Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бары-бэры

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

– Калі ласка!

Сяўко падняў карту: бубновы туз! Ачко!

– Якое ачко?
– насунуўся на яго нябожчык.
– У вас дваццаць два! Пе-ра-бор!

Дзе ж перабор, калі ў такім выпадку туз ідзе за дзясятку?

– Які перабор...
– пачаў Сяўко, а нябожчык кінуў калоду:

– Якая дзясятка? Туз гэта туз! Адзінаццаць плюс адзінаццаць! Дваццаць два! І ўвогуле: скуль у вас другі бубновы туз? 3 другой калоды падклалі? У палякаў прыхапілі?
– падняў і, паглядзеўшы, паклаў ён карту Міцкевіча.
– Ведаў бы, што беларусы стануць такімі махлярамі, радка б пра вас не напісаў!
– І

нябожчык заклікаў у сведкі Дабралюбава з Міцкевічам.
– Вось глядзіце: у нас па адным бубновым тузе, а ў яго два! Як такое можа быць? Круцель! Вон круцяля! Як можа быць такое?

«Сапраўды...» - падумаў Сяўко, адчуваючы, што яму мазгі закліньвае, і павярнуўся да Міцкевіча, каб разам з ім выкрыць гэтых рускіх, а Міцкевіч адпстрыкнуў сваю карту, паказваючы, што гульня скончаная, і Сяўко раптам зразумеў, што і палякі ў змове з рускімі супраць беларусаў, а яму, дурню, здалося, што палякі змовіліся з рускімі беларусаў любіць...

– Я ж вам казала...
– увайшла і паставіла на столік паднос з гарбатай і цукеркамі жонка нябожчыка.
– Я ж вам казала...

Што яна казала?..

– Дык хто выйграў?..
– спытаў Сяўко ва ўсіх, і ўсе ад яго адвярнуліся, хто куды.
– Чыя кватэра?.. Чыя карціна?..

Не гледзячы на яго, яму азваўся Міцкевіч.

– Нічые. Усё ў гэтым свеце нічыё. Вы яшчэ не зразумелі?

– Фёкла, правядзі госця, - лёг на падушкі нябожчык.
– Стаміўся я.

Стаміўся ён... Памёр і стаміўся.

Трэба йсці, калі выпраўляюць. Не чакаць жа, пакуль у каршэнь папруць. Вунь іх, мужыкоў, хоць і нябожчыкаў, чацвёра ды яшчэ гэтая баба худая. Яна нібыта й не за іх, але не надта й за яго...

Сяўко падняўся і на аслаблых нагах, якія да ўсяго, як яму падалося, скрывелі, бо чапляліся адна за адну, падаўся да дзвярэй, у якіх успомніў, што не ўзяў карціну. Не пакідаць жа, калі нічыя...

Ён вярнуўся. У пакоі, дзе толькі што яго дурылі рускія літаратары з польскім паэтам, стаяла канапа, на якой ляжаў Кашын. У ягоных нагах сядзеў на канапе Каржакевіч, на венскім крэсле ў галаве Кашына - Маслюк, а збоку на зэдліку - Зусман. Увесь аддзел маставікоў іх праектнага інстытута - і ўсе яны, павярнуўшыся ў адзін бок, глядзелі на Любу, якая наводзіла на іх вочка фотаапарата.

– Во якраз і Сяўко, - падняўся з зэдліка Зусман, якога тыя махляры, якія толькі што тут былі, невядома як, але вярнулі з Ізраіля.
– Я каля Маслюка стану, а ты сядай на маё месца. Паміж Польшчай і Расіяй!

Гэта ён намякаў на тое, што Каржакевіч - паляк, а Маслюк - рускі. Знайшоў з кім прапанаваць сесці... Ведаў бы гэты Зусман, які заўсёды бліжэй да начальства месца выбіраў, таму і ў Ізраіль з’ехаў, побач з кім ён, Сяўко, толькі што сядзеў!

– Ну і што?..
– спытала Люба.
– Гэтакі ўжо гонар побач з нейкімі старасвецкімі паэтамі пасядзець! Хто іх зараз чытае, усе тэлевізар глядзяць...

– і яна нацэліла фотаапарат.
– Ты карціну адсунь, замінае.

Не, Люба не жанчына культуры, добра, што ён з ёй не ажаніўся. Яна карціну мастака І. А. Крамскога «М. А. Някрасаў у перыяд «Апошніх песень» ні за 130, ні за 85 рублёў не купіла б! Задушылася б яна за 130 рублёў, гэта табе не Алёна...

Не пытаючыся, скуль Люба пра ягоныя пасядзелкі са старасвецкімі паэтамі ведае (мусібыць, Зусман, які не толькі

да начальства бліжэй ладзіцца, але і ў кожную шчылінку зазірнуць не праміне, прабалбатаўся), Сяўко пажадаў гаспадару папраўляцца, забраў карціну і рушыў з кватэры, якую Кашын прагуляў Някрасаву ў карты, але пасля, падобна, у нешта адгуляў. Толькі не ў карты, бо Кашын нават у дурня гуляць не ўмее. Хоць, калі паглядзець на ўсё з іншага боку, дык як сказаць...

