На Куццю

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

На Куццю

На Куццю
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

I

На небе зоры ўжо мігцяць, На полі срэбны снег іскрыцца; На бел-свет дзівы выпраўляць Пляцецца ночка-чараўніца. Глуш абнялася з цішыной I спавівае ўсё у чары, Паўзуць і сеюць шорах свой Старым парадкам цені-мары. Вылазе з цемры бледны звод, Глядзіць сліўнём на долы, горы I тут і там пускае ў ход Свае нямыя загаворы. I тут і тамка свой прыгон Распасцірае царства ночы; Салодкі сон, магільны сон Смяецца свету
ўсяму ў вочы.

II

Заныла ўсё, замёрла ўсё, — Не спіць адвечнае замчышча: Там пачынаецца жыццё Ў агнёх старога папялішча. Іскрыстым, бліскатным святлом Заліты княжскія святліцы, Дружына вольная кругом Сталоў дубовых варушыцца. Золататканы абрусы З сталоў звісаюць дыванамі, На абрусах чысцей расы Віно красуецца каўшамі. Духі мінуўшчыны куццю На старасвецкі лад спраўляюць. Даўно бываламу жыццю Дары належныя складаюць.

III

На беласнежны на пасад Усходзе князь, усходзе княжна, За імі слуг пачэсны рад Стаіць задумліва, суважна. Агні брыльянтаў, як зарніц, Зіяюць з княжацкай кароны, — Краса б'е з князеўных зраніц, Як бліск маланак развуглёны. Звярнулі вочы ўсе ў іх бок, Прымоўклі гоманы дружыны; Ўсіх званых зблізку і здалёк Саколім вокам князь акінуў. Бярэ коўш соладка віна, П'е за дружыну маладую, I княжна з князем п'е да дна; Князь гутарку павёў такую.

IV

«Адзін, адзін раз толькі ў год Збірацца можам з ласкі року, Каб год іржавы карагод Зганяць з мінуўшчыны далёкай. Нас не кранулі косы змен: Царым мы ў дум жывых гэйнале, Хоць на падмурках гэтых сцен Другія наш пасад занялі. Багі другія верх бяруць, Суды вядуць над нашым краем, Свяцільні ж нашы не замруць, Што ў сэрцах вольных рассвятляем. Прашу паклікаці ганцоў I месца даці ім па чэсці: Ад нашых стоптаных капцоў Якія нам прыносяць весці?..»

V

Закончыў князь, махнуў рукой; Уходзяць тры ганцы ў святліцу, Ідуць суважнаю ступой I князю й княжне пакланіцца. А першы гэткі светлы быў, Як небам сланыя праменні: Ў руцэ меў светач, што на здзіў Усе усюды зводзіў цені. А быў другі і з ног і з рук, Як гром з жывымі перунамі: Ў руцэ меў стрэл жалезных пук I лук стальны меў за плячамі. А трэці быў і раб і цар, I слаб і дуж ва ўсякім дзеле, Як вечнасць, молад быў і стар; Меў гуслі — на грудзях віселі.

VI

I першы князю гэткі сказ I княжне скажа міласцівай: «Я
абышоў іх тройчы раз
I відзеў, што яшчэ ўсе жывы.
А толькі ўсё той самы лад: З вачэй не зняты йшчэ павязкі, Ці йдуць уперад ці назад, Відны сляды цямрычнай ласкі. А як ішоў між іх з святлом, Яны пачулі, ах, пачулі: Сляпым замораныя сном, Худыя рукі ўвысь цягнулі. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце сонца наша нам! Нашто схавалі-расхапалі?»

VII

Другі за першым князю сказ I княжне скажа міласцівай: «Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яны ўсе жывы. А топчуць толькі ўсе той след, Валочаць ёрмы за сабою; Ці ўбачыць корч, ці ўбачыць цвет, Адною жаляцца слязою. А як чапнуў стралой аб лук, Яны скрануліся ў прасонні, I столькі, столькі крэпкіх рук К маёй паціснулася броні. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце славу нашу нам! Нашто схавалі-расхапалі?»

VIII

I трэці князю гэткі сказ I княжне скажа міласцівай: «Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яны ўсе жывы. А толькі торг усё ідзе Над іх душою патаптанай; Яны, як цені, ў грамадзе Маўчаць і йдуць на пір паганы. А як я ўдарыў па струне, Замітусіліся, як пчолы, I на гарэ і нізіне Мне падавалі голас кволы. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце песню нашу намі Нашто схавалі-расхапалі?»

IX

Сказаўшы так, маўчаць ганцы, Маўчыць і князь крыху часіны, I дасць адказ такі ў канцы Ганцам на іхнія навіны: «Не ўмруць, не ўмруць ужо яны, Раз хочуць сонца, славы, песні; Заб'юць ім зычныя званы Прабудным звонам напрадвесні. Сваёй забранай старане, Скаванай мучаніцы-княжне, Ўзнясуць пасад на кургане На панаванне недасяжне. На дзеле — кожны йшчэ слугой, У думках — вольныя ўжо людзі; Над сэрцам іх, над іх душой Наш дух лунаці вечна будзе.

X

Вы, другі верныя, ганцы, Як летась, сёлета, налета Ўсе пагранічныя капцы Абходзьце зноў з маім прыветам. Гуслямі, лукам і святлом Будзіце, клічце і свяціце I так спануйце іхнім сном, Каб сон іх счэз і ўсталі жыці. А покуль поўнач не прыйшла, Вясці бяседу будзем далей; Засядзьце ўсе кругом стала, Хай зазвініць віно ў крышталі. А чарку першую ўзнясём За цень мінуўшчыны у сеці, Другой к цяпершчыне прап'ём, Праславім будучыню трэцяй».
12
Комментарии:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Большая энциклопедия консервирования

Семикова Надежда Александровна
Дом и Семья:
кулинария
6.00
рейтинг книги
Большая энциклопедия консервирования

Оковы страсти

Роджерс Розмари
Любовные романы:
исторические любовные романы
7.42
рейтинг книги
Оковы страсти

Лекарь

Назимов Константин Геннадьевич
2. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Лекарь

Ледяное озеро

Эдмондсон Элизабет
Проза:
современная проза
семейный роман
8.67
рейтинг книги
Ледяное озеро

Двенадцатая реинкарнация. Трилогия

Богдашов Сергей Александрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Двенадцатая реинкарнация. Трилогия

Адмирал. Пенталогия

Светлов Дмитрий Николаевич
Адмирал
Фантастика:
фэнтези
6.29
рейтинг книги
Адмирал. Пенталогия

Без пощады

Зорич Александр
2. Завтра война
Фантастика:
космическая фантастика
8.62
рейтинг книги
Без пощады

Прорыв реальности

Бурносов Юрий Николаевич
Новая зона
Фантастика:
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Прорыв реальности

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
7.88
рейтинг книги
Солнечный корт

Русская мафия 1988-2007

Карышев Валерий Михайлович
Документальная литература:
публицистика
6.25
рейтинг книги
Русская мафия 1988-2007

Основные произведения иностранной художественной литературы. Азия. Африка

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
языкознание
литературоведение
5.00
рейтинг книги
Основные произведения иностранной художественной литературы. Азия. Африка

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий Григорьевич
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

История политических и правовых учений. Учебник

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
история
юриспруденция
5.00
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Учебник
Спасибо за голос.