Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Марэла

По Эдгар Аллан

Шрифт:

Так мінула дзесяць гадоў, а мая дачка ўсё яшчэ не мела імя на гэтай зямлі. “Маё дзіця” і “мая любоў” – так называла яе бацькава пяшчота, а поўная самота яе існавання выключала ўсялякія

дачыненні з іншымі. Імя Марэлы памерла разам з ёй. Я ніколі не размаўляў з дачкой пра маці, гэта было немагчыма. За кароткае сваё жыццё яна не мела ніякіх уражанняў ад вонкавага свету, апроч тых, якія дазвалялі вузкія межы яе адасобленага існавання. Але ўрэшце я згадаў пра хрышчэнне як пра магчымасць вызвалення ад жахаў, на якія асудзіў мяне кон. І нават ля купелі я вагаўся, не ведаючы, якое імя абраць. Мноства імёнаў – сімвалаў мудрасці і прыгажосці, імёнаў старажытных і нашых часоў, імёнаў маёй і чужых краінаў – амаль сарвалося з маіх вуснаў, разам з імёнамі – сімваламі высакароднасці, шчасця і дабрыні. Што прымусіла мяне патрывожыць памяць пахаванай? Які дэман змусіў мяне выдыхнуць гэтае слова, гук якога пагнаў маю кроў ад скроняў да сэрца? Якая пачвара прамаўляла з глыбіняў мае душы, калі ў цішыні ночы сярод крыжоў я прашаптаў
святару “Марэла”? Хто ж, калі не сам д’ябал, сказіў рысы тварыка майго дзіцяці, нагнаўшы на яго цень смерці? Пачуўшы гэтыя гукі, яна ўзняла свае шкляныя вочы з зямлі ў неба і, апусціўшыся бязвольна на чорныя пліты нашага фамільнага склепу, адказала: “Я тут!”

З выразнасцю – халоднай, спакойнай выразнасцю – зляцелі гэтыя простыя гукі з ейных вуснаў – і нібы расплаўлены свінец з шыпеннем пацёк у маю галаву. Гады – гады могуць мінуць, але памяць пра гэта не знікне ніколі. Я не толькі забыўся на кветкі і віно, але цыкута і кіпарыс кідалі цень на дні мае і ночы. Я не мерыў ні прасторы, ні часу, і зоры майго лёсу падалі з неба, і змрок накрыў зямлю, і хуткімі ценямі праходзілі міма мяне яе вобразы, сярод якіх я бачыў толькі адзін – Марэлу. Вятры шапталі мне адно слова, якое я мог чуць, і хвалі на моры мармыталі толькі адно – “Марэла”... Але яна памерла, і я сам аднёс яе ў склеп – і доўга і горка смяяўся, не знайшоўшы ні следу першай там, куды паклаў другую – Марэлу.

12
Поделиться:
Популярные книги

Америго Веспуччи. Фернан Магеллан

Цвейг Стефан
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Америго Веспуччи. Фернан Магеллан

Обман Инкорпорэйтед (сборник)

Дик Филип Киндред
Гиганты фантастики
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Обман Инкорпорэйтед (сборник)

Обитаемый остров Земля

Скляров Андрей Юрьевич
Научно-образовательная:
культурология
7.88
рейтинг книги
Обитаемый остров Земля

Стена глаз. Земля - пустыня. Флаг в тумане

Мацумото Сэйте
Мастера остросюжетного детектива
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Стена глаз. Земля - пустыня. Флаг в тумане

Простые смертные

Митчелл Дэвид Стивен
Интеллектуальный бестселлер. Читает весь мир.
Фантастика:
социально-философская фантастика
7.17
рейтинг книги
Простые смертные

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Точка Бифуркации VI

Смит Дейлор
6. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации VI

Открытая книга

Каверин Вениамин Александрович
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Открытая книга

Облава на волка

Серегин Михаил Георгиевич
Детективы:
боевики
5.00
рейтинг книги
Облава на волка

Мусульманские имена

Ибн Мирзакарим ал-Карнаки
Справочная литература:
справочники
словари
5.00
рейтинг книги
Мусульманские имена

История России

Данилевский Игорь Николаевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История России

Метро 2033. К свету

Дьяков Андрей
Фантастика:
научная фантастика
8.79
рейтинг книги
Метро 2033. К свету

Пчелы

Васильева Евгения Николаевна
Эврика
Научно-образовательная:
биология
6.25
рейтинг книги
Пчелы

Голоса ночи (сборник)

Малышева Анна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Голоса ночи (сборник)