Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

А мы? Што падкінута нам, звычайным заложнікам вялікай палітыкі? Калі паслухаць беларускіх вучоных, мы павінны толькі маліцца за грахі самаедства.

Затыкаю вушы.

Плячо ў плячо з прэзідэнтам

Увесь свет — тэатр, а ўсе людзі — акцёры.

Шэкспір

Адны кажуць, час мяняецца. І заўсёды ў неспрыяльны бок для беларусаў. Іншыя перакананы, што кожны народ жыццё сваё робіць сам. Адны і другія адно гавораць, а іншае робяць. Як мой сусед. Непітушчы, а даказвае,

што нарадзіўся з чаркай у руцэ. І алкашы падваротныя яму вераць. Клянуцца, што і яны з такога самага генафонду. Іх права, кожны чымсьці ганарыцца. Нас нічым не здзівіш. Толькі і ведаем, што пераключаемся з аднаго коду на другі. Тым больш маўленчага. Мова — пачатак наш і працяг. Хто гэта сказаў? Нейкі сляпы правідзец. Хоцькі — наш працяг!

Усё ідзе як мае быць. Правы чалавека? Аб чым вы, ахрыплыя клоуны словаблудства? Уздумалася Пазьняку паваяжыраваць па дыяспары — Very good! Пожалюста! Вырашыў Шарэцкі адмаліць старыя грахі ў Вострай Браме — гоп у Вільню! Намеціў Быкаў узяць Лінію Манергейма — узяў. Вы, як сабе хочаце, а я за правы для Лукашэнкі. Што ён — не чалавек? Дык чаму вымушаны ездзіць на спектаклі толькі ў Маскву?

Але Лука ўзяўся за розум, даў дазвол на эксперымент — і ў Мінску ўзнік прэзідэнцкі тэатр. Значыць, я туды. А там чарга, як у польскім банку, разгалінаваная. У які хвост учапіцца, хто яго знае. Вымахваючы загранічным пашпартам, праціскаюся да касы. Чаравікі ўзнімаюць вэрхал:

— Нахабнік! — крычаць. — У чаргу!

— Я натавец! — бяру іх на кручок. — Бум-бум!.. Polska! Zagranica! — паясняю.

— Польшча не заграніца! — чую паўзабытую прыказку. — У чаргу! — не здаюцца. — Натапаніўся! — наступаюць.

З выбуховай сітуацыі выцягнуў мяне rodak. Пачуўшы польскую мову, ён клікнуў:

— Пан, иди сюда!

І прапанаваў за долары білет у мрою.

Увайшоў я ў фае і разгубіўся. Усе дзверы на замках. Адчынены толькі ўваход на сцэну. І туды плывуць шчаслівыя ўладальнікі білетаў. Уключаюся ў плынь. Уплываю на сцэну як артыст. Бачу, і іншыя пачуліся артыстамі. Былі імі і спусціўшыся ў глядзельную залу.

— Ці добра я трапіў? — пытаю суседа па мяккіх крэслах. — Гэта той тэатр?

— Той! — супакойвае сусед, ляпаючы мяне панібрацкі па плячы. — Будзь спок, Сіда...

Хто гэта? Па ўсім відаць, важны чын. І адначасова адкрытая ўсмешка радавога грэшніка. І вусы смаляныя дзіўна знаёмыя. Углядаюся... Лукашэнка!..

— Вайшол в театр — і ты воленс-неволенс до последней дзеі раб Melpomeny? — як роўны роўнаму тлумачыць высокі паплечнік.

Во дзе дэмакратыя! Сяджу з прэзідэнтам і не адчуваю, што ён прэзідэнт. Не бачу ў ім ніякага пачуцця ўласнай значнасці. Быццам сышліся старыя аднакурснікі. Ах, Сашка, Сашка! Даўно не бачыліся. Колькі зім, колькі лет! І табе здаецца, што я прызабыў цябе і не здагадваюся, кім ты стаў. А помніш Алачку-Людаедку? Як мы змагаліся за яе! А яна выбрала Лёньку...

А Сашка сваё:

— Понимаешь, автором проекта „Уваход праз сцэну” является директор театра, — накіроўвае мае думкі на патрэбны троп. — А толкнул на творческий взлёт я, — ганарыцца. — Директор точно исполнил указ своего президента, — выяўляе дзяржаўную тайну. — Отличный парень! — хваліць.

— І талерантны народ, знуджаны фарсамі тупіковай апазіцыі, штурмуе касу прэзідэнцкага тэатра, — уваходжу ў слова.

— Ты, Сида, правильно меня понял, — сказаў прэзідэнт і падкрэсліў: — И учти, без применения силовых структур.

— Усё ў ажуры, — стаўлю кропку над „і”.

Раптам прэзідэнт насцярожыўся.

— А ты якой пазіцыі прытрымліваешся? — перайшоў на раўнапраўную.

— Прэзідэнцкай! — без замінкі выпаліў я. І ён, паклаўшы мне руку на плячо, моўчкі кіўнуў галавою і заглыбіўся ў падзеі, якія разгарнуліся на сцэне.

А я, пад свежым уражаннем перажытага, зусім адхіліўся ад тэатральнай пастаноўкі. Мае вочы затуманіла беспрасветная імгла, у якой узнікалі і раствараліся

розныя акцёры гістарычнай драмы. Усе з аглабельнай кагорты. На бераг Новага Свету атлантычныя хвалі выкінулі зняможанага Пазьняка. Ачомаўшыся, прамаўляе ён да Статуі Свабоды і аб'яўляе Лукашэнку агентам КДБ і ганьбуе квазідэмакратаў з прэзідэнцкай „гунты”, што пайшлі на калабарацыю з „вар'ятам”. Быкаў, змяўшы Лінію Манергейма, ідзе на паўторны штурм Берліна. Бліскае высунуты ў рэванш валявы падбародак Мар-дэ-Янкі. За беларускую гасціну патрабуе ад цывілізаванага Захаду санкцый (не на каленях праводзілі). Змагарным пугаўём смаліць Лукашэнку наш Мірановіч: то за касацыю нацыянальнай памяці, то за патаптаныя сімвалы. Лясь-лясь-лясь! У арэоле славы на першы план выходзіць шчодры Шарэцкі. За стратэгічнае партнёрства ў барацьбе з „крымінальным” прэзідэнтам узнагароджвае „Ніву” спонсарскім фондам. За сцэнай чуваць дружны вокліч ніўскіх шчалкапераў „Служым Шарэцкаму!” Бум-бум-бум! Бах! На чале бандфарміраванняў урываецца ў мой калейдаскоп ярасны Шушкевіч. Шалее:

— Я паваліў Савецкі Саюз, павалю і Луку! — пора плакатаўказальным пальцам у нас...

Грымнула, ляснула, зашумела. І я за межамі рэальнага жыцця. Нейкі форум. У прэзідыуме кіруючыя галовы. На ўквечанай трыбуне прафесійны лапатун. Пляце кашалі з лапцямі. Слухачы заняты сваім: хто ў носе калупае, хто ў вушах. А найбольш кемлівыя сядзяць у буфеце: асвяжаюцца вінцом, падсілкоўваюцца „татарам”. Кіраўніцтву таксама маўленчая трыбуна не ў галаве. У калектыўным чэрапе варыцца інтэграцыйная думка: як мабілізаваць дысцыпліну аўдыторыі? Узнёслая ідэя стыне ў дрымотнай фазе варкі кіруючых галоў. Бедныя, зрабілі б уваход у залу цераз прэзідыяльнае ўзвышша — і галаваломнае пытанне знікла б з павесткі дня.

Не дадумаліся. Якія цельпукі кіравалі намі!

Палякі па выбару

Было ў лістападзе 1998 года. На тэлеэкране маладыя семінарысты. У чорным, на шыі белыя каўнерыкі (koloratki), у сэрцы жоўць. Утуліліся ў варшаўскія крэслы, узіраюцца з цікавасцю ў нашы твары і вандруюць у часе.

