Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Вось хто вас разбудзіў. Савяты.

— А чаму яны плакалі? — спытаў Жэнька.

– Яны ня плакалі, – я даўно ведаў пра савінае сямейства, якое жыло па суседстве, але не распавядаў пра яго дзецям, каб яны не турбавалі птушак дарэмна, – гэта яны сьпяваць вучыліся.

– А дзе іхнія бацькі? – па інтанацыі, зь якой Арся задаў пытаньне, я зразумеў, што зараз

прагучыць просьба аб «усынаўленьні» птушанят.

– Шукаюць ім ежу. Магчыма, што нехта зь іх ужо злавіў мышаня і сядзіць цяпер непадалёк, назіраючы за намі, – я даў сынам дастаткова інфармацыі, каб спыніць іхнія просьбы аб прыёме савятаў ў нашую сямью.

Дзеці тут жа, нібы тыя савяты, закруцілі галовамі, спадзеючыся ўбачыць дарослых соў, але гэтую начную птушку і днём не заўсёды заўважыш, а ўначы ўбачыць іх – дарэмная трата часу. Я прабег ліхтарыкам па галінках вакол нас у надзеі, што прамень сьвятла адабьецца ў вачах дарослай савы. Але не, бацькоў побач не было.

— Ну што, задаволілі сваю цікаўнасьць?

— Ага, — хорам адгукнуліся хлапчукі.

— Дадому? — прапанаваў я.

— Байран, пайшлі. Пайшлі, Маляўка, — скамандаваў сваім улюбёнцам Жэнька, пасля чаго наша чарада адправілася ў зваротны шлях.

Байран, перш чым сысьці, бухнуў уверх для праформы, як бы папярэджваючы савят, каб тыя не замануліся залазіць на ягоную тэрыторыю. Савяты пакінулі Байрана без адказу.

У доме я паклаў дзяцей у ложкі. Ужо прыадчыніў дзьверы, каб выйсьці, але тут у цемры пачуўся Арсенькін голас:

— Тат, а што было ў казцы далей?

— О-хо-хо-х, — уздыхнуў я і павярнуўся да дзяцей. Яны, падобна савятам, задаволеныя зашамацелі коўдрамі, уладкоўваючыся так, каб зручней было слухаць мяне …

2

– Ведаеш, Кезон, а гэта нядрэнная ідэя, – сенатар Гай Децым задуменна катаў паміж далоняў

пусты срэбны кубак. Віно яму спадабалася. Мабыць, скупаваты Кезон адкаркаваў дзеля такога выпадку бочачку з лепшым віном: – А цяпер, будзь добры, пра ўсё падрабязьней.

– Ты, сенатар, нават не сумнявайся, бо ідэя сапраўды выдатная. Яна прынясе вялікі прыбытак і мне, і табе, – Кезон чакаў, калі Гай Децым паставіць кубак на стол, каб падаць знак слузе. Слуга, які стаяў у старонцы і без таго быў гатовы па любым сігнале напоўніць посуд госьця віном: – Усе гаспадары глядыятарскіх школаў ужо ведаюць пра тое, што ў глядыятарскіх баях у гонар перамогі Цэзара будуць удзельнічаць толькі палонныя салдаты. Многія з ланістаў нават ня стануць падаваць сьпісы байцоў, каб Сенат мог выбраць лепшых і аплаціць іх. Нам неабходна распусьціць чутку, што адначасова з гульнямі ў Рыме, пройдуць баі яшчэ ў некалькіх правінцыях. Пад гэтыя ўяўныя баі я скуплю у іншых ланістаў глядыятараў па досыць нізкай цане. Твая задача складаецца ў тым, каб пераканаць Сенат купіць глядыятараў для маючых адбыцца гульняў у мяне. Цана на гэтых байцоў будзе, як ты ведаеш, прыкладна ўдвая больш, чым тая, за якую я іх набуду. Прыбытак я прапаную падзяліць напалову.

– Засталося прыдумаць, куды падзець палонных барбараў, прызначаных для гульняў глядыятараў, – Гай Децым нарэшце паставіў кубак на маленькі столік, што стаяў побач з фатэлем, на якім ён сядзеў, і двойчы лёгенька стукнуў па ім пазногцем. Слуга імгненна падскочыў да століка і наліў віна. Гай Децым з задавальненьнем зрабіў вялікі глыток і прыкрыў вочы. Віно было ў меру гарачым і ўтрымлівала ідэяльны баланс дададзеных спецый.

