Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

— Прабачце, барон, яго дзёрзкую выхадку. Вы ж ведаеце, які ён нервовы, — прамармытала яна, збянтэжаная насмешлівымі позіркамі прысутных. Больш за ўсё на свеце яна баялася скандалу і цяпер думала толькі, як утрымацца ў правілах прыстойнасці. Замест таго каб адразу пайсці, яна падышла да парцье, спыталася, ці няма ёй пісем і яшчэ аб нейкай драбязе, і толькі пасля гэтага, зашамацеўшы сукенкаю, паднялася наверх, быццам нічога не здарылася. Але за яе спінаю чуўся шэпт і стрыманы смех.

На лесвіцы яна запаволіла крок. Яна заўсёды гублялася ў сур’ёзных сітуацыях і ў глыбіні душы баялася размовы, якая яе чакала. Віны сваёй яна адмаўляць не магла, і, акрамя таго, яе палохаў сынаў

позірк — гэты новы, чужы, такі дзіўны позірк, перад якім яна адчувала сябе бяссільнай. Са страху яна вырашыла дзейнічаць ласкаю, бо ведала, што ў выпадку барацьбы раззлаваны хлопчык выйдзе пераможцам.

Яна ціха адчыніла дзверы. Эдгар сядзеў спакойны і халодны. У вачах, звернутых на яе, не было страху, не было нават цікаўнасці. Ён здаваўся вельмі ўпэўненым у сабе.

— Эдгар, — пачала яна па-мацярынску ласкава, — што табе прыйшло ў галаву? Мне сорамна за цябе. Як можна быць такім невыхаваным! Ты яшчэ дзіця і так размаўляеш з дарослымі! Ты павінен зараз жа папрасіць прабачэння ў барона.

Эдгар глядзеў у акно. Ягонае «не» было як быццам адрасавана дрэвам.

Яго самаўпэўненасць уразіла яе.

— Эдгар, што з табою? Чаму ты так змяніўся? Я проста не пазнаю цябе. Ты быў заўсёды разумны, паслухмяны хлопчык, з табою заўсёды можна было дагаварыцца. І раптам ты паводзіш сябе так, быццам у цябе ўсяліўся д’ябал. Што ты маеш супраць барона? Ты ж вельмі любіў яго. Ён быў заўсёды такі ласкавы з табою.

— Гэта так, бо ён хацеў пазнаёміцца з табою.

Яна збянтэжылася.

— Глупства! Што ты выдумляеш? Адкуль у цябе такія дзіўныя думкі?

Хлопчык ускіпеў:

— Ён ілгун, фальшывы чалавек. Ва ўсім, што ён робіць, толькі подлы разлік. Ён хацеў з табою пазнаёміцца, таму пасябраваў са мною і паабяцаў мне сабаку. Не ведаю, што ён паабяцаў табе і чаму ён з табою сябруе, але і ад цябе ён чагосьці хоча. Так, так, мама. А то б ён не быў такі ветлівы і ласкавы. Ён дрэнны чалавек. Ён маніць. Паглядзі на яго як след. Які фальшывы ў яго позірк! О, ненавіджу яго, ён ілгун, ён нягоднік…

— Эдгар, ці ж можна гэтак гаварыць? — Яна збянтэжылася і не ведала, што адказаць. Сумленне ёй падказвала, што сын мае рацыю.

— Так, ён нягоднік, я ў гэтым упэўнены. Ці ж сама ты гэтага не бачыш? Чаму ён баіцца мяне? Чаму хаваецца ад мяне? Бо ён ведае, што я бачу яго наскрозь, што я раскусіў яго, нягодніка!

— Як можна гаварыць такое, як можна гаварыць такое! — У галаве ў яе было пуста, бяскроўныя вусны машынальна паўтаралі адны і тыя ж словы. Ёй раптам стала нясцерпна страшна, і яна не ведала, каго яна баіцца — барона ці сына.

Эдгар зразумеў, што яго перасцярога падзейнічала на маму. І яму захацелася перацягнуць яе на свой бок, набыць саюзніка ў гэтай варожасці, у гэтай нянавісці да барона. Ён падышоў да маці, ласкава абняў яе і загаварыў усхвалявана, дрыготкім голасам:

— Мама, ты ж сама, мусіць, заўважыла, што ён задумаў нядобрае. З-за яго ты стала зусім другою. Гэта ты змянілася, а не я. Ён хоча быць з табою адною і зрабіў так, што ты на мяне злуешся. Вось пабачыш — ён ашукае цябе. Я не ведаю, што ён табе паабяцаў. Я ведаю толькі, што ён не стрымае слова. Асцерагайся яго! Хто адзін раз падмануў, падмане і другі. Ён злы чалавек, яму нельга давяраць.

Гэты голас, жаласны, амаль з плачам, ішоў, здавалася, з яе сэрца. І ў яе было нейкае не зусім прыемнае адчуванне, якое гаварыла ёй тое самае — усё настойлівей і настойлівей. Але яна саромелася прызнаць слушнасць сынавых слоў. І, як гэта часта бывае, каб схаваць хваляванне і збянтэжанасць, яна выпрасталася і сказала з празмернаю рэзкасцю:

— Дзеці ў гэтых справах яшчэ не разбіраюцца. Табе ў іх не трэба

ўмешвацца. Табе трэба паводзіць сябе прыстойна. Вось і ўсё.

Эдгараў твар зноў набыў ледзяны выраз.

— Як хочаш, — сказаў ён рэзка, — я папярэдзіў цябе.

— Значыцца, ты не папросіш прабачэння?

— Не.

Яны непрымірыма стаялі адно напроці другога. Маці зразумела, што вырашаецца лёс яе аўтарытэту.

