Адвечная песня

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Адвечная песня

Адвечная песня
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

I. ХРЭСЬБІНЫ

Вясковая ўбогая хата. Ноч. Усе спяць. У асінавых начоўках, аберчанае зрэбнымі пялёнкамі, ляжыць дзіцянё. Над ім з’яўляюцца цені і пяюць.

Жыццё

Ўсясільнай рукою тварэння Даю яму права існення, На ўласнасць ваду і зямлю, Душу яму такжа даю. Пад уладай сваёй будзе меці Як ёсць усё чыста на свеце; Ён будзе ўсіх чыста дужэй, Ён будзе ўсіх чыста мудрэй. I рэкі, і долы, і горы Яго будуць слухаць з пакорай; Там высуша, там правядзе, Там
зрые, а там узнясе.
Лясы ён аберне на поле, Ўсялякія ўстроіць будоўлі: Святыні пад неба зірнуць, Цямніцы пабелай бліснуць. Так будзе ён царам прыроды, Сам найдасканальшага роду, I будзе цар гэты навек Названне насіць — чалавек.

Доля

Яму буду я напяваці Аб радасці, славе, багацці, Дзе шчасця палае прасвет, Як самага сонейка цвет. Ён, чуючы гэтыя песні, Не раз загалосіць балесне I страшнай азвецца кляцьбой, Бяссільны жыць вечна са мной. I стане ганяцца за мною Ён думкамі, сэрцам, душою, — Я, песню прапеўшы, ўцяку Ці ў поле, ці ў лес, ці ў раку. I будзе так жыць і маліцца, Сваёю няўдачай хваліцца Стварэнне жыцця — чалавек, Аж ляжа ў зямельку навек.

Бяда

Во! тутка маё панаванне! Са мной ён і ляжа, і ўстане. Вясна, лета, восень, зіма — Я з ім, як царыца сама. Напрасна мяне будзе гнаці: 3 ім буду за хатай, у хаце, I так ён зжывецца са мной, Што стану яго я душой. На плечы ўзвалю горб вялікі, Абую ў лазовыя лыкі, Як ночай, хай блудзе па дню, — Прасветласць я выдзеру ўсю.

Голад i холад (разам)

Мы будзем хадзіць за ім парай, Наводзіць балесці і хмары, Душой і хацінай трасці, Адвечныя казкі плясці. Хай чуе і сілен, і молад, Як страшан і голад, і холад, I рыне ў магільны пясок Праз сцюжу, праз хлеба кусок.

Хор

Гэй, спраўма над ім тут хрысціны Слязы і крыві церушынай! Хай будзе ні мал, ні вялік, Няхай носіць імя: Мужык.

Дзіцянё заплакала; цені разбягаюцца і нікнуць.

II. НА СЛУЖБЕ

Дворны папар, лагі. Недалёка лес. Дзень хмуры; слата. Пасецца скаціна; каля яе снуе маленькі пастушок. Апратка ў яго паабрываная. Босы. У зазябнутых руках трымае бяроставую трубу. 3 лесу дарогай паказваецца кабеціна — яго матка.

Пастушок

Ў сваёй хатцы і пры матцы Жыў не жыў, Бяда выпхнула бадзяцца, Ў свет пабрыў. Кожны гоніць, папіхае, Свой, не свой. Ой ты, служба, ой, благая, Божа мой! Ой ты, доля пустасейна! Рад не рад; Далі кут, і той не пэўны — Да Каляд. Нясуць хлеба ці да хлеба I глядзяць: Ведай, есці шмат не трэба… Ўзяць?.. не ўзяць? Воўк, ваўчыха за гарою Завядзе… Ні
прыстання, ні спакою,
Ой, нідзе.

Матка (падыходзячы)

Што не весел так, сынулька Мой жа ты? Табе кланяўся татулька I браты. Гавары ж ты мне, мой мілы, Родны мой, Як там служба, як там сілы, Як з ядой? Ці кусочак калі ласы Паднясуць? Ці не крыўдзяць калі часам, Ці не б’юць? Калі ж прыйдзе тое святка 3 ласкай тэй, Не расстанешся ты з хаткай Са сваей?

