паперай, якую немаведама чаго запэцкалі друкарскай фарбай. Нават у Дзежыне любы матэрыял аб Закуцці, куточку, што быў ахутаны флёрам таямнічасці, будуць лічыць праўдай. А іранічная сталіца, што ні пішы, праглыне, як займальную брахню.

Градоўскі кіпяціў у “цугунку’ гарбату з траў, калі Цімафееўна запатрабавала ўвагі да сябе:

– І не затым ты сюды ехаў, каб трызненне маё слухаць. А колькі табе трэба - даць не магу, болей атрымліваецца. І машынка твая ўжо не працуе. Таму слухай, а што не захавае памяць твая, тое і не варта, каб помніць...

“Бач ты, і дыктафон заўважыла...”

– Не трэба думаць пра гэта... З мітусні ўзнік, у мітусню вернешся. А са мною чалавекам пабудзь. Смалі сваю папяросу, калі ўжо карціць. Мне дым тытунёвы не шкодзіць. Дым - агню след, каваля Жыжаля работа.

Раптам думкі Паўлючыхі зноў некуды адхіліліся, і пайшоў аповед пра нейкую прапрамаці:

– За нішто яе знішчылі... Усёй вёсцы дапамагала, нават птушак

лясных умела слухаць. Я дык толькі свойскую жывёліну - парася, кароўку, сабачку... І зняславілі перад смерцю. Нельга, кажуць, каб вера ваша была - цяпер іншая вера. А як жа “іншая”, калі “вера”?! Як можна не верыць у тое, што існуе? Вы ўжо каторы раз і цэрквы перабудоўваеце, і абразы перавешваеце, а сонейка як грэла, так і грэць будзе, месік як свяціў, так і свяціць будзе, вятрыска як дзьмуў - то і да скону вякоў, агонь як гарэў, так і будзе - то там, то тут.

Нечакана старая захрыпела.

Кірыл кінуўся да яе, але Марфа Цімафееўна адмоўна варухнула

рукой:

– Сядзі. Нервеннае гэта ў мяне, супакоюся зараз.

І працягвала цішэй і спакайней:

– Ты, Кірыла Ягоравіч, зранку ў каморку зазірні, там за куфэркам на паліцы кніжка прыхавана. Усё ў ёй, што трэба, і знойдзеш. Потым сабе яе забяры, глядзі толькі, каб не бадзялася абы- дзе. А раптам самому непатрэбная стане, захоўвай, пакуль не перадасі таму, каму спатрэбіцца. А калі нікому не спатрэбіцца - аддасі таму, хто перад сконам да цябе з’явіцца. І не глядзі: стары- малады, дурны-разумны, свой-чужы, хворы-здаровы. Гэтай кнізе больш гадоў, чым роду чалавечаму. Т олькі літарамі напісалі яе пазней. І перажыве яна род чалавечы.

Т ам, у каморцы, і яечкі асеннія ляжаць, і мука, і здор, і мяса салёнае - на трызну па мне. Курэй рэжце - дзеля таго яны і жывуць. Чубатку не рэжце - няхай Сакаліха сабе возьме, усё роўна ў яе неслася. Толькі самагонкі няма. Дык выцягні з-пад куфэрка манетку - сабе пакінеш. Пойдзеш да Соні і купіш самагонкі - грошай тваіх хопіць. І казённага віна ў Галькі купі - маладыя любяць. Манетка па цяперашнім часе дарагая - і матацыкал набыць можна.

Паўлючыха прыціхла і застагнала.

– Што, бабуля? Чым дапамагчы? Што зрабіць?

Старая павольна прыўзняла левае павека, затым - правае.

– Марна ўсё, Кірылка. Смертухна мая, Нава, побач з ложкам стаіць, Лядашчык прывёў. Здаецца, пра дзяцей маіх спытаць хочаш? Ёсцека, як не быць, калі бабай урадзілася! Дачка на хімзаводзе на Берасцейшчыне, у капераціве жыве. Бачу, што пагуляць хацеў бы, выпіць, можа. Але няма ў мяне, не трымала ніколі

– толькі галаву Пераплут туманіць. Ты пасядзі ўжо са мной, каб не адной паміраць. Чаю папіў - лезь на печ. І не палохайся, калі нежывую мяне раніцай убачыш - жуда пасля скону майго настане. І няма ў тым маёй віны - злуюцца багі, калі ім веры няма.

– Бабуля, можа, я лепш у каморцы кнігу пашукаю? Пачытаў бы.

– Рабі, што кажу. Памру - пачытаеш. А цяпер не зможаш ты, не адолееш. Уключы радзіва, паслухай. Мне не перашкодзіць: балбоча - і хай сабе. А я за цябе слоўца скажу. Гірку на гадзінніку падцягні.

– Падцягнуў ужо .

– Вазьмі качаргу. Вугелле ў печцы параскідай.

Градоўскаму і насамрэч карцела збегчы з пахілай панурай хаты, прайсціся па вёсцы, пагутарыць з кім яшчэ. У прынцыпе ўсё, што тут можна было вывудзіць, - вывудзіў, а самае галоўнае - ён, здаецца, пранікнуў унутр, “адчуў атмасферу’. Загаловак кшталту “Апошняя споведзь вядзьмаркі” даваў раздольнае поле для фантазіі і дарыў надзею на вялікую колькасць чытачоў, якія на яго клюнуць. Нядрэнна было б ухапіць тое-оёе са знешніх дэталяў. Але была палова дзесятай: пазнавата для праменадаў, ранавата для сну. Да таго ж карэспандэнт не адважваўся не выканаць жаданне знахаркі. Тым больш на вуліцы сыпаў ліпкі снег.

Поделиться:
Популярные книги

Точка Бифуркации X

Смит Дейлор
10. ТБ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации X

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.50
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

История Древнего мира. От истоков Цивилизации до падения Рима

Бауэр Сьюзен Уайс
Страницы истории
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История Древнего мира. От истоков Цивилизации до падения Рима

Книга практической мудрости, или Как перехитрить Закон Подлости

Душенко Константин Васильевич
Справочная литература:
прочая справочная литература
5.00
рейтинг книги
Книга практической мудрости, или Как перехитрить Закон Подлости

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV

Чинди

Макдевит Джек
3. Космоархеологи
Фантастика:
космическая фантастика
6.40
рейтинг книги
Чинди

Магистр

Коу Дэвид
3. Хроники Лон-Тобина
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Магистр

Вы, как сон или виденье...

Biffiy
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы, как сон или виденье...

Локки 2. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
2. Локки
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 2. Потомок бога

Жизнь животных. Рыбы и амфибии

Брем Альфред Эдмунд
Жизнь животных
Научно-образовательная:
биология
5.00
рейтинг книги
Жизнь животных. Рыбы и амфибии

Ковчег

Ливадный Андрей Львович
Фантастика:
космическая фантастика
6.50
рейтинг книги
Ковчег