Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

3

Увечары таго ж дня мы з сапраўдным знаёмым — маленькім чыноўнікам — сядзелі ў бары і пілі піва.

— …I вось калі ён сказаў: «У Нью-Йорку пылу не бывае», у мяне ўсё і паплыло перад вачыма! Як жа вы так? — упікнуў я. — Хіба ж можна быць такімі падобнымі?

— Ды я не ад цябе першага пра таго двайніка чую, — апраўдваўся знаёмы. — Я ж не вінаваты!

— А я думаю: ну, падвёў чалавека, але каб так пакрыўдзіцца, што рукі не падаваць!..

— Як ён з табою ўвогуле размаўляў, у атэлье прывёў?

— Ды ў тым

і справа! Калі кравец назваў яго, я ўспомніў — успомніў, што гадоў колькі назад рабіў з ім перадачку — яшчэ калі ён тырчэў у нейкім чарнобыльскім камітэце! Напалову ён мяне пазнаў, таму, мабыць, і не паклікаў адразу міліцыянера.

1998 г.

Сваяк

Пад раніцу ў мой салодкі сон уварваўся віск бензапілы.

Я падскочыў, затым схаваўся пад коўдру, накрыў галаву дзвюма падушкамі. Не памагло! Бензапіла не ўнімалася. Яна пілавала свае бярвенні недзе зусім блізка, яе аднастайна-цягучы віскат уядаўся не проста ў вушы, а ў самыя, здавалася, мазгі.

Сонны, я не адразу дапетрыў, што гэта ніякая не бензапіла, а проста хтосьці звоніць мне ў дзверы. Націснуў кнопку званка і не адпускае. Але мяне няма дома! Я памёр для ўсіх! Я чакаў, можа быць, гэтых выхадных, як салавей чакае лета. Сёння субота, учора жонка паехала да бацькоў, і я карыстаюся момантам — я хачу пабыць адзін. Напісаць рэцэнзію. Прыбіць палічкі пад кнігі. Падрамантаваць кран у ваннай. Ды мала што? Я хачу рабіць тое, што мне хочацца, — вось і ўсё!

А званок між тым не сціхаў, бы заклініла яго. Я ўсцягнуў на плечы халат і адчыніў дзверы. У парозе стаяў нізенькі чалавечак з вялікай спартыўнай сумкаю з рамянём на плячы. Па інерцыі палец яго ўсё яшчэ прыціскаў кнопку званка. Засцігнуты знянацку, чалавечак адскочыў і, гледзячы на мяне, вінавата заморгаў. Пракляты званок нарэшце змоўк.

— I сон жа ў вас, — ільсціва сказаў чалавечак. — Пазайздросціць можна!

— Хто… вы? — прахрыпеў я. — I што вам трэба?

На яго твары адбілася перш здзіўленне, потым крыўда:

— Няўжо не прызналі?! А вы лепш прыгледзьцеся… Нягожа сваякоў забываць. Я павярнуся вось так, бокам, у профіль. Паглядзіце яшчэ раз. Ну?

Прадраўшы сонныя вочы, я паглядзеў больш уважліва. Чорт яго ведае! Здаецца, недзе бачыў, ці то на фотаздымку, ці ў жыцці… Але не больш аднаго разу.

— Ну вось! — усцешыўся чалавечак, імгненна злавіўшы перамену на маім твары. — Я так і ведаў, што ўспомніце… Дык мне заходзіць?

— Што вы хацелі? — бесцырымонна перабіў я яго. Босым нагам холадна было на кафельнай падлозе.

— Па-першае, добры дзень, — сказаў чалавечак годна.

— Не дзень, а раніца. Без пятнаццаці шэсць!

— Хто рана, як кажуць, устае, таму, як кажуць…

— У такім разе маглі б яшчэ раней прыехаць, — з’едліва заўважыў я.

— Раней не мог — я першым аўтобусам.

— Але што здарылася? Чаму такая спешка?

— А раптам не застаў бы вас, — справядліва адказаў ён. — Мала куды вы маглі сысці. Дык я прайду, з вашага дазволу?

Я

неахвотна адступіў, госць прайшоў, паставіў у кутку ў пярэдняй сумку, разуўся, усунуў ногі ў мае пантофлі.

— Ды не перажывайце вы так! — усклікнуў ён, зірнуўшы мне ў твар. — Выспіцеся яшчэ, жыццё доўгае! Я ж усё разумею. Са мною вам ніякага клопату не будзе. Я ветлівы, спакойны, ціхі, самі бачыце. Пабуду трохі — і цю-цю, толькі вы мяне і бачылі.

— Трохі — гэта, прабачце, колькі? Надоўга?

— Які вы, далібог, калючы! Жартаўнік! Чаму надоўга? Памыюся — і ўсё. У нас у цэнтры ваду па графіку адключылі, а лазню я не вельмі паважаю… Мітусня, людзей процьма, не зусім гігіенічна… А тут, у вас, памыюся сабе ціхенька і паеду. Ды вы ж мяне ведаеце!

Я хоць і не ведаў яго, але ўзрадаваўся:

— Ах, памыцца! Так бы адразу і сказалі. Мыйцеся на здароўе, ванна вашая.

Я сядзеў на кухні ўжо трэцюю гадзіну, машынальна калупаў пазногцем падцёкі фарбы знізу падаконніка і пазіраў у акно на такую блізкую і такую недаступную мне сонечную раніцу. А госць тым часам мыўся. 3 паўгадзіны ён, крэкчучы ад асалоды, шлёгаў сябе венікам, які прынёс з сабою ў сумцы. Яшчэ з паўгадзіны рабіў кантрастны душ — шум вады то заціхаў, то ўзмацняўся, а з ванны даносіліся крыкі, ад якіх я ўздрыгваў:

— Ух! Ах, ты! Гарачая пайшла! А цяпер халодная!

Потым ён спусціў ваду, напоўніў ванну свежаю і (мне так уяўлялася) пачаў ныраць. Ён станавіўся на край ванны, нейкі час набіраўся, відаць, адвагі і раптам, са страшэнным плёханнем, усім целам кідаўся ў ваду. Нарэшце, калі я ўжо адчаіўся спадзявацца, што гэтаму настане канец, усё сціхла. Госць паявіўся на кухні, вясёлы, распараны, захутаны ў мой любімы, жоўты ў сінія гарошыны, махровы ручнік.

Пакуль я выбіраў анучаю лужыны ў ваннай, папраўляў скручаны дарэшты кран, госць стаяў у дзвярах за маёй спінаю і казаў:

— Я дзе ні быў у гасцях, ніколі яшчэ нікога не пакрыўдзіў. Свіння той, хто чужы час не цэніць. Я ж разумею. Галоўнае — паважай людзей, тады і цябе будуць паважаць. Правільна?

Вярнуліся на кухню.

— Гарбаты? — спытаў я, ставячы на пліту чайнік.

— Гарбата само сабою, — ён хітравата падміргнуў мне. — А ці ведаеш ты першае правіла Суворава? Пасля лазні хоць украдзь — ды выпі.

— Але… у мяне няма. Пусты халадзільнік, можаце самі паглядзець. I ўвогуле…

— Хіба магазін далёка?

— Добра, — сказаў я. — Давайце грошы.

Ён вінавата закашляўся:

— Якраз з грашамі… кх-кх… праблемы…

— Добра. У мяне ёсць. Я выканаю ваша «сувораўскае» правіла. Але абяцайце, што вы… не будзеце доўга! Я не чакаў гасцей! У мяне свае планы.

— Ды Бог з табою! Што ж я, сам не разумею? Пасяджу і пайду.

Калі я вярнуўся з крамы, госць прыняў з маіх рук сумку.

— Ану, што ў нас тут? — пачаў выкладваць на стол каўбасу, яйкі, памідоры. Адкаркаваў пляшку піва, адглынуў. — Рыбкі не здагадаўся купіць? — з дакорам упікнуў. — Ну, нічога… Піва, гарэлка… А дзе ў нас чарачкі? Ды сядай, што ты стаіш, як бедны сваяк! — запрасіў ён.

Поделиться:
Популярные книги

Война мага. Том 4: Конец игры

Перумов Ник
5. Летописи Разлома
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
героическая фантастика
боевая фантастика
8.87
рейтинг книги
Война мага. Том 4: Конец игры

Странствие во тьме

Сандему Маргит
35. Люди Льда
Фантастика:
фэнтези
8.65
рейтинг книги
Странствие во тьме

Турнир

Юрин Денис Юрьевич
7. Одиннадцатый легион
Фантастика:
фэнтези
7.17
рейтинг книги
Турнир

Астрономия для "чайников"

Маран Стивен П.
Детские:
детская образовательная литература
5.25
рейтинг книги
Астрономия для чайников

Зависть

Браун Сандра
Любовные романы:
современные любовные романы
9.24
рейтинг книги
Зависть

Дом (др. перевод)

Литтл Бентли
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Дом (др. перевод)

Ловчий смерти

Леженда Валентин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ловчий смерти

Последний реанорец. Том X

Павлов Вел
9. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том X

Цари. Романовы. История династии

Радзинский Эдвард Станиславович
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.09
рейтинг книги
Цари. Романовы. История династии

Ацтек. Том 1. Гроза надвигается

Дженнингс Гэри
1. Исторический роман
Приключения:
исторические приключения
приключения про индейцев
8.23
рейтинг книги
Ацтек. Том 1. Гроза надвигается

Досье Сноудена. История самого разыскиваемого человека в мире

Хардинг Люк
Документальная литература:
биографии и мемуары
прочая документальная литература
публицистика
5.00
рейтинг книги
Досье Сноудена. История самого разыскиваемого человека в мире

Медведь и Дракон

Клэнси Том
10. Джек Райан
Детективы:
триллеры
5.75
рейтинг книги
Медведь и Дракон

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Личинка

Привалов Сергей
1. Звездный Бродяга
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Личинка