Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусь

Броўка Пятрусь

Шрифт:
XXI Бор шумны, бор грозны, вяшчун наш зялёны! Гамоніш вячыстай, сівой галавой, Як з вернай дружынай адважны Заслонаў Знішчаў акупантаў, скідаў эшалоны, Маланкам і бурам ён родны і свой. Бор шумны, бор грозны, гамоніш з вятрамі, Галінамі сосен, ялін і дубоў, Як Міша Сільніцкі
хадзіў тут шляхамі,
Як роснае поле прыкрыў ён грудзямі I зоркай над роднай зямлёй узышоў.
Бор шумны, бор грозны, гамонкай сяброўскай Сягоння ты ўзняўся да самых аблок,— Як ворага косіць наш храбры Дуброўскі, Як нішчаць злачынцаў па сёлах і вёсках Паўлоўскі, Казлоў, Бумажкоў, Лабанок. Бор шумны, бор грозны гудзіць над краінай... Сустрэнеш старога, малога — спытай, Спытайцеся ў хлопца, спытайся ў дзяўчыны, Адказ вы пачуеце толькі адзіны,— Што помсцяць яны за разбураны край!
XXII Зямля Беларусі! У гуле і звоне Сягоння ўздымаешся вольнаю ты, Грымяць батарэі, імчаць эскадроны, Цябе вызваляюць з прыгнёту-палону Упоплеч з сынамі са ўсходу браты... Не залпы гарматаў, а сотні вясёлак Пад снежаньскім небам высока лятуць. О, як асвятляе чырвоны наш золак Твае гарады і калгасныя сёлы, Што болей і болей з няволі ўстаюць. А ветры спяваюць чужынцам хаўтуры, Ім некуды дзецца ад грозных байцоў, Што йдуць з Украіны, Сібіры, Амура. Ні снег, ні марозы, ні буры-віхуры Ніколі спыняць гвардзейскіх палкоў. Да іх партызаны выходзяць сям'ёю, На ўсю Беларусь узлятае святло, Хай нашы палеткі абліты крывёю, Ты мужнаю ўстанеш і яснай вясною Рамонкамі зноўку расквеціш чало.
XXIII Зямля Беларусі! Тваімі шляхамі Мы рэйкі праложым, збудуем масты, Равы зараўнуем, засыплем плугамі, Сялібы абсадзім густымі садамі, На кожнай галіне расправім лісты. Саберамся ў новай сасновай мы хаце, Пасадзім бярозку пад самым акном, Прыберам сірот у кужэльныя плацці, На покут пасадзім старэнькую маці I сядзем за радасным нашым сталом. Мы пройдзем па вуліцах Мінска-сталіцы, Прыберам
руіны, агледзім муры,
Высока-высока ўзвядзём камяніцы, I зноўку над імі святло заіскрыцца У промнях вясёлых чырвонай зары.
Мы працаю ўзнімем за горадам горад, Зялёнаю рунню засцелем палі. I будуць над борам бурштынныя зоры, I будуць спяваць нам крыніцы, азёры I шумныя рэкі на роднай зямлі.
XXIV Зямля Беларусі! Мы знаем — нямала Загінула ў бойках адважных сыноў. Мы верым, што знішчана будзе навала, Бо ўсіх нас адзінаю воляй з'яднала Магутная партыя бальшавікоў. Яна нас нязломнымі навучыла, Нідзе не баяцца ніякіх нягод, У дні навальніцы давала нам сілу, Праз моракі ночы заранкай свяціла, Дала нам арліныя крыллі ў палёт. Яна ўзгадавала нас дбайна, старанна, Дала неўміручы, жыццёвы наказ. Як з кроплі да кроплі гудуць акіяны, Так мы загартованы ў ёй і сабраны,— На свеце ніхто не падолее нас. Славутыя сцягі ўздымаюцца горда Па грозных напрамках ваенных дарог, У братнім яднанні сям'ёю народаў Ідзём мы наперад упэўнена, цвёрда, I ўсходзіць над намі зара перамог!
XXV Зямля Беларусі! Радзіма герояў! Сягоння ў змаганні бязмежная шыр. Ты ворага знішчыш, бо заўжды з табою Народы Саветаў з адданай душою. Ты шчасце сустрэнеш і радасны мір! Як толькі з вайною на мірныя гоні З'явілася зграя чужынцаў ліхіх, Ты ўся паднялася пад сцягам чырвоным I, мужна зрываючы путы палону, Жывеш партызанкай між дзён баявых. Зямля Беларусі! Палямі, барамі Тваімі вакол вызваленне ідзе, Праз буры-віхуры і снежную замець Гвардзейцаў праходзяць палкі за палкамі, А іх сустракаюць мільёны людзей. Ідуць яны — сонца ўздымаецца, свеціць Ад горада ў горад, з сяла да сяла. Па ўсёй Беларусі і маткі і дзеці Гавораць сягоння ад шчырага сэрца: — Народу і партыі нашай хвала! 1943
123
Поделиться:
Популярные книги

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Отряд

Книга практической мудрости, или Как перехитрить Закон Подлости

Душенко Константин Васильевич
Справочная литература:
прочая справочная литература
5.00
рейтинг книги
Книга практической мудрости, или Как перехитрить Закон Подлости

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Академия Магических Талантов

Шерстобитова Ольга Сергеевна
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Академия Магических Талантов

Путеводитель по Библии

Азимов Айзек
Приключения:
путешествия и география
5.00
рейтинг книги
Путеводитель по Библии

Точка Бифуркации VIII

Смит Дейлор
8. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации VIII

Отбор с философским акцентом

Азим Сева
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.50
рейтинг книги
Отбор с философским акцентом

Собрание стихотворений том 4

Вэй Михаил
Поэзия:
поэзия
5.75
рейтинг книги
Собрание стихотворений том 4

Жена Дроу

Баздырева Ирина Владимировна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Жена Дроу

Гамаюн. Жизнь Александра Блока.

Орлов Владимир Николаевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Гамаюн. Жизнь Александра Блока.

Монахиня Адель из Ада

Фрэй Анита
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
Монахиня Адель из Ада

Лишь одна музыка

Сет Викрам
1. Большой роман
Проза:
современная проза
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Лишь одна музыка

Войны мафии

Уоллер Лесли
Детективы:
триллеры
5.75
рейтинг книги
Войны мафии

Виконт де Бражелон, или Десять лет спустя. Книга 1 (худ. Клименко)

Дюма-отец Александр
Библиотека приключений и фантастики
Приключения:
исторические приключения
8.33
рейтинг книги
Виконт де Бражелон, или Десять лет спустя. Книга 1 (худ. Клименко)