Муштук і папка

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:
Шрифт:

ДЗВЕ ПАХАРОНКІ

У жніўні сорак дзевятага, калі я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім нас, мяне і жонку з нашай малою дачкой, знаёміла ўдава майго найстарэйшага брата.

Таго амаль легендарнага Валодзі, які павінен быў забраць мяне з заходнебеларускай вёскі ў савецкі горад, як толькі я падрасту, а брат, закончыўшы свой сельгасінстытут, усталюецца ў пэўную самастойнасць. З гэтым не атрымалася… А ў трыццаць восьмым Валодзю закатавалі ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе.

Братавая

Надзя да сваіх сарака чатырох пастарэла ў злыбедах жонкі «ворага народа», працавала кандуктарам трамвая, жыла ў пакойчыку старога дома з падлеткам сынам. На гэты дзень яна ўзяла адгул. Калі мы селі ў трамвай і я хацеў узяць білеты, Надзея Іванаўна шапнула:

— Не надо, Ваничка. Кондуктор — моя знакомая, проедем и так.

Усмешка яе бядняцкай задаволенасці, што можа вось і так яшчэ пачаставаць дарагіх гасцей, запомнілася мне ледзь не поруч з яе расказам пра першае і адзінае спатканне з арыштаваным мужам.

Познім зімовым вечарам, нарэшце падпільнаваўшы, дачакаўшыся таго, ад каго гэта залежала, яна ўпала перад ім на калені, у снег, і ён — надзіва — дазволіў спатканне. Валодзя быў скатаваны, у пашматаным, выбруджаным адзенні, і ён здолеў неяк шапнуць ёй:

— Я ничего не подписал.

У вёсцы маці расказвала мне, хлапчуку, што ён быў гарачы і горды… Згадаю дзве паперыны.

Рабочы хлопец, шафёр аўтобуса, наведаў мяне ў бальніцы. Усім, хто прыходзіў, я быў, вядома, рады, аднак з асаблівай удзячнасцю, з прыемным здзіўленнем сустрэў гэтага госця. Мы зрэдку перазвоньваліся, сустракаліся яшчэ радзей, але ж вось ён дачуўся, сабраўся і перадачку прынёс. Я памятаю яго яшчэ няўрымслівым падшпаркам, у апошнім ваенным годзе; сустракаўся з яго старэйшым братам, прыгожым, выхаваным юнаком, перад самым яго адыходам у армію; ведаў іхнюю маці, прыбіральшчыцу, ціхую, цягавітую кабеціну з дабрадушнай усмешкай. І ў беднасці, і ў ваенным ліхалецці яна здолела падняць сваіх гарушчых мальцаў людскімі ды не распуснымі, як і хацеў бы іх бацька, які прапаў недзе ў лагеры. Калі мы з маім нечаканым госцем, я лежачы, ён седзячы, гутарылі паціху, між іншым успамінаючы яго маму і брата, ён дастаў партманэ, пашукаў у ім і падаў мне паперыну.

Так я і ўбачыў першую «пахаронку».

У маім Загоры з франтоў не вярнулася трыццаць чалавек. У старэйшай сястры загінуў адзіны сын. Аднак такой паперкі мне ўбачыць не прыйшлося. Ніхто не паказаў, а сам жа не будзеш прасіць. Нават у сястры не змог.

А тут я трымаў яе ў руках і праз тры дзесяткі гадоў бачыў і таго, хто не вярнуўся, і тую, што плакала да апошняга дня. Мне стала сцішна, уявіўшы, як ён, гэты шматок казённай паперы, быў прачытаны найбліжэйшымі першы раз…

Значна раней за тую ціхую гутарку ў бальніцы я таксама ўпершыню, і толькі яе адзіную, убачыў іншую «пахаронку» — даведку пра пасмяротную рэабілітацыю. Калі дакладней, дык копію з яе, прысланую мне братавай.

На танна-жаўтлявым лістку не вельмі спраўна было надрукавана, што ваенны трыбунал кіеўскай ваеннай акругі 8 студзеня 1957 года пераглядзеў справу па абвінавачанні майго брата і вырашыў, што «постановление Тройки (так яно там — з вялікай літары!) при Киевском Облуправлении НКВД УССР от 28-го сентября 1938 года в отношении Бриля Владимира Антоновича отменено (тут і далей падкрэслена машыністкай) и дело о нем производством прекращено за отсутствием

состава преступления». Гэта ўжо не падкрэслена.

«Ён быў, сынок мой, гарачы і горды…»

А ўжо не з матчыных слоў, а з братавага пісьма памятаю такое.

Вясной трыццатага года па нашых мясцінах прайшоў вялікі градабой, і мы пра гэтую бяду напісалі братам за мяжу. Бо іх жа там было ў нас два. Уладзімір і Ігнат. Выразна помніцца, як адказаў нам Валодзя, — тыя словы з яго пісьма, што тады не здаваліся мне, дый старэйшым у нашай сям'і, небяспечнай неасцярожнасцю:

«Вы пишете, что у вас побил град. А кто у нас побил — черт его знает».