Не падымаючы апушчаных павек, сенатар працягнуў:

– Уся загваздка ў тым, дарагі Кезон, як нам пазбавіцца ад палонных галаў.

На некалькі хвілінаў у пакоі наступіла цішыня, якая парушалася толькі дыханьнем людзей, што знаходзіліся ў памяшканьні. Кезон са свайго месца з надзеяй ўзіраўся ў твар сенатара, але той, здавалася, заснуў. «Быць можа, варта яго неяк абудзіць?» – падумаў Кезон і нават зрабіў спробу прыўзьняцца з фатэлі, але ў гэты момант Гай Децым расплюшчыў вочы і ўважліва паглядзеў на яго.

– Я зразумеў, куды мы падзенем галаў, – з выглядам трыўмфатара сенатар дапіў кубак і зноў стаў катаць яго між далоняў.

– Слухаю цябе зь нецярпеньнем, – Кезон, прагны да грошай, увесь падаўся наперад. Вочы яго прагна заблішчалі, а лоб пакрыўся потам ад прадчуваньня прыбытку.

– Мы прынясём іх у ахвяру, – сказаў Гай Децым, гледзячы на успацелы твар свайго суразмоўцы, а затым разьвіў сваю думку: – Ты, Кезон, чалавек, які быў ланістай, як ніхто іншы павінен разумець, што глядыятарскія баі – гэта асаблівая хворма ахвярапрынашэньня, дзе глядыятары, што загінулі на арэне, ўяўляюць сабой ахвяру Вялікаму Рыму і багам, якія за яго заступаюцца. Рытуалы ахвярапрынашэньня ў сваю чаргу могуць быць вельмі разнастайнымі. Можна вывесьці чалавека на плошчу і прынародна перарэзаць яму горла ў знак павагі любімага бога. Можна прывязаць яго да слупа, абкласьці дровамі і спаліць на вогнішчы, пры гэтым нашы жрацы любое вогнішча абвесьцяць сьвятым агнём. Але з гэтымі людзьмі, мой дарагі Кезон, мы паступім зусім інакш. Прынёсшы іх у ахвяру па прыдуманаму мной рытуалу, мы ня толькі аддамо гонар трыумфатару Цэзару, але ў дадатак нядрэнна паправім наш фінансавы стан.

– Мне не трываецца даведацца, якім чынам адбудзецца прыдуманая табой гекатомба, у якой сотню быкоў заменіць сотня галаў, – Кезон зарагатаў над уласнай жартам, пстрыкнуў пальцамі, і слуга напоўніў пасудзіну сенатара зноў. Гай Децым задаволена кіўнуў і адпіў з кубка.

– Мы забрукуем целамі галаў дарогу Цэзару і ягоным легіёнам. Спакуем іх так, каб па іхнім целам Цэзар па Клівус Вікторыі ўвайшоў у Рым. Яны будуць ляжаць пад спецыяльна зробленымі драўлянымі насьціламі праз такія прамежкі, якія дазволяць раздушыць іх. Калі хтосьці зь іх выжыве, то наўрад ці зможа трымаць у руцэ меч, каб удзельнічаць у паядынках.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь

Земля Злого Духа

Прозоров Александр Дмитриевич
1. Драконы Севера
Фантастика:
историческое фэнтези
7.44
рейтинг книги
Земля Злого Духа

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Мечников. Клятва лекаря

Алмазов Игорь
2. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Мечников. Клятва лекаря

Время прощать

Гришэм Джон
2. Джейк Брайгенс
Детективы:
триллеры
7.78
рейтинг книги
Время прощать

Моряк с Балтики

Теннов Владимир Павлович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Моряк с Балтики

Тень Фукусимы

Петровский Александр Владимирович
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тень Фукусимы

Егерь. Охота

Скиба Николай
6. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Егерь. Охота

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Мастера авангарда

Останина Екатерина Александровна
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Мастера авангарда

Оползень

Бэгли Десмонд
Детективы:
триллеры
6.33
рейтинг книги
Оползень

Война. Krieg. 1941—1945. Произведения русских и немецких писателей

Быков Василий Владимирович
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Война. Krieg. 1941—1945. Произведения русских и немецких писателей

Егерь. Столичный гамбит

Скиба Николай
4. Зверолов
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Егерь. Столичный гамбит