У вітальні яго чакала Фёкла. «Я ж вам казала...» - пачала яна... і нечакана кінулася яму на шыю, пачала плакаць, цалаваць, шаптаць са слязьмі і пацалункамі, што ніколі не кахала Някрасава, гэтага махляра, нягодніка, п’янтоса і бабніка, а ўсё жыццё чакала яго, Сяўко, і за Някра­сава яна пайшла, бо той напісаў вершы пра беларуса, з якім яе - пра што яна ведала, у яе сястра варажбіткай была!
– звядзе некалі лёс, і вось яны нарэшце сустрэліся, але позна... «Позна!» - крыкнула, закаціўшы вочы, худая, змораная жанчына, якую прыняў Сяўко за сядзелку Кашына, а яна аказалася ці то жонкай, ці то ўдавой Някрасава, якога не кахала, чакала ўсё жыццё Сяўко, павісла на ягонай шыі - і раптам пачала вяла спаўзаць, бялець на вачах; Сяўко падумаў, што ў яе прыпадак, паклаў на падлогу, кінуўся на кухню па ваду, вярнуўся, схіліўся над гэтай дзіўнай жанчынай, прыпадняў яе, каб даць папіць, а яна не дыхае...

Сканала!..

Сяўко прыйшоў сюды, бо тут, у гэтай кватэры, павінен быў памерці Кашын, а памерла Фёкла... Вось як яно так?.. Гэтай жанчыны, якая, памёршы, не выглядала ні худой, ні зморанай, а зусім нішто сабе, не стала яшчэ ў пазамінулым стагоддзі - дык як яна магла памерці цяпер? Ніяк не магла... Але ўсё адно трэба выклікаць “хуткую”, бо, можа, Фёкла не зусім памерла, міліцыю клікаць - во карціна ў перыяд апошніх песень!..

Сяўко ўзяў карціну, пераступіў цераз Фёклу, якая ляжала на падлозе ўпоперак вітальні, адчыніў і зачыніў за сабой дзверы. 3 хвіліну ён хістаўся, намагаючыся ўцяміць, дзе ён толькі што быў, і што там, дзе ён быў, з ім адбылося?.. Так і не ўцяміўшы, выраўняўся і асцярожна пачаў спускацца па лесвіцы.

На лесвічнай пляцоўцы паміж другім і першым паверхамі стаяў барадаты мужык з пакункам, абгорнутым газетамі і перавязаным шпагатам.

– Прабачце, на хвілінку... У вас вось гэта, - кіўнуў ён на карціну, - падробка. Я не хачу, каб вы на катаргу пайшлі.

Мужык з пакункам стаяў так, што не прайсці, і Сяўко прыпыніўся.

– А вы хто?

Мужык падцягнуўся.

– Дазвольце адрэкамендавацца: Крамской Іван Аляксеевіч. Мастак. Так-так, мастак, - заспяшаўся ён, убачыўшы, што Сяўко шукае спосабу абмінуць яго.
– Аўтар карціны, копія якой у вас у руках.
– І падсунуў да Сяўко пакунак.
– Я прапаную вам арыгінал.

– У нас няма катаргі, у нас хімія, - паспрабаваў Сяўко ўсё ж абысці мужыка, відавочна ненармальнага ці алкаша, які недзе нешта скраў і спрабуе скрадзенае прадаць, каб пахмяліцца, а той пачаў здзіраць з пакунка газеты.

– Вам гэта больш, значна больш спадабаецца! І жонцы вашай глянецца, мяркую...

Ён садраў газеты - і Сяўко ўбачыў сябе. Не аднаго сябе, бо на карціне - а гэта была карціна - былі яшчэ іншыя людзі, але найперш Сяўко ўбачыў самога сябе. Ён нахіліўся, каб лепей сябе разгледзець, і прачытаў пад карцінай надпіс...

Поделиться:
Популярные книги

Скальпель разума и крылья воображения. Научные дискурсы в английской культуре раннего Нового времени

Лисович Инна И.
Научно-образовательная:
культурология
5.00
рейтинг книги
Скальпель разума и крылья воображения. Научные дискурсы в английской культуре раннего Нового времени

Баязет

Бородин Сергей Петрович
Всемирная история в романах
Проза:
историческая проза
7.17
рейтинг книги
Баязет

Романовы. Семейные тайны русских императоров

Балязин Вольдемар Николаевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Романовы. Семейные тайны русских императоров

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Последний реанорец. Том IV

Павлов Вел
3. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IV

Верная Рука

Май Карл Фридрих
Виннету
Приключения:
приключения про индейцев
6.25
рейтинг книги
Верная Рука

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

"Фантастика 2024-186". Компиляция. Книги 1-25

Кретов Владимир Владимирович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-186. Компиляция. Книги 1-25

Шерас

Стародубцев Дмитрий
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Шерас

Пути Предназначения

Воронова Влада Юрьевна
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
Пути Предназначения

Искатель приключений

де Монтепен Ксавье
Приключения:
исторические приключения
6.25
рейтинг книги
Искатель приключений

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Толковый словарь психиатрических терминов

Крук Инна Вадимовна
Научно-образовательная:
психология
6.25
рейтинг книги
Толковый словарь психиатрических терминов

Конвой. Схватка без правил. Возвращение не предусмотрено. Ультиматум

Орлов Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
8.22
рейтинг книги
Конвой. Схватка без правил. Возвращение не предусмотрено. Ультиматум