І гэта, відаць, пра «год вялікага пералому», а то ўжо і пра набліжэнне смяротнага голаду на хлебароднай Украіне?..

Нядаўна я прачытаў у газеце такое выказванне:

«Усе асобы, якія абвінавачваліся ў шпіянажы, асуджаліся толькі ваенным трыбуналам. У адпаведнасці з законам перагляд гэтых спраў, а іх была пераважвая большасць, аказаўся ў кампетэнцыі галоўнай ваеннай пракуратуры».

Асуджанага «тройкай» рэабілітаваў ваенны трыбунал. Значыцца, і тут хвароба часу — шпіёнаманія. Не абмінула гэта, як віна, і Валодзю.

А Надзя казала, што яго судзілі — так гаварылася ў саўгасе, пакуль яе з малымі адтуль не выгналі, — як «разоблаченного сына польского помещика»…

Ад кіеўскіх сяброў я даведаўся, хто ўвосені трыццаць восьмага ўзначальваў тую «тройку», што з вялікай літары. Таварыш сакратар абкома за дваццаць наступных гадоў вырас на кіраўніка адной з рэспублік. «За Богам малітва, за царом служба не прападаюць». Калі ён прыехаў на святкаванне саракагоддзя БССР на чале сваёй дэлегацыі, я горка пажартаваў пры сябрах, што вось вазьму тую «пахаронку», падыду ў перапынку да высокага госця і спытаюся: ці памятаеце вы, паважаны, такую вось справу? І назаву, і пакажу, і дадам. Хоць і ведаю, што дарма гэта, — адкуль жа яму памятаць? Што — ён, мой брат, адзін прайшоў праз такі суд?.. Дый наогул — як гэта несалідна, калі не горш: далі вам, Брыль, запрашальны білет на такое высокае святкаванне, а вы?.. Да госця такога — ды з чым? Трэба ж думаць!.. Хоць яно, — вы, чаго добрага, скажаце, — і праз тры гады пасля Дваццатага з'езда…

Гістарычны Дваццаты яшчэ свяжэйшы быў у памяці ў той дзень, калі ў мяне гасцявалі таварышы па працы і я паказаў ім нядаўна атрыманы дакумент пра невінаватасць майго брата.

Адзін з гасцей, былы ваенны журналіст, паэт пасрэдны, але з амбіцыяй («І Пушкіна пры жыцці не вельмі заўважалі!..»), прыпсаваў нам застолле выпадам супраць другога госця, які меў няшчасце трапіць у палон: «На фронце я такіх, як ты, страляў бы!..» Калі ж даведка, якую я паказваў, апынулася і ў яго руках, ён уважліва паглядзеў яе, з натарыяльным штампам уключна, а тады сказаў мне, гаспадару:

— А што ж ты дагэтуль пра брата маўчаў?

На ўвазе меліся, вядома, і анкеты. Бо ён у нас меў да іх службовае дачыненне. Цяпер, праз трыццаць гадоў пасля таго застолля, можна спытацца ў мяне: што, і такія ў цябе (або, па-маладому, у вас) гасцявалі?

Што ж, людзі пазнаваліся на паваротах.

Як і цяпер яшчэ ўсё пазнаюцца.

ЗВАНОК

Гэта было напісана вясной восемдзесят восьмага. І яно мне здавалася ўсім, што я ведаў і буду ведаць пра братаў лёс.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Ермолов

Гордин Яков Аркадьевич
1373. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Ермолов

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Сказки века джаза (сборник)

Фицджеральд Френсис Скотт Кэй
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Сказки века джаза (сборник)

Книга бытия

Снегов Сергей Александрович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Книга бытия

Аврора Горелика (сборник)

Аксенов Василий Павлович
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Аврора Горелика (сборник)

Северное сияние

Робертс Нора
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
8.66
рейтинг книги
Северное сияние

Осколки неба, или Подлинная история "Битлз"

Буркин Юлий Сергеевич
Документальная литература:
прочая документальная литература
5.00
рейтинг книги
Осколки неба, или Подлинная история Битлз

Владимир Набоков: американские годы

Бойд Брайан
2. Биография В. Набокова
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Владимир Набоков: американские годы

Замена Элит. Новые Люди Креативного Государства Прфессиональный Парламент. Книга 2

Мамыченко Андрей Валентинович
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Замена Элит. Новые Люди Креативного Государства Прфессиональный Парламент. Книга 2

Зарево горящих деревень

Инин Дмитрий
4. Негодяй Аллара
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Зарево горящих деревень

Порочный круг

Кэри Майк
2. Феликс Кастор
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Порочный круг

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Винокуров Юрий
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Мошенничество в России. 1000 способов, как уберечься от аферистов

Романов Сергей
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Мошенничество в России. 1000 способов, как уберечься от аферистов
Спасибо за голос.