Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

“...на могілках Лідзія Паўлаўна з Феліксам мяне пазнаёміла: “Вучань Ігара Львовіча”. Вучань і вучань, ці мала вучняў, а тут раптам на яго з кайданкамі наляцелі — і трэба было ратаваць. А ў Амеда назаўтра ён фотаздымак паказвае: “Глядзі, якія вы падобныя”. “Хто гэта?..” “Нэла. Яна загінула, каб мяне зратаваць”. І распавёў, як вы на машынах пабіліся. Не выходзіла, што Нэла яго ўратавала, толькі, калі для сябе ён так вырашыў, дык што ж... Я зусім на Нэлу не падобная, але зразумела, для чаго мы спаткаліся, адчула, што далей будзе, што павінна быць,

і сказала: “Так, мы падобныя”. Тым самым я не шмат, аднак нешта яму паабяцала, забыўшыся, што ўжо навучаная табой каханню...”

Мы паехалі з Лідзіяй Паўлаўнай да Амеда. На таксі з Дартаньянам, з Алікам і Зіначкай. Па дарозе Лідзія Паўлаўна ўгаворвала Аліка, каб ён усынавіўся. Так і ўгаворвала:”Усынавіся, Алік... Скажыце вы яму, Раман...” Алік адварочваўся, на дарогу глядзеў: “Я і так сын, недзе бацька бадзяецца...”

Арэшак гэты Алік, не колецца. Ні з кім не сябруе, бо ўсе ў яго Зіначку адабраць хочуць.

Зіначка сказала: “Лідзія Паўлаўна, вы ўгаварылі б Рамана Канстанцінавіча, пакуль ён вольны, ажаніцца са мной”.

“Тады ўжо са мной, — уздыхнула Лідзія Паўлаўна. — Лепш яму чакаць, пакуль я памру...”

Алік пачаў таксіста торгаць, машыну спыняць, Зіначка ў шчаку яго чмокнула: “Ды сядзі ты...”

У двары Амеда ўсё было парушана: флігель спалены, басейн аббіты, дах над ім разламаны... Друз, шкло і кафля, кавалкамі дроту і арматуры ляжалі ў на дне.

Фікусы стаялі пажухлыя.

Дартаньян падбег да самага аблезлага, падняў нагу... Лідзія Паўлаўна адразу свой пазнала і зашкадавала:

— Так я і думала...

— Таня! — гукнуў Амед. — Хіба гэты іхні?..

— Любы выбірайце, — выйшла і стала накрываць стол у альтанцы, якая ўцалела, жонка Амеда. — Ці два, ці тры, ці ўсе... Нам тыдзень далі, каб духу нашага тут не было.

Зразумела было, што тут адбылося — і хоць ты прабачэння ў Амеда прасі: усялякае ж пра яго думалася... “Вы заяўлялі куда-небудзь?” — спытаў я ў Тані. Яна прамаўчала, Амед рукой махнуў: “Каму і на каго?.. Я ўчастковага нашага прыкармліваў, дык і той сказаў: не будзеш са шпіёнамі знацца, чурка”.

— І куды ты?

— Да радні ў Кіеў. Калі даеду... Дзяцей адправіў, даехалі.

— А работнікі твае?

— У галандцаў падрабляюць... Цяпер толькі галандскія ружы ў Мінску будуць, — наліў віна Амед. — Але вып’ем!.. Дом не парушаны, калі ў ім госці. І даруй, Раман, калі што не так...

— Што не так?

— Ну, з Лі-Лі... з Феліксам... я хацеў неяк... ды і ён збіраўся табе сказаць, трываць не мог, а Лі-Лі наадрэз, катэгарычна: “Гэта маё, я ўсё сама”.

Чамусьці Таня папрасіла: “Не трэба, Амед...” — а Лідзія Паўлаўна спытала з нападам, нібы кепскае нешта пра Лі-Лі пачула: “Чаму?” — і Таня патупілася.

— Лі-Лі — гэта самаахвярнасць, — паднялася з бакалам і патэтычна, як і тады, калі ўтраіх мы з Лі-Лі сядзелі, калі я апошні раз бачыў Лі-Лі — і па шчацэ ёй паперамі! — прамовіла Лідзія Паўлаўна. — Высокая самаахвярнасць, разумееце?.. Яна ўсіх гатовая ратаваць, я не сустракала больш самаахвярнага

чалавека, чым Лі-Лі. І больш вольнага духам...

Усе апошнія дні я сіліўся разабрацца, што ж у мяне з Лі-Лі адбылося, у Лідзіі Паўлаўны пытаўся, і Лідзія Паўлаўна сказала, што Лі-Лі — гэта новая мараль. Не новая мадэль маралі, як новая мадэль машыны, а новая мараль зусім іншай якасці, такой, да якой мне далёка. Не толькі мне, але ўсім, таму з’яўленне Лі-Лі ў нашым часе — для Лі-Лі трагічнае. І пакуль я не зразумею гэтага, датуль ні ў чым не разбяруся.

Я спрабую зразумець, але думаю, што, як у нашым часе кажуць, Лідзія Паўлаўна проста запала на Лі-Лі. Бо ў нечым Лі-Лі такая, якой Лідзіі Паўлаўне некалі самой быць хацелася.

А Зіначцы не хацелася і чуць пра Лі-Лі:

— Можна мне пакупацца?

Лідзія Паўлаўна паспрабавала яе спыніць.

— Ты глянь, што там на дне... Лі-Лі б праплыла, а ты паранішся.

Не спыніла, а падбухторыла... Не пад руку ёй Зіначка, бо за яе Алік трымаецца і не ўсынаўляецца, а Лідзія Паўлаўна Аліка палюбіла.

Трохкутнік...

Зіначка скінула нязменные свае чорную спаднічку і чырвоны світарчык — трэба было б Стэфе грошы даць, каб адзежы ёй прыкупіла... Стала ў купальніку, паказалася — такая лялька, такая лялька... Але не Лі-Лі.

Ніхто не Лі-Лі.

Лялька ступіла на край басейна, нырнула ў яго, паплыла і паранілася аб дрот. Знутры прадрапаўшы сцягно ад каленца да самага лабка.

Алік ускочыў: “Вы ведзьма, Лідзія Паўлаўна!..” І Лідзія Паўлаўна, адпіўшы віна, сказала скрушна: “Я старая ведзьма, Алік”.

Таня прыбегла з бінтам і ёдам, Зіначка папрасіла: “Перавяжыце вы, Раман Канстанцінавіч. Я ж вас перавязвала...”

Яна не перавязвала мяне, а калола, ды якая розніца... Алік падхапіўся і кінуўся за вароты, нагой ударыўшы каля іх дабіты Амедаў пікапчык.

— Давайце даганяць!.. — узнервавалася Лідзія Паўлаўна. — Каб не ўтварыў чаго...

Амед паківаў галавой і пайшоў да пікапчыка:

— Які фікус грузіць?

Лідзія Паўлаўна выбрала свой.

Дартаньян скочыў у кузаў пад фікус, які выпіраў даўжэй, чым тады, калі сюды везлі, вырас — хіба фікусы растуць так хутка?.. Лідзія Паўлаўна ледзьве здолела Дартаньяна, гэтак ён упіраўся, у кабіну перацягнуць — і яны паехалі.

Зіначка капрызнічала:

— Шчыпле! І я крыві баюся...

— Якая ж ты медсястра?..

— Яе пакласці трэба, зручней будзе, — дапамагала мне Таня, і мы паднялі Зіначку на мансарду, паклалі на ложак, у якім начаваў я з Лі-Лі без Лі-Лі. Толькі аднойчы мы гэтак начавалі, каб разам — і не адно ў адным: так не магло быць, але было.

Зіначка падрапалася, як я ў піянерскім лагеры... Адно што яйчыкі не параніла.

Там, тады, даўно і далёка сядзеў я з голымі яйчыкамі на белай тумбачцы, а фея Таццяна Савельеўна ў белым халаце завіхалася перада мной на зэдліку — і зверху ў выразе халата відаць была за гурбамі грудзей карычнева-кучаравая шчотачка на крайку зэдліка...

Поделиться:
Популярные книги

Идентификация

Уленгов Юрий
3. Гардемарин ее величества
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Идентификация

Слово авторитета

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.77
рейтинг книги
Слово авторитета

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий Григорьевич
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Аляска

Платонова Ольга Николаевна
5.00
рейтинг книги
Аляска

Поход

Валериев Игорь
4. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Поход

В поисках христианской свободы

Френц Реймонд
Религия и эзотерика:
прочая религиозная литература
5.00
рейтинг книги
В поисках христианской свободы

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Дитя прибоя

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Стихи и песни

Визбор Юрий Иосифович
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Стихи и песни

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Нью-Йорк

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
6.00
рейтинг книги
Нью-Йорк

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия