Я пчала

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Я пчала

Я пчала
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Я пчала
Ася Волкава

***

Я пчала Я бачыла, Як плача баба, У якой адняло мову. Нібы выцірае Мокрымі газетамі Вымытае шкло. Я пчала Тры дні Карова плача Па адабараным цяляці. Тры дні плача, А потым забывае, Нібы і не было. Я пчала Я бачыла. Я пчала Я бачыла Жыццё паміж Аконнымі рамамі. Ад шкла да шкла Я пчала.

***

Какаін. Ты
такі хударлявы,
Бо ўжываеш какаін. Праз гадзіну Мы разганяем твой “Бьюік” Па М1 так, Што з неба кокс Сыплецца проста на лабавое.
—Каін. Бацькоў накрыла, І яны далі мне імя Каін. Распавядаеш ты, Пакуль левай Трымаеш стырно, А правай шнарыш у бардачку, Шукаючы, чым запаліць. —Шнары. Адкуль яны, Усе твае гэтыя шнары? Пытаюся я, Разразаючы тваім нажом Свае джынсы (Спадзяюся, гэта адзіныя парэзы, Што застануцца пасля цябе). —Авель. Самы вялікі Пакінуў Авель. —Баліць? — Ніколі не пытайся, Ці Каіну баліць. Ніколі.

***

Ева валодае Прасторай сілы. Калі ёй баліць горла, Яна ідзе на Бабіну гару І гарох там таўчэ, і лён трэ. Ева валодае Прасторай любові. Калі ёй баліць рабро, Яна ідзе на Перунову гару І гаворыць там замовы. Ева валодае Прасторай дзіваў. Калі ёй баляць вочы, Яна ідзе на Дзявочую гару І сыпле ў іх дробны пясок. Ева валодае Прасторай руху. Калі ёй баляць ногі, Яна ідзе на Авідаву гару І душыць там вінаград. Ева валодае Прасторай жыцця. Калі ёй баліць жывот, Яна ідзе на Богаву гару І нараджаецца там наноў.

***

Старая сівая Ссохлая жанчына Глядзіць на мяне. — Вы мяне пазнаяце? — Я не хачу. Яна не прызнае Ува мне родзічку, І думка пра тое, Што яна прыняла Мяне за смерць, Вельмі палохае. Мне робіцца невыносна Шкада яе, Але адзінае, На што здольная я — Гэта правесці далонню Па сівых валасах Колькі разоў. Ледзь чутна Кажа яна: — Мамачка, я баюся. Але гэта ў ёй Прамаўляе маленькае Дзяўчо, Якое не ведае, Чаго яно больш баіцца: Баіцца жыцця Ці памерці баіцца. І ў гэты момант Мы мяняемся з ёю Месцамі. Пад ейнай сухою рукою Сівеюць мае валасы.

Ананімная гутарка

Вясна гола перапала. Паласкала горам горла, З рабіны горкай і снегу Зрабіла пацеркі. Перабірай іх і цярпі, Перабірай і цярпі.

* * *

Упершыню я ўбачыла цябе праз кішэннае люстэрка: Я тады фарбавала вусны чырвонай памадай. А потым ты дэкламаваў свае вершы, А я дэкадавала твой погляд. У вачах я прачытала жаданне: Заняцца са мною сексам, Пасля запаліць, Потым, Калі пашанцуе, Яшчэ раз заняцца, І яшчэ запаліць… Пасля патушыць недапалак і закахацца ў мяне, Ажанніца са мной, пабудаваць дом і вырасціць сына. Далібог, я бачыла гэта ў тваім позірку… Адзіную белую ружу, якую трымаў у руках, Ты падараваў нейкай малалетцы, А я ў прыбіральні пакідала сваю чырвоную памаду На плячы ў сяброўкі, не разумеючы, А як жа секс, дом і сын?...

* * *

Танцуй, маленькая чараўніца, І хай
нават прынцы паэтаў
Перад табой лягуць ніцма!
Танцуй, праставалосая бестыя, А іхнія зайчыкі і заінькі Хай сабе павесяцца! Трывож іх прарэхі, Выгінаючы белую спіну. Чуеш, у зале прабегла рэхам: “Блудніца…” А ты не зважай, Ты танцуй, чырвоная чараўніца! Сукенкай сваёй ядвабнай Прываблівай. Танцуй, пазіраючы зверху на іх: Айсідор Дункан павінна хапіць на ўсіх!

Пакой

Седзячы ў супрацьлеглых кутах, Мы спачатку моўчкі пазіраем адно на аднаго. Праз некаторы час мы пачынаем звыкацца З нашай прысутнасцю, Усё ж такі Нам тут жыць разам… А ўжо на другім тыдні Мы пачынаем ссоўваць ложкі. Спачатку так, Каб было магчыма трымацца за рукі, Але паступова мы прысоўваем нашыя ложкі Адзін да аднаго вельмі шчыльна. У хуткім часе мы можам заснуць Толькі абняўшыся. І чым далей, Тым мацнешыя робяцца нашыя абдоймы. Начамі я адчуваю, Як мне цяжка дыхаць праз тое, Што ты абдымаеш мяне вельмі моцна. Потым высвятляецца, Што не так ужо і проста вызваліцца, А тым часам мне робіцца Усё больш горача і ўсё цяжэй дыхаецца. І вось я выбіраюся з ложка, Іду на кухню і наталяю смагу тым, што ёсць: Чырвоным віном з адкаркаванай пляшкі. Проста так, з рыльца. Босая, у адных майтках ды станіку, З бутэлькай віна ў руцэ я выходжу з пакоя, Каб больш сюды ніколі не вярнуцца, Замыкаючы за сабой усе магчымыя замкі. Я выкідаю ключы. На ўсялякі выпадак.

***

Што ні кажы, А ацтэкі ведалі жыццё. Нават іхні бог, што апякуецца творчасцю, Сядзіць на троне з марыхуаны. Час ад часу Сваімі белымі тонкімі пальцамі Адрывае каліўца, Размінае яго, Падносіць да носа, Глыбока ўдыхае пах, Кідае пакамечанае каліўца ў рот І доўга ганяе яго языком Ад шчакі да шчакі, Хвіліну сядзіць задуменны, Сплёўвае. І так гэты ацтэкаўскі бог Сядзіць усё сваё бясконцае жыццё: Адрывае і сплёўвае, Адрывае і сплёўвае…

Верш пра хлебаробаў

Марыі Пушкінай Калі-небудзь я напішу Верш пра хлебаробаў. Там будзе рэалістычна выпісаны Вобраз хлебароба, Ягоныя пот і кроў, Там будзе пра жытнёвы колас, Матуліны рукі, дзяжу І маленькае зярнятка, што стала хлебам. Калі-небудзь я абавязкова Напішу верш пра хлебаробаў. Але мне чамусьці, Усё часцей і часцей, Думаецца пра тыя зярняты, Што не здолелі прарасці. Хтосьці ўвесну шчодра рассеяў Тысячы тысяч зярнят. Паводле падлікаў дзяржаўнай статыстыкі 33% з іх не далі парасткаў. І вось ляжыць яно ў зямлі, І так яму горка і крыўдна, Што яно пачынае плакаць. Зерне плача. На самоце я часта чую Гэты плач. Так плача безвыходнасць. Безвыходнасць, абцяжараная зямлёю.

Свабода

Свабода - гэта калі ведаеш, Што за пачуццё асабістай выключнасці Усё жыццё будзеш расплачвацца Адзінотай. Свабода - гэта калі кожны Можа сказаць, Што першы катрэн твайго верша - Пафаснае фуфло. Таму свабода - гэта калі кожны Можа з гонарам прамовіць: “Так, я підар!  Але і астатнія кандыдаты таксама!” Дарэчы, свабода - гэта яшчэ і Калі я выкарыстоўваю У сваіх вершах словы: Підар, блядзь і піздзец. Свабода – гэта ведаць, што Праўда заўсёды адзіная, Але ў кожнага яна Свая, бо Свабода —гэта пісаць верш пра свабоду Свабодным вершам, і ведаць, што Адзінае тваё наканаванне — Публікаваць санэты пра каханне.
Комментарии:
Популярные книги

Разговоры запросто

Роттердамский Эразм
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Разговоры запросто

Американские боги. Король горной долины. Сыновья Ананси

Гейман Нил
Фантастика:
научная фантастика
8.30
рейтинг книги
Американские боги. Король горной долины. Сыновья Ананси

Упадок и разрушение Британской империи 1781-1997

Брендон Пирс
Научно-образовательная:
история
4.00
рейтинг книги
Упадок и разрушение Британской империи 1781-1997

Шиноби

Василий
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Шиноби

Рассказы

Фолкнер Уильям Катберт
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Рассказы

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.40
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

Поводыри на распутье

Панов Вадим Юрьевич
2. Анклавы
Фантастика:
киберпанк
9.00
рейтинг книги
Поводыри на распутье

Перстень Левеншельдов (сборник)

Лагерлёф Сельма
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Перстень Левеншельдов (сборник)

Таинственный остров (иллюстр.)

Верн Жюль Габриэль
Приключения:
путешествия и география
9.42
рейтинг книги
Таинственный остров (иллюстр.)

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Шайтан Иван

Хроники Иберлена (Трилогия)

Бочаров Анатолий Юрьевич
Хроники Иберлена
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хроники Иберлена (Трилогия)

Звезды над Самаркандом

Бородин Сергей Петрович
Проза:
историческая проза
7.50
рейтинг книги
Звезды над Самаркандом

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия
Спасибо за голос.