Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бондар

Бядуля Змітрок

Шрифт:

О, як закалацілася яго сэрца…

V

Як ашпараныя, выскачылі з панінай кухні Даніла і Аўдоцця. Пані нават не зацікавілася глянуць на пекную работу Данілы. Заплаціла

не таргуючыся, і гэтым справа скончылася. Грошы ён кінуў ля ганку, выйшаўшы на двор. Употайку ад яго іх падняла Аўдоцця.

Пані, сама гэтага не разумеючы, бязлітасна плюнула чалавеку ў самую душу, зрабіла яму такую рану, якая ніколі не загоіцца. Крыўда была бязмежна балючая, неспадзяваная, хацелася яму валасы сівыя рваць на галаве і выць. Яго скінулі з гары ў глыбокую яму.

Усю дарогу, ідучы назад у вёску, ён сваёй жонцы ні слова не сказаў. Ішлі яны, як з пахавання. Даніла пахаваў найлепшую частку сваёй душы. Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё.

Сонца засумавала разам з ім. Поле снежнае непрытульным зрабілася. Хвоі пад сівымі зімовымі шапкамі шапацелі аб вялікім Данілавым горы. Увесь яркі абшар пакрыла жалоба…

Ці зразумеюць людзі Данілу? Не! Будуць кепікі строіць з яго, дурнем абзавуць.

Як вярнуліся Даніла з жонкай дахаты, дык паваліўся на кучу белых стружак ля свайго варштата. Жонка не пробавала яго ўцяшаць. Тая самая роспач вісела і над ёю. Слёзы, гарачыя і буйныя, капалі з яе вачэй на гліняную падлогу…

Пасля

гэтага здарэння Даніла стаў маўклівы і пануры. Бондарства ён закінуў. Інструменты яго паіржавелі, бо ў хаце ён рэдка калі бываў — валяўся цэлымі днямі п'яны ў карчме пад сталом. Бедная Аўдоцця цярпела і голад, і холад, але пераносіла ўсё моўчкі і нікому не жалілася.

А як прывезлі суседзі з карчмы нежывога Данілу, дык яна таксама голасу не падняла, толькі ціхутка плакала.

А як людзі змайстравалі труну, шурпатую і нязграбную, і як палажылі Данілу ў гэту труну, тады толькі ўспомніла яна «залатыя рукі» нябожчыка. Якім бы вокам Даніла глянуў на гэтую непрыгожую труну?

Яе сэрца прабраў вялікі жаль па дарагім чалавеку. І яе гора пачало вылівацца ў прыгожыя словы сумных прычытанняў.

Аўдоцця павалілася вобземлю і пачала галасіць, даючы волю свайму гору. Ніхто не мог яе супакоіць. Суседкі слухалі, слёзы выціралі і дзівіліся, адкуль такі гладкі язык у заўсёды маўклівай Аўдоцці.

— Калі б каго-колечы з нашых Даніла навучыў, той добрым словам успамінаў бы, як бацьку роднага шанаваў. А то ад пані з двара пахвальбы чакаў. Не туды заехаў!

Так гаварылі суседзі.

Хутка за сваім старым памерла і Аўдоцця. Па ёй ніхто не галасіў, бо была адна-адзінокая, без сваякоў і без родных.

123
Поделиться:
Популярные книги

Игрок, или Брат 2. Америка, бойся русских!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
боевики
4.80
рейтинг книги
Игрок, или Брат 2. Америка, бойся русских!

Путешествие на Запад. Том 1

Чэн-энь У
1. Путешествие на Запад
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Путешествие на Запад. Том 1

Чертов мост, или Моя жизнь как пылинка. Истории : (записки неунывающего)

Симуков Алексей Дмитриевич
Символы времени
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Чертов мост, или Моя жизнь как пылинка. Истории : (записки неунывающего)

Париж в 1814-1848 годах. Повседневная жизнь

Мильчина Вера Аркадьевна
Культура повседневности
Научно-образовательная:
история
культурология
5.00
рейтинг книги
Париж в 1814-1848 годах. Повседневная жизнь

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Жертва

Привалов Сергей
2. Звездный Бродяга
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Жертва

Зеркало ее сновидений

Дональдсон Стивен Ридер
1. Нужды Морданта
Фантастика:
фэнтези
7.17
рейтинг книги
Зеркало ее сновидений

Жизнь замечательных Блонди

Измайлова Кира Алиевна
1. Ai no Kusabi
Фантастика:
космическая фантастика
8.29
рейтинг книги
Жизнь замечательных Блонди

Илион

Симмонс Дэн
1. Троя
Фантастика:
эпическая фантастика
научная фантастика
7.75
рейтинг книги
Илион

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

О кулинарии от А до Я. Словарь-справочник

Похлебкин Вильям Васильевич
Дом и Семья:
кулинария
5.00
рейтинг книги
О кулинарии от А до Я. Словарь-справочник

Новый выбор оружия

Левицкий Андрей Юрьевич
Апокалипсис-СТ
Фантастика:
боевая фантастика
8.20
рейтинг книги
Новый выбор оружия

Северное сияние

Робертс Нора
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
8.66
рейтинг книги
Северное сияние

И тогда мы скоро полетим на Марс, если только нам это будет нужно

Павлов Алексей Андреевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И тогда мы скоро полетим на Марс, если только нам это будет нужно