Нарач
Шрифт:
Iван
Нам раіць людзі Языкамі будуць. Паслухай толькі Кожную прыблуду, Што, спраў не ведаючы, Нам гаворыць, — Дык хутка Захлынёмся у азёрах.З натоўпу
Ты зноў, Іван, Відаць, панюхаў брагі. Паслухай хлопца, Раіць ён не блага.Сымон
Хоць малады, Але, відадь, бывалы. Ён кажа праўду: Чорную навалу Супольнай сілай толькі З плечаў скінем. Усіх не зломяць, З грамадой не згінем. Каб падняліся на паноў Увосень (Якраіўнам ён), Сёння не прыйшлося б Жыць галадаючы, Без хлеба, солі. Вясной слязамі Не засееш поля. • • • • • • • • • • • • • • • • • Так бушавалі ДзеньЗ
4
5
Грышка
Зноў неспадзявана наведаў я вас, Знаёмыя сэрцу прасторы. Відаць, не апошні і гэты папас Ля вашых сяліб і азёраў. Калі раніцою асенняй пайшоў Ад вас я, зазнаў шмат трывогаў, Але, чую сэрцам, і шчасце знайшоў Ля гэтых рыбацкіх парогаў. Знайшоў, калі ў поўнач цвілі верасы, I неспадзявана, бы ў казках, Знайшоў сваё шчасце са звонам расы, Апаўшай ў барах нарачанскіх. Было яно, помню, як сон залаты, Як ззянне зары напрадвесні, Было яно, помню, Тацяна, як ты Ці Нарачы дзіўная песня.Тацяна
Цямнее. На гутарку час не такі. А не, — раскажы што з былога. Збіраюцца заўтра на сход рыбакі. Ты лепш адпачыў бы з дарогі!.. А вецер калыша над возерам ноч. У хаце пахіленай, цеснай Гучыць аднастайна, як восенню дождж, Сымонава ціхая песня.6
7
Частка чацвёртая
І
2
З натоўпу
Але як жыць нам, скажы, Калі вы адбіраеце Нарач? І палыном з лебядой Нас не пракормяць загоны. Тут секвестратар пачаў: — Усе мы павінны Подаці спраўна плаціць, Ціха жыць, не бунтавацца I працаваць на карысць Нашай айчыны. З гора каб выйсці, з бяды, Трэба не шкадаваць сваёй працы… Сёння будуем для вас Дарогі-гасцінцы; Польшча культуру нясе У беларускія сёлы. Можаце самі, Ідзеці вашы вучыцца Могуць дарма у святліцах I ўшколах… Словамі сыпаў, Як рыбай з падзёртага саку. Нават успомніў I пра рыбацкае гора, I над рыбацкаю доляй Ён ледзь не заплакаў. I мімаходам пачаў Гаварыць пра азёры. А цішыня, Як хмара, апала на плечы. Толькі часамі Шэпат хусткі і шапкі ўскалыша, Змые натоўп, Згасне ў кутку Каля печы. Чутнатады: Шэры дождж Шыбы аконныя ліжа.Сымон
Я, паны, ўжо не рыбак, I сілы не маю, Сілы сваёй маладой. Дні ўжо мае мінавалі. Рукі не так ужо моцна Вёслы трымаюць, I на руках мазалёў Больш, як у пана медаляў. Шмат каштавала ўсім нам Міколы айчына. I панская, ваша, відаць, Яшчэ з горшага лыка саткана. Сёння на брацкіх магілах Вербы, хваіны Павырасталі, — Толькі ў грудзях не загаіліся раны. А паглядзіш на зямлю, Як вокам ахопіш, — Ямы, канавы — Рубцы не зажылі і чарнеюць, Плугам не раз Выараш дрот, косці з акопаў, Пліты разбітых магіл — Рэшткі даўнейшых траншэяў… I успаміны прыйшлі З асенніх дарог і вясновых, Дзе непагодай ліхой Вербы сумуюць маркотна. Усталі мінулыя дні З-пад магіл-валатовак, Дзе паласкаў дождж Зрэбныя ніваўпалотны… — Кажаш, пан, нам пра гасцінцы… Чорнага поту Шмат пралілося і там З рук нашых, З нашага карку. I там, пан, пабачыш нашу работу. Вёска пацвердзіць, Як нас катавалі шарваркі. Так і асвета, паны… Не павіднела У нашых саломенных хатах. Дзень непагодны, ветраны, шэры, Невадам з стрэхаў рыбацкіх Спусціўшыся, мокне, I шалясцяць на стале Загады-паперы; Мутна глядзяць Запацелыя вокны. Вось тут умова ляжыць, — Зноў пачаў войт ў акулярах. Быццам ударыў віхор У алавяную цішу: — Не! — Пастаім да канца за Нарач! — За Нарач! — Не, з рыбакоў ні адзін Гэтых умоў не падпіша!.. Солтыс яшчэ гаварыў — Крычаў неяк хрыпла. Хата шумела, як бор, Грозна, магутна і гулка. Натоўп, як рака напрадвесні, Нястрыманы выплыў, Хваляй расплыўся, пайшоў Бурна вясковаю вулкай.Поделиться:
Популярные книги
Камень. Книга 4
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Отморозок 2
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.50
рейтинг книги
Сталин против Великой Депрессии. Антикризисная политика СССР
Сталинский ренессанс
Научно-образовательная:
история
политика
5.00
рейтинг книги
Колчак
972. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
7.17
рейтинг книги
Его Сиятельство Вовчик. Пенталогия
Княжич Романов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Локки 2. Потомок бога
2. Локки
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Егерь. Черная Луна. Часть 2
9. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бессонница
Фантастика:
ужасы и мистика
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Основатель
3. Киндрэт
Фантастика:
фэнтези
9.21
рейтинг книги
Замок. Процесс. Америка. Три романа в одном томе
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я Пилигрим
Детективы:
прочие детективы
боевики
7.67
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25