Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

– Мiльёнаў чаго?

Дзелавы чалавек зразумеў - няма нiякай надзеi, што яго пакiнуць у спакоi.

– Мiльёнаў гэтых дробненькiх штучак, якiя часам вiдны ў паветры.

– Мух?

– Ды не, дробненькiя такiя, зiхоткiя...

– Пчолы?

– Ды не. Дробненькiя такiя, залатыя... На iх яшчэ любяць глядзець ды марыць розныя лайдакi. Але я - чалавек сур'ёзны! У мяне няма часу на мары.

– А! Зоркi?

– Во-во. Зоркi.

– I што ты робiш з пяццюстамi мiльёнамi зорак?

Пяцьсот адзiн мiльён шэсцьсот дваццаць дзве тысячы семсот трыццаць адна. Я чалавек сур'ёзны i люблю дакладнасць.

– I што ты робiш з гэтымi зоркамi?

– Што я з iмi раблю?

– Але.

– Нiчога не раблю. Я iмi валодаю.

– Валодаеш зоркамi?

– Так.

– Але я ўжо бачыў аднаго караля, якi...

– Каралi не валодаюць. Яны толькi "пануюць над". Вялiкая рознiца.

– I што табе з гэтага валодання зоркамi?

– Яно прыносiць мне багацце.

– А нашто табе быць багатым?

– Каб купляць iншыя зоркi, калi хто-небудзь iх адкрые.

"Ён разважае амаль так, як той п'янiца", - падумаў Маленькi прынц.

– А як можна валодаць зоркамi?

– Зоркi чые?
– нездаволена запытаўся дзялок.

– Не ведаю. Нiчые.

– Значыць, яны мае, раз я першы дадумаўся да гэтага!

– I гэтага дастаткова?

– Ну безумоўна! Калi ты знойдзеш дыямант, якi нiкому не належыць, ён твой. Калi ты знойдзеш востраў, якi нiкому не належыць, ён твой. Калi ў цябе першага ўзнiкла iдэя, ты бярэш на яе патэнт: яна твая.

– I то праўда, - згадзiўся Маленькi прынц.
– I што ты з iмi робiш?

– Проста распараджаюся iмi. Лiчу i пералiчваю, - адказаў дзялок.
– Цяжкая работа. Але я чалавек сур'ёзны.

Маленькi прынц усё яшчэ не быў задаволены.

– Калi ў мяне ёсць шалiк, я магу закруцiць яго на шыю i ўзяць з сабой. Калi ў мяне ёсць кветка, я магу сарваць яе i ўзяць з сабой. А ты ж не можаш пазбiраць зоркi!

– Не, але я магу пакласцi iх у банк.

– Як гэта?

– А так: пiшу на паперчыне, колькi ў мяне зорак. Потым кладу гэтую паперчыну ў шафу i замыкаю яе на ключ.

– I ўсё?

– Гэтага дастаткова!

"Займальна, - падумаў Маленькi прынц.
– I досыць паэтычна. Але не так ужо гэта i сур'ёзна".

Што сур'ёзна, а што не сур'ёзна - Маленькi прынц разумеў па-свойму, зусiм не так, як дарослыя.

– У мяне ёсць кветка, - сказаў ён.
– I я штодня палiваю яе. У мяне ёсць тры вулканы, i я штодня чышчу iх. Чышчу нават той, якi даўно патух. Да прыгоды не тры годы! Гэта карысна маiм вулканам, гэта карысна маёй кветцы, каб я валодаў iмi. А якая карысць ад цябе зоркам?..

Дзялок разявiў рот, але не знайшоў, што адказаць, i Маленькi прынц пайшоў далей.

"Дарослыя сапраўды проста звышнезвычайныя людзi", - падумаў

ён дарогаю.

ХIV

Пятая планета была надзвычай цiкавая. Яна аказалася найменшай з усiх. Там хапала месца толькi для вулiчнага лiхтара i лiхтаршчыка. Маленькi прынц нiяк не мог дацямiць, навошта патрэбен быў у небе, на бязлюднай, пустой планеце, вулiчны лiхтар i лiхтаршчык. Аднак ён падумаў:

"Можа, гэты чалавек не ў сваiм розуме? I ўсё ж ён не такi дурны, як кароль, славалюб, дзялок i п'янiца. У яго рабоце ёсць хоць нейкi сэнс. Калi ён запальвае свой лiхтар - дык нiбыта нараджаецца яшчэ адна зорка цi кветка. Калi гасiць яго - дык нiбы зорка цi кветка засынаюць. Цудоўны занятак. Гэта сапраўды карысна, таму што прыгожа".

