Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Яна нікому не кажа, а ты спытай — табе мо скажа.

— Я да яе ніколі ў жыцці не пайду! — і зараз жа пабег да бабы Домны.

7

Пятрусь піхнуў дзверы, уваліўся ў пакой.

Грозны! — штонікі на гумцы, сандалікі, шапачка круглая, надзетая брылём назад і ад таго падобная на ярмолачку.

І з месца ў кар’ер:

— Ад каго мой бацька?!

А баба Домна стаіць перад ім, маўчыць, і ўсміхаецца светла. Паддаценькая, добрая. Шчочкі

румяныя, зубкі цэлыя, вочы лагодныя.

— Я твой дом спалю, і цябе разам!

— На, палі.

Дастала з прыпечка карабок сернікаў, пашамала, а ў рукі не дала, хітрая.

Ахайны пакойчык. На тумбачцы тэлевізар, закрыты вышытай сурвэткай. Графінчык «абрыкосаўкі» на адкідной крышцы серванта, вакол графінчыка — рассыпаныя цукеркі. На стале букет у слоіку. Букеты яна ставіла круглы год — зімою проста галінкі смародзіны або маліны, яны хутка распускаліся, зялёнымі лісткамі маладзілі пакой, і моцна пахлі вясною. Цяпер стаялі стаўбункі ледзь-ледзь распукнутага сіняга лубіну. Пятрусь заўсёды збіваў палкаю яго галоўкі, лічыў пустазеллем, і нават не здагадваўся, што звычайны лубін, пастаўлены ў слоік, можа быць такім прыгожым.

— Ад каго мой бацька? — ужо не так агрэсіўна спытаў унук.

— Ад дзеда Андрэя — ад каго ж. На, сам паглядзі…

І зняла са сцяны рамку, дзе пад шклом — пажоўклае фота з зубчыкамі па краях. Малады, вельмі сур’ёзны твар, засмучаны прадчуваннем хуткай смерці. На ўсіх без выключэння даваенных здымках такія твары — нават у тых, каму наканавана выжыць.

— Бачыш, які падобны? Усе ад Андрэя — і бацька твой, і дзядзькі. Усё ён паспеў. І сыноў нарадзіць, і дом гэты зрабіў, і печ склаў, і грубку… Тут усё яго рук. І вішні на двары пасадзіў, і абрыкос…

— Абрыкос? Дзед Андрэй?

Аргумент з абрыкосам падзейнічаў. Прамільгнула думка, што цяпер і яму, Петрыку, будзе чым хваліцца; Галя Капора скажа: мой тата, мой тата, а ён ёй — а вось мой дзед Андрэй!.. І зараз жа ўспомнілася, што расказваць больш няма каму, цяпер яны з Галькай ворагі.

— Ну, бачыш, ад каго твой бацька? Ад найбольшага героя!

— А чаму ён не ў брацкай магіле каля аэрапорта, як усе?

— Бо ён такія подзвігі рабіў, што яго асобна пахавалі. Хто ў брацкай магіле, той меншы герой, а хто ў асобнай — той большы.

Пятрусь слухаў з недаверам, але бабуля казала так упэўнена, пераканаўча, што ён быў зусім супакоіўся. Але тут зноў крыўда нахлынула.

— А яны дражняцца! Кажуць, што я… — і зноў не адважыўся вымавіць уголас, азірнуўся, як і з маці, і пачырванеў, і паманіў бабу, каб нахілілася. Прашаптаў ёй на вуха.

Бабуля выпрасталася, стала строгай, урачыстай.

— Ніколі больш такога не кажы! І не паўтарай! Ні ў голас, ні сам сабе не кажы, бо гэта самае брыдкае, самае страшнае слова, якое толькі можа вымавіць чалавечы язык!

— Горш за мацернае? — прашаптаў Петрык, у якога аж мурашкі

па спіне папаўзлі ад яе біблейскага тону.

— Горш! І таго, хто гэта кажа, у турму пасадзяць, і Бог на небе пакарае так, што язык адсохне, і рукі-ногі паадсыхаюць!

— А Галька сказала, — заміраючы ад страху, прашаптаў Петрык. — Не пабаялася… І што ёй за гэта будзе?

— Бог пакарае.

— Калі?

— Ну, не адразу… Трошачкі пасля таго, як сказала. — Тут бабуля прыслухалася, прыпала да вакна: — Нехта ідзе да нас…

Але дзверы ўжо стукнулі. Петрыку і соладка было, і страшна, і так шкада Гальку! А раптам у яе язык адсохне? Ці рукі адымуцца? Яна такая прыгожая… Жывая, жвавая… Пругкая, як ікрынкі мойвы. І Петрыку было заўсёды прыемна, калі яна мерылася ростам і прыціскала яго да грудзей. Ах, што ж яна сама сабе нарабіла, дурніца! Цяпер ён і рады быў бы памагчы, ды ўжо, відаць, ніяк.

