Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Пра такое я і блізка не думаў — ён што?..

— Не. Каміла хай сама знаёміцца, з кім захоча.

— Хай. Тады што вы прыдумалі?

Ён змушаў мяне да нечага, што я нібыта абавязаны быў прыдумаць, бо ён пазваніў мне, ратуючыся, хоць Максім Аркадзьевіч ад пачатку маніў: званіў ён не мне, а Лі-Лі, за мяне пасля ўжо зачапіўся...

— Не прыдумаў, думаю пакуль... Я кнігі ўсе не прачытаў, але чытаў Фрэйда, нешта яшчэ такое і...

Ён цераз столік нахіліўся да мяне, перабіваючы.

— Фрэйд — хворая пісаніна для хворых. А я прыдумаў, за вас прыдумаў! Ажаніцеся, ці проста вазьміце жыць

да сябе Зою! Яны падобныя, і Зоя спелая, страсная, о, вы не ўяўляеце, якая Зоя страсная! — нашто вам Лі-Лі?

На твары ягоным блукала толькі што знойдзеная здагадка — Максім Аркадзьевіч не жартаваў. Калі я зразумеў яго правільна, калі наогул тут можна было нешта зразумець, ён прапаноўваў мне абмяняць Лі-Лі на Зою, сваю дачку на сваю жонку... Навесці парадак: узяць адну рэч і пакласці на месца другой.

— Вы прапануеце абмен?..

— Так! І ніхто не вешаецца!..

Сам я вешацца ніколі не збіраўся, але вешальнікаў бачаў... Трубач Чэсік Пілевіч, з якім гралі мы ў адной рок-групе, на канцэрце адышоў пад сола ўдарных за кулісы, сола скончылася, яму ўступаць, а яго няма... Сыгралі без трубы, кінуліся шукаць — вісіць у грымёрцы на рамяні... Чаму, з чаго?.. Пра суіцыд ніколі і не заікаўся... Я падумаў: можа, звыш што-небудзь, покліч які — музыкант ён ад Бога быў...

Аказалася, што не звыш, ніякі не покліч... Ажаніцца сабраўся, а нявеста, пакуль мы на гастролях былі, дагульвала сваё. І Чэсік, калі мы прыляцелі ўраніцы — на дзень усяго, толькі на той канцэрт — застаў яе з барабаншчыкам. Не з нашай групы, барабаншчыкаў хапае... Чэсік падумаў да вечара, як яму быць — і пад сола барабана...

Лабухі, помню, прыпухлі... Прыкол Чэсікаў ацанілі: прыкалоўся Чэсік крута — толькі што і каму даказаў?..

Максім Аркадзьевіч так, як я ўяўляў сабе вешальнікаў, не выглядаў. Я наогул засумняваўся ў тым, што ён вешальнік...

Пра вяроўку ў доме вешальніка не кажуць, толькі, мусіць, не ў гэтым доме, і я вырашыў вешальніка праверыць.

— Максім Аркадзьевіч, дайце вяроўку...

— Якую?

— На якой павесіцца спрабавалі...

— Я выкінуў яе... — сказаў ён запаволена. — Зрэшты, яна ў сметніцы... У вас дзіўныя жаданні.

— Не дзіўнейшыя за вашы... Дайце.

— Ну, калі ласка, зараз...

Ён няўпэўнена падаўся калідорчыкам на кухню, пастукаў там дзверцамі шафак і спытаўся адтуль:

— Вам тую самую, ці лепей новую?.. У мяне новая ёсць...

З гэтымі словамі, з вяроўкамі ў рукаў ён паказаўся ў прыхожай, бокам да дзвярэй спальні, і дзверы тыя здрыгануліся разам з касякамі і ўнутранымі перагародкамі: гух! — і падаліся ў замку, нібы кувадлаю ў іх грымнулі...

— Максім! — крыкнуў Максім Аркадзьевіч, кідаючы мне вяроўкі і зачыняючы дзверы ў мой пакой, а ў дзверы спальні зноў “гух!” — і затрашчала дрэва, а пасля быццам мех з пяском грузна пляснуўся на падлогу.

— Ды пусці, няма ў мяне нічога, пусці... — супакойваў Максім Аркадзьевіч дога, які, відаць, паваліў яго. — Госць наш захацеў павесіцца, няхай вешаецца, табе што?.. Да нас Лі-Лі вернецца, калі ён павесіцца...

Праўдай аказалася і тое, што ён казаў пра сабаку, і тое, што казаў пра вяроўку, якая была перагрызеная... А, значыць, і ўсё астатняе праўда?.. Апроч таго, што ён Максіма дурыў, быццам я хачу павесіцца.

Ці, можа, і гэта праўда таксама?..

Калі Максім грымнуўся ў дзверы, я не ўцяміў адразу, што адбываецца, таму не паспеў спалохацца. Калі б паспеў, дык з маім агульным страхам да ўсіх сабак і асобным да гэтага страшыдлы, можа, і вешацца не было б каму...