Прынц ступiў на планету i з павагай павiтаўся з лiхтаршчыкам.

– Дзень добры. Навошта ты зараз патушыў свой лiхтар?

– Такi ўгавор, - адказаў лiхтаршчык.
– Добры дзень.

– Якi ўгавор?

– Патушыць лiхтар. Добры вечар.

I ён запалiў яго.

– Тады навошта ж ты зноў запалiў яго?

– Такi ўгавор, - адказаў лiхтаршчык.

– Нiчога не разумею, - пацiснуў плячыма Маленькi прынц.

– А тут i разумець няма чаго, - сказаў лiхтаршчык, - угавор ёсць угавор. Добры дзень.

I патушыў лiхтар.

Потым выцер успацелы лоб чырвонай клятчастай насоўкай i сказаў:

– Цяжкае ў мяне рамяство. Колiсь гэта было разумна. Уранку я тушыў свой лiхтар, а ўвечары запальваў. I рэштка дня заставалася ў мяне, каб адпачыць, а рэштка ночы - каб выспацца...

– А што, з тае пары ўгавор змянiўся?

– Угавор якраз i не змянiўся, - уздыхнуў лiхтаршчык.
– У гэтым уся бяда. Планета з году ў год абарочваецца ўсё хутчэй, а ўгавор застаецца нязменным!

– Ну i?..
– цiкавiўся Маленькi прынц.

– Ну i цяпер, калi яна робiць адзiн абарот за хвiлiну, у мяне не стала нi секунды пярэдыху. Штохвiлiны то запальвай, то гасi!

– От смешна! Днi доўжацца ўсяго хвiлiну!

– I зусiм не смешна, - запярэчыў лiхтаршчык.
– Мы ўжо цэлы месяц размаўляем з табой.

– Месяц?!

– Канечне. Трыццаць хвiлiн. Трыццаць дзён! Добры вечар!

I ён зноў запалiў лiхтар.

Маленькi прынц з любоўю глядзеў на лiхтаршчыка, якi быў так шчыра верны ўгавору. На памяць прыйшло, як ён калiсьцi перастаўляў з месца на месца крэсла, каб лiшнi раз паглядзець на захад сонца... I яму захацелася памагчы сябру.

– Паслухай... я ведаю, як ты можаш адпачыць, калi захочаш...

– Я ўжо даўно, хачу, - сказаў лiхтаршчык.

Можна ж быць i верным слову i адначасова лянiўцам.

Поделиться:
Популярные книги

Я, последний. Трилогия

Нимфар / Nimfar
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.30
рейтинг книги
Я, последний. Трилогия

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Вероника

Знаменская Алина
Проза:
современная проза
8.77
рейтинг книги
Вероника

Колдун из Салема

Хольбайн Вольфганг
1. Салемский колдун
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Колдун из Салема

Том 6. Дураки на периферии

Платонов Андрей Платонович
6. Собрание сочинений
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Том 6. Дураки на периферии

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

"Фантастика 2023-180". Компиляция. Книги 1-23

Лисина Александра
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
научная фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-180. Компиляция. Книги 1-23

Кровь, слезы и лавры

Пикуль Валентин Саввич
Исторические миниатюры
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Кровь, слезы и лавры

"Современная зарубежная фантастика-2". Компиляция. Книги 1-24

Уэллс Марта
Современная зарубежная фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Современная зарубежная фантастика-2. Компиляция. Книги 1-24

Далёкий край (др. изд.)

Задорнов Николай Павлович
1. Освоение Дальнего Востока
Проза:
историческая проза
7.00
рейтинг книги
Далёкий край (др. изд.)

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
7.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Собрание сочинений Джерома Клапки Джерома в одной книге

Джером Клапка Джером
7. Абсолют
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений Джерома Клапки Джерома в одной книге

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным