Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Прачнуўшыся, яму захацелася прачнуцца яшчэ раз, каб і цяперашняе аказалася толькі страшным сном. Але зразумела было — усё, больш прачынацца няма куды.

Была гадзіна ночы. Сон не прынёс палёгкі, мепрабамат не зменшыў страх. Усё яго наркатычнае дзеянне пайшло на тое, каб у сне змадэляваць рэальную сітуацыю, якую перад гэтым абдумваў Вінярскім на яве. Наперадзе была цэлая ноч — са сваімі секундамі, хвілінамі і гадзінамі.

VI

Вінярскі выцягнуў «дыпламат», глядзеў на яго, гладзіў прабіты бок, і слёзы цяклі

ў яго па шчоках. Потым апрануў плашч, не забыў парасон, ціхенька выслізнуў з кватэры, прытрымаўшы замок, і подбегам кінуўся з двароў на вуліцу, да запраўкі. «Дыпламат» ён захапіў з сабою.

Таксіст, нахабны, як і ўсе яны начным часам, назваў проста неверагодна вялікую суму. Вінярскі моўчкі адлічыў грошы і адразу расплаціўся.

Толькі б ніхто не заўважыў! Толькі б не прыйшоў у клініку сённяшнім вечарам Стэльмах! Цяпер Вінярскі добра разумеў, што адзіны яго ратунак, калі нікога няма, — паставіць назад «дыпламат», выправіць шпінгалеты, нават пераначаваць у кабінеце, на кушэтцы. А там, раніцаю, усё выдумаецца. Галоўнае, грошы будуць цэлыя. Няхай Стэльмах пра ўсё здагадаецца — ну і што? Сорам вочы не выесць. Затое ён, Вінярскі, зможа зноў жыць, як і жыў.

Ён стрымліваў сябе, прасіў сябе не расслабляцца раней часу — мала што там цяпер можа быць у кабінеце! — але ў душы ўсё расла, усё шырылася няўрымслівая радасць ад таго, што ўсё скончана. Яму не здавалася ўжо ні дурной, ні смешнаю сама сітуацыя: столькі сіл было патрачана, каб грошы ўкрасці, і ўсё для таго, каб усімі сіламі старацца вярнуць іх назад…

Каля бальніцы ён выскачыў з машыны і хутка пайшоў у двор. Падняў галаву, спатыкнуўся і не паверыў сваім вачам — здалося, што той жывы, страшны сваёй будзённасцю сон працягваецца. У кабінеце гарэла святло.

У нейкім атупенні ён стаяў, глядзеў на светлае акно, на клёны, кусты, якія холадна свяціліся сваімі зялёнымі лістамі ў святле бальнічных ліхтароў. Падумаў чамусьці: «А што, калі я зусім не грошы ўкраў, я ж не паглядзеў нават». Трэба было неяк канчаць усё гэта. Трэба было ісці здавацца. Як здавацца, што казаць? Што знайшоў «дыпламат» у двары? Усё — дурнота, глупства… Хто яму паверыць?

Ледзь перастаўляючы ногі, Вінярскі пацёгся назад, на вуліцу, падняўся на ганак галоўнага корпуса і пазваніў. Адразу ж за ледзь асветленымі шклянымі дзвярыма праплыла постаць вахцёркі.

— I вы прыехалі? — расчыніўшы дзверы і прапускаючы яго, сказала яна і ўздыхнула.

— Што значыць — і вы?.. А хто… яшчэ прыехаў? — прамармытаў Вінярскі, заходзячы ў вестыбюль і азіраючыся.

Вахцёрка замкнула дзверы, зайшла следам і стала перад ім, гледзячы знізу ўверх, сцягваючы на грудзях накінутую на плечы хустку, — маленькая і нязграбная, як чарапаха.

— Дык хто прыехаў? — стараючыся быць развязным, паўтарыў Вінярскі. — Міліцыя… ці хто?

— Пры чым тут міліцыя? Жонцы трэба званіць, — строга сказала вахцёрка.

— Чыёй?

— Стэльмахавай.

— А… што такое?

— Іван Змітравіч у рэанімацыі цяпер. З сэрцам кепска. Я думала, вы таму і прыехалі…

Не верачы раптоўнай здагадцы, ад якой перахапіла дыханне і застукала ў скронях, баючыся распытваць далей, Вінярскі як быў — з «дыпламатам»

у руцэ — павярнуўся, каб бегчы ў свой корпус.

— У кабінеце схапіла, — сказала яму ў спіну вахцёрка. — Прыйшоў сюды гадзін у сем, такі рады — а чаго прыйшоў?..

Дзверы ў кабінет былі адчыненыя. У дзвярах Вінярскі сутыкнуўся з медсястрою — яна саступіла, прапускаючы яго. Ён, задыханы, спыніўся ў парозе, аббег вачыма кабінет, стараючыся за раз не прапусціць нічога, усё зразумець з гэтага агляду. Кушэтка стаяла пасярод кабінета; барадаты тэрапеўт з суседняга аддзялення ў кутку мыў рукі і нават не зірнуў на Вінярскага, затое Сцяпанаў, які сядзеў за сталом Стэльмаха і нешта напаўголаса гаварыў, убачыўшы Вінярскага, змоўк і ўтаропіўся ў яго. Акрамя гэтых двух і сястры, што выйшла, не было нікога. Моцна пахла спіртам.

— А дзе… — прамовіў Вінярскі, паказваючы на кушэтку.

Сцяпанаў страсянуў галавою і перастаў глядзець так дзіўна.

— У рэанімацыі, наверсе, — адказаў ён.

— Ёсць надзея?

— Мала. Доўга ляжаў тут, позна знайшлі… Інфаркт!

— Нічога дзіўнага, з такой камплекцыяй, — адазваўся тэрапеўт, павярнуўшыся і выціраючы рукі аб кішэні халата.

Вінярскі прайшоў да акна — палавінкі былі прачынены, як ён і пакідаў. «Бачыў хто, ці не, што шпінгалеты зламаныя?! Сказаць зараз пра гэта? Ці зрабіць выгляд, што нічога не заўважаю і проста хачу прычыніць акно?..» Ён узяўся за ручку.

— Не трэба, — пачуўся ззаду голас Сцяпанава. — Хай праветрыцца.

— Я падымуся наверх, — сказаў тэрапеўт, — пазваню, калі што.

Сцяпанаў правёў яго да парога і ў парозе зноў пагаварыў з ім пра нешта; калі тэрапеўт пайшоў, павярнуўся да Вінярскага:

— А ты як тут сярод ночы?

— Выпадкова ехаў на таксі, з Жанаю… Убачыў з вуліцы, што святло гарыць… Жана, сяброўка, жыве ў Вяснянцы, можаце праверыць…

— Па мне — хоць у Серабранцы! — усміхнуўся Сцяпанаў. — Я проста гляджу — ты з чамаданчыкам.

— А, гэта так, браў з сабою, — Вінярскі асцярожна паклаў «дыпламат» на стол дзіркаю ўніз. — Але як тут Стэльмах апынуўся? Уночы… У яго ж адпачынак з учарашняга дня.

— Мала што. Забыў нешта, прыйшоў забраць.

— А як яго знайшлі?

— З суседняга корпуса ўбачылі, што святло гарыць.

— Адтуль жа не відаць нашага акна.

Вінярскі ведаў, што так гаварыць нельга, але спыніцца не мог.

Ізноў здзівіўся Сцяпанаў:

— Удзень, можа, і не відаць, а ўночы ўсё тут свеціцца… Ды і бачылі яго. Зайшоў — і няма, і няма.

— Ён… — Вінярскі сабраўся з духам, — нічога не казаў?

— Якое казаў. Сіні ўвесь. Вось страшная, дурная смерць — доктара ў бальніцы!

— Ды якая смерць? Нічога невядома яшчэ! Пакуль у рэанімацыі — нічога яшчэ невядома!

Сцяпанаў памаўчаў, сказаў:

— Я ў сябе буду, — і пайшоў.

Калі за ім зачыніліся дзверы, Вінярскі зноў, на гэты раз добра, уважліва агледзеў кабінет. Дзверцы антрэсоляў у шафе былі зачынены, крэсла каля шафы не стаяла. Але гэтага не магло быць! Ну, няхай крэсла ў мітусні, у беганіне маглі адсунуць, але каму трэба было зачыняць дзверцы, да якіх не дацягнуцца з падлогі рукою нават высокаму чалавеку?! Няўжо…

Поделиться:
Популярные книги

А может, в этот раз?

Бреттон Барбара
Любовные романы:
современные любовные романы
6.50
рейтинг книги
А может, в этот раз?

Домашняя медицинская энциклопедия. Симптомы и лечение самых распространенных заболеваний

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
5.00
рейтинг книги
Домашняя медицинская энциклопедия. Симптомы и лечение самых распространенных заболеваний

Начало

Christina and the Diamonds
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Начало

Хотели как лучше, но что-то пошло не так…

Снежкин Владимир
5. Заклятые друзья
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хотели как лучше, но что-то пошло не так…

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Игрушки дома Баллантайн

Семироль Анна
Фантастика:
социально-философская фантастика
стимпанк
8.88
рейтинг книги
Игрушки дома Баллантайн

Перерождённые

Крапицкая Влада
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Перерождённые

Мрачные истории, как вы любите

Кинг Стивен
Сборник
Фантастика:
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Мрачные истории, как вы любите

Собрание сочинений. Том 8

Дойл Артур Конан
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 8

На исходе дня. История ночи

Экерч А. Роджер
Научно-образовательная:
история
культурология
5.00
рейтинг книги
На исходе дня. История ночи

Резонанс Ци. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Резонанс Ци
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
4.75
рейтинг книги
Резонанс Ци. Том 5

Город. Все живое…

Саймак Клиффорд
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Город. Все живое…

Поход

Валериев Игорь
4. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Поход

Под защитой ректора

Аллен Мира
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Под защитой ректора