Фаўст
Шрифт:
На дзюне ў капліцы звоніць звон.
Фаўст (з прыкрасцю)
Пракляты звон! Як стрэл у спіну! Пухір на целе, на душы. Усё маё як вокам скіну, А за плячмі — надзел чужы. І гэта — горкая нагадка, Што ўлады я не распасцёр: Бо не мае царква і хатка,— Старых тубыльцаў ціхі двор. Ён не дае спачыць ад працы, Перада мной, як чорны цень, Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы — І так бясконца, дзеньЛінкей (як вышэй)
Як лёгка падышоў да нас Дабром нагружаны баркас, Нібы яму і не ў цяжар Гарой накладзены тавар.Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі.
Мефістофель. Трое Дужых.
Хор
Прывезлі мы Гару дабра. Вітаем пана Уладара!Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.
Мефістофель
Набытак гэты не малы — Чакаем панскай пахвалы. Ўзялі з сабой два караблі, Да пірса ж дваццаць прывялі. Няхай засведчыць вам багаж, Чаго быў варты абардаж. На вольным моры вольны дух, І трэба мець здаровы нюх. Бяры, што трапіцца, падрад — Хай гэта шхуна, хай фрэгат. Бяры адзін, другі бяры, А здолееш, — бяры і тры, Чацвёрты здасца сам, самохаць, Бо сілай можна запалохаць! Няважна Як! а важна Што! Судзіць не будзе вас ніхто. Пірацтва, гандаль і вайна — Заўсёды сутнасць іх адна!Трое Дужых
Ані хвалы, Ані падзяк! Дарунак наш Яму не ў смак. Нахмурыў пан Сярдзіта твар, Не па душы Яму тавар.Мефістофель
Плаціць не будзе Годны муж. Бо вы ўзялі Ужо свой куш.Трое
Лухта, не хныч,— Ён, як усе. І магарыч Нам паднясе.Мефістофель
Спярша здабычу У склеп знясі, А магарыч Пасля прасі. Разгледзіць ён Як найпільней, Пасля падлічыць Найдакладней, Не будзе скнарам Каля куфроў І пачастуе Ён маракоў, А райскіх птушак сябрукам Я падбяру сягоння сам.Груз выносяць.
Мефістофель (Фаўсту)
Не моршчы лоб, вачэй не мруж; Усё выдатна, спрытны муж. Усё ты мудрасцю скарыў — З вадою сушу прымірыў, Ахвотна мора ад зямлі ТваеФаўст
Пракляцце тут! — Яно мой нішчыць абсалют. Табе, бываламу, адкрыю: Турбуе клопат дзень і ноч, Ад прыкрага адчаю выю — Хоць ты крычы ці ў шворку ўскоч! Няма карысці з той улады, Калі падсуседаў-старэч Ніяк не выганю з іх хаты, З іх ліпняка, з іх цэрквы прэч. Узвёў бы вежу там высока І цешыў бы парою вока З вышынь птушынага палёту Магутнасцю майго аплоту. Адтуль адкрылася б прастора З усім, што чалавек стварыў, З усім, што я забраў у мора І чым народы адарыў. Які ж нясцерпны боль, аднак,— Калі ў багацці бачыш брак. Царкоўны звон і ліпак пах — Яны мне, як магільны прах, Няўжо ж праз хатку ў ліпняку Я волю дужую стаўку? Што мне рабіць — не разумею, Пачую звон — і сатанею.Мефістофель
Вядома, гэткая пакута, Яна табе нібы атрута. І звон, і пацеры старых І мой, прызнацца, рэжуць слых, Бо гэты гнюсны дзілінь-бом Нібы гаворыць — стань рабом. Ён ад хрысцін і да хаўтур Ва ўсё прыўносіць зман і чмур, Нібы між «дзілінь» і між «бом» Жыццё было суцэльным сном.Фаўст
Упартасць гэтых дзівакоў Псуе настрой, псуе мне кроў, І я ад злосці і ад мукі Сам на сябе наклаў бы рукі.Мефістофель
Чаго ж цярпець? Каланізуй — Тубыльцаў тых перасялі.Фаўст
Ідзі ж і ўсё арганізуй! Я ўдосыць дам старым зямлі.Мефістофель
Я не забаўлюся, ў хвіліну Перасялю і перакіну. У новай хаце спакваля Забудзецца прымус пасля.(Залівіста свішча.)
Уваходзяць Трое Дужых.
Хадзем, яшчэ адзін наказ — На брагу заўтра будзе час.Трое
Мы заслужылі выпівон, Ды стрэў няласкава патрон.Мефістофель (ad spectatores)
Так ёсць і так было раней — Меў добры сад і Навуфей{248}.Поделиться:
Популярные книги
Word 2007. Популярный самоучитель
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
Технарь
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Царствование императора Николая II
Научно-образовательная:
история
6.25
рейтинг книги
Деньги. Мастер игры
Религия и эзотерика:
самосовершенствование
5.20
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Курс уголовного права в пяти томах. Том 1. Учение о преступлении
Справочная литература:
прочая справочная литература
5.00
рейтинг книги
Марш обреченных
1. Хроники геноцида
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Город счастливых роботов (авторский сборник)
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неофит
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Рассвет русского царства
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Последний рейд
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Радиоактивная война
Детективы:
боевики
6.00
рейтинг книги
Жизнь-поиск
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00