— Тады ты будзеш абедаць тут. Адзін. І ты не сядзеш з намі за стол, пакуль не папросіш прабачэння. Я цябе навучу, як трэба паводзіць сябе. Ты не выйдзеш з пакоя, пакуль я не дазволю. Зразумеў?

Эдгар усміхнуўся. Гэтая каварная ўсмешка як быццам ужо прырасла да яго вуснаў. У душы ён злаваўся на сябе. Як недарэчна, што ён зноў даў волю сваім пачуццям і захацеў перасцерагчы гэтую лгунню.

Маці, зашалясцеўшы сукенкаю, выйшла з пакоя і нават не азірнулася. Яна баялася гэтых калючых вачэй. Ёй стала цяжка з сынам з таго часу, калі яна заўважыла, які ў яго пранізлівы позірк, і яшчэ таму, што ён гаварыў ёй якраз тое, чаго яна не хацела ведаць, не хацела слухаць. Страшна было адчуваць, як яе ўнутраны голас, голас, сумлення, аддзяліўся ад яе ў вобразе дзіцяці, яе дзіцяці, і не дае ёй спакою, перасцерагае яе, здзекуецца з яе. Дагэтуль дзіця было дадаткам да яе жыцця, аздабленнем, цацкаю, чымсьці мілым і блізкім, часам, можа, нейкім цяжарам, але ўсё-такі жыццё яго цякло ў адным рытме і ў лад з яе жыццём. Сёння ўпершыню ён паўстаў супраць яе і адмовіўся падпарадкавацца яе волі. Нешта падобнае на нянавісць прымешвалася цяпер да думкі аб дзіцяці.

І ўсё-такі, калі яна, стомленая спрэчкаю, спускалася па лесвіцы, дзіцячы голас настойліва гучаў у яе вушах. «Асцерагайся яго». Гэтую перасцярогу нельга было заглушыць. Але тут па дарозе бліснула люстэрка, яна запытальна зірнула ў яго, потым пачала ўглядвацца — усё пільней, усё глыбей, — пакуль у ім не адлюстраваліся ў лёгенькай усмешцы вусны, акругленыя, быццам гатовыя вымавіць небяспечнае слова. Унутраны голас не змаўкаў, але яна перасмыкнула плячамі, быццам скідвала з сябе нябачны груз сумненняў, кінула ў люстра задаволены позірк і, падабраўшы сукенку, спусцілася ўніз з рашучым выглядам гульца, які са звонам кідае на стол апошні залаты.

Сляды ў месячным святле

Кельнер, які прынёс абед арыштаванаму ў сваім пакоі Эдгару, замкнуў, калі выходзіў, за сабою дзверы. Шчоўкнуў замок. Хлопчык ускочыў як ашалелы: гэта было зроблена, канечне, па маміным распараджэнні; яго замкнулі ў клетцы, як драпежнага звера. Змрочныя думкі авалодалі ім.

«Што яны робяць, пакуль я сяджу тут пад замком? Аб чым яны дамаўляюцца? Можа, цяпер якраз адбываецца тое патаемнае, а я прапушчу яго. Што гэта за тайна, якая мроіцца мне заўсёды і ўсюды, калі я сярод дарослых, чаму яны замыкаюцца ад мяне ноччу, чаму пачынаюць шаптацца, калі я нечакана заходжу ў пакой? Вось ужо некалькі дзён яна так блізка ад мяне, сама даецца ў рукі, а я ўсё-такі не магу злавіць яе! Чаго я толькі не рабіў, каб раскрыць гэтую тайну! Я краў кніжкі ў таты з пісьмовага стала, я чытаў пра ўсе гэтыя дзіўныя рэчы, але нічога не зразумеў. Мусіць, ёсць нейкая пячатка, якую трэба сарваць, каб зразумець гэта, — можа, у мяне самога, можа, у другіх. Я пытаўся ў пакаёўкі, прасіў растлумачыць гэтыя месцы ў кнігах, але яна толькі пасмяялася з мяне. Ці ж гэта не жахліва, калі ты дзіця і ў цябе безліч пытанняў, на якія ты не можаш ні ў кога атрымаць адказу, ці ж гэта не жахліва, быць смешным у вачах дарослых, выглядаць дурным і нікому не патрэбным? Але я даведаюся, я адчуваю — хутка я буду ведаць усё. Частка гэтай тайны ўжо ў маіх руках, і я не супакоюся, пакуль не буду ведаць усяго!»

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Два брата

Волков Александр Мелентьевич
5.00
рейтинг книги
Два брата

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Год 1942 — «учебный»

Бешанов Владимир Васильевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.20
рейтинг книги
Год 1942 — «учебный»

Илион

Симмонс Дэн
1. Троя
Фантастика:
эпическая фантастика
научная фантастика
7.75
рейтинг книги
Илион

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Комарра. Вселенная Майлза. Роман, повесть, эссе

Буджолд Лоис Макмастер
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Комарра. Вселенная Майлза. Роман, повесть, эссе

Телзи Амбердон

Шмиц Джеймс Генри
The Federation Of The Hub
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Телзи Амбердон

Письма

Пелусиот Исидор
Религия и эзотерика:
религия
5.00
рейтинг книги
Письма

Арбан Саеш. Трилогия

Малицкий Сергей Вацлавович
50. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.17
рейтинг книги
Арбан Саеш. Трилогия

Игрушка

Лобанов Владимир Алексеевич
5.00
рейтинг книги
Игрушка

Триптих. Одиночество в Сети

Вишневский Януш Леон
Проза:
современная проза
8.46
рейтинг книги
Триптих. Одиночество в Сети

Башня на краю света

Сэборг Финн
Проза:
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Башня на краю света

Принц

Райз Тиффани
3. Грешники
5.00
рейтинг книги
Принц