— Як вы там, Раман?.. — спытаў Максім Аркадзьевіч. — Зараз я замок падпраўлю, зноў яго зачыню... Ледзь дзверы не высадзіў, такія дзверы...

Уявіўшы, што было б, калі б Максім з першага разу выбіў замок і наляцеў на мяне, я наліў кілішак і выпіў.

— Вы што замоўклі? — пытаў Максім Аркадзьевіч, шкрабаючыся ў прыхожай. — Павесіліся?.. — І па голасе ягоным нельга было сказаць, што ён такога не дапускае.

Што ж мне сёння так шанцуе?.. Трэба звесці размову да нечага нейтральнага і пайсці. Галавой ён хай наложыцца.

— Не... — увайшоў у пакой Максім Аркадзьевіч. — Не павесіліся. — І паглядзеў на люстру. — А вяроўку нашто прасілі?

— Фокус хацеў паказаць, — скруціў я і засунуў у кішэнь пінжака вяроўкі. — Толькі забыўся, як робіцца. Дома ўспомню, некалі пакажу... А што ўсё ж такое дао, Максім Аркадзьевіч? Калі ў двух словах?..

Я ўгадаў, пра што зараз спытацца, ён устрапянуўся.

— Дзеянне без дзеянняў, калі ў двух словах. Найвысокі і наймудры стан усяго існага і няіснага. Чалавек трымаецца зямлі, зямля трымаецца неба, неба трымаецца дао, а дао — самога сябе. Пра неба і зямлю, а тым больш пра нас з вамі, дао не думае. Гэта вам не Бог, як вы Яго ўяўляеце. Дао настолькі ва ўсім прысутнічае, што адсутнічае ва ўсім. Дык як вам мая прапанова пра Зою?

Толькі было кінуўшыся ў глыбіні дао, доктар філасофіі вынырнуў з іх, зноў без пераходу змяніўшы размову. Лі-Лі была для яго важней за дао — і я не стаў яму даводзіць, што ў прапанове ягонай столькі сэнсу, што ў ёй адсутнічае ўсялякі сэнс.

— Я падумаю, Максім Аркадзевіч. Дайце мне падумаць.

— Колькі?

— Хоць бы да заўтра... Вы заўтра дома?

— Заўтра не. Днём сюды Лі-Лі з Полем спяваць прыдуць.

Мне здалося, што я не дачуў.

— З кім?

— З адным яе знаёмым, яны дуэтам спяваць спрабуюць. Дзіўна, Лі-Лі амаль ва ўсім разняволеная, а спяваць саромеецца. Калі нехта слухае яе, саромеецца, і гэта з дзяцінства... Вы чулі, як яна спявае?

Пра тое самае пытаўся Поль, адзін з яе знаёмых... Лі-Лі магла карыстацца студыяй і ў Тэатры моды, і ў мяне студыя — для чаго ў дуэце з Полем запірацца ў хаце?.. Каб не чулі?

— Не, я не чуў...

Максім Аркадзьевіч ухапіў мяне за локаць і пацягнуў у калідор.

— Дык паслухайце! Гэта неверагоднае нешта!.. Магнітафон на кухні, я выпадкова знайшоў адну касету.

Кухня, а хутчэй куханька ў гэтым доме была звычайная, як і ўсе куханькі ў такіх дамах: з кута за дзвярыма выпірае белы халадзільнік, які трэба абмінаць, каб прашчыміцца да стала за ім, насупраць — белая газавая пліта ўпрытык з белай ракавінай і белым слупком шафкі, а па сценах — паліцы для посуда і ўсялякай кухоннай драбязы... Выпадкова знойдзеная касета стаяла ўжо ў магнітафоне, які Максім Аркадзьевіч, усадзіўшы мяне на зэдлік да стала, уключыў адразу — і загучала мелодыя, якую ўкраў я некалі ў Майкла Джагера, каб з ёй вырастаў Поль...

Поделиться:
Популярные книги

Инженер Петра Великого 5

Гросов Виктор
5. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 5

Против энтропии (Статьи о литературе)

Витковский Евгений
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Против энтропии (Статьи о литературе)

PiHKAL

Шульгин Александр
Документальная литература:
биографии и мемуары
4.67
рейтинг книги
PiHKAL

Жрец Хаоса. Книга II

Борзых М.
2. Зов пустоты
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жрец Хаоса. Книга II

Христианство: Античность, Византия, Древняя Русь

Фроянов Игорь Яковлевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Христианство: Античность, Византия, Древняя Русь

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Умереть и воскреснуть, или Последний и-чу

Смирнов Леонид Эллиевич
Фантастика:
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Умереть и воскреснуть, или Последний и-чу

Сборник рассказов "Галактика в огне"

Торп Гэв
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Сборник рассказов Галактика в огне

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Свадьба на выбор, или Женихи в ассортименте

Царева Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
7.71
рейтинг книги
Свадьба на выбор, или Женихи в ассортименте

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Амазонки под черными парусами

Калинина Дарья Александровна
Сыщицы-любительницы Кира и Леся
Детективы:
иронические детективы
5.80
рейтинг книги
Амазонки под черными парусами