Яго батальён

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Яго батальён

Шрифт:

1

Траншэя была мелкаватая, пад пахі, не болей, сухая і пыльная. Каб не дужа вытыркацца з яе, Валошын звыкла аблягаўся грудзьмі на бруствер, расставіўшы ў бакі локці. Аднак доўга стаяць так, згорбіўшыся, пры ягонай высокай мажнай постаці было не надта каб зручна, мяняючы позу, камбат незнарок варухнуў локцем, і мёрзлы камяк зямлі з глухім стукам скаціўся ў траншэю. Адразу ж унізе пачуўся ціхі крыўдлівы віск, затым энергічны фыркат сабакі, з якім той страсае абсыпаную пылам поўсць, і побач на броўку мякка ляглі дзве шырокія кіпцюрыстыя лапы.

— Джым, ляжаць!

Не адрываючы ад вачэй бінокля, Валошын пакруціў пальцамі акуляры — спачатку ў адзін, затым у другі

бок, але відаць было па-ранейшаму дрэнна. Голыя, вытаялыя з-пад снегу схілы вышыні з доўгай паласой ворыва, загінастая крывуляка траншэі на самым версе, некалькі свежых плямаў мінных разрываў і нават зараснік чэзлага хмызняку на балоце ўвачавідкі зацягвала змрокам блізкае ночы.

— Ну што ж: усё зразумела!

Камбат апусціў падвешаны на шыі бінокль і адкінуўся да задняй сценкі траншэі. Дзяжурны разведчык, што назіраў з суседняй ячэйкі, зябка павёў плячыма.

— Умацоўваецца, гад!

Так, праціўнік умацоўваўся, гэта было відавочна таксама, як і тое, што ўчора яны зрабілі памылку, не атакаваўшы з ходу тае вышыні. Тады яшчэ былі сякія-такія шансы яе ўзяць, але ўчора падвяла артылерыя. У батарэі з артпалка, што іх падтрымлівала, засталося ўсяго дзесятак снарадаў, якія патрэбны былі на самы крытычны выпадак, суседні батальён увязаўся ў зацяжны бой за саўгас «Піянер» па той бок рачулкі,і калі Валошын запытаў наконт гэтай малапрыкметнай, але, відаць, немалаважнай вышыні ў ка-мандзіра палка, той проста не адказаў. Зрэшты, яно было і зразумела: наступленне выдыхалася, задачу сваю полк сяк-так выканаў, а надалей, мабыць, яшчэ не было пэўнага плана і ў дывізіі. I ўсё ж вышыню трэба было ўзяць. Праўда, для таго і ўчора аднаго, патрапанага ў трохтыднёвых баях батальёна было замала, але ўчора на яе голай вяршыне яшчэ не было траншэі, а галоўнае — правы фланговы схіл над балотам, здаецца, яшчэ не быў заняты немцамі. Занялі яны яго ўранку і ўвесь дзень, не зважаючы на кулямётны абстрэл, па ўсёй вышыні капалі. Да змяркання было відаць, як мільгае над брустверамі чорнае ашмоцце зямлі, а надвячоркам з саўгаса, чутна было, падышло некалькі грузавікоў, і нямецкія сапёры дацямна цягалі па траншэях бярвенне — абсталёўвалі бліндажы. Уночы, напэўна, замініруюць і подступы на схілах.

Наўкола хутка цямнела, чорны сакавіцкі прасцяг усё гусцей атуляла глухое цемрыва ночы, у якім невыразна шарэлі плямы нерасталага снегу — па раўчуках, пад узмежкам, на зарослым чэзлым кустоўем балоце. Было сцюдзёна. З усходу дзьмуў пругкі марозны вецер, з ім на пагорак НП далятаў пах дыму, які цяпер напомніў камбату пра ягоны прытулак-зямлянку, куды ён не заходзіў ад рання. Джым, нібы разумеючы намер гаспадара, крокаў пяць прабег па траншэі і азірнуўся сур'ёзнымі, трошкі журботнымі вачмі.

— Так. Прыгуноў, назірайце. I слухайце таксама. Калі што — адразу дакладвайце.

— Ёсць, таварыш камбат.

— Толькі не здумайце курыць.

— Некурашчы я.

— Тым лепш. На вячэру падменяць. Зашорхаўшы аб сцены траншэі злубянелай, накінутай паверх шыняля палаткай, Валошын хутка пайшоў уніз да зямлянкі, якая пад ноч уладарна вабіла адносным цяплом, спакоем, кацялком гарачага супу. Зрэшты, збудаваная за адну ноч зямлянка была не надта каб самавітая — часовы палявы прытулак на дзень-два, замест бярвення крыты жардзём і саломай з тонкім слоем зямлі наверсе. Дзвярэй увогуле тут не было ніякіх, проста на ўваходзе вісела чыясь палатка, адхінуўшы якую, камбат адразу апынуўся ля галоўнае радасці гэтага жытла — змайстраванай з малочнага бітона, добра ўжо напаленай печкі.

— О, блажэнства! — не ўтрымаўся ён, выстаўляючы да цяпла азызлыя на сцюжы рукі.— Як у Сочы! Што ўсміхаецеся, Чарнаручанка? Вы былі ў Сочы?

— Не быў, таварыш камбат.

— То-та!

Немалады, марудлівы на рухі, таксама як і на словы, тэлефаніст Чарнаручанка, які, зашчаміўшы

між вухам і плячом трубку, піхаў у печ суччо, аднак усё ўхмыляўся, відаць, маючы на ўвазе нешта вясёлае. Камбат машынальна перавёў позірк на іншых, хто быў у зямлянцы, але і тыя таксама па-змоўніцку ўсміхаліся: і ардынарац камбата Гутман, які, стоячы на каленях у ватных штанах, сучыў доўгую нітку, і разведчык, што, адкінуўшыся на локаць, ляжаў на саломе і дыміў самакруткай. Адзін толькі начштаба лейтэнант Маркін у накінутым на плечы паўшубку засяроджана поркаўся ў сваіх паперах перад прыладжаным на скрынцы трафейным карбідным ліхтаром. Але Маркін увогуле ніколі не ўсміхаўся, на радаваўся; колькі яго ведаў камбат, ён заўжды быў такі — чужаваты да іншых, у самім сабе засяроджаны.

— Што здарылася?

Капітан сказаў гэта, трохі нават заінтрыгаваны ўсеагульнай маўклівасцю, і Чарнаручанка няўклюдна выпрастаўся, пераступіў з нагі на нагу. Аднак першы азваўся Гутман:

— Сюрпрыз для вас, таварыш камбат.

Сюрпрызаў на фронце хапала, яны сыпаліся амаль кожны дзень, адзін не лепшы за іншыя, але цяпер Валошын згадваў, што гэты быў, мабыць, не самы найгоршы. Інакш бы яны так не ўсміхаліся.

— Што ж за сюрпрыз?

— Хай Чарнаручанка скажа. Ён лепш ведае. Медзведзяваты і даўгарукі Чарнаручанка, ніякавата ўхмыляючыся, паглядзеў на Гутмана, затым на лейтэнанта Маркіна і не адважыўся пачаць першы. Маркін, аднак, коратка падахвоціў:

— Ну, гавары, гавары.

— Ордэн вам, таварыш камбат. Са штаба званілі. Валошын, аднак, і сам пачаў здагадвацца і цяпер зразумеў усё разам. Нічога не кажучы, ён пераступіў цераз доўгія ногі разведчыка, скінуў з сябе плашчшалатку і сеў каля скрынкі начальніка штаба. Джым рупна і важна, з нейкай пачцівай асцярогай выхаванага пса апусціўся на заднія лапы побач.

Валошын маўчаў. Не секунду мільганула радаснае і ў той жа час нейкае невядома чаму трохі няёмкае адчуванне — ордэн гэта няблага, але чаму толькі яму, а іншым? Між тым усё адбывалася, мусіць, як і павінна адбывацца на фронце — месяцы два таму паслалі паперы з прадстаўленнем яго да ордэна Чырвонага Сцяга, нейкі час ён нават чакаў яго, гэты ордэн. Але затым пачалося наступленне, цяжкія баі, і ён не надта ўжо і спадзяваўся, што тая ўзнагарода застане яго ў жыцці. I вось, выходзіць, застала, значыць, яшчэ давядзецца, колькі пашчасціць, панасіць на грудзях і другі баявы ордэн. Што ж, увогуле ён быў рады, хоць знешне амаль нічым і не выказаў гэтае сваёй радасці.

— Так што віншуем, таварыш капітан, — сказаў Гутман. — Во тут я і абмыўку здабыў.

Ён выцягнуў аднекуль алюмініевую фляжку і весела страсянуў яе. У флязе булькнула і зазвінела, Валошын ніякавата паморшчыўся.

— Пакуль схавай, Лёва. Абмыўка — не праблема.

— Ага, не праблема! Ды я ледзьве ў старшыны другога батальёна выцыганіў. Самая праблема. Вунь лейтэнант увесь вечар на яе паглядвае.

— Глупства вы гародзіце, Гутман, — сурь'ёзна, без ценю гумару, зазначыў Маркін.

— Вось лейтэнанту і аддай, — спакойна сказаў кам-бат. — А мне лепш анучы сухія пашукай.

— Ай-яй! Анучы — такая справа.

Ардынарац выцяг з-пад сцяны тугаваты рэчавы мяшок і спрытна развязаў яго.

— Во, сухенькія.

— Дзякуй.

— I знімайце шынель — гузік у пятліцу прышыю. А то ўжо трэці дзень абяцаеце.

— Толькі каб было аднолькава: на правай і на левай.

— Будзе акурат. Не сумнявайцеся.

Ён не сумняваўся — Гутман быў майстра на ўсе магчымыя і немагчымыя справы — усё ў яго выходзіла надзіва лёгка і адмыслова. Валошын прывычна расшпіліў камандзірскую дзягу з зоркай у меднай спражцы, скінуў з плячэй двайную партупею, кабур з ТТ, зняў камсастаўскі, некалі шыты на заказ, ужо абтрэпаны, у двух месцах пабіты асколкамі шынель. Гутман шырокім кравецкім жэстам раскінуў яго на каленях.

Комментарии:
Популярные книги

Виктимология. Психология поведения жертвы

Малкина-Пых Ирина Германовна
Научно-образовательная:
психология
5.75
рейтинг книги
Виктимология. Психология поведения жертвы

Алхимик в Пустыне

Туулли Лана Борисовна
3. Алхимические хроники
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Алхимик в Пустыне

Кортни. 1-13

Смит Уилбур
Кортни
Приключения:
исторические приключения
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Кортни. 1-13

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Презумпция виновности

Шульгина Анна
3. Научный подход
Любовные романы:
современные любовные романы
9.36
рейтинг книги
Презумпция виновности

Солдат Кристалла

Ли Шарон
1. Великое переселение
Фантастика:
научная фантастика
6.71
рейтинг книги
Солдат Кристалла

Том 38. Полное собрание сочинений.

Толстой Лев Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 38. Полное собрание сочинений.

Миллион приключений (сборник)

Булычев Кир
15. Отцы-основатели - Русское пространство. Кир Булычев - Собрание сочинений
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Миллион приключений (сборник)

Том 1. Русская литература

Луначарский Анатолий Васильевич
1. Собрание сочинений в восьми томах
Документальная литература:
критика
5.00
рейтинг книги
Том 1. Русская литература

Королевский казначей

Костейн Томас
Приключения:
исторические приключения
6.00
рейтинг книги
Королевский казначей

100 великих войн

Соколов Борис Вадимович
100 великих
Справочная литература:
энциклопедии
6.40
рейтинг книги
100 великих войн

Переплет 13

Уолш Хлоя
1. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Переплет 13

Весь Фрэнк Герберт в одном томе. Компиляция

Герберт Фрэнк Патрик
Абсолют
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Фрэнк Герберт в одном томе. Компиляция

Небесные просторы

Брин Дэвид
3. Буря Возвышения
Фантастика:
космическая фантастика
6.25
рейтинг книги
Небесные просторы
Спасибо за голос.