Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Людзі й людзі...

Акула Кастусь

Шрифт:

Эміграцыя шырака адчыніла дзьверы для тэй часткі людзей, якія пастанавілі прысьвяціцца службе Богу й народу, або нажывацца на царкоўнай ці палітычнай кан'юктуры, значыцца дала ўваход на гэну плошчу ня толькі людзям бяспрыкладна ахвярным, высакамаральным, але й звычайным крывадушным нікчэмнікам.

Паколькі-ж рыба гніе ад галавы… Зноў-жа пра рыбу. А можа яно й выпадае так, бо хрысьціянства і ў пачатках сваіх было з рыбай завязана… Дык пачнем ад галоўнае "рыбіны"…

* * *

Пра сьвятара

Аляксандра Крыта давялося мне чуць раней, што падчас вайны быў і жыў у Бэрліне, што пасьля ў беларускім ДП лягеры Ватэнштэце вучыў у беларускай школе. Паколькі, з прычыны сваіх нахілаў, цікавіўся я журналістыкай і літаратурай, таму і айцец Аляксандр быў нейдзе на перыферыі майго зроку. Бліжэй пазнаў яго на Епархіяльным Праваслаўным Беларускім саборы ў Тароньце 29-га кастрычніка, 1966 году. Памятаю, што Раісу Жук-Грышкевіч і мяне паклікалі на сакратароў Сабору й я апынуўся з правага боку прэзыдыяльнага стала. Пасярод сядзеў архіяпіскап Васіль (Тамашчык), направа ад яго — айцец Аляксандр Крыт, налева — айцец Міхась Мацукевіч, далей ужо ня памятаю хто, а з працілеглага ад мяне боку стала — Раіса Жук-Грышкевіч. Наша нянадта прасторная царква была перапоўненая народам. У гэны час, здаецца, спраўджалі мандаты, кіраўнічы стол быў пасыўны. І вось збоку чую такое:

— Дык, Уладыка, як-жа гэта так? Колькі буду чакаць? Што гэта ўсё "пачакайце" ды "пачакайце"? Вунь колькі служу ўжо… Што, Вам шкода?

Гэта айцец Аляксандар, із дробнымі пырскамі сьліны, на вуснах, так гаварыў да ахіяпіскапа Васіля. Я не адразу сьцяміў пра што гэта ён… Зірнуў уважней на ягоны твар. Чырвоны, злосны, варожы, кусьлівы… Малая сьвятарова фігура, ня гледзячы на яго ўсхваляванасьць, а можа й з прычыны яе, выглядала камічнай. Памятаю, што хацелася разрагатацца. Але гэтта-ж збокучую бацькоўска-загадны й валадарны голас архіяпіскапа Васіля, які ў той час забыўся пра свой прывычны жэст скубсьці рыжую бараду:

— Ну сядзь, ты, ўжо сядзь! Ціха! Пачакаеш яшчэ, паслужыш, пачакаеш. Ціха, сядай, перастань!

Гэна сцэна, як жывая, стаіць і цяпер перад вачмі. Пасьля я даведаўся, што сьвятар Крыт гэткім чынам "у япіскапы пхаўся". Тады ўжо пачаліся ягоныя інтрыгі й манэўры, каб нейкім чынам, супраць волі свайго архіяпіскапа, заняць побач яго яшчэ неналежачае яму месца.

Будучы настаяцелем у парафіі БАПЦ у Кліўленьдзе, сьвятар Крыт ніколі не ладзіў із сваімі парафіянамі. Ён лепш надаваўся на сьвятара ў нейкай захалуснай беларускай вёсцы, там дзе пісар ёсьць знамянітасьцью, а солтыс — "мудрым атцом". Будучы "папом і начальнікам", сьвятар Крыт ад нікога не залежыў-бы, ніякай парафіяльнай управе не падпарадкоўваўся-бы.

Не зважаючы на ерархічную структуру Праваслаўнае Царквы, сьвятары яе ў Амэрыцы, каторыя клёк у галаве мелі, як мага намагаліся супрацоўнічаць з управамі парафіяў. Як-ніяк, тут усё пабудавана на традыцыі дэмакратыі. Я пэўны, што нашы вернікі з кліўлендзкай парафіі БАПЦ маглі-б шмат цікавага рассказаць пра іх супрацоўніцтва ці недахоп яго ізь сьвятаром Аляксандрам Крытам, каторы пасьля, стаўшы ўжо япіскапам ці мітрапалітам, ніяк нікому й ніколі на руку ня йшоў. Ён, відаць, лічыў патрэбным кіраваць царкоўным жыцьцём адно загадамі.

У Кліўленьдзе мітрапаліт Андрэй жыў на верхнім паверсе царкоўнага дому, тут-жа побач новазбудаванай царквы. Часта, калі мне давялося бываць у Кліўленьдзе, запрашаў

мяне да сябе. Прычынаў, мне здавалася, было дзьве. Першая: я так ці накш даўно занімаўся друкам і выдавецтвам. Наклёўвалася патрэба выданьня дакумантаў зь гісторыі БАПЦ, якіх, як казаў мне гэты духоўнік, набралася маса. Я суліў сваю помач, адно прасіў, каб ён перагледзеў, упарадкаваў ды забясьпечыў патрэбнымі камантарамі. На гэтым і асталося. Шкада.

Другой прычынай была, мабыць, простая патрэба пагутарыць з чалавекам. І гаварылася шмат пра што, а найбольш пра эміграцыйнае рэлігійнае жыцьцё, пра людзей ды пра палітыку. Пра сваіх мясцовых парафіянаў царкоўны саноўнік гаварыў скупа. Відаць, стрымоўваўся, поўнасьцю перада мной не адкрываўся, але наракаў, што за ім не глядзяць, не памагаюць. І з тону яго прысутны мог-бы меркаваць, што віна з боку людзей.

Ён не валодаў, - што асабліва заўважалася ў яго й што вельмі шкодзіць сьвятару, асабліва-ж высокага сану, — цэлай шырокай вясёлкавай плыняй мовы так, як, прыкладна, архіяпіскап Васіль (Тамашчык), якога людзі, бывала, з захапленьнем слухалі дзень і ноч. Відаць быў недахоп начытанасьці, агульнай эрудыцыі дый звычайнага моўнага таленту. Сьціплыя спробы красамоўнасьці йшлі з натугай… Яму хацелася памагчы, падказаць. А калі мітрапаліт і гаварыў з вамі прыватна, — гаварыў ён хутка й манатонна, быццам-бы й ня чуў пра дыкцыю мовы, — дык і словы выбіраў найбольш простыя, сказаць-бы шэрыя, і параўнаньні шаблённыя.

Калі ты гутарыш з высокім духоўнікам навет прыватна, дык слухаеш яго накш, чымся звычайнага чалавека. Як-ніяк, перад табой нейкі-ж аўтарытэт. І як-жа цешышся, калі, прыкладна, перад табой архіяпіскап Васіль (Тамашчык), каторы, як вялікі моўны майстар, вядзе цябе ў прывабна-аздоблены сьвет, навет калі й гаворыць пра прастое.

Магчыма, што замнога ўвагі аддаю мове зь ведамых прычынаў. Але-ж за багацьцем мовы ці беднасьцю яе крыецца й чалавек. І прыглядаючыся мітрапаліту Андрэю яшчэ да таго часу, пакуль спрычыніўся ён да вялікага крызісу ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве, я спасьцярог ягоную абмежаванасьць, а ў некаторых поглядах і поўную прымітыўнасьць. Адзін выпадак пацьвердзіў мае меркаваньні.

Існуе між праваслаўных людзей, асабліва малапісьменных, тое, што можна назваць вуніятаедзтвам. Яно ці не бярэ свой пачатак ад ведамай Кацярыны, каторая, запанаваўшы ў Беларусі ў васемнадцатым стагодзьдзі, пачала гвалтам гнаць нашых вуніятаў у "ісьцінную веру". Прайшлі стагодзьдзі, а пасеяная чужынцамі нянавісьць да сваіх-жа братоў хрысьціянаў яшчэ й сяньня атрутай разьядае мазгі й сэрцы шмат якіх нашых менш асьвечаных суродзічаў. А мітрапаліт Андрэй вуніятаў запраўды ці не за ўсе нашы беды вінаваціў.

І вось аднойчы, прыгадваю, у ягоным пакоі, падчас гутаркі са мной, ён злосна накінуўся на вуніятаў, каторыя, згодна яго поглядаў, быццам наш праваслаўны народ зглумілі калі сілаю "да папы рымскага гналі" й іншае ліха. Я тадыня вытрымаў.

— Ці вы, Ўладыка, шануеце памяць Кастуся Каліноўскага?

Мітрапаліт Андрэй якраз наліваў маленькія, па паўтары унцыі чаркі. Віскі Канэд'ян Кляб добра пілася з салёнымі гуркамі й кіслай капустай ды чорным жытнім хлебам. Гэтыя апошнія ў Амэрыцы лічыліся "дэлікатэсамі". Пачуўшы такое маё пытаньне, ўладыка адказаў не адразу, магчыма мяркуючы "дзе тут сабака закапаны".

Поделиться:
Популярные книги

Вокруг себя был никто

Шехтер Яков
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Вокруг себя был никто

Кодекс Охотника. Книга XXL

Винокуров Юрий
41. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXL

Школьные годы чудесные

Рюмин Сергей
3. Наследник чародея
Фантастика:
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Школьные годы чудесные

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Держитесь, маги, вас нашли!

Елисеева Валентина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Держитесь, маги, вас нашли!

Книга 4. Постижение высших миров

Лайтман Михаэль Семенович
Научно-образовательная:
прочая научная литература
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Книга 4. Постижение высших миров

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Умершее воспоминание

совесть Логана.
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Умершее воспоминание

3ds Max 2008. Секреты мастерства

Верстак Владимир
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
3ds Max 2008. Секреты мастерства

Третий Генерал: Тома I-II

Зот Бакалавр
1. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Тома I-II

Тень Великого Древа

Суржиков Роман Евгеньевич
6. Полари
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тень Великого Древа

Крестный сын

Алесько С.
Фантастика:
фэнтези
2.78
рейтинг книги
Крестный сын

Легенда о Рэндидли Гостхаунде 1

Voytsekhovskiy Evgeniy
1. Легенда о Рэндидли Гостхаунде
Фантастика:
постапокалипсис
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Легенда о Рэндидли Гостхаунде 1

Под защитой ректора

Аллен Мира
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Под защитой ректора