Пастушок

Як у служкі сходзяць леты — Ў пастуха, Пытай, маці, птушкі гэтай — Канюха. Запытайся гэтай хмары — Гэтых слёз, Гэтай кветкі на папары — Гэтых лоз, Гэтай грушы сярод поля I балот: Яны ўсе аб маёй долі Вядуць шчот.

Матка

Не хачу я іх пытаці, Мой сынок, Не пацешаць яны маці, Сакалок. Калыхала, гадавала, Як магла, А цяпер што дачакала? Што найшла?

Пастушок

Не плач, маці, і не злуйся На жыццё, Як я ў сілачку ўбяруся, Змагу ўсё.

Вечарэе. Пастушок гоніць скаціну дамоў. Маці, пахліпваючы, ідзе ўслед за ім.

III. ВЯСЕЛЛЕ

Хата ў маладога. Шмат народу. Стол повен гарэлкі і ўсялякай яды. За сталом сядзяць на лавах: сват, свацця, маладыя, закоснік, маршалак, дружкі і прыданыя; усе вясёлыя. Музыка, гульня.

Сват

Вось дзе, братцы, разгуляцца! Вось пацешыцца калі! Хоць бярыся распраніся Ды упрысядкі валі! Звоняць чаркі, трашчаць скваркі, Лопат, гоман, смех і крык. Во! сяло дзе ходам ходзіць, Гора дзе забыў мужык! Гасцей поўна, усё роўна, Як дзе сходка ці кірмаш. Ёсць Марыся, Дамініся, Юрка, Саўка і Тамаш. Як належа, ў скрыпку рэжа Наш музыка, наш Аўлас; За ім следам, як за дзедам, Б’е у бубен Апанас. Трылля! трылля! вось кадрыля, Вось лявоніха ідзе, Валяць проста, як бы з моста, Як ніколі, як нідзе!..

Свацця

Вось забава! вось так слава Маладому, маладой! Усё ладам і з парадам I пастаўлена парой. Кругом шчыра, сала, сыраў — Хоць ты сліну палыкай, Тоўста, густа хлеба лустаў — А пірог! а каравай! Дзеўкі з твары, як бы ў жары, Як бы сонца каснікі, Ну, а мальцы — ліжы пальцы! Вось яны! вось дзецюкі! Ненарокам, бокам-скокам, Не гулялі так даўно. Гоп-ля! сваце, паскакаці! Ну вяселле! ну яно!

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[7.8 рейтинг книги]
[7.3 рейтинг книги]
[7.6 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.6 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Фурцева

Млечин Леонид Михайлович
1303. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
4.25
рейтинг книги
Фурцева

Преисподняя

Лонг Джефф
54. Книга-загадка, книга-бестселлер
Фантастика:
научная фантастика
8.29
рейтинг книги
Преисподняя

Палач

Крэйн Виктория
Фантастика:
ужасы и мистика
8.49
рейтинг книги
Палач

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Жажда ночи

Горовая Ольга Вадимовна
3. В ритме танго
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.43
рейтинг книги
Жажда ночи

Билет на ладью Харона

Звягинцев Василий Дмитриевич
2. Дырка для ордена
Фантастика:
альтернативная история
8.95
рейтинг книги
Билет на ладью Харона

Понюшка (Snuff)

Пратчетт Терри Дэвид Джон
39. Плоский мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.71
рейтинг книги
Понюшка (Snuff)

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Уго Чавес

Сапожников Константин Николаевич
1432. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Уго Чавес

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Первопроходцы

Полевой Борис Николаевич
638. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Первопроходцы

Итальянский фашизм

Устрялов Николай Васильевич
Научно-образовательная:
история
политика
5.00
рейтинг книги
Итальянский фашизм

Пляска смерти

Келлерман Бернгард
Проза:
историческая проза
6.25
рейтинг книги
Пляска смерти
Спасибо за голос.