— А яны яшчэ дражнілі мяне разумным, — ні з таго ні з сяго ўспомніў ён.

— А ты не паказвай крыўду. Бо яны толькі таго і чакаюць. І калі ты злуешся, дык яшчэ больш будуць дзяўбаць. Яны табе — разумны, а ты адказвай — яшчэ і які разумны, разумнейшы, скажы, за вас! Я, скажы, такі разумны, як Брэжнеў.

— А яны крычалі, дзеўкі ў мяне не будзе, — адно за адным прыгадваў Петрык.

— А ты скажы — мае дзеўкі яшчэ не нарадзіліся, яны не роўня вашым, мае, скажы, дзеўкі будуць з чыстага золата!

Параўнанне не вельмі спадабалася ўнуку — лепш было б, каб яго дзеўкі былі жывыя і цёплыя, як Галька, а не з мёртвага халоднага золата. Але ўсё адно яму прыемна было слухаць, і лягчэй рабілася на сэрцы. Ён бачыў, што бабуля шкадуе яго, хоча абараніць, і таму знарок перабольшвае.

— Яшчэ казалі, што ў армію не возьмуць…

— А ты скажы — і возьмуць, і выберуць у генералы, і я буду ў сухім штабе сядзець, а вы ў акопах мокнуць, — мякка слала баба Домна.

А сама цукеркі падсоўвае, і ўсё свеціцца дабром. Кошачка падыйшла, стала ласціцца аб ногі. І сцены добрыя тут, і тэлевізар добры, і так прыемна пахне абрыкосавай настойкаю…

— Ну, бабулечка, я цябе так любіць буду, не ведаю як!

Радасны, супакоены — з такой навукай не прападзе цяпер! — пабег Петрык на веранду. А там Галькін бацька, трактарыст Карл Капора. Сядзіць за сталом і есць мойву.

— … А я бачу, нешта не так. Пцьфу-пцьфу… Галя ледзь не плача. Што такое? Я пытаю — маўчаць. Я за папругу — маўчаць. Я здымаю папругу… Тут Тамаш прызнаўся. Галя, кажа, дражніцца! Петрыка, кажа, задражніла. А яна перажывае, во яно як… Ну, думаю, раз так — схаджу, гляну. Думаю, трэба схадзіць, глянуць. Пцьфу! Схаджу, думаю, адведаю, — усё паўтараў Капора, відаць, ставіў сабе ў заслугу свой прыход.

— Не плюйся… Усе дзеці спрадвеку дражняцца.

Маці наклала на талерку рыбы, зверху лусту хлеба, падала сыну:

Поделиться:
Популярные книги

Образы Италии

Муратов Павел Павлович
Научно-образовательная:
история
культурология
4.25
рейтинг книги
Образы Италии

Паладин развивает территорию

Greever
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
6.00
рейтинг книги
Паладин развивает территорию

Митридат

Полупуднев Виталий Максимович
3. У Понта Эвксинского
Проза:
историческая проза
7.33
рейтинг книги
Митридат

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Когда кончаются игры

Базов Вячеслав
2. Вышибалы
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Когда кончаются игры

Тяжело быть злодеем третьесортного романа

Лемор
Фантастика:
героическая фантастика
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тяжело быть злодеем третьесортного романа

100 знаменитых отечественных художников

Вагман Илья Яковлевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
100 знаменитых отечественных художников

Перекресток судеб

Щепетнов Евгений Владимирович
6. Нед
Фантастика:
фэнтези
8.84
рейтинг книги
Перекресток судеб

Большая Советская Энциклопедия (ТЕ)

Большая Советская Энциклопедия
Справочная литература:
энциклопедии
5.00
рейтинг книги
Большая Советская Энциклопедия (ТЕ)

Суперобъединение или второе пришествие Христа

Гущин Александр Александрович
5.00
рейтинг книги
Суперобъединение или второе пришествие Христа

Да, господин министр

Линн Джонатан
Юмор:
юмористическая проза
7.00
рейтинг книги
Да, господин министр

Гадюки в сиропе или Научи меня любить

Лоренс Тильда
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Гадюки в сиропе или Научи меня любить

Луна как жерло пушки. Роман и повести

Шляху Самсон Григорьевич
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Луна как жерло пушки. Роман и повести

Ребус старого пирата

Бабкин Борис Николаевич
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Ребус старого пирата