— Адкуль прыехалі?

— З Беларусі.

— Беларусы?

— Polaki.

Нарадзілі і выгадавалі іх бацькі — беларусы. У хаце гаварылі ўсе толькі па-беларуску. Так было заўсёды. Продкі таіліся. Нават перад сваімі дзяцьмі скрывалі тайну. Як ведаеце, у нас за адно польскае слова пагражала Сібір. Таму ў большасці беларускіх палякаў няма польскага духу. Выдухнуўся.

І стаўся цуд. Прыехаў з Польшчы ксёндз і вярнуў маладзёнаў на правільны шлях.

— Wpoiw duch polski (першы).

І маладзён opamiental sie.

— І ja apamientawsia (другі). Przyjechaw do Macierzy...

Як казаў з гэтага ж блакітнага акенца незабыўны Станіслаў Станіслававіч — okrze'slilsia.

Фокус-марокус. З неба ўзіраецца ў нашы азадачаныя твары Касцюшка. Афішуючы пакутлівую грымасу, змоўніцкі міргае:

— Жыве Беларусь!

Фалас лунае над Сеймам

У гарадах з гукам сыплюцца „шкляныя” дамы, у трушчобах бясшумна замярзаюць бамжы, вымірае вёска, карупцыя точыць дзяражву — усе даюць, усе бяруць. А над Сеймам лунае здань Фаласа.

Матэрыя дэбатаў не новая, з сеймавай гісторыяй: „Prezentacja organ'ow plciowych w trakcie stosunku”. На затрыбунным экране эратычны канал. Знямоглыя ў эмоцыях паслы таўкуць у грахоўнай ступе губную пену. Ужо вызначылі грахоўнасць палавых органаў. Найперш падзялілі „інструмент”, які заўсёды носяць з сабою, на дзве катэгорыі: „мяккія” і „цвёрдыя”. Паколькі пераважалі лысыя імпатэнты, чупрыністая меншасць пагадзілася аднесці „мяккія” ў разрад безграхоўных. Бой успыхнуў за „цвёрдыя”. Імпатэнты аб'явілі гэты гатунак ачагом парнаграфіі і патрабавалі суровага пакарання: 10 гадоў турмы за само выяўленне „цвёрдасці”.

Поделиться:
Популярные книги

Средиземье. Тень Властелина. 1 кн. Незримая сила

Ракульт Дэн
5.00
рейтинг книги
Средиземье. Тень Властелина. 1 кн. Незримая сила

Сборник статей

Бодрийяр Жан
Научно-образовательная:
философия
культурология
5.00
рейтинг книги
Сборник статей

Малая. Жизнь после тебя

Салах Алайна
Любовные романы:
5.00
рейтинг книги
Малая. Жизнь после тебя

Жизнь как она есть

Костюковский Борис Александрович
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Жизнь как она есть

Мой идеальный смерч

Джейн Анна
1. Мой идеальный смерч
Юмор:
юмористическая проза
9.18
рейтинг книги
Мой идеальный смерч

Фантастика и приключения. Том 1 (Сборник)

Пикуль Валентин Саввич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика и приключения. Том 1 (Сборник)

Внешняя разведка СССР

Колпакиди Александр Иванович
Научно-образовательная:
история
политика
5.00
рейтинг книги
Внешняя разведка СССР

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Володин Григорий Григорьевич
35. История Телепата
Фантастика:
аниме
боевая фантастика
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Звезда смерти

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Звезда смерти

Таящийся ужас

Лавкрафт Говард Филлипс
Фантастика:
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Таящийся ужас

Том 17. Убийца среди нас

Браун Картер
17. Браун, Картер. Полное собрание сочинений
Детективы:
криминальные детективы
5.00
рейтинг книги
Том 17. Убийца среди нас

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

Кукла

Прус Болеслав
Проза:
классическая проза
8.87
рейтинг